• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Літ.: Глушчанка Г.С., Мухарынская Л.С., Нісневіч С.Г. Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мінск,
    10
    МУЗЫЧНЫ
    1971; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссмн: массовые кантыгнмны, лнрнч. кантыпсальмы. Мннск, 1975; Пікарда Г. дэ. Царкоўная музыка на Беларусі, 989—1995. Мінск, 1995; Капмлов А.Л., Ахвердова Е.І4. Музыкальная культура Беларусн XIX — начала XX веков. Мннск, 2000; Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мінск, 2001; Яе ж. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя: да 80годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мінск, 2012; Антоневмч В.А. Белорусская музыка XX века: компознторское творчество н фольклор. Мннск, 2003.
    МУЗЬІЧНАЯ МАСАВАЯ КУЛЬТЎРА, лёгкажанравая м у з ы ка, музыка масавых жанраў, трэцяя культура, музычныя жанры, узоры якіх карыстаюцца папулярнасцю, характарызуюцца адноснай лёгкасцю ўспрыняцця, даступнасцю і даходлівасцю. У 19 ст. былі зроблены першыя спробы размежавання музыкі на «лёгкую» і «сур’ёзную» (акадэмічныя жанры). Тэарэт. абгрунтаванне такога падзелу ўпершыню зрабіў укр. музыказнавец С.П.Людкевіч. Крытэрыямі дыферэнцыяцыі служылі асаблівасці бытавання і накіраванасць таго ці інш. муз. твора на пэўную аўдыторыю. У бел. муз. педагогіцы размежавання музыкі на «лёгкую» і «сур’ёзную» прытрымліваліся Ю.Б.Аліеў, А.Г.Балгарскі, Б.А.Брылін, Н.М.Грышановіч, З.К.Кальнічэнка, Т.П.Плесніна, Л.А.Рапацкая і інш. У 1920я гг. пашырэнне атрымала паняцце «масавая песня», якое першапачаткова выкарыстоўвалі ў дачыненні да песні, прызначанай для масавага (харавога) выканання. Да 1950х гг. масавыя спевы былі практычна выціснуты масавым слуханнем, што было абумоўлена навук.тэхн. прагрэсам (развіццё радыё, гукавога кіно, укараненне гуказапісной апаратуры, вынаходніцтва грамафона, патэфона і інш.). У сярэдзіне 1960х гг. музыказнавец А.Н.Сохар увёў у навук. ўжытак паняцце «масавая музыка». У пач. 1990х гг. укр. муз. педагог
    Н.А.Кутава прапанавала ў дачыненні да «лёгкай» і «лёгкажанравай» музыкі ўжываць тэрмін «музыка масавых жанраў». Да нашага часу сярод даследчыкаў няма адзінай думкі, якія муз. жанры лічыць масавымі. Першапачаткова да М.м.к. адносілі джаз, рокмузыку, аўтарскую песню і попмузыку ва ўсіх яе разнавіднасцях. Аднак цяпер унутры некаторых з гэтых муз. жанраў існуе мноства розных, часам супрацьлеглых адзін аднаму стыляў, кірункаў, адгалінаванняў. Многія разнавіднасці джаза зза ўскладнення муз. мовы сталі бліжэй да акадэмічнай, чым да масавай музыкі. Тое ж можна сказаць і ў дачыненні да некаторых узораў рока (артрок, джазрок, построк і інш.). Многія барды і асабліва рокмузыканты, перш за ўсё т.зв. андэграўнда, дэманстратыўна адмяжоўваюцца ад М.м.к. 3 2й пал. 20 ст. назіраецца працэс збліжэння акадэмічных і асобных масавых жанраў. Актыўна выкарыстоўваюцца кампазіцыйныя прыёмы джаза і рока ў акадэмічнай музыцы. Рокгурты ладзяць выступленні з сімф. аркестрамі, камернымі калектывамі, некаторыя ўключаюць у свой рэпертуар апрацоўкі класічных муз. твораў.
    Літ.: Шостак Г.В. Массовые музыкальные жанры XX века в снстеме музыкальноэстетнческого воспнтання. Брест, 2002.
    Г.У.Шостак.
    МУЗЬІЧНЫ ТЭАТР, від тэатра, у якім вядучая роля належыць музыцы. У спектаклі дасягаецца паўнавартаснае яднанне зрокавага і слыхавога кампанентаў, што прыводзіць у сваю чаргу да найвышэйшага сінтэзу мастацтваў. У маст. кантэксце найб. арганічным месцам рэалізацыі спектакля з’яўляецца тэатр. сцэна. Жанры акадэмічных форм М.т. — onepa, балет, неакадэмічных — музычная камедыя, аперэта, мюзікл, вадэвіль, рокопера. Асновай жанравай класіфікацыі М.т. з’яўляюцца муз.стылявы і маштабны крытэрыі, мерай адзнакі прафесіяналізму тэатр. ка
    лектыву — класічны рэпертуар, выкананне бельканта, сімф. аркестр. На сучасным этапе значэнне оперы як спектакля павялічылася, што патрабуе нешаблонных формаў яе сцэнічнага ўвасаблення, стымулюе рэжысёрскія пошукі. Асаблівасцямі новай оперы з’яўляюцца нетрадыц. (небелькантавая) манера інтанавання, адыход ад нумарнога прынцыпу.
    У балетным жанры кампазітар стварае канкрэтную муз. драматургію і вырашае 2 задачы: улічвае спецыфічныя патрабаванні танцавальнай лекісікі (дансантнасць, перыядычнасць «каленаў») і харэаграфічна арганізаваны рух з канкрэтнай для яго пластыкай; стварае сімфанічна насычаную гукавую тканіну, цэльны працэс муз. разгортвання на аснове скразнога тэматычнага развіцця («Альпійская балада» Я.Глебава) ці сюітнадывертысментнага прынцыпу («Кругаверць» А.Залётнева). Ён можа выкарыстоўваць і кінематаграфічныя сродкі — наплыў, мантажныя стыкі, чыстыя гукавыяўленчасці, сінтэз розных муз. светаў — класічнага і рэліг. [«Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані], класічнага і радыкальнага («Вітаўт» В.Кузняцова), неакласікі і джазавай імправізацыі («Круг» А.Эшпая), якія ўзмацняюцца зрокавапластычнымі ўвасабленнямі. У цэлым музыка ў балеце стварае абагульнены інтанацыйнапластычны вобраз вызначанай сітуацыі, а таксама эмацыянальны настрой і характэрны партрэт героя, пры гэтым задае акрэслены тэмпарытм і часта намячае аснову пластычнага малюнка. Аднак поўнай адпаведнасці ці паралелізму музыкі і харэаграфіі не бывае. Па гэтай аб'ектыўнай прычыне ўзнікаюць разнастайныя харэагр. прачытанні кампазітарскага матэрыялу. 3за пастаянства музыкі і зменлівасці харэаграфіі пастаноўшчыкі часта звяртаюцца да балетнай музыкі, якая валодае самакаштоўнымі годнасцямі і існуе ў выглядзе сюіт («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага) ці самаст. сімф. твораў («Бале
    11
    МУЗЫЧНЫ
    ро» на музыку М.Равеля), а таксама да музыкі, якая не прызначаецца для балета (т.зв. балет на музыку І.С.Баха, Р.Вагнера). Спецыяльна напісаная для балета музыка можа мець і прыкладное значэнне.
    Адметнай рысай неакадэмічных жанраў М.т. — муз. камедыі (вытокі з франц. оперы 18 ст.) і апрерэты («Паўлінка» Ю.Семянякі) — з’яўляецца ўхіл у меладраму, дзяленне структуры на параўнальна закончаныя нумары, якія перамяжоўваюцца з размоўнымі дыялогамі, з апорай на песеннасць як першааснову трапных і дакладных інтанацыйных характарыстык дзеючых асоб, пастаўленых не толькі на опернабалетнай сцэне, але і на сцэне драм. тэатра. Адаптаванай формай з’яўляецца мюзікл, у якім дасягаецца дынамічная раўнавага паэт. слова, спеваў, харэагр. арганізаванага дзеяння (сцэнічнага руху) і сцэнаграфічнага рашэння. Муз. спектакль мюзікла засн. на нумарной кампазіцыі, размоўныхдыялогах і песні як дамінанты інтанацыйнасці і пабудовы нумароў («Стакан вады» В.Кандрусевіча). Спробай прыблізіць канцэрт вак.інструм. ансамбля са значнай доляй тэатр. пачатку (сцэнічны рух, дэкарацыі) да оперы стала рокопера (зонгопера). Яе асаблівасці ў адмове ад прагаворванага слова, нескладаных формах рэчытатываў, быт. песенная інтанацыйнасць, эстр. інтрументарый («Гусляр» І.Лучанка). Сярод муз. тэатраў Беларусі: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РэспублікіБеларусь, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.
    Літ.: Музычнытэатр Беларусі: 1917— 1959. Мінск, 1993; Музычны тэатр Беларусі: 1960—1990. Мінск, 1996.
    Т.Г.Мдывані.
    МУЗЫЧНЫ ФІЛЬМ, твор кіна, тэле і відэамастацтва, у якім музыка з’яўляецца вядучым фактарам драматургіі, выконвае важныя сэнсавыя і кампазіцыйныя функцыі, вызначае жанравую і стыліст. прыналежнасць фільма. Першыя М.ф.
    ўзніклі ў 1920—30я гг. са з’яўленнем гукавога кіно. Сярод асн. жанраў: муз. кінакамедыя, фільмрэвю, муз.біягр. фільм, кінаканцэрт, кінааперэта, кінабалет і інш. Створаны М.ф. маст. «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» (1936, рэж. М.Вернер), «Маё каханне» (1940, рэж. У.КоршСаблін, кампазітар абодвух І.Дунаеўскі), «Нашы суседзі» (1957, рэж. С.Сплашноў, кампазітар Б.Макравусаў), «СашаСашачка» (1967, рэж. В.Чацверыкоў, кампазітар Я.Глебаў) і інш.; тэлевізійныя «Пасля кірмашу» (паводле п’есы «Паўлінка» Я.Купалы), «Веснавая казка» (абодва 1972, рэж. Ю.Цвяткоў, кампазітар Я.Глебаў) і інш., тэлеопера «Ранак» (паводле А.Куляшова, 1968, рэж. В.Карпілаў, кампазітар Г.Вагнер), тэлеэкранізацыі опер «Сівая легенда» (1986) і «Францыск Скарына» (1990) Д.Смольскага (рэж. абодвух Г.Нікалаеў) і інш. Першымі тэлемюзікламі, якія спалучалі драматургію, музыку, вакал і харэаграфію, сталі фільмыказкі рэж. Л.Нячаева — «Прыгоды ў горадзе, якога няма» (1974, кампазітар С.Картэс), «Прададзены смех» (1981, кампазітар М.Дунаеўскі), «Казка пра Зорнага хлопчыка» (1983, кампазітар А.Рыбнікаў) і інш. У канцы 1970х гг. з’явіліся першыя муз. відэафільмы: відэамюзікл «Гэты доўгі кароткі час» (рэж. У.Арлоў, кампазітары Я.Глебаў, В.Раінчык), відэабалет «Тры пальмы» (рэж. В.Шавялевіч, кампазітар А.Спендыяраў, абодва 1979) і інш. У 1990я гг. створаны шэраг экранізацый і відэаверсій пастановак тэатраў Беларусі, у т.л. опера «Чароўная флейта» В.А.Моцарта (1994), балет «Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані (1995, рэж. абодвух В.Шавялевіч). У дакум. мастацтве М.ф. развіваўся ў жанрах фільмаканцэрта («Жыві, родная БеларусьІ», 1944, рэж. У.КоршСаблін, М.Садковіч), муз.біягр. фільма, фільмапартрэта («Кампазітар Яўген Глебаў», 1978, рэж. С.Лук’янчыкаў; «Душа мая, Элезіум ценяў...» пра А.Багатырова, 1998, рэж. С.Галавец
    кі), этнамуз. фільмы («Пранясі, Божа, хмару...», 1990, рэж. А.Шклярэўскі; «Галасы маёй зямлі», 1994, рэж. Ю.Лысятаў) і інш. У 2000я гг. жанр М.ф. дамінаваў пераважна ў галіне дакум. кіно: «Адкрыцці Д.Смольскага» (2002, рэж. М.Князеў), «Радуйся!» пра кампазітара В.Капыцько (2002, рэж. Г.Адамовіч), «Маэстра» пра дырыжора В.Роўду (2006, рэж. В.Скварцова), «Каханне і жыццё маё...» пра кампазітара У.Кандрусевіча (2009, рэж. У.Цяслюк), «Ён сэрцам песню адчуваў» пра дырыжора М.Дрынеўскага (2010, рэж. В.Скварцова), «Нарадзіўся ў Віцебску. Музыказнавец Іван Салярцінскі» (2011, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Семдзесят пятая восень Андрэя Мдывані» (рэж. М.Жданоўскі), «Аксана Волкава. A Prima Vista» (рэж. Н.Жамойдзік), «Музычны майстар» пра майстра нар. інструментаў А.Лася (рэж. А.Леўчык, усе 2012), «Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі» (рэж. Н.Мірашнічэнка), «Гісторыя беларускай оперы» (рэж. А.Лукашэвіч, абодва 2013) і інш.; анімацыйным: фільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці вял. кампазітараў «Людвіг ван Бетховен» (2007, рэж. У.Пяткевіч), «Роберт Шуман. Лісты» (2009, рэж. А.Пяткевіч), «Сяргей Пракоф’еў. Чацвёрты апельсін» (2010, рэж. Ю.Цітова), «І.С.Бах» (2011, рэж. А.Пяткевіч) і інш. На аснове бел. нар. песень зняты анімацыйныя фільмы «Як служыў я ў пана» (2004, рэж. У.Пяткевіч), «Музычная скарбонка» (2009, рэж. Т.Кубліцкая), «Выцінанкавыразанка» (2010, рэж. М.Тумеля), «Музычная скарбонка2» (2012, рэж. У.Пяткевіч, М.Тумеля). У ігравым кіно створана муз.прыгодніцкая казка «Навагоднія прыгоды ўліпені» (2008, рэж. А.Турава, кампазітар А.Елісеенкаў) і інш.