Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Культура
Беларусі
//шш^ш^іе^^
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
У.У. Андрыевіч (галоўны рэдактар), Л.С. Ананіч, Б.У Святлоў, У.І. Адамушка, М.Р. Баразна, У.С. Басалыга, Ю.П. Бондар, В.В. Даніловіч, К.М. Дулава, А.А. Каваленя, А.М. Карлюкевіч, В.Я. Корбут, Р.С. Матульскі, У.І. Пракапцоў, У.І. Лакотка, Р.С. Сітніца, MJ. Чаргінец, В.М. Чэрнік, А.А. Лукашанец, А.А. Суша, М.В. Нікалаеў, Л.У. Языковіч, Г.М. Малей, ТІ. Жукоўская, М.Г. Нікіцін, Т.Ф. Рослік
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2015
I
Культура
Беларусі
TOM 6
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2015
УДК008(476)(031)
ББК71(4Бен)я2
К90
Выданне выходзіць з 2010 года
РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
А.М. Аляхновіч, В.Д. Бажэнава, Р.М. Бакіевіч, К.С. Бандарэнка, Р.І. Вайцехоўская, С.У. Вараб’ёва, У.А. Васілевіч, Н.Р. Ганул, С.Л. Гаранін, С.А. Гардун, В.Р. ГудзейКаштальян, В.У. Дадзіёмава, І.Д. Дземянчук, У.М. Дзянісаў, Д.В. Дзятко, С.Ф. Дубянецкі, А.А. Егарэйчанка, В.І. Жук, Ю.Ю. Захарына, А.М. Каласоўская, А.А. Карпілава, С.В. Карпук, М.А. Козенка, М.М. Крывальцэвіч, І.Ф. Лабацкі, С.С. Лаўшук, Г.А. Лаўрэцкі, А.С. Ліс, В.М. Ляўко, Н.Г. Мазурына, В.А. Максімава, А.А. Манкевіч, Т.Г. Мдывані, П.А. Міхайлаў, І.Д. Назіна, В.Л. Насевіч, А.М. Ненадавец, В.С. Пазднякоў, Г.А. Патаеў, В.П. Пракапцова, М.Р. Прыгодзіч, В.П. Рагойша, LB. Саверчанка, Я.М. Сахута, С.А. Сергачоў, LL Сінчук, A.L Смолік, Р.Б. Смольскі, С.В. Снапкоўская, Н.М. Усава, Г.А. Фатыхава, А.Ф. Хмялькоў, М.В. Цвілік, В.С. Цітоў, М.Л. Цыбульскі, В.А. Чамярыцкі, M.L Шамшэня, С.У. Шахоўская, Я.Ф. Шунейка, Г.М. Шэйкін, Н.А. Юўчанка, А.А. Ярашэвіч, В.Р. Языковіч
Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 6 / рэдкал. : У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларус. Энцыкл.
К90 імя П. Броўкі, 2015. — 488 с.: іл.
ISBN 9789851108899.
УДК008(476)(031)
ББК71(4Бен)я2
ISBN 9789851108899 (т. 6)
ISBN 9789851104952
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2015
МУЗЬІЧНАЯ ДРАМА, 1) жанр оперы, які ўзнік у Італіі на мяжы 16— 17 ст. 2) Тэрмін, які з’явіўся ў еўрап. культуры ў 19 ст. як супрацьпастаўленне тэатр. умоўнасцям і забаўляльным оперным формам таго часу, страціўшым якасці высокай драмы. Асн. прынцыпамі новай М.д. сталі больш паслядоўнае падпарадкаванне музыкі драм. дзеянню, узмацненне скразнога развіцця, роля вольна пабудаваных вак. маналогаў і разгорнутых муз.дыялагічных сцэн, якія выкарыстоўваліся замест традыц. оперных арый і дуэтаў. Тэарэт. асновы М.д. выклаў Р.Вагнер у працах «Мастацкі твор будучыні» (1850), «Опера і драма» (1851). Прынцыпы М.д. харакатэрны для муз. твораў героікапатрыятычнага зместу бел. кампазітараў. У операх «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А.Багатырова (абедзве 1939) вызначыліся характэрныя рысы гераічнай оперы, арыентаванай на М.д. Пазней яны знайшлі развіццё ў творах «Алеся» Я.Цікоцкага (1944), «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса (1947), «Андрэй Касценя» М.Аладава (1970). Наяўнасць новых драматургічных прынцыпаў М.д. (прыёмы кінадраматургіі, пашырэнне жанравастылявога сінтэзу) вызначаюць оперы «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Д.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992). 3) Драматычны твор, у якім вял. ролю адыгрывае музыка (літургічная драма, місіпэрыя, п’еса з музыкай), або опера драм. характару, у якой пануе драм. змест, узнікаюць вострыя драм. калізіі («Фідэліа» Л.Бетховена, «Іван Сусанін» М.Глінкі і інш.). Адраджэнне нац. муз. традыцый, зварот да духоўнасці ў мастацтве спрыялі з’яўленню сучаснай містэрыі «Блаславі нас, Божа...» С.Бельцюкова і А.Залётнева (паст. 1995).
В. Р. ГудзейКаштальян.
МУЗЬІЧНАЯ КАМЁДЫЯ, 1) музычнасцэнічны твор, пабудаваны на ас
нове камедыі. Выкарыстоўваецца як абагульняючы тэрмін у дачыненні да муз.тэатральных жанраў (операбуфа, аперэта, камічная опера, камедыябалет, зінгшпіль, вадэвіль, танадылья, мюзікл). 2) Самастойны жанр муз. тэатра, які ўзнік на мяжы 19— 20 ст. У адрозненне ад аперэты вызначаецца больш сціплай роляй муз. драматургіі, рэдкім выкарыстаннем разгорнутых муз. сцэн з перапляценнем сольных арый, ансамбляў, хароў. Для М.к. характэрна выкарыстанне разнастайных песенных жанраў (лірычных, быт.) як эстр., так і нар. характару, зонгаў (злабадзённых сатыр. песенек), быт. танцаў. Першыя ўзоры М.к., створаныя бел. кампазітарамі ў 1930—40я гг., былі прысвечаны антырэліг. («Кухня святасці» Я.Цікоцкага, 1931) і с.г. («Коксагыз» М.Чуркіна, 1939; «Зарэчны барок» С.Палонскага і М.Іванова, 1940) тэматыцы. У 1960— 70я гг. ў жанры М.к. плённа працаваў Ю.Семеняка, аўтар першай М.к. для дзяцей «Сцяпан — вялікі пан» (паст. 1979). Адметныя жанравыя разнавіднасці бел. М.к. — т.зв. камедыя нар. («Паўлінка» Ю.Семенякі, 1973; «Несцерка» Р.Суруса, 1975; «Калі заспявае певень» А.Чыркуна, 1988) і гераічная («Пяе «Жаваранак» Ю.Семенякі, 1969; «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, 1982; «Судны час» Р.Суруса, 1984). У наш час пастаноўкі М.к. ажыццяўляюцца пераважна на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
В. Р.ГудзейКаштальян.
МУЗЬІЧНАЯ КУЛЬТУРА. Вытокі бел. муз. мастацтва — у нар. музыцы ўсх. славян. Мастацтва першых прафес. музыкантаў і акцёраў — скамарохаў — аб’ядноўвала розныя элементы творчай дзейнасці ад пантамімы да ігры на муз. інструментах. Гісторыя пісьмовага муз. мастацтва бярэ свой пачатак у Сярэдневякоўі, калі музыка была непарыўна звязана з царквой. Праваслаўныя храмы (Полацкі Сафійскі сабор, Віцебская Дабравешчанская царква, Гродзенская Барысаглебская царква і інш.)
5
МУЗЫЧНАЯ
з’яўляліся буйнымі асяродкамі муз.прафес. мастацтва. Пры іх гуртаваліся выканаўцы і кампазітары, ствараліся школы пеўчых (Полацкая, Віцебская, Тураўская і інш.). Амаль усе творы гэтага часу былі ананімныя («Песнапенні аб Ефрасінні Полацкай», царк. гімн «Багародзіца» і інш.). Паступовы працэс асіміляцыі візант. гімнаграфіі паўплываў на асн. віды аднагалосых акапэльных царк. спеваў (антыфоны, трапары, каноны, стыхіры, ірмасы). Развіццё гарадоў садзейнічала пашырэнню інструм. музыкі. Важным этапам на шляху фарміравання бел. М.к. стала ўтварэнне ВКЛ. У гэты час былі выпрацаваны пэўныя знакі натацыі, што адлюстравалася ў тагачасных служэбніках і падобніках т. зв. дапаможніках па царк. спеве. Распаўсюдзілася сістэма асмагласся, аформіўся радок як структурная адзінка песнапенняў. 3 15 ст. пачало фіксавацца аўтарства песнапенняў і складальнікаў нотных рукапісаў, ствараліся першыя нотныя азбукі, развіваліся разнастайныя напевы, паглыбляліся іх мясц. адрозненні, пашыраўся гукарад, узбагачалася муз. тэрміналогія, узмацнялася сувязь бел. пеўчай гімнаграфіі, якая ўжо мела стыліст. адзінства з візант., стараж.рус. (кіеўскай, наўгародскай) і балгарскай, з нар. песеннай творчасцю, быт. музыкай. Буйнымі асяродкамі развіцця свецкай вак. і інструм. музыкі сталі двары вял. князёў, дзе гучалі флейты, трубы, лютні, арфы, віёлы, партатыў і інш. 3 дваром князя Вітаўта звязаны першыя звесткі пра выкарыстанне клавікордаў Еўропе (1408). У эпоху Рэнесансу царква працягвала заставацца гал. асяродкам развіцця М.к. Ва ўмовах міжканфесіянальнай дыялагічнасці ў праваслаўным спеве адбыўся працэс перапляцення ўсх. і зах. традыцый. У выніку нават у стараж. аднагалосых напевах, запісаных безлінейнай натацыяй, адбыліся змены, якія паспрыялі ўзбагачэнню сістэмы папевак, пашырэнню іх дыяпазону, стварэнню ўрачыстых,
узнёслых, эмацыянальна напружаных напеваў, з’яўленню лакальных асаблівасцей. Адным з вядомых музыкантаў таго часу быў Б.Анісімовіч з Пінска, складальнік поўнага збору праваслаўных песнапенняў (Супрасль, 1598—1601).
Пасля ўваходу ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай (1569) усё большае пашырэнне набылі зах.хрысціянскія муз. традыцыі. У каталіцкіх храмах пачалі будавацца арганы, ствараліся хары і капэлы, арганізоўваліся вучэбныя цэнтры (калегіумы і бурсы). Сярод вядомых помнікаў каталіцкай музыкі, якія з’яўляюцца ўзорамі поліфанічнага пісьма ў айчынным мастацтве таго часу, 3 месы (4, 6 і 8галосая) Вацлава з Шамотул, урывак з 5галосай 6часткавай месы К.Клабана і яго апрацоўка 5галосай месы. У творчасці Вацлава з Шамотул, Д.Като, Я.Бранта знайшоў увасабленне і жанр матэта (многагалосай вак. музыкі). 1х творы вызначаліся высокім эстэтычным узроўнем і пераасэнсаваннем прынцыпаў еўрап. поліфанічнай школы. Уплыў на фарміраванне муз.прафес. мастацтва Беларусі аказала і пратэстанцкая царква. У 1558 выйшла першае ў Беларусі нотнае выданне «Песні хвал Боскіх» («Берасцейскі канцыянал») Яна Зарэмбы, аўтарамі, перакладчыкамі і выдаўцамі якога былі С.Зацыус, А.Тшэцескімалодшы, С.Семідаліус. Некаторыя песні з берасцейскага выдання ўвайшлі ў Нясвіжскі канцыянал (1563), а таксама ў зборнік песень з нотамі, выдадзены ў Нясвіжы ў 1564. Традыцыі першых нотадрукаў у канцы 16 — пач. 17 ст. былі працягнуты ў любчанскім, віленскім і інш. канцыяналах. Гал. асяродкамі распаўсюджання свецкага муз. мастацтва былі магнацкія і велікакняжацкія двары (Астрожскіх, Сапегаў і інш.). Пры двары М.Радзівіла Чорнага працавала каля 100 музыкантаў. Асабліва захапляліся музыкай Жыгімонт Стары і Бона Сфорца. Жыгімонт Аўгуст добра іграў на цытры і клавіры. Нягледзячы натое, што
пры дварах працавалі і замежныя, пераважна італьян., музыканты, кіраўніцтва муз. калектывамі звычайна даручалася мясц. інструменталістам і вакалістам. Акрамя велікакняжацкіх капэл існавалі і інш. ансамблі, напр. «Літоўская капэла» ў Гродне (1543 — пасля 1601). Паводле тагачасных традыцый найб. пашыранай была лютневая (В.Длугарай, В.Бакфарк, Д.Като і інш.), арганная і клавірная музыка. У адрозненне ад лютневай музыкі, пададзенай шматлікімі опусамі, арганнай і клавірнай захавалася ўсяго некалькі ўзораў. Сярод іх творы Вацлава з Шамотул з арганнай табулатуры 16 ст., фантазіі, фугі і матэт Д.Като, а таксама ананімныя збкі (Віленская табулатура пач. 17 ст і інш.). Даволі часта ў набажэнстве выкарыстоўвалі мелодыі, якія бытавалі і ў пазахрамавым асяроддзі; былі распаўсюджаны і рэліг. песнапенні са свецкімі тэкстамі. Адны і тыя ж кампазітары (Ц.Базылік, Вацлаў з Шамотул, К.Клабан) працавалі як у культавых, так і ў свецкіх жанрах. Выдатным помнікам муз. рэнесансу з’яўляецца Псалтыр М.Гамулкі (1580), у якім пададзена музыка да 150 псалмоў Давіда ў перакладзе Я.Каханоўскага.