Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
27™.: Кампус Э.Ю. О мюзнкле. Л., 1983; Кудн нова Т. От водевнля до мюзнкла. М., 1982.
Н.Р.Ганул.
МЯГКОВА Людміла Міхайлаўна (н. 26.4.1929, г. СанктПецярбург), беларускі мастак дэкаратыўнапры
кладнога мастацтва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1977). Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.прам. вучылішча імя В.І.Мухінай (1959). У 1959—2001 на шклозаводзе «Нёман» (у 1973—87 і з 1994 гал., з 1997 старшы мастак). Працуе ў галіне маст. шкла. Творы вылучаюцца багаццем пластычных форм і дэкораў, выразнай вобразнасцю і сілуэтнымі лініямі посуду. Аўтар набораў «Народны» (1966), «Бурштын» (1971), «Птушыны двор» (1980), кам
Л.Мягкова. Сервіз «Чырвонабелы». 1982.
пазіцый «Вясна» (1975), «Ляціце, галубы» (1977), «Кветкі на асфальце» (1983), «Партызанская вясна» (1984), «Жыццё перамагае» (1985), «Дэкаданс» (1989), «Перазвон» (1989—99), «Тайга» (1993), «Асноўныя колеры» (1999), сервізаў «Чырвонабелы» (1982), «Манастырскі» (1989) і інш.
Г.А. Фатыхава.
МЯДЗЕЛ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Мядзельскага рна, каля азёр Мястра і Баторына. За 160 км на ПнЗ ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, аўтадарогамі звязаны з Маладзечнам і Паставамі. 6,9 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 11 ст. як памежны горад Полацкай зямлі на востраве воз. Мядзел, пазней зза эпідэміі перанесены на бераг возера Мястра пад старой назвай. Меў таксама назвы Мядзела, Мядзкол, Мядзюль. Да 20 ст. падзяляўся на Стары і Новы М. Стары М. упамінаецца ў 1454 з нагоды будаўніцтва тут касцёла. Уладанне Саковічаў, Радзівілаў, Францкевічаў, Райскіх, Грабоўскіх, Кошчыцаў, Дваржэцкіх, КозелПаклеўскіх. У 1500 у час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03 разбураны і разрабаваны, касцёл спалены. 3 1736 мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У 1762 атрымаў магдэбургскае права. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі,у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1860 — 25 двароў, 227 ж., у 1885 — 254ж.,у 1904 —229ж. Новы М. вядомы з 1463. У 1519 учас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512—22 разбураны. У 1557 і 1569 упамінаец
ца сярод каралеўскіх маёнткаў. Драўляным мостам злучаўся з каралеўскім мураваным замкам, пабудаваным у 2й пал. 16 — пач. 17. ст. на востраве воз. Мястра (разбураны ў Паўн. вайну 1700—21). 3 1588 уладанне Сапегаў, Бжастоўскага, М.Аскеркі, Ф.Праўдскага. 3 пач. 17 ст. да 1775 у Новым М. адбываліся земскія суды, з 1661 — сеймікі. 3 1793 у Рас. імперыі, казённае мястэчка. У 1860 —86 двароў, 613 ж., у 1885 — 95 двароў, 713 ж., цэнтр воласці Вілейскага павета. 3 1848 нар. вучылішча, праводзілася 8 кірмашоў штогод, у 1904 — 1235 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дунілавіцкага павета Віленскага ваяв, 170 двароў, 825 ж. 3 1925 у Пастаўскім павеце. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр Мядзельскага рна Вілейскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр Мядзельскага с/с. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 4.7.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У вер. 1942 і летам 1943 партызаны разграмілі ў М. варожы гарнізон. 3 17.11.1959 гар. пасёлак. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. 3 30.12.1998 горад, 7,7 тыс. ж.
У 2015 у горадзе 3 сярэднія і спарт. школы, 2 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мядзельскага рна, 2 бкі, музей нар. славы, бальніца, паліклініка, 5 аптэк, цэнтр турызму Мядзельскага рна. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, 2 магілы ахвяр фашызму, помнік М.Танку. Помнік архітэктуры —касцёл Maui Божай Шкаплернай (1738—54). Археал. помнікі — гарадзішча і селішча на паўвостраве воз. Мястра (10—13 — 17 ст.), курганны могільнік (10—11 ст.). В.М.Князева. МЯДЗЁЛКА Паўліна Вікенцьеўна (12.9.1893, в. Будслаў Мядзельскага рна — 13.2.1974), беларускі дзеяч культуры, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1966). Скончыла Вышэйшыя камерцыйныя курсы ў СанктПецярбургу (1914). Настаўнічала ў вёсках Жорнаўка (Чэрвеньс
18
МЯДЗЕЛЬСКІ
кі рн), Мядзведзічы (Ляхавіцкі рн), Будслаў (Мядзельскі рн), Мінску і інш. Зрабіла значны ўклад у развіццё бел. тэатр. мастацтва ў перыяд яго
станаўлення, вяла грамадскую, культурнаасветніцкую работу. Удзельніца Віленскага муз.драм. гуртка (1914), Першага бел. тва драмы і камедыі (191718, 1920). У 1920 арыштавана польск. ўладамі. 3 1921 у Літве. Выдавала агітацыйную лру, накіраваную супраць польск. акупацыі Зах. Беларусі. 3 1925 працавала ў сектары мастацтва Інбелкульта. 3 1927 выкладала бел. мову ў Горацкай с.г. акадэміі. У 1930 арыштавана і саслана ў Казань (Расія). 3 восені 1932 выкладала рус. мову і лру ў адной з маскоўскіх школ. 3 1947 жыла ў Будславе. Адна з першых выканала
ролю Паўлінкі ў аднайм. п’есе Я.Купалы (1913, на бел. вечарынцы ў Пецярбургу). Сярод інш. роляў: Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Пронка («Хам» паводле Э.Ажэшкі). Стварыла харавыя і драм. гурткі ў Гродне (1919), Дзвінскай бел. гімназіі (1922—25), Горацкай с.г. акадэміі (1927—30), Будславе (1947—58). Аўтар успамінаў пра культ. жыццё Беларусі дарэв. і сав. часу.
Тв.: Сцежкамі жыцця: [успаміны]. Мінск, 1974.
Ліш.: Калеснік У. Галгофа адроджаных // Полымя. 1993. №2.
МЯДЗЕЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М.Танка. Засн. ў 1940 у г. Мядзел. У Вял. Айч. вайну ў час ням.фаш. акупацыі большая частка кніжнага фонду была знішчана. Бка аднавіла сваю працу ў ліп. 1944. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Мядзельскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы, з 1995 імя М.Танка. Кніжны фонд (2015) 60 тыс. экз., 2,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, інфармацыйнае абслугоўванне і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Пры бцы працуюць публічны цэнтр пра
вавой інфармацыі, клубы для пажылых людзей «Задушэўная размова» і для старшакласнікаў «Абітурыент», аўтабібліятэка. Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
МЯДЗЕЛЬСКІ МУЗЁЙ НАРОДНАЙ СЛАВЫ. Засн. ў 1968 у г. Мядзел, адкрыты для наведвальнікаў у 1969. Агульная пл. экспазіцыйных памяшканняў 563 м2, пл. фаевыстаўкі 60 м2. Асн. фонд — 20 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 16,5 тыс. (2015). Музейныя экспанаты ўтвараюць 17 калекцый: археалогія, нумізматыка, фалерыстыка, баністыка, філатэлія, іканапіс, жывапіс, рукапісы, дакументы, фотадакументы, друкаваныя выданні, дэкар.прыкладное мастацтва, прадметы этнаграфіі і побыту, нар. ткацтва і адзенне, зброя і боепрыпасы, медальерыка, прадметы культу. Сярод экспанатаў вял. цікавасць выклікаюць рэканструкцыя аблічча мужчыныкрывіча (11—12 ст.) паводле чэрапа з курганнага могільніка каля б. в. Навасёлкі Мядзельскага рна; стараж. кафля з раскопак сярэдневяковага замка, які знаходзіўся на паў
Да арт. Мядзельскі музей народнай славы. Фрагменты экспазіцый: 1 — «Старажытная гісторыя краю»; 2 — «Рэвалюцыя 1917 і межваенны перыяд 1921—1940»; 3 —прысвечанай народнаму паэту Беяарусі М. Танку.
19
МЯДЗЕЛЬСКІ
востраве воз. Мястра; манеты ВКЛ 16 ст.; перапіска паліцэйскіх Мядзельскага гарнізона з партызанамі брыгады імя Ракасоўскага; унікальны фотаздымак, на якім жыхар в. Слабада Мядзельскага рна са сваімі сябрамі каля сцен Рэйхстага ў Берліне; рукапісы вершаў М.Танка і інш. У 10 залах прадстаўлены тэматычныя экспазіцыі: «Старажытная гісторыя краю» (матэрыялы раскопак гарадзішч, селішч, курганных могільнікаў), «Нарачанская аперацыя 1916 г.», «Рэвалюцыя 1917 і міжваенны перыяд 1921 — 1940», «Вялікая Айчынная вайна», «Партызанская зямлянка», «Вызваленне Мядзельшчыны», «Канфесіі Мядзельшчыны», «Сучаснасць і людзі», «Народная творчасць», «Хата рыбака». У 1990 у сярэдняй школе №1 г. Мядзел створаны філіял музея — музей гісторыі школы імя У.Дубоўкі.
МЯДЗЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1976 у г. Мядзел пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Т.Э.Будкевіч. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 58 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. песеннага фальклору, захаванне традыцый. У рэпертуары бел. нар. песні «Звончыкі», «Ой, вецер вее» ў апрацоўцы Т.Будкевіч, «Азёры дабрыні» і «Не хадзіце, дзевань
Мядзельскі народны вакалыіы ансамбль «Натхненне».
кі, увечарок» Л.Захлеўнага, «Балада пра раненае поле» І.Лучанка, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі і інш. Калектыў — удзельнік Нац. фестывалю бел. песні і паэзіі (2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2011, абодва г. Маладзечна), выстаўкікірмашу «Камарова — кола дзён» (в. Камарова Мядзельскага рна, 2012), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2013), свята азёр «Краса майго краю» (г. Мядзел, 2014) і інш.
Т.Э.Будкевіч.
МЯДЗЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ПРАВІНЦЫЯ». Створаны ў 1989 у г. Мядзел пры гар. Доме
Мядзельскі народны вакальны ансамбль эстраднай песні «Правінцыя».
культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Р.А.Руткевіч. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 43 да 54 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — рознахарактарнае выкананне эстр. песні. У рэпертуары песні бел. і рус. аўтараў: «Слава хлебаробам» Л.Шурмана, «Вішня» Р.Манукова, «Дзяўчыначка» ІЛучанка, «На пабыўку едзе» А.Аверкіна, «У краі магнолій» Ю.Марцінкевіча і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю песні ДТСААФ «Гэта наша з табой біяграфія» (Мінск, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2014), свята азёр «Краса майго краю» (г. Мядзел, 2013) і інш.
Г.А.Казакевіч.
МЯДЗЕЛЬСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Мядзел. У складзе раёна гар. пасёлкі Крывічы, Свір, курортны пасёлак Нарач, 310 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Будслаўскі, Занарацкі, Княгінінскі, Крывіцкі, Мядзельскі, Нарацкі, Сваткаўскі, Свірскі, Слабодскі. Пл. тэр. 1967 км2, лясы займаюць 43%, у раёне 51 возера. Нас. 27,1 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (92,4%), рускія (4,7%), палякі (1,7%), украінцы (0,7%), татары (0,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Маладзечна—Полацк, аўтадарогі Мінск—Нарач, Вільнюс—Полацк і інш.