• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    22
    мячэць
    насць: творы паэтаў свету» (абодва 2011), «Пад крыламі Дракона: сто паэтаў Кітая» (2012). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Горкі вырай. Мінск, 1989; Няправільныя санкі. Мінск, 1991; Жыцця глыбінныя віры. Мінск, 2001; Замкнёны дом. Мінск, 2005; На беразе маім. Мінск, 2010.
    Літ:. Гніламёдаў У. Мікола Мятліцкі — паэт XXI стагоддзя // Полымя. 2006. №4; Макарэвіч В. Палеская араторыя: штрыхі да творчага партрэта Міколы Мятліцкага // Маладосць. 2011. №5; К а м е й ш a К. Жыцця жывая ноша: [пра творчасць паэта М.Мятліцкага] // Полымя. 2014. №2.
    МЯТЛЮК Ганна Антонаўна (н. 14.10.1936, г. Асіповічы), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1989), праф. (1990). Скончыла Мінскі пед. інтзамежных моў (1959). У 1958—99 працавала ў ім (1989—95 заг. кафедры), адначасова з 1995 у філіяле Варшаўскага ўнта (г. Беласток, Польшча). Даследуе фанетыку англ. мовы, узаемадзеянне моў на гукавым узроўні ва ўмовах білінгвізму. Аўтар прац «Прасодыя беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя» (1982), «Узаемадзеянне прасадычных сістэм у маўленні білінгва» (1986), «Намінацыя і прасодыя тэксту» (1996) і інш.
    Тв.: Теоретнческая фонетнка англмйского языка. Мннск, 1980 (разам з Л.У.Барысавай); Тнпологнческне обшяе м спецмфнческне черты фонетнческой ннтерференшін русской речя носнтелей разных языков. М., 1996.
    МЯЧКОЎСКАЯ Ніна Барысаўна (н. 29.10.1946, г. Брэст), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1986), праф. (1989). Скончыла БДУ (1968), з 1971 працуе ў ім. Даследуе агульнае мовазнаўства, гісторыю мовазнаўства, сацыялінгвістыку, тэорыю камунікацыі, псіхалінгвістыку, гісторыю літ. моў. Аўтар кн.: «Раннія ўсходнеславянскія граматыкі» (1984), «Славенская мова» (1991), «Сацыяльная лінгвістыка» (2е выд. 1996), «Беларуская мова: Сацыялінгвістычныя нарысы» (2003), «Семіётыка: Мова. Прырода. Культура» (2004), «Гісторыя мовы і гісторыя камунікацыі: Ад клінапісу да інтэрнэту» і інш.
    Тв.: Рыторыка ў культурах заходніх і ўсходніх славян: Тэндэнцыі развіцця ў XV—XVII стст. Мінск, 1993; Язык н релнгня: Лекцнн по фнлологнн н нсторнн релнгнн. Ммнск, 1998; Обшее языкознанне: Структурная н соцнальная тнпологня языков. 4е нзд. М., 2007.
    мячэць, мусульманскае культавае збудаванне. Першыя звесткі аб іх у Беларусі адносяцца да 16 ст. Будаваліся з дрэва, адназрубныя, часцей з 4схільнымі дахамі і галерэяй на слупах перад уваходам. Памяшканне для жанчын мела асобны ўваход, месцілася на балконе і аддзялялася разнымі драўлянымі кратамі. Мінарэт рабілі ў выглядзе вежы, завершанай шатровым дахам (гарады Ляхавічы, Клецк, г.п. Мір Карэліцкага рна), ці невял. вежачкі са стромкім шпілем (гарады Іўе, Мядзел, в.
    Асмолава Нясвіжскага рна). Адзіная каменная М. была пабудавана ў 1901 у Мінску. Асн. частка М. — зала для малітвы з міхрабам — гранёнай нішай, што паказвае вернікам кірунак, на якім знаходзіцца Мекка. 3 правага боку ад міхраба ўсталявана ўзвышша з прыступкамі — мінбар, своеасаблівая кафедра, з якой імам гаворыць пропаведзі. Падлога высцілаецца дыванамі (кілімамі) і посцілкамі. Завяршэнні некаторых М. мелі падабенства з купаламі праваслаўных храмаў (гарады Слонім, Навагрудак, в. Відзы Браслаўскага рна), што садзейнічала спалучэнню традыцый мясц. дойлідства з прыёмамі архітэктуры Блізкага Усходу. Выразныя архітэктурнамаст. якасці характарызуюць М. 18 ст. ў в. Даўбучкі Смаргонскага рна, якую перавезлі ў Бел. музей нар. архітэктуры і побыту. Будынак з залай квадратнага плана завяршаецца 12гранным купалам, мае з двух бакоў галерэі аркад з разнымі («вітымі») слупамі і гранёны ў плане міхраб. Трох’ярусны мінарэт узвышаецца на вугле, дзе сыходзяцца аркады. Зараз дзейнічаюць М., што захаваліся з ранейшых часоў (гарады Іўе, Навагрудак, в. Лоўчыцы Навагрудскага рна), а таксама новапабудаваныя (г. Слонім, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна).
    Літ.'. Лакотка А.І. Бераг вандраванняў ці Адкуль у Беларусі мячэці. Мінск., 1994. С.А.Сергачоў.
    23
    Н, пятнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай N («наш»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўной N («ні»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі [н], [н’] («набытн», «ннва»), Мела лікавае значэнне «пяцьдзясят». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове літара «н» абазначае санорныя змычнапраходныя насавыя пярэднеязычныя зычныя гукі [н], [н’] («напрамак», «ніжні» — «н’іжн’і»).
    «НА БАГАМЁРЗКУЮ, НА ПАГАНУЮЛАЦІНУ...», «На богомерзкую, на поганую л а т н н у, которые па пеж н хто что в н н х вымыслнлн в н х п о г a ной вере, сказанне о том», беларускі ананімны палемічны твор 16 ст. Напісаны на старабел. мове ў Супрасльскім манастыры (цяпер Польшча). Захаваўся ў некалькіх спісах. Два з іх змешчаны ў зборніках КіеваМіхайлаўскага Залатаверхага манастыра. Упамінанне пра ўвядзенне папам Грыгорыем XIII у 1582 новага календара сведчыць пра тое, што твор напісаны пасля гэтай падзеі. Аўтар палемізуе з кнігай П.Скаргі «Пра еднасць касцёла божага» (1577). Ён пералічвае новаўвядзенні 25 рымскіх пап (якіх часам блытае), пры гэтым за эталон бярэ стан сучаснай яму праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, адзначае, што толькі ўсх. царква засталася нязменнай на працягу многіх стагоддзяў. Выступаючы супраць «паганай лаціны», аўтар абараняе культуру і мову праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. У якасці крыніц выкарыстаны творы рымскіх аўтараў Плаціна і Грацыяна.
    Літ.: Попов А.Н. Нсторнколнтературный обзор древнерусскмх полеммческнх сочнненмй протнв латннян. М., 1875.
    НАВАГРЎДАК, горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Навагрудскага рна. За 162 км на У ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Дзятлавам, Стоўбцамі. 30,2 тыс. ж. (2015).
    Паводле археал. даследаванняў пасяленне на тэр. сучаснага горада ўзнікла ў канцы 10 ст. Тут знаходзіўся княжацкі замак, а пазней — вакольны горад. He пазней 12 ст. было заселена ўзвышша, размешчанае на ПдЗ ад вакольнага горада, у 2й пал. 12 ст. тут пабудавалі мураваны храм — папярэднік Барысаглебскай царквы. Упершыню горад дакладна згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1044 у час паходу кіеўскага кн. Яраслава Мудрага на Літву. У летапісах горад пазначаны пад рознымі назвамі: Новогородок, Новогород, Новый Городок і інш. Традыц. бел. вымаўленне Н. пад уплывам польскага варыянта Nowogrodek трансфармавалася ў сучасную назву. Цэнтрам абароны горада з 11 ст. былі замак на дзяцінцы (Замкавая гара) 1 Малы замак (вакольны горад). Да 12 ст. комплекс абарончых умацаванняў Н. складаўся з землянога насыпу і драўляных збудаванняў на ім. У 2й пал. 13 ст. на вяршыні вала Замкавай гары была пабудавана першая каменная 5ярусная вежабрама (разбурана крыжакамі). Пазней яе руіны сталі падмуркам новай вежы з цэглы пад назвай Шчытавая, або Цэнтральная (часткова захавалася). У 13—14 ст. цэнтр удзельнага Навагрудскага княства. На працягу 14—15 ст. замак умацоўваўся. Разам з абарончымі функцыямі ён выконваў і адміністрацыйныя, быў рэзідэнцыяй літоўскіх князёў і адначасова з’яўляўся рэліг. цэнтрам. У горадзе развіваліся рамёствы, ажыццяўляўся гандаль з краінамі Зах. Еўропы, Тэўтонскім ордэнам, Вялікім Княствам Маскоўскім, Асманскай імперыяй, Крымскім ханствам. Пад 1235 у Іпацьеўскім летапісе згадваецца першы навагрудскі кн. Ізяслаў. У 1253 кн. Міндоўг Kapa
    24
    НАВАГРУДАК
    наваўся ў Н. як кароль літоўскі каронай, прысланай Папам Рымскім Інакенціем IV, шэраг гісторыкаў лічыць, што з гэтага часу Н. з’яўляўся сталіцай ВКЛ. Сын Міндоўга Войшалк у барацьбе супраць галіцкавалынскага княства і літоўскіх князёў аб’яднаў вакол Н. Пінскую зямлю, Нальшчаны і Дзяволтву, якія сталі асновай тэр. ВКЛ. У 13 ст. на Н. неаднаразова нападалі татары і іх саюзнікі — дружыны галіцкавалынскіх князёў, у 14 ст. — крыжакі. 3 1316 цэнтр самаст. ЛітоўскаНавагрудскай праваслаўнай мітраполіі, з 1392 Н. — адзін з цэнтраў вялікакняжацкага дамена. У канцы 14 — пач. 15 ст. вял. кн. літоўскі Вітаўт пасяліў у Н. і яго наваколлях татар. 3 15 ст. цэнтр Навагрудскага павета. У канцы 15 ст. ў Н. 3—4 тыс. ж. 3 1507 цэнтр Навагрудскага ваяв. У 1511 горадатрымаў магдэбургскае права (пацверджана ў 1562, 1595 і 1776). У 1591 працавала друкарня. Прывілеем 1595 зацверджаны гар. герб: у чырвоным полі выява архангела Міхаіла, які трымае ў правай руцэ меч, а ў левай — шалі. У сярэдзіне 16 ст. ў Н. каля 5 тыс. ж., у канцы 18 ст. — 3 тыс. ж. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1817  1571 ж„ у 1837  3679 ж„ у 1897 — 7887 ж., у 1914 — 9,4 тыс. ж. 3 22.9.1915 да 27.12.1918 акупіраваны германскімі войскамі, у горадзе размяшчаўся штаб 10й ням. арміі. 3 1.1.1919 у БССР. 3 18.4.1919 да 19.7.1920 і з 1.10.1920 горад акупіраваны польскай арміяй. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. У 1931 — 1055 двароў, 9567 ж., працавала пошта, 2 бальніцы, 2 гімназіі, станцыя вузкакалейнай чыгункі Наваельня—Любча. 3 18.9.1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Навагрудскага рна Баранавіцкай вобл. У 1940 — 11,4тыс. ж., дзейнічалі электрастанцыя, 2 лямцавыя фабрыкі, лесазавод, кафляны завод, паравыя
    млыны, 2 друкарні, 7 школ, 2 бальніцы, пошта, тэлеграф, тэлефонная станцыя, кінатэатр. У Вял. Айч. вайнуз 4.7.1941 да 8.1.1944 Н. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 7.3.1963 горад абл. падпарадкавання. У 1959 — 12,6 тыс. ж., у 1972 — 20,6 тыс. ж. 16.5.2001 зацверджаны герб і сцяг горада. У 2000 — 30,4 тыс. ж.
    У 12 ст. кампазіцыйным цэнтрам Н. быўдзяцінец і гандлёвая пл. з крамамі каля Замкавай гары, да якой сыходзіліся вуліцыдарогі (гандлёвыя шляхі). У 12—13 ст. на тэр. вакольнага горада вылучаўся квартал з 2камернымі жылымі дамамі багатых гараджан (пл. аднаго дома каля 75 м ), большасць з іх мела зашклёныя вокны, атынкаваныя сцены. Дамы чэлядзі былі пл. каля 30 м2. Усе жыллёвыя пабудовы былі наземныя і заглыбленыя, з рознага тыпу печамі. У 12 ст. пабудавана мураваная царква (не збераглася), у 13—16 ст. мураваны замак. У 1660я гг. на гандлёвай пл. пабудавана Навагрудская ратуша. У 18 ст. — Навагрудскі фарны касцёл, Навагрудскі касцёл і кляштар дамініканцаў, Навагрудскі касцёл і кляштар францысканцаў. У 1809 і 1872 складзены праекты планіроўкі горада (ажыццёўлены часткова). У цэнтр. частцы горада захавалася гіст. планіровачная структура — няправільная радыяльная са складанай канфігурацыяй вуліц зза асаблівасцей рэльефу. Да пл. Леніна сыходзяцца 8 вуліц, у т.л. Гродзенская, Паштовая, Мінская, Міцкевіча, Леніна, Замка