Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
/Мурамцаў у ролі пана Даленгі.
коўскага), Стары цыган («Алека» С.Рахманінава), Сабакін («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Лісніцкі («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мефістофель («Фаўст» Ш.Гуно).
МУРАХВЕР Уладзімір Сямёнавіч (н. 5.12.1931, г. Ананьеў Адэскай
У.С.Мурахвер.
У.Мурахвер. Вечнасць. 2010.
вобл., Украіна), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прам. вучылішча імя В.І.Мухінай (1959). У 1959—2000 на шклозаводзе «Нёман» (у 1966—73 гал. мастак). Працуе ў галіне маст. шкла. Разам з Л.Мягковай распрацаваў новыя ўзоры прасаваных вырабаў з каляровага шкла, выкарыстоўваў розныя спосабы фармавання і дэкарыравання. Сярод твораў: вазы «Зубры» (1960), «Вогнішчы» (1972), блюды «Біцюг» (1960), «Шкловыдзімальшчык» (1963), пласты «Гутнікі» (1982), «Лікі» (1990), кампазіцыі «Гарадзішча» (1971), «Сіла зямная» (1979), «Вызваленне» (1984), «Памя
15
МУРАШКА
ці настаўніка» (1988), «Іншапланецяне» (1990), «Тэатр» (1992), «Натоўп» (1995), «Чудзікі» (1999), «Вечнасць» (2010), скульптуры «Еўфрасіння» (1993), «Муза» (1996), «Скрыпач на даху» (2004) і інш. Аўтар жывапісных прац «Януш Корчак», «Міхаэлс — КарольЛір» (2012) і інш.
Г.А. Фатыхава.
МУРАШКА Анцінея Рыгораўна (15.10.1924, в. Кірава Слуцкага рна — 18.1.2011), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1959).
А.Р.Мурашка.
Скончыла БДУ (1948). 3 1950 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, у 1963—93 у БДУ. Даследавала праблемы бел. дыялекталогіі, пытанні ўзаемадзеяння бел. мовы з суседнімі слав. і неслав. мовамі. Адзін з аўтараў «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Тв.: Лінгвістычная геаграфія і групоўкі беларускіх гаворак. Кн. 1—2. Мінск, 1968—69 (у суаўт.); Современный русскнй язык. Ч. 1—2. Мінск, 1979—81 (усуаўт.).
МЎРЫНА Ларыса Аляксандраўна (н. 22.3.1936, в. Куляшыха Валагодскай вобл., Расія), беларускі мовазнавец, педагог. Др пед. навук (1986), праф. (1989). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1999). Скончыла Баранавіцкі настаўніцкі інт (1955), Азербайджанскі пед. інт моў (1963). Настаўнічала ў г.п. Ружаны Пружанскага рна, працавала ў школах і ВНУ г. Баку. 3 1970 у БДУ (у 19882002 заг. кафедры, адначасова з 1996
дэкан). 3 2005 у Нац. інце адукацыі. Даследуе праблемы методыкі выкладання рус. і бел. моў, бел.рус. моўных узаемасувязей, рыторыкі. Аўтар
кніг «Развіццё звязнай мовы ў вучняў» (1985), «Методыка рускай мовы ў школах Беларусі» (1990), адзін з аўтараў падручнікаў і практыкумаў для вучняў сярэдніх школ.
Тв.: Культура русской речн в школах с белорусскнм языком обучення. Мянск, 1982; Современная рнтормка: основы речевого обшення. Мннск, 2010.
МУСІНСКІ Сяргей Сцяпанавіч (21.9.1920, с. Лісіцына Валагодскай вобл., Расія — 18.8.2008), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Бела
русі (1973). Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1952). У 1960— 67 і з 1969 кіраўнік майстэрні ў інце «Мінскпраект», у 1967—69 гал. архітэктар інта «Белдзяржпраект». Асн. работы: у Мінску — праекты забудовы пл. Калініна (1954—62), планіроўкі і забудовы 2й чаргі Ленінскага прта (1958—64), будынак
гарвыканкама (1964), Палац мастацтваў (1973), комплексы 5—14павярховых інтэрнатаў Бел. політэхн. інта па вуліцах Сурганава, Цнянская, Металістаў (усе 1969—79), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў суаўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўт. калектыву); мемар. комплекс «Вязынка» ў в. Вязынка Маладзечанскага рна (1972), будынак аблвыканкамаў Гомелі (1974), Дом Саветаў у г. Шчучын (1979, усе ў суаўт.) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
МУХАРЬІНСКАЯ Лідзія Саулаўна (27.3.1906, г. Тбілісі 24.5.1987), беларускі этнамузыколаг, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1974).
Л. С. Мухарынская.
Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1939). У 193941 і 194887 выкладала ў Бел. кансерваторыі. Даследавала бел. муз. фальклор і стылі сусветнай кампазітарскай творчасці, праблемы нар. песеннай творчасці беларусаў. Аўтар манаграфій «Меладычная мова сучаснай беларускай народнай песні» (1966), «Беларуская народная партызанская песня, 1941 — 1945» (1968), «Беларуская народная песня: гістарычнае развіццё» (1977), «Да пытання аб эстэтычным асваенні рэчаіснасці ў сучаснай беларускай народнапесеннай творчасці» (1982) і інш.
Тв:. Артыкулы, перапіска, успаміны. Мінск, 1993; Беларуская народная музычная творчасць. Мінск, 1993 (разам з Т.С.Якіменка).
16
МЮЗІКЛ
МУШЬІНСКІ Міхась (Міхаіл Іосіфавіч; н. 24.1.1931, в. Мокрае Быхаўскага рна), беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг. Чл.кар.
М. Мушынскі.
НАН Беларусі (1991). Др філал. навук (1978), праф. (2003). Скончыў БДУ (1955). У 195556 увыдве БДУ. 3 1956 у Інце мовы і лры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі (у 1979—2002 заг. аддзела). Даследуе гісторыю бел. крытыкі і літ.знаўства, праблемы тэксталогіі. У даследаваннях упершыню абагульніў вопыт развіцця, станаўлення метадалогіі, тэарэтыкаметадалагічных прынцыпаў бел. літ.знаўства і крытыкі, раскрыў ролю і значэнне ў сцвярджэнні ў лры прынцыпаў рэалізму, народнасці, гуманізму, агульначалавечых каштоўнасцей: працы «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30я гады» (1975), Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры (ў суаўут.), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (абедзве 1977, у суаўт.), «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988), «I нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры» (1990). Адзін з аўтараў фундаментальных навук. прац «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Нарысы па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязей» (кн. 2—4, 1994—95), манаграфій «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (1972), «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагод
дзя» (1999—2003). Адзін з арганізатараў штогадовых навук. канферэнцый «Каласавіны» (1987—2006) і «Гарэцкія чытанні» (1992—2006). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
7в.: Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мінск, 1982; Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40я — першая палавіна 60х гадоў. Мінск, 1985; Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мінск, 1991; Інстытут беларускай культуры. Мінск, 1993; Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мінск, 2007; Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага. Мінск, 2008; Mae Каласавіны. Мінск, 2010.
Літ:. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі: да 80годдзя з дня нараджэння. Мінск, 2011; Ш т э й н е р I. Святло душы: да 80годдзя М.Мушынскага// Роднае слова. 2011. № 1; Го л у б Т. «Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім» // Полымя. 2011. №1.
МЬІСЛІ, археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі каля в. Мыслі Капыльскага рна.
За 0,8 км на ПдУ ад вёскі, на правым беразе р. Выня, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка прамавугольная, 60 х 40 м, з трох бакоў умацавана валам выш. да 3 м і ровам. У цэнтр. частцы пляцоўкі паўсферычны насып выш. да 0,6 м. 3 паўн. боку пляцоўка абмежавана абрывам да былога рэчышча Выні, якая цяпер каналізавана. У час правядзення меліярацыі ў 1970я гг. пляцоўка пашкоджана глыбокай траншэяй. У 1979, 1986— 89 М.Ф.Гурын даследаваў 891 м2. Выяўлена 8 паўзямлянак, размешчаных пераважна на паўн. ускрайку гарадзішча, 20 слупавых ям дыям. 0,5— 0,95 м, глыб. да 1,2 м. У куце адной з зямлянак выяўлены развал ачага з каменю. Даследаванне паўзямлянкавых пабудоў дае падставу меркаваць пра ўплыў плямён кіеўскай культуры.
Сярод знаходак фрагменты ляпной гладкасценнай і штрыхаванай керамікі: пасудзіны розных памераў і форм (ад вял. гаршкоў да мініяцюрных «шклянак»), чарапкі глянцаванага посуду, гліняныя прасліцы
(437 экз.), грузікі дзякоўскага тыпу, фігурка сабакі. Знойдзены вырабы з жалеза (нажы, сярпы, абломкі лёзаў сякер, спружынныя нажніцы, позналатэнская фібула, іголка, кіепадобныя шпількі, стрыжні і фрагменты розных прылад працы, быт. і гасп. прадметаў, кавалкі металургічнага шлаку), бронзы (акуляра і трапецападобныя падвескі, кольцы, спіралі, бляшкі, трохабаротныя бранзалеты, фрагменты рэчаў, паўфабрыкатаў у выглядзе дроту, абломкі тыгляў), крэменю (пласціны, адшчэпы, двухшыпны наканечнік стралы), косці (фрагмент іголкі з вушкам і інш.), шкла (пацеркі), а таксама каменныя зерняцёркі, абгарэлае зерне проса. Астэалагічны (касцявы) матэрыял, даследаваны В.В.Шчагловай, сведчыць, што жыхары гарадзішча займаліся развядзенне.м коней, буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней, сабак, палявалі на дзікоў, касуль, ласёў, баброў. Датуецца 1—4 ст. н.э.
М.Ф.Гурын.
МЮЗІКЛ (ад англ. musical музычны, меладычны), музычнасцэнічны жанр, які спалучае разнастайныя сродкі побытавай 1 эстр. музыкі, драм., опернага, пластычнага і харэагр. мастацтваў. У сінкрэтычную, скразную муз. драматургію М. ўключаюцца вак.харэагр. ансамблі. У адрозненне ад аперэты можа быць не толькі камедыяй, але і драмай. Як самаст. жанр сфарміраваўся ў 1900— 30я гг. ў ЗША, пазней пашырыўся ў Еўропе. Інтэграваўся з вадэвілем, рэвю, аперэтай. Найвышэйшы ўздым М. назіраўся ў 1980я гг. Сярод бел. кампазітараў у жанры М. працуюць А.Залётнеў («Валенсіянскія вар’яты» паводле Лопэ дэ Вегі, 1983; «Дапытлівы слонік» паводле Р.Кіплінга, 1993; «Сцяпан — Вялікі пан» паводле А.Вольскага, 1995; «Дэкамерон» паводле Дж.Бакача, паст. 2010), А.Мдывані («МесМенд» паводле М.Шагінян, 1987), А.Будзько («Пітэр Пэн» паводле Дж.Бары, паст. 1990), В.Іваноў («Пунсовыя ветразі» паводле А.Грына, паст. 2000), А.Ха
17
МЯГКОВА
доска («Шалом Алейхем! Мір вам, людзі!» паводле аповесці «Тэўемалочнік» ШаломАлейхема, паст. 2014). Асабліва вылучаецца творчасць У.Кандрусевіча (М. «Джулія» паводле С.Моэма, паст. 1990; «Залёты» паводле В.ДунінаМарцінкевіча, паст. 1992; «Шклянка вады» Э.Скрыба, паст. 1994; «Байкер» Г.Давыдзькі, паст. 2008; «Соф’я Гальшанская» А.Туравай, паст. 2013; М.памфлет «Дыліжанс» паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка», паст. 2014). Выдатнымі пастаноўкамі ў жанры М. сталі спектаклі Бел. акадэмічнага муз. тра «Блакітная камея» К.Брэйтбурга (2011), «Вестсайдская гісторыя» Л.Бернстайна (2012), «Звычайнае дзіва» Г.Гладкова паводле Я.Шварца (2013) і інш.