• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіялы калінкавіцкіх школы мастацтваў і ДзЮСШ, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла падпольшчыка М.П.Змушка, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГАРБАВІЧЫ, вёска ў Чавускім рне, на р. Раста (прыток р. Проня). За 18 км на 3 ад г. Чавусы, 1,5 км ад чыг. ст. Раста на лініі Магілёў—Крычаў, 30 км ад Магілёва на аўтадарозе Магілёў—Чавусы. Цэнтр Гарбавіцкага с/с. 295 гаспадарак, 771 ж. (2010).
    Вядомы з 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1566 перададзена ў часовае валоданне шляхціцу. У 1585 упамінаюцца ў Баркулабаўскім летапісе. У 1604 дзярж. ўласнасць, 37 двароў, карчма і млын на р. Раста. У 1613 шляхецкая ўласнасць. У 1742 — 34 двары. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 — дварцовая ўласнасць, 54 два
    525
    ГАРБАРНЯ
    ры, 489 ж. У 1858 — 153 рэвізскія душы, шынок, млын, паштовая станцыя на тракце Магілёў—Чэрыкаў— Краснаполле, якая мела 14 коней. У 1880 — 40 двароў, 185 ж. У 1897 вёска ў Галянёўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губ., 75 двароў, 503 ж., 2 драўляныя капліцы, паштовая станцыя, школа, магазін, заезны дом, вадзяны млын, крама, піцейны дом. У цэнтры вёскі была сядзіба (2 двары, 12 ж., капліца, коннапаштовая станцыя, вадзяны млын, заезны дом). У 1909 — 106 двароў, 641 ж. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 уЛупалаўскім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 2.3.1931 у Чавускім рне. У 1932 працавалі кузня і вадзяны млын. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 да 24.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 303 двары, 791 ж. У 1990 — 357 гаспадарак, 846 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», спарт.аздараўленчы цэнтр, магазін; Кацярынінская царква (2008). Санаторыіпрафілакторыі «Раста», «Зара». Брацкая магіла сав. воінаў, магілы лётчыкаў Н.А.Залатаровай, Л.М.Палікарпава, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі — курганны могільнік радзімічаў (9—11 ст.), гарадзішча.
    ГАРБАРНЯ, майстэрня, прадпрыемства па вырабе скуры для абутку (гл. Гарбарства'). У 1й пал. 19 ст. побач з вотчыннымі гарбарнымі мануфактурамі ўзнікалі мяшчанскія і купецкія Г. з вольнанаёмнай працай. Паводле сведчання П.Баброўскага, у сярэдзіне 19 ст. ў Гродзенскай губ. дзейнічала 70 купецкіх гарбарных «заводаў», большасць якіх знаходзілася ў Кобрынскім, Ваўкавыскім і Бельскім паветах. У 7 паветах Мінскай губ. ў 1870я гг. дзейнічалі 62 Г. са 140 рабочымі, у т.л. 47 з 12 рабочымі ў Слуцкім і Рэчыцкім паветах. У 1887 на Міншчыне было 128 Г., якія належалі пераважна мяшчанам. Тыповымі ў 19 — пач. 20 ст. былі невял. Г., дзе
    працавалі гаспадар і члены яго сям’і або нанятыя рабочыя. Большасць Г. налічвала ац 2—5 да 10 рабочых. У наш час дзейнічаюць ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне», РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне», ААТ «Пінскі завод штучных скур» і інш.
    Н. I. Буракоўская.
    ГАРБАРСТВА, рамяство па вырабе скур для пашыву абутку. Сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы, зрэдку — коней, свіней. Сырыя скуры кансервавалі метадам салення (мокра і сухасаленне) і сушэння. Для мокрасалёнай кансервацыі скуры пасыпалі соллю або пагружалі ў канцэнтраваны раствор солі. Пры сухасалёным метадзе скуру пасля засолкі сушылі, пры прэснасухім — сушылі без засолкі. Традыц. тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўку (мачэнне, заленне, мяздрэнне, ачыстка ад шэрсці, абяззольванне, квашанне), дубленне і апрацоўку. Усе аперацыі праводзіліся ўручную. Мачылі скуры ў рацэ або ў чанах (драўляных бочках), потым апрацоўвалі водным растворам попелу і вапны. Са скур ачышчалі поўсць і мяздру касой і нажамі (скобля, струг) на калодзе (пласе, кабылцы) — нахіленай паўкруглай дошцы. Адна і двухручныя прылады вядомы са старажытнасці (бел. археолагамі знойдзены ножтупік 12 ст.). Атрыманы паўфабрыкат — галлё — абяззольвалі («квасілі» ў водным растворы вотруб’я або мукі, кухоннай солі), каб скура не была ломкай, цвёрдай. На Палессі замест залення практыкавалі «паценне» ў гноі. Дубленне праводзілася, каб скура стала вільгаценепранікальнай, мяккай, эластычнай (для верху абутку) або цвёрдай (для падэшвы). Пры апрацоўцы скуры фарбавалі, пакрывалі тлушчам («жыравалі»), глянцавалі (лашчылі), стругалі, мялі. Гатовыя скуры адрозніваліся па гатунках: юхт (скура для верху абутку), падэшвенная, апойка (цялячая), саф’ян (казліная, цялячая, авечая), замша (авечая ці аленевая без верхняга пласта), лайка (авечая). Г. было пашырана амаль ва ўсіх рэгіёнах Бе
    ларусі, пераважна ў мястэчках і гарадах, а з сярэдзіны 19 ст. — і ў вёсках. У канцы 19 — пач. 20 ст. Г. развівалася як фабрычназаводскае і саматужнае. Сярод буйных цэнтраў Г. — Ашмяны, Гродна, Кобрын, Ліда, Магілёў, Мазыр. Мір, Пружаны і інш. Саматужнае Г. ў 1920—40я гг. было забаронена. У 1950я гг. каап.прам. арцелі рэарганізаваны ў дзярж. прадпрыемствы. У наш час у гарбарнай вытворчасці выкарыстоўваюць рацыянальныя элементы нар. вопыту, а тэхнал. працэс апрацоўкі скуры захоўвае ўсе асн. традыц. аперацыі.
    Н. I. Буракоўская.
    ГАРБАРЫ, рамеснікі па апрацоўцы і вырабе скур; гл. таксама ў арт. Гарбарства.
    ГАРБАТОЎСКІ Віктар Ціханавіч (5.5. 1936, в. Тушавая Горацкага рна — 17.6.2002), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў Віцебскае муз. вучшча (1959). 3 1960х гг. кіраўнік нар. хору Віцебскай панчошнатрыкатажнай фабрыкі імя КІМ і інш. аматарскіх калектываў. 3 1990х гг. арганізатар і кіраўнік нар. хору «Дзвіна» пры Доме культуры ВА «Даламіт», хору Таварыства сляпых г. Віцебск. Аўтар больш чым 60 песень, у асн. патрыятычнай і грамадзянскай накіраванасці: «Дума пра Леніна», «Пярсцёнак», «Прыдзвінскі край», «Шляхі завуць», «Бурай народжаныя» і інш. Падрыхтаваў больш за 20 праграм, у т.л. 2 тэматычныя — «Трыпціх аб Радзіме» і «За ваколіцай».
    ГАРБАХА, вёска ў Іванаўскім рне. За 16 км на ПдЗ ад г. Іванава, 11 км ад чыг. ст. Снітава на лініі Брэст—Лунінец, 156 км ад Брэста. Цэнтр Гарбахскага с/с. 229 гаспадарак, 533 ж. (2010).
    Паводле інвентароў 1846—48, вёска і хутар у складзе маёнтка Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губ., у карыстанні памешчыцы Ж.Орды (да 1859), у вёсцы 89 двароў, на хутары 1 двор. У 1848 у вёсцы 354 рэвізскія душы, карчма, на хутары Гарбашка — 2ж. Пасля 1861 засн. цагельня. У 1866 вёска ў Варацэвіцкай
    526
    ГАРБАЦЭВІЧЫ
    воласці. У 1905 у вёсцы 911 ж., на цагельным заводзе — 11 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Варацэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв. У 1924 — 74 будынкі, 368 ж. 3 20.12.1925 у Асавіцкай гміне. Працавала школа, у 1934 — 80 вучняў. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 вёска ў Іванаўскім рне Пінскай вобл., з 12.10. 1940 цэнтр сельсавета, 148 двароў, 720 ж., пачатковая школа. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія загубілі 10 ж. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 379 ж., пачатковая школа (у 1961 — 77 вучняў). 3 25.12.1962 уДрагічынскім, з 6.1.1965 у Іванаўскім рнах. У 1979  716 ж. У 1996  279 гаспадарак, 548 ж.
    У 2010 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 4 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГАРБАЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЗЕМЛЯКІ». Створаныў 1982 ув. Гарбацэвічы Бабруйскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Цімко (з 1982), Н.А.Меншчыкава (з 2002). У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 16 да
    Гарбацэвіцкі народны ансамбль народнай песні «Землякі».
    51 года. У рэпертуары пераважнабел. і рус. нар. песні («Ая чарнява», «Шла Купала», «Масленка», «Камарынская», «Як на Івана»), песні ў апрацоўцы В.Цімко і Н.Меншчыкавай («Вясковы гармонік», «Кажуць, у каханай...») і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2009), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007), рэсп. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і «Свет мёду і здароўя» (г. Магілёў, 2008) і інш.
    Н.В.Зарыцкая.
    ГАРБАЦЭВІЧ Васіль Савіч (19.4.1893, в. Дукора Пухавіцкага рна — 17.9. 1985), беларускі драматург. Засл. настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Мінскі настаўніцкі (1918) і Бел. вышэйшы пед. (1933) інты. Настаўнічаў. У 1924—29 выкладаў у Магілёўскім педтэхнікуме. Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка» (1925—28). Аўтар п’ес «Вяселле» (паст. 1921), «К бяздонню» (паст. 1922), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апубл. 1923), «Пад вішнёвымі садкамі» (1927), «Песні нашыхдзён» (1930).
    Тв.: Чырвоныя кветкі Беларусі: п’есы. Мінск, 1983.
    Літ.: К а з е к а Я. Прызванне // Голас часу. Мінск, 1975.
    ГАРБАЦЭВІЧЫ, вёска ў Бабруйскім рне. За 15 км на 3 ад горада і чыг. ст.
    Бабруйск, 125 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бабруйск—Слуцк. Цэнтр Гарбацэвіцкага с/с. 217 гаспадарак, 597 ж. (2010).
    Вядомы з 1560 як сяло ў Бабруйскай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ, уласнасць казны. У 1621 сяло (9 двароў) і засценак. У 1639 — 9 двароў, 28 ж. мужчынскага полу. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. Некаторы час вёскай валодалі езуіты. У 1860 у аднайм. маёнтку Бабруйскага паветаМінскайгуб., 32двары, 210ж., вапнавая вытворчасць. 3 1860х гг. да 17.7.1924 цэнтр Гарбацэвіцкай воласui. У 1869 адкрыта школа (у 1891 — 53 вучні). У 1897 — 16 двароў, 53 ж., валасное праўленне (3 двары, 23 ж.), царква (з 1879), школа, лячэбніца, штогод праводзіўся кірмаш, побач быў маёнтак (4 двары, 30 ж.) і хутар Г. (ёнжа Елагін, 1 двор, 8 ж.). У 1917у сяле 47 двароў, 242 ж., у маёнтку 5 двароў, 48 ж. 19.6.1919 вёску наведаў М.І.Калінін з групай прадстаўнікоў агітпоезда «Кастрычніцкая рэвалюцыя» і правёў 2гадзінную гутарку з сялянамі. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. У 1922 адкрыта хатачытальня. У 1923 у школе займаліся 145 вучняў, запрацаваўурачэбны ўчастак. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бабруйскага 1га, з 4.8.1927 Бабруйскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). У 1932 меліся 2 кузні, паравы млын. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, у 1941—44 дзейнічала антыфаш. падполле. Партызаны разграмілі ў вёсцы гарнізон акупантаў. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. У 1959  255 ж., у 1970  383 ж. У 1986 — 126 двароў, 398 ж. У 1996 — 190 гаспадарак,545 ж.