• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У эпоху Барока Беларусь была надзвычай багатым на муз.канфесіянальныя традыцыі гісторыкакульт. арэалам, назіралася збліжэнне традыцый бел. праваслаўнага спеву з зах. і ўсх. муз.літургічным. Пашыраліся тэндэнцыі поліфанізацыі спеву ў праваслаўнай літургіі і пазахрамавым асяроддзі. Разам з тым захоўвалася традыцыя знаменнага распеву, аб чым сведчаць ірмалоі — своеасаблівыя анталогіі самых пашыраных спеваў праваслаўнай царквы. У іх прасочвалася сувязь з нар.песеннай і кантавай традыцыямі, у некаторых назіралася шмат беларусізмаў як у музыцы, так і ў слоўных тэкстах. Рукапісны ноталінейны Супрасльскі ірмалой Б.Анісімовіча (1598—1601) — адзін з самых адметных. Пры праваслаўныххрамахдзей
    6
    МУЗЫЧНАЯ
    нічалі агульнаадукац. школы, у якіх навучалі харавым і сольным спевам, друкарні, дзе выдаваліся пеўчыя друкі. У каталіцкіх храмах і кляштарах Беларусі выконваліся адна і шматгалосыя спевы розных зах.хрысціянскіх літургічных жанраў. Былі захаваны традыцыі грыгарыянскага харала. Разам з тым існавалі і мелодыі ў мясц. стылі. У фігуральных (нехаральных) кампазіцыях (Я.Брант, С.Берэнт, А.Рагачэўскі і інш.) выявілася імкненне да агульнаеўрап. традыцыі, універсалізацыі муз. мовы. Гэтым кампазіцыям уласцівы адвольнае прачытанне кананічнай традыцыі, эмацыянальная раскаванасць, выкарыстанне свецкіх і мясц. элементаў, напр. кантавыя матывы (зб. касцельных песень «Духоўная музыка» А.Бенкена, Слуцк, 1739). У ананімных месах назіраліся тэндэнцыі пераасэнсавання стараж. традыцыі, спалучэння зах.еўрап. і лакальных рытмавых, меладыйных, структурных і графічных элементаў. Харавы спеў звычайна суправаджаўся гучаннем аргана ці інструм. капэлы. У 17 ст. арганы меліся ў Вільні, Віцебску, Гродне, Драгічыне, Магілёве, Мінску, Навагрудку, Нясвіжы, Паставах, Пінску, Ружанах, Слуцку, Чашніках, Шклове і інш. Да нашых дзён дайшлі і асобныя ўзоры арганнай музыкі Беларусі часоў барока. Сярод іх творы А.Рагачэўскага, Шымкевіча, а таксама ананімныя творы, змешчаныя ў арганнай кніжачцы 1626. У зборы разам з літургічнымі творамі прадстаўлены таксама прэлюдыі, рычэркары, такаты, фантазіі і канцоны, запісаныя італьян. табулатурнай натацыяй. Сярод арганістаў і арганных майстроў, якія працавалі ў касцёлах Беларусі, былі В.Брэцкі, К.Васілеўскі, А.Жывіцкі, Я.Зубрыкі, Ю.Камарніцкі, А.Крэмацкі, Т.Кшэміцінскі, Л.Лапчынскі, К.Ластоўскі, А.Маслікоўскі, Р.Мурашкевіч, Ф.Падгорскі, А.Рагачэўскі, М.Саламонскі, Т.Самаловіч, Ф.Скарульскі, А.Трушкоўскі, Т.Фалькоўскі, В.Франкевіч, Д.Ягадоўскі і
    інш. Акрамя арганаў у каталіцкіх храмах гучалі інструм. капэлы, у рэпертуары якіх былі літургічная, свецкая музыка. Асн. кірункам муз. адукацыі каснёла была падрыхтоўка прафес. музыкантаў для хароў і капэл. Дадзеную функцыю выконвалі муз. бурсы, што дзейнічалі ў Будславе, Віцебску, Гродне, Полацку, Магілёве, Мінску, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Слоніме, Слуцку і інш. гарадах. У каталіцкіх агульнаадукац. школах, дзе вучылася свецкая моладзь (дзеці шляхты і заможных гараджан), no634 з уласна рэліг. шырока выкарыстоўваліся ўзоры свецкага муз. мастацтва. Асабліва глыбока пранікалі яны ў школьны тэатр. Пры ўніяцкіх храмах таксама дзейнічалі муз. бурсы, напр. пры Жыровіцкім Успенскім манастыры, дзе хлопчыкі з незаможных сем’яў набывалі прафесію музыканта. Захоўваючы мясц. правасл. традыцыі, з цягам часу ўніяцкае набажэнства праявіла тэндэнцыі лацінізацыі, пачала выкарыстоўвацца інструм. (перш за ўсё арганная) музыка. Зах. ўплывы адлюстраваліся і ў багагласніках (паралітургічных творах), якія змяшчалі песні і канты ў нар. духу, выконваліся акапэльна і ў суправаджэнні арганаў. Тагачасныя рэліг. і свецкія творы муз. мастацтва ўвасаблялі стыліст. рысы высокага барока, што адлюстравалася ў змесце кампазіцый, адзначаных яркімі, эмацыянальнапрыўзнятымі, драматычнанапружанымі сакральнымі вобразамі, і ў іх муз. мове, якая змяшчала прыметы барочнага пісьма (фактурная насычанасць, канцэртаванне, выкарыстанне генералбаса і інш.). Гэтыя рысы былі характэрны для твораў А.Рагачэўскага, М.Дылецкага, Ж.Ляўксміна, М.Скакі, С.Берэнта, М.Крэчмара. Шмат увагі ўдзялялася разгорнутым поліфанічным кампазіцыям. Побач з узорамі высокага барока існавалі і творы быт. песеннатанц. жанраў. У эпоху Барока ў Беларусі працягвалася развіццё вак. і інструм. быт. музыкі. Аркестрыкапэлы меліся
    пры дварах М.Агінскага, С.Агінскага, Я.Агінскага, З.Домбскага, К.Завішы, К.Л.Сапегі, С.Таркоўскага і інш. Уласную капэлу ў Нясвіжы меў М.К.Радзівіл, у Слуцку — Г.Фларыян. Выдатны помнік быт. інструм., а таксама вак. музыкі Беларусі 17 ст. — нотны рукапіс «Полацкі сшытак». Вял. ролю ў развіцці бел. М.к. адыгралі школьныя тэатры. Характэрная з’ява эпохі Барока — паратэатр. формы культуры (увядзенне ў храм абразоў, імяніны, шлюбы, візіты ў гарады каранаваных ці знатных асоб, пахаванні магнатаў і інш.). Гучанне хору, вак.інструм. капэл ці асобных муз. інструментаў, якія суправаджалі шэсце ці аздаблялі найб. драматургічна важныя моманты дзей, надавала ім асаблівую рэпрэзентатыўнасць, урачыстасць і ўзнёсласць. Вял. значэнне ў фарміраванні М.к. Беларусі 16— 18 ст. мелі муз.тэарэт. распрацоўкі («Тэорыя і практыка музыкі» Ж.Ляўксміна, 1667; «Мусікійская граматыка» М.Дылецкага, 1675). Да нашых дзён дайшлі і ананімныя тэарэт.пед. працы, створаныя ў кляштарных, касцёльных і царк. навуч. установах, якія арыентаваліся на агульнаеўрап. сістэму і спрыялі развіццю ў Беларусі навукі пра музыку і пед. практыкі.
    Найб. яскравай формай М.к. ў эпоху Класіцызму стаў прыватнаўласніцкі опернабалетны тэатр. Першапачаткова муз.тэатр. спектаклі ствараліся мясц. аматарамі (Ф.У.Радзівіл і інш.), у іх былі задзейнічаны пераважна артысты і музыкантыаматары з магнацкага асяроддзя. Аднакхутка тэатр стаў прафес., адбылася пераарыентацыя на зах.еўрап. рэпертуар. Акрамя тэатраў Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку дзейнічалі тэатры М.Казіміра Агінскага ў Слоніме, А.Тызенгаўза ў Гродне, Caneray у Ружанах і Дзярэчыне, С.Зорыча ў Шклове. Большую частку твораў складалі франц. і італьян. оперы 2й пал. 18 ст. («Анета і Любэн» Б.Блёза, «Вясковы чараўнік» Ж.Ж.Русо, «BepHan жонка» П.Гульельмі і інш.). Былі пастаўлены оперы «Карольпастух»
    7
    МУЗЫЧНАЯ
    П.Гульельмі (Слонім, 1765), «Уяўная каханка» Дж.Паізіелы (Магілёў, 1780). На працягу ўсяго перыяду існавання прыватнаўласніцкіх тэатраў у іх рэпертуары пераважалі камічныя оперы як прафес. кампазітараў, так і аматараў («Сілы свету», «Елісейскія палі» М.К.Агінскага, «Войт альбанскага паселішча» М.Радзівіла і інш.). Папулярнымі былі і спектаклі на пастаральную тэму. У 2й пал. 18 ст. ўзнікла сетка вял. і малых аркестраў, капэл і ансамбляў. Некаторыя з іх па колькасці інструментаў і выканаўцаў перавышалі зах.еўрапейскія. Напр., у Слонімскай капэле Агінскага іграла да 50, у Нясвіжскай — 44 музыканты, аркестр А.Тызенгаўза ў Гродне быў большы за каралеўскі і за аркестр Варшаўскага нац. тэатра. Рэпертуар большасці магнацкіх капэл складала танц. музыка, але т.зв. прытэатр. аркестры мелі ў сваім рэпертуары шмат сімф. твораў. Акрамя струнных аркестраў, створаных у межах тэатр. цэнтраў, існавалі ваен. (драўляныя і медныя духавыя інструменты), янычарскія (ударныя і духавыя інструменты) і рагавыя аркестры (з выкарыстаннем паляўнічых рагоў), нар. ансамблі. 3 пашырэннем папулярнасці тэатр. пастановак, выступленняў выканальніцкіх калектываў набылі распаўсюджанне канцэртныя формы; выконвалася камернаінструм. музыка (квартэты, секстэты і інш.), п’есы для клавіра. У гэты ж час пры тэатрах і капэлах ствараліся шматлікія муз. школы, куды набіраліся дзеці з сем’яў дробнай шляхты і сялян. У гар. побыце, на балях, хатніх вечарынах і інш. святах звычайна гучала інструм., пераважна танц. музыка, свецкія харавыя і сольныя песні. У канцы 18 ст. павялічылася роля масавай патрыятычнай песні. Побач з найб. актуальнымі для эпохі Асветніцтва свецкімі відамі муз. практыкі ў Беларусі захоўваліся і рэлігійныя. Пры праваслаўных храмах былі адкрыты школы, вучылішчы і інш., пры касцёлах дзейнічалі бурсы (езуіцкія Гродзенская і Віцебская), пера
    пісваліся і ствараліся шматлікія муз. кампазіцыі, якія захоўвалі старадаўнія традыцыі (Нясвіжскія месы), ствараліся разнастайныя капэлы, папулярызавалася арганная культура. Цэнтры муз. выхавання моладзі (калегіумы) ажыццяўлялі пастаноўкі школьнага тэатра, у спектаклі якіх уводзіліся асобныя муз. нумары ці оперныя сцэны («Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага і М.Цяцерскага). У свеце прафес. музыкі вызначыліся Я.Цэнцыловіч, Е.Бакановіч з Нясвіжа, М.Бяляўскі са Слоніма, А.Зорка са Шклова, Л.Сітанскі з Нясвіжа. Значную ролю ў развіцці М.к. адыгрывалі замежныя кампазітары і выканаўцы, якія жылі і працавалі ў Беларусі (К.Абатэ, Дж.Альберціні, К.Банафіні, Э.Ванжура. Я.Д.Голанд, А.Давіа дэ Бернуцы, А.Данэзі, Я.Дусік, В.Жыўны, Дж.Кампанучы, Ф.Марыні, В.Нікаліні, А.Фінуцы, К.Чыпрыяні, П.Шулыд, Ф.Яржомбка і інш.). У 1784 у Нясвіжы пастаўлена першая прафес. опера («Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда, 1784). У 1816 у Вроцлаве выдадзена муз.пед. праца «Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі» Я.Д.Голанда, які таксама з’яўляецца аўтарам рукапісу «Заўвагі пра віленскую музыку» (1816). У пач. 19 ст. сярод вак. жанраў свецкай музыкі — асновы тагачаснага муз. жыцця — істотную ролю адыгрывалі песня і раманс. У муз. рэчаіснасці Беларусі жанры камернавак. музыкі існавалі ў адзінай маст. прасторы з опернасімф. Найчасцей у магнацкай сядзібе вечарына са спевамі працягвалася балетным спектаклем, a перад паказам оперы ладзіўся баль з багатай танц. праграмай. Надзвычай папулярным быў паланэз (М.Радзівіл, М.Клеафас Агінскі, Я.Д.Голанд, В.Казлоўскі), які пазней нават стаў часткай оперных твораў (арыі ў «Апалонезаканадаўцы» Р.Вардоцкага, «Чужым багацці» Я.Д.Голанда). Быт. музыка працягвала развівацца ў дробных асяродках муз. жыцця
    (арыстакратычных салонах, шляхецкіх сядзібах, дамах гараджан), якія сталі ў пач. 19 ст. асн. цэнтрамі муз. творчасці.
    Моцны ўплыў на развіццё бел. М.к. аказалі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне бел. земляў да Рас. імперыі (1772—95). Са скасаваннем правоў мясц. магнатаў і шляхты зніклі шматлікія маст. цэнтры. Аднак муз. жыццё на бел. землях набыло новыя формы і сканцэнтравалася пераважна ў Брэсце, Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, дзе ладзіліся выступленні мясц. і замежных выканаўцаў, разгарнулася дзейнасць шматлікіх гастрольных тэатр. труп (В.Ашпергера, А.БончТамашэўскага, В.Вяржбіцкага, С.Дэшнер, А.Жукоўскага, М.Кажынскага, С.Навакоўскага, А.Руткоўскага, К.Скібінскага, Ю.Снядэцкага, Я.Хелмікоўскага, В.Шмідгафа, Я.Шыманскага і інш.), у рэпертуары якіх пераважалі камічныя оперы франц., італьян. і польск. кампазітараў, зах.еўрап. драм. творы і танц. дывертысменты. У 2й пал. 19 ст. наладжваліся творчыя кантакты з класікамі рус. культуры М.Глінкам, А.Даргамыжскім, М.Балакіравым, М.РымскімКорсакавым, П.Чайкоўскім. У 19 ст. ўзрасла цікавасць да бел. фальклору (фп. паэма «Беларускае вяселле» А.Абрамовіча, аперэта «Рэкруцкі набор» С.Манюшкі). Адным з першых збіраць і вывучаць муз. нар. творчасць пачаў М.Ельскі («Танцы люду Мінскай губерні»). 3 муз.сцэнічных кампазіцый мясц. аўтараў найчасцей ставіліся аперэты і драм. спектаклі («Канкурэнты» Ф.Міладоўскага). Вял. ўвага надавалася камернавак. і інструм. жанрам (А.Абрамовіч, М.Ельскі, Я.Карловіч, Ю. і К. Крашэўскія, С.Манюшка, К.Марцінкевіч, Ю.Масальскі, Ф.Міладоўскі, Н.Орда, Л.Скрабецкі, Ю.Шадурскі і інш.). У творчасці М.Клеафаса Агінскага і В.Казлоўскага была шырока прадстаўлена інструм. і вак. мініяцюра. Развівалася і рэліг. муз. мастацтва (муз. творы С.Манюшкі,