• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    27
    НАВАГРУДСКІ
    дзіцы. Паводле раскопак М.Ткачова, перад Касцельнай вежай некаторы час магло знаходзіцца капішча. У канцы 16 — пач. 17 ст. паміж Шчытоўкай і Касцельнай з’явіўся палац. Падчас існавання мураванага замка на яго адбываліся крыжацкія і татарскія напады, у 1706 ён быў узарваны шведскім войскам. Да 1828 часткова захоўваліся вежы Шчытоўка, Касцельная і Малая ўваходная брама. У 1906 адбылося абрушэнне паловы рэштак Касцельнай вежы (захаваўся кавалак усх. сцяны ў выглядзе ветразя). У 1909—30я гг. адбыліся кансервацыйныя працы на Касцельнай (4 контрфорсы і абмуроўка палявым каменем) і Малой уваходнай вежах, якія мелі часовы характар. У 1921 — 25, 1929—30 гг. праводзіліся археал. даследаванні, раскрыты фундаменты пабудоў, абпаленыя дубовыя рэшткі «частакольні» першапачатковага замка, па загадзе Акруговай дырэкцыі грамадскіх работ у Навагрудку прыбраны завалы з дзяцінца. У 1924 друз з тэр. замка вывозіўся на падсыпку кургана А.Міцкевіча. На вежы Шчытоўка захаваліся 2 акны, байніца, данскер. У 1992 выканана часовая кансервацыя руін, часткова абазначаны праслы сцен. 3 2013 праектным філіялам ААТ «Белрэстаўрацыя» на тэр. замка праводзяцца н.д. аднаўленчакансервацыйныя рабо
    Навагрудскі замак.
    ты, а таксама ўмацаванне схілаў гары. У 2014 праведзена кансервацыя Касцельнай вежы. Замак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Ю. Т.Шэстак.
    НАВАГРЎДСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ МІКАЛАЕЎСКІ САБОР, помнік архітэктуры барока ў г. Навагрудак. Пабудаваны ў 1780 як касцёл пры кляштары францысканцаў. Перабудаваны ў 1846 у рэтраспектыўнарус. стылі. Храм — мураваная 3нефавая базіліка з 5граннай апсідай. Гал. фасад падзелены развітымі антаблементамі на 3 ярусы, багата аздоблены ордэрнымі элементамі. Сцены цэнтр. нефа расчлянёныя пілястрамі, у вокнах з лучковымі і паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі захаваліся вітражы. Унутры цэнтр. неф перакрыты паўцыркульнымі з распалубкамі скляпеннямі на падпружных арках, на 3м ярусе — невысокая вежазваніца з купалком на 8гранным барабане. У тоўшчы сцяны гал. фасада размешчаны 2 вітыя лесвіцы, якія вядуць на званіцу. У 2й пал. 19 ст. створаны драўляны 2ярусны ў 13 абразоў іканастас, на белым фоне якога вылучаюцца пазалочаньгя элементы драўлянай разьбы (карнізы, рамы, арнамент, капітэлі). У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.).
    Навагрудскі кафедралыіы Мікалаеўскі сабор.
    Каля храма знаходзіцца б. кляштарны корпус — мураваны Гпадобны ў плане будынак. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы дом. Храм і б. кляштарны корпус унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспулікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    НАВАГРЎДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ГУМАРЭСКА». Створаны ў 1999 у г. Навагрудак пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Аніскіна. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. музыкі. У рэпертуары творы бел. кампазітараў, апрацоўкі бел. нар. песень і танцаў (полька «Паважана і хутка» М.Сіраты, «Выцінанка» Н.Лісіцы), інструм. кампазіцыі («Ту стэп» А.Цыганкова, «Беларуская вясковая» М.Сіліцкага, «Накцюрн» Г.Ермачэнкі і інш.). Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2008), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Полацк, 2003; г. Барысаў, 2008), свята хлеба ў гара
    28
    НАВАГРУДСКІ
    дах Эльблёнг і Сувалкі (Польшча, 201011,2014) іінш.
    В. В.Давідовіч.
    НАВАГРЎДСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў г. Навагрудак. Закладзены ў 1930я гг. каля Навагрудскага замка, рэканструяваны ў 1950я гг. (выкапана штучнае возера, пракладзены алеі, зроблены новыя пасадкі дрэў). Пл. 10,2 га. Парк рэгулярнапейзажны. Mae веерную сістэму планіроўкі: ад уваходнай пляцоўкі — цэнтра кампазіцыі — разыходзяцца 4 радыяльныя алеі і перасякаюцца кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — Курган Бессмяротнасці ў гонар А.Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых у Беларусі (значна пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкар. форм, у т.л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрапейская, піхты, дуб чырвоны і інш. Цяпер з рэдкіх парод дрэў — лаўравішня, елка блакітная, арэх маньчжурскі і інш.
    НАВАГРЎДСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Навагрудак. У складзе раёна г.п. Любча, 212 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Асташынскі, Ацмінаўскі, Брольніцкі, Валеўскі, Ваўкавіцкі, Кашалёўскі, Ладзеніцкі, Любчанскі, Нягневіцкі, Пятрэвіцкі, Уселюбскі, Шчорсаўскі. Пл. тэр. 1668 км2, лясы займаюць 38%. Нас. (2015) 46 тыс. чал. (разам з г. Навагрудак). Жывуць беларусы (89,3%), рускія (4,5%), палякі (4,2%), украінцы (0,9%), татары (0,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Ліда—Баранавічы, аўтадарогі Баранавічы—Навагрудак—Іўе, Нясвіж—Навагрудак—Парэчаны, Любча—Навагрудак—Дзятлава і інш.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл., 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 раён акупіраваны ням,
    Навагрудскі народны ансамбль народных іпструментаў «Гумарэска».
    фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Навагрудку і раёне каля 46,8 тыс. чал. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкам КП(б)Б (13.6.19436.7.1944), райкам (вер. 1942 — 6.7.1944) і міжрайкам (сак. 1943 — 28.2.1944) ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Кірава, 1я Баранавіцкая, імя Чапаева, Першамайская, асобныя партыз. атрады «Громава», 106ы, імя Калініна, спец. група «Знішчальнік». Выходзіла падп. газ. «Звезда». Раён вызвалены ў пач.ліп. 1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі часцямі 3й і 50й армій 2га Бел. фронту. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 17.12.1956 далучаны г.п. Любча і 9 сельсаветаў скасаванага Любчанскага рна. 25.12.1962 рабочы пас. Бярозаўка перададзены Лідскаму рну. У 1962—65 Н.р. уключаўтаксама тэр. Карэліцкага, г.п. Наваельня і 4 сельсавета Дзятлаўскага рнаў. 3 6.1.1965 раён у сучасных межах. У 1998 у М.р. налічвалася 14 сельсаветаў, 215 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2015) гандлёваэканамічны і аграрны каледжы, с.г. прафес. ліцэй, 2 гімназіі, 8 сярэдніх
    школ, 6 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — сярэдняя школа і 3 — дзіцячы сад — базавая школа, 2 дзіцячыя школы мастацваў і дзіцячая муз. школа мастваў, 3 ДЮСШ, спец. школаінтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, 11 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, тэхніч. творчасці навучэнцаў, дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства, эколагабіял., сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр рамёстваў, гар. Дом культуры (г.п. Любча), 2 цэнтр., 9 сельскіх дамоў культуры, 2 сельскія дамы культуры — цэнтры тэатр. творчасці, 3 сельскія клубы, клуббібліятэка, клубмузей (в. Чарэшля), 22 бкі (у т.л. гар. спец. для інвалідаў па зроку), 3 бібліятэкіклубы, гісторыкакраязнаўчы музей, доммузей А.Міцкевіча (абодва ў Навагрудку), музей Любчанскага краю (г.п. Любча), нар. гісторыкакраязнаўчы музей (в. Валеўка). У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, пасялковая бальніца ў г.п. Любча, 3 бальніцы сястрынскага догляду, 3 паліклінікі, 4 амбулаторыі ўрача
    29
    НАВАГРУДСКІ
    агульнай практыкі, 24 ФАПа. Выдаецца раённая газ. «Новае жыццё». У раёне 34 рэліг. абшчыны: 19 праваслаўных, 5 каталіцкіх, 3 хрысціян веры евангельскай, 2 хрысціян поўнага Евангелля, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 адвентыстаў сёмага дня, 1 сведкаў Іеговы, 1 мусульманская. Помнікі археалогіі: стаянкі каля вёсак Валеўка, Васілевічы, Панямонь, Чарэшля, курган каля в. Мольнічы, курганныя могільнікі каля вёсак Брацянка, Ладзенікі, Суляцічы, Сялец, селішча каля в. Чарэшля, гарадзішча каля в. Радагошча. Помнікі гісторыі: брацкія магілы салдат рус. арміі часоў Першай сусв. вайны ў в. Нягневічы, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Валеўка, Кудавічы, Нягневічы, сав. актывістаў у в. Шчорсы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Ацмінава, Малыя Вараб’евічы, Нёўда, Нягневічы, Скрыдлева, Шчорсы, помнікі прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму ў в. Лаўрышава, партызанам і падпольшчыкам у вёсках Ляхавічы, Чарэшля, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Асташына, Ацмінава, Валеўка, Вялікія Вераб’евічы, Вераскава, Ваўковічы, Галынь, Гарадзечна, Дзяляцічы, Зенявічы, Каменка, Кашалева, Купіск, Лаўрышава, Масцішча, Налібакі, Нягневічы, Несутычы, Пятрэвічы, Сянежыцы, Тулічава, Харосіца, Ятра. Помнікі архітэктуры: Казіміраўскі касцёл (1433), Міхайлаўская царква (18 ст.) і парк (2я пал. 18 ст.) у в. Усялюб, рэшткі замка (16—17 ст.) і Ільінская царква (1910—14) у г.п. Любча, мячэць (1688) у в. Лоўчыцы, Дзмітрыеўская царква (1770—76) і палацавапаркавы комплекс (2я пал. 18 —пач. 19 ст.) у в. Шчорсы, цэрквы — Петрапаўлаўская (1736) у в. Валеўка, у гонар Казанскай іконы Маці Божай (1795) у в. Нягневічы, Успенская (1798) у в. Лаўрышава, Раства Багародзіцы (1839) у в. Поўбераг, Крыжаўзвіжанская (1876) і жылы дом (19 ст.) у в. Дзяляцічы. У в. Рутка 1 нарадзіўся ўдзельнік паўстання 1863—
    64 У.К.Борзабагаты (1831—86), у в. Шчорсы — бел. пісьменнік Я.Нёманскі (1890—1937), у в. Заполле — бел. паэтэса Н.Тарас (1916—2006), у в. Капашчава — бел. вучоны ў галіне педыятрыі М.П.Шэйбак (1930— 2007), у в. Вераскава — бел. філосаф, гісторык У.М.Конан (1934—2011).
    НАВАГРЎДСКІ СТРОЙ, традыцыйны варыянт беларускага народнага адзення ў Панямонні. Бытаваў у 19— 20 ст. у Навагрудскім, Карэліцкім, Слонімскім і Лідскім рнах. Вызначаўся падкрэсленай элегантнасцю, каларыстычнай стрыманасцю, шырокім выкарыстаннем тканін і аддзелачных матэрыялаў фабрычнай вытворчасці, увядзеннем элементаў прафес. крою. Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашулягарсоўка, андарак, фартух, гарсэт або бурносік. Кашулюгарсоўку кроілі з гесткай, з прамым або сабраным на каўнерац рукавом, вузкім стаячым, утвораным брыжыкамі каўняром або без каўняра. Дробнаўзорысты геаметрычны арнамент вышыўкі чырвонымі і чорнымі баваўнянымі ніткамі кампанаваўся ў вузкія паскі і размяшчаўся ўздоўж швоў злучэння гесткі са станам, па лініі разрэзу пазухі, на каўняры, нізе рукавоў. Андарак у клетку буйнога рапорту (найчасцей зялёнаблакітнага, зялёнасіняга ці фіялетавага колераў) прасавалі ў буйныя складкі, падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Аднаполкавы фартух кроілі са скругленым нізам, аздобленым фальбонай. Гарсэт з чорнай шарсцянкі меў баску ў выглядзе 6—8 кліноў. Кароткі бурносік з белага валенага сукна шылі з маляўнічымі складкамі на спіне. Галаўныя ўборы — намітка або чорны ці чырвоны з круглымі вушкамі і ўзорыстымі шаўковымі стужкамізавязкамі каптур, аздоблены па краях вушак каляровай аблямоўкай, парчовай тасёмкай, вышыўкай. Дзявочы галаўны ўбор — хустка з прышпіленай кветкай ці пяром. Шыю ўпрыгожвалі пацеркамі, стужкамі. Мужчынскае адзенне складалі кашуля,