Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
37
НАЗОЎНІК
пры ЮНЭСКА 1988) і «Музычны фальклор Беларусі» (1990).
В.В.Давідовіч.
НАЗОЎНІК, знамянальная часціна мовы, якая характарызуецца граматычным значэннем прадметнасці. Н. абазначаюць канкрэтныя прадметы, жывых істот, абстрактныя паняцці, рэчывы, апрадмечаныя дзеянні, якасці, працэсы, з’явы і інш.
Паводле значэння падзяляюцца на агульныя («горад», «паэт») і ўласныя («Васіль», «Свіцязь»); адушаўлёныя («чалавек», «арол») і неадушаўлёныя («вецер», «ноч»); асабовыя («мужчына», «патрыёт») і неасабовыя («неба», «алень»); канкрэтныя («стол», «год») і абстрактныя («воля», «слава»); зборныя («моладзь», «крылле»); рэчыўныя («лён», «хлеб»). Маюць род — мужчынскі («горад»), жаночы («вёска»), ніякі («сяло»); лік — адзіночны і множны («сад — сады»); склон — назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны. У бел. мове бываюць Н. агульнага роду («сірата»), толькі ў адзіночных («трысцё») або множных ліках («нетры»); у дыялектах захаваліся рэшткі парнага ліку («дзве вярбе», «дзве вядрэ») і клічнай формы («браце», «сынку»), Паводле склонавых форм Н. падзяляюцца на 3 тыпы скланення. Нешматлікія Н. рознаскланяльныя («імя», «дзіця») і нязменныя («таксі»). Утвараюцца афіксальным (суфіксальным: «касец», «паляшук»; прэфіксальным: «прыгарад», «нядоля»; прэфіксальнасуфіксальным: «падпечак», «пралеска»); бязафіксным («кліч», «сон») спосабамі, асноваскладаннем («крыгагод», «вадаспад»), абрэвіяцыяй («калгас», «БДУ») і інш. Могуць уступаць у сэнсавасінтаксічныя сувязі з інш. словамі ў сказе і ўтвараць адпаведныя тыпы словазлучэнняў. У сказе найчасцей выконваюць ролю дзейніка, дапаўнення, радзей — выказніка, акалічнасці, азначэння.
Н. з’яўляюцца важным выяўл. сродкам маст. лры і публіцыстыкі. У тэксце яны могуць набываць пе
раноснае значэнне і выкарыстоўвацца ў якасці метафары («Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце, пачуй мае шчырае слова». Я.Колас), метаніміі («Палец з брыльянтам адшукаў на стале гузік званка». Э.Самуйлёнак), сінекдахі («Прыцыскаючыся, выйшлі на вуліцу. Камень, камень і камень усюды». П.Галавач), увасаблення («Бор, аб чым ты гудзіш, шлях, куды ж ты вядзеш?». А.Куляшоў), алегорыі («Ехаў Дзедка на кірмаш, з ім на возе Баба». К.Крапіва), параўнання («Волатам устае твой народ, калі наступае пагроза». Т.Хадкевіч), эпітэта («То не снег — то чаромха цвіце: падарунак вясныдабрадзейкі». З.Бядуля) і інш.
Літ.: Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Сямашка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч 3.1. Курс беларускай мовы. Мінск, 1996.
НАІЎНАЕ МАСТАЦТВА, і н с і т н а е мастацтва, адна з галін мастацтва 18—20 ст. Уключае выяўл. віды нар. мастацтва, творчасць мастакоўсамавучак, аматарскае мастацтва. Тэрмін «наіўны» (ад лац. nativus натуральны, прыродны, просты) у пэўнай ступені канкурыраваў з азначэннем «прымітыў» (ад лац. primitif першабытны) і ў 19 ст. атрымаў устойлівы сэнс у асяроддзі творчай інтэліген
Да арт. Наіўнае мастацтва. М.З а с і н е ц. Крынічка. 1976.
Да арт. Наіўнае мастацтва.
Ф.Ма к с ім а ў. Плынь жыцця. 1992.
цыі з улікам пастаяннага росту цікавасці да «нізавых» форм культуры. На мяжы 19—20 ст. паняцце «прымітыў» набыло канцэптуальную аснову ў ацэнцы рознапарадкавых з’яў маст. культуры — ад мастацтва першабытнага свету да нар. мастацтва і дзіцячай творчасці. Феномен выяўл. прымітывізму ўзнікае пры ўмове творчай дзейнасці таленавітай асобы, якая імкнецца адлюстраваць свет спецыфічнымі маст. сродкамі, закадзіраванымі ў яе свядомасці прыродай, аднак яны не маюць прамых адносін да сістэмы акадэмічных правіл і прыёмаў.
Цікавасць да прымітыўных форм маст. культуры ў асяроддзі прафес. мастакоў актуалізавалася ў пач. 20 ст.
38
НАМІТКА
Мастакіпрымітывісты, якія спавядалі авангардныя плыні ў мастацтве, узялі за аснову і сталі выкарыстоўваць у маст. практыцы нар. традыцыі выяўл. мовы, што давала магчымасць пашырыць межы выразных сродкаў, адрозных ад прынятых нарматываў акадэмічнага мастацтва. У 2й пал. 20 ст. у мастацтвазнаўчай лры тэрмін «прымітыў» пачаў выкарыстоўвацца ў якасці сіноніма паняццяў «наіў», «Н.м.», «наіўны мастак». Шырока распаўсюджанай формулай мастацтва наіўных творцаў з’яўляецца вобраз свята як найб. урачысты і запамінальны момант жыцця. Увага акцэнтуецца не на прыватных кампазіцыйных элементах, а на тым агульным, што складае гал. кантэкст карціны — на ўрачыстасці, узвышанасці настрою, несхаванай радасці, жыццесцвярджальнасці, чалавечым адзінстве. Наіўны мастак у сваім творы адлюстроўвае не тое, што бачыць, а тое, што адчувае, што асацыіруецца з яго ўяўленнямі аб прадметным свеце. Ён імкнецца аперыраваць пэўнымі стэрэатыпамі выяўляемых вобразаў, якія характарызуюцца своеасаблівай тыповасцю канкрэтных прадметаў, сцэн і сюжэтаў, устойлівасцю кампазіцыйных схем і архетыпаў. Досыць актуальнай з’яўляецца тэма раю. Менавіта ў ёй канцэнтруюцца вобразы архаічных міфаў, мадэлюецца карціна нерэальнай светабудовы, што ўяўляецца аўтарам як вобраз нейкай іншай сістэмы быцця, не зямной, але і не касмічнай, а часам і той і іншай у адзіным ўзаемаперапляценні. Наіўны мастак прасякнуты верай у свае задумы, фантазіі, мары, калі адкрывае перад сабой свет, які ўзнікае на палатне з нябыту і надае штодзённым рэаліям новы сэнс. Майстры гэтага жанру мастакі заўсёды дэманструюць яркую непасрэднасць і шчырасць светапогляду, у якім выяўляюцца цэласнасць эстэтычнай свядомасці, непаўторнасць і глыбіня вобразнага перажывання, злітнасць матэрыяльнага і сакраль
нага ва ўспрыманні і адчуванні макра і мікракосмасу.
Н.м., якое развіваецца ўтой ці іншай краіне або ў асобных рэгіёнах, набывае сугучную традыцыям і звычаям народа, яго геаграф. і гіст. асаблівасцям стылістычную і нац. афарбоўку, але пры гэтым захоўвае асн., генетычныя, агульныя для ўсіх яго варыянтаўуласцівасці. У Беларусі вывучэнне Н.м. пачалося ў 1990я гг. Пэўнымі рысамі Н.м. вылучаюцца творы Я.Драздовіча, М.Засінца, Л.Трахалёвай і інш. Сярод вядомых мастакоўнаівістаў В.Альшэўскі, В.Жарнасек, А.Кіш, М.Ларына, Ф.Максімаў, Ф.Пупко, М.Сайфугаліева, М.Тарасюк, В.Цяцёркін і інш.
Р.Ф.Шаура.
НАЛІБОЦКАЯ ШКЛЯНАЯ МАНУФАКТЎРА. Існавала ў 17171866 у вёсках Налібакі і Янкавічы Стаўбцоўскага рна. Належала Радзівілам. У 1765 выпускала больш за 100 назваў высокамаст. вырабаў, у т.л. хрусталь, люстэркі, люстры для сцен і столі, жырандолі і падсвечнікі, посуд (шклянкі, чаркі, келіхі, бакалы, куляўкі, бутэлькі і інш.). Прадметы вырабляліся з каляровага і празрыстага шкла; варылі рубінавае шкло, якое фарбавалі калоідным золатам па ням. тэхналогіі 17 ст. У маляваль
Да арт. Наіўнае мастаціпва. Ф.Сайфугаліева.
Татарская вёска Птушыная горка.
1999.
най майстэрні ўпрыгожвалі штучнай разьбой, гравіроўкай і інш. хрустальны посуд і вазы. Мела варачную печ, 2 печы для загартоўкі шкла, 2 люстэрні, 16 станкоў, паташню на 12 чанаў, кузню, ганчарню, сталярню, малявальню, 2 шліфавальні; дзейнічаў вадзяны рухавік. У 1776 мануфактура згарэла. У 1778 адноўлена, на ёй працавала больш за 100 чал., з іх 53 непасрэдна на вытворчасці, астатнія на загатоўцы пяску, дроў, дастаўцы сыравіны і прадукцыі. Тэхнал. працэсам займаліся замежныя (у асноўным саксонскія) майстры, малявальшчыкі і гравіроўшчыкі былі мясцовыя. Творы Н.ш.м. экспануюцца ў шматлікіх сучасных музеях Зах. Еўропы. Традыцыі мануфактуры працягваюць сучасныя бел. мастакі.
НАМІТКА, н а м ё т к а, п а в о й нік, сярпанка, плат, з а в і в a л а, даўні традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын у Беларусі. Складаўся з уласна Н. — тонкага белага кужэльнага палатна (ручніка) шырынёй 30—60 см, даўжынёй ад 2,3— 2,6 да 5 м, абматанага паверх чапца, і тканкі — абшытага палатном валіка з кудзелі, на які накручвалі валасы. Вядома каля 30 спосабаў намотвання. Першы раз у Н. ўбіралі на вяселлі (абрад завівання), пасля чаго жан
39
НАРАЎЛЯНСКАЯ
чына без яе не выходзіла на людзі. На Палессі бытавала да 1950х гг.
НАРАЎЛЯНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1965 у г. Нароўля. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Нараўлянскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 45,4 тыс. экз., 3,25 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, экалагічная асвета, інфармацыйнае абслугоўванне і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Пры бцы працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, аматарскі клуб «Скрыжаванне». Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
НАРАЎЛЯНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СКАРБНІЦА». Створаны ў 1987 у в. Антонаўка Нараўлянскага рна пры сельскім клубе. 3 1990 дзейнічае ў г. Нароўля на базе раённага Дома куль
Да арт. Нараўлянскі палацавапаркавы комплекс. Альтанкамаяк.
туры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.В.Логвін. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 50 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя фалькл. спадчыны рэгіёна, песеннай творчасці. У рэпертуары бел. і ўкр. нар. песні («Ой, улузе, пры дарозе», «Ой, што там за шум прыключыўся», «Ляцеў воран», «Гады маладыя» і інш.), творы сучасных кампазітараў («Цякла рэчка» М.Алешкі, «Зязюляваражбітка» К.Цыбульскага, «Вярбіна» А.Лявіцкага, «Нараўляншчына» З.Румынінай), абрадавыя, рэліг. і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Жлобін, 2013), рэгіянальных фестываляў: гарманістаў «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2012), песеннай творчасці «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г. Лельчыцы, 2013), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Тураў Жыткавіцкага рна, 2004) і інш. В.В.Давідовіч.
НАРАЎЛЯНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1987 у г. Нароўля пры дзіцячым садзе №5, з 1990 дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Логвін (з 1987), Г. Р.Шапавалава (з 1990), В.Р.Абрамовіч (з 1992), У.С.Палоннікаў (з 1995), У.М.Тагронскі (з 2007), Н.У.Бурнатава (з 2010), С.М.Яршова (з 2013). У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннай творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні («Салдацікі», «Рамонкі», «Хлеб ды соль»), а капэльныя («Закаці», «За ціхай ракой» і інш.), у апрацоўцы С.М.Яршовай («Ой,уполі», «Туман ярам» і інш.). Калектыў — лаўрэат Рэсп. фестывалю нац. культур (Гродна, 2014), удзельнік нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Тураў Жыткавіцкага рна, 2004) і інш.