Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
42
НАРОДНАЕ
адыгрываў чыста муз. прынцып арганізацыі рытму: у аснове сувымернасці была колькасць часу, неабходная для вымаўлення першаснай рытмічнай адзінкі — складу. У выніку слова настолькі падначальвалася напеву, што часта пазбаўлялася граматычнага націску або ён перастаўляўся з аднаго складу на іншы, у вершаваных радках з’яўляліся лішнія словы, асобныя склады расцягваліся або сцягваліся (замест «у» і «і» з’яўляліся «ў» і «й»), Пазней, калі вершаваны тэкст пачаў паступова вызваляцца ад мелодыі, у якасці арганізуючага рытмічнага пачатку нар. верша выступіў моцны (апорны) націск, які падпарадкоўваў сабе націскі суседніх слоў (не толькі дапаможных, але і самастойных). Чаргаванне пэўнай колькасці такіх націскаў у вершаваных радках стварала рытм танічнага ў сваёй аснове нар. верша. Існуюць 2 тыпы нар. верша: напеўны і рэчытатыўны. Рэчытатыўны (гутарковы) верш больш позні, у ім у адрозненне ад напеўнага меншая сувязь з музыкай (напевам). Самай распаўсюджанай яго формай з’яўляецца былінны верш (т.зв. бязрыфменны верш). Напеўны верш пазбаўлены аднастайнасці. Даследчык бел. фальклору І.Насовіч у прадмове да зб. «Беларускія песні» (1874) вылучаў у залежнасці ад колькасці апорных націскаў 3 віды нар. верша: у адзін тэмп («Камарочкі мае, // He кусайце мяне, // А кусайце паноў, // Што не пускаюць дамоў»), у два тэмпы («Ты сяло маё, сяло новае, // Сяло новае, ўсё кляновае! // Ой, ты чым, сяло, прыукрашана, // Ці калінаю, ці малінаю, // А ці чорнаю смародзінаю?»), у тры тэмпы («Мак зялёны, мак чырвоны у полі квіцець, // Там за гарою, там за другою мяне татка клічэць»). Песенны рытм у тры тэмпы найб. пашыраны ў стараж. песнях. Магчыма, ён паўплываў на рытміку былін, для якіх у пераважнай большасці таксама характэрны 3 моцныя націскі ў вершаваных радках. Н.в. паступова відазмянялася пад уплывам літ. верша,
які ў беларусаў узнік у пач. 16 ст. Гэта быў антычны (метрычны) верш у паэзіі на лац. мове і сілабічны — у паэзіі на старабел. мове. Літ. верш з яго роўнаскладовасцю радкоў, раўнамернасцю чаргавання моцных (доўгіх) і слабых (кароткіх) складоў адчувальна ўплываў на чыста танічныя прынцыпы нар. верша. Ужо з 16 ст. ў вершы нар. песень узнікаюць сілабатанічныя формы, якія аб’ядноўваюць ранейшыя прыкметы тонікі (аднолькавая колькасць рытмічных акцэнтаў у радках) з новымі прыкметамі сілабізму (аднолькавая колькасць складоў). У песнях з’яўляюцца рыфмы, строфы. У сваю чаргу маладыя сілабатанічныя формы нар. верша пачалі ўплываць на літ. сілабічны верш, паскараючы фарміраванне сілабатанічнага вершаскладання.
В.П.Рагойша.
НАРОДНАЕ ДбЙЛІДСТВА, галіна архітэктуры, якая развіваецца пад уплывам нар. буд. традыцый; будаўніцтва асобных будынкаў і збудаванняў, малых архіт. форм.
На тэр. Беларусі найб. стараж. лічыцца слупавая канструкцыя сцен. 3 3 ст. будаўнікі перайшлі да складаных злучэнняў драўляных элементаў і больш надзейных зрубных
Да арт. Народнае дойлідства. Жылы дом у г. Шклоў. 1950я гг.
канструкцый. Першапачаткова зруб рабілі з бярвён, з 12 ст. — з абчасаных 4гранных брусоў. Развіццё канструкцый ішло шляхам удасканалення злучэнняў (урубкі, замкі) і за кошт змяншэння вагі элементаў (пілаваныя дошкі, каркас замест зруба, замена бярвён брусамі, меншая велічыня выпуску бярвён у вуглах і г.д.). Але і ў пач. 20 ст. на Пд Цэнтр. Беларусі будавалі дамы з выкарыстаннем прыёмаў, якія адносіліся да 10 ст. (напр., злучальныя пазы рубілі ў верхняй частцы кожнага вянка зруба), a ў Панямонні — з яшчэ больш стараж. канструкцыяй — «на сохах».
Рэгіянальныя асаблівасці Н.д. вызначаліся гіст. і прыроднакліматычнымі ўмовамі, творчымі пошукамі мясц. дойлідаў. Для Паазер’я ўласціва хаатычная забудова вёсак, выкарыстанне замкнёных схем і асіметрычных прыёмаў, аб’яднанне пад адным дахам функцыянальна розных забудоў. У Падняпроўі таксама выкарыстоўвалі сіметрычныя замкнёныя планіровачныя схемы — сядзібы вяночнага тыпу. Гал. фасад дома вылучаўся багатым дэкорам. Тут будавалі самыя вял. ў Беларусі шатровыя гумны і ветраныя млыны. У Н.д. Панямоння развіццё атрымалі лінейныя
43
НАРОДНАЕ
Да арт. Народнае дойлідства.
Свіран у в. Пазборцы Смаргонскага рна. Канец 19 cm.
як гал. элемент сядзібы магла стаяць асобна або складаць з гасп. пабудовамі (камора, варыўня, хлявы, павеці і інш.) адзіны комплекс. Асобна ставілі свіран (клець) — другі па значнасці будынак сядзібы. Пабудовы для абмалоту ўраджаю і захоўвання снапоў і саломы (гумно, адрына, сенніца, пуня месцілі ў баку ад асн. будынкаў. Вылучаліся разнастайнасцю малыя архіт. формы — брамы, агароджы, студні.
На аснове прасцейшых прыёмаў былі выпрацаваны больш дасканалыя, якія выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні абарончых, грамадскіх, культавых і прам. будынкаў. Доўгі шлях
структуры — сядзібы т.зв. пагоннага тыпу. Пашырыліся ярусныя кампазіцыі — званіцы, 2павярховыя свірны, вяндлярні, ветракі казловага тыпу. Для Н.д. Усх. Палесся характэрна разнастайнасць кампазіцыйных прыёмаў, багацце дэкар. ўпрыгожвання будынкаў. Стараж. цяслярскі дэкор, у аснове якога маст. асэнсаванне канструктыўных элементаў, спалучаўся са скразной разьбой. У Зах. Палессі знайшлі распаўсюджанне святлоценявыя эфекты (галерэі, навесы), слупавыя канструкцыі, рабіўся ўпор на выкарыстанне натуральных уласцівасцей драўніны (вырабляліся сохі, плеценыя сцены і агароджы, прымяняліся колатыя дубовыя бярвёны — дылі). Н.д. Цэнтр. Беларусі — гэта сінтэз асаблівасцей дойлідства суседніх рэгіёнаў і мясц. рашэнняў. Тут бьыі пашыраны сядзібы, у якіх будынкі, пастаўленыя асобна, успрымаліся з розных бакоў, таму больш увагі надавалася іх фасадам. У Паўн. і Усх. Беларусі будавалі лазні, што ў інш. месцах было рэдкай з’явай. Толькі ў гэтых рэгіёнах узводзілі гумны з сушылкамі і печчу. У Панямонні і Зах. Палессі вядомы хаты з «падчэнямі» — галерэяй на гал. фасадзе. У Панямонні сцены часцей рубілі з брусоў, а ў Падняпроўі — бярвён.
Маст. выразнасць Н.д. вызначалі дакладнасць выкарыстання матэ
рыялаў і канструкцый, арганічнае спалучэнне будынкаў з прыродным асяроддзем, улік асаблівасцей ландшафту, прапарцыянальныя суадносіны асобных частак пабудовы, дэкар. элементы. Найб. стараж. тыпам хаты лічыцца адназрубная будыніна з адзіным памяшканнем. Пазней склаліся 2 і 3камерныя жылыя будынкі (хата+сенцы) і (хата+сенцы+хата), а таксама хатыпяцісценкі з унутранай капітальнай папярочнай сцяной. У мястэчках і гарадах сфарміраваўся характэрны тып жылля рамеснікаў і гандляроў — з уваходам з вулічнага тарцовага фасада, дзе знаходзілася майстэрня ці крама. Хата
Да арт. Народнае дойлідства.
Мікіцкая царква ў в. Здзітава Жабінкаўскага рна. Канец 17 cm.
паступовага ўдасканалення прайшлі фартыфікацыйныя збудаванні — ад астрога ці замёта да дастаткова складаных канструкцый з гародняў, а потым з тарасаў. Сцены і вежы разам са штучнымі і прыроднымі перашкодамі складалі комплексы, якія адпавядалі тагачаснаму ўзроўню ваен. майстэрства. Драўляныя абарончыя збудаванні мелі ў 16—17 ст. гарады Віцебск, Полацк, Слуцк, замкі ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна, в. Свіслач Асіповіцкага рна. На перакрыжаваннях дарог, рынках гарадоў і мястэчак ці на ўездзе ў іх ставілі корчмы, якія пад агульным
44
НАРОДНАЕ
дахам аб’ядноўвалі пакоі для гасцей і грамадскія памяшканні — шынок, краму, стайню, каморы для тавару (г. Ашмяны, в. Нача Воранаўскага рна). Ha rap. рынках у 16—17 ст. будавалі крамы, гандлёвыя рады, у якіх былі свірны для тавару, важніцы для гар. мер, ратушы (г.п. Карэлічы, г. Драгічын, вёскі Лахва Лунінецкага, Смаляны Аршанскагарнаў). Ратуша магла стаяць і асобна, займаючы гал. месца ў ансамблі гар. цэнтра (г. Віцебск). Амаль у кожнай буйной вёсцы быў «магазін» — грамадскі свіран для захоўвання запасаў прадуктаў на неспадзяваныя выпадкі (вёскі Касарычы Глускага, Вял. Чучавічы Лунінецкага рнаў).
Найб. эфектныя формы Н.д. выкарыстоўваліся ў будаўніцтве храмаў. Нягледзячы на сціплыя памеры і формы, вельмі шанаваліся і прасцейшыя пабудовы культавага прызначэння — прыдарожныя крыжы і капліцы. Разнастайныя аб’ёмнапланіровачныя кампазіцыі хрысціянскіх цэркваў (восевыя, крыжовацэнтрычныя) і касцёлаў (1, 2хнефавыя і цэнтрычныя) сталі асновай для стварэння выразных вобразаў бел. культавай архітэктуры. Ярусныя вярхі храмаў былі не толькі водгукам барока, але і вынікам развіцця традыц. шатровых дахаў (гарады Слуцк, ДавыдГарадок, вёскі Рубель Столінскага, Сінкевічы Лунінецкага рнаў). Пры ўзвядзенні драўляных касцёлаў дойліды часам арыентаваліся на спалучэнне мясц. традыцый з формамі каменнай архітэктуры (вёскі Адэльск Гродзенскага, Воўпа Ваўкавыскага, Дуды Іўеўскага рнаў). Шмат’ярусныя званіцы ўзбагачалі кампазіцыю культавага ансамбля (вёскі Нарач Вілейскага, Велямічы Столінскага Рнаў).
Вытворчыя збудаванні, перш за ўсё ветраныя і вадзяныя млыны, характарызаваліся простымі і адначасова выразнымі формамі. Н.д. ўплывала на будаўніцтва ў панскіх сядзібах, дзе многія творы архітэктуры сталі сінтэзам асаблівасцей баро
ка ці класіцызму з мясц. традыцыямі (сядзібныя дамы ў в. Заполле Пінскага рна, лямусы ў Гродне і в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага рна).
Н.д. — адна з крыніц вывучэння гісторыі народа і яго культуры, творчага пошуку сродкаў стварэння асяроддзя, спрыяльнага для жыцця, працы, адпачынку. Найб. каштоўныя помнікі Н.д. ўвайшлі ў спец. музейныя экспазіцыі (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, «Дудуткі»).
Літ.: Беларускае народнае жыллё. Мінск, 1973; Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мінск, 1979; Трацевс к й й В.В. йсторня архчтектуры народного жмлшца Белоруссйй. Мйнск, 1989; Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мйнск, 1992; Я го ж. Народное зодчество Беларусм. Нсторйя н современность. Мйнск, 2015; Л окотко А.й. Архйтектурное наследйе Беларусв: развнтае традйцйй, охрана й реставрацйя. Мйнск, 2004; Я го ж. Народнае дойлідства. Мінск, 2014.
С.А.Сергачоў.
НАРОДНАЕ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбЕ МАСТАЦТВА, галіна народнай творчасці, якая ўключае выраб памастацку аформленых прылад працы, хатняга начыння, быт. абсталявання, транспартных сродкаў, посуду, адзення і інш. Mae ярка выражаны нац. характар, адлюстроўвае самабытнасць жыцця народа, яго эстэтычныя ідэалы і погляды. Гарманічна спалучае ўтылітарныя, практычныя функцыі з дэкар., маст. задачамі, што дасягаецца ўмелым выкарыстаннем дэкар. магчымасцей матэрыялу, прадуманасцю і адпрацаванасцю форм, яснасцю маст. мовы. Дэкор, як правіла, толькі дапаўняе і падкрэслівае лагічную кампазіцыю і прадуманую форму таго ці інш. вырабу, з’яўляецца сродкам рэалізацыі духоўных запатрабаванняў народа. Характар дэкору вызначаецца пераважна асаблівасцямі матэрыялу 1 тэхналогіі вытворчасці (геаметрычныя матывы ў ткацтве, вышыўцы, разьбе па дрэве, пластычнасць у кавальстве,