• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Для хранонімаў Н.к. характэрны перавага множнага ліку (Параскі, Кацярыны, Варвары); скарочанае найменне ў адрозненне ад хрысціянскага (Мікола — Перанясенне мошчаў свяціцеля і цудатворца Мікалая з Мір Лікійскіх у Бар; Ганны — Зачацце праведнай Ганнаю Прасвятой Багародзіцы); нар. азначэнне (прозвішча) разам з назвай (імем) (Арына Расадніца, Чысты чацвер); выкарыстанне дзеяслова ці аддзеяслоўнага назоўніка ў назвах абрадаў, абрадавых гульняў, карагодаў, шэсцяў (Гу
    канне вясны, «Жаніцьба коміна», «Жаніцьба Цярэшкі»); складаныя назвы (Сенагной, Палікоп, Сонцаварот); святы і абрады язычніцкага паходжання (Камаедзіца, Вялікдзень, Куст). Асн. зместанапаўняльныя календара — святы і прысвяткі, а таксама пасты (Велікодны, Пятроўка, Спасаўка, Піліпаўка), тыдні (Маслены, Белы, Праводны, Русальны), месяцы (травень, адзінаццаты); міжсвяточныя прамежкі часу або інш. функцыянальная пара года (бабіна лета, дзявоцкае лета, засеўкі, жніво), абрады, гульні, ігрышчы, прыкметы і інш., што звычайна комплексна ўваходзяць у свята.
    Адрозніваецца семантыка дзён тыдня адносна спрыяльнасці ці неспрыяльнасці ў гасп. працах і сямейным жыцці. Спісы такіх дзён сустракаюцца ў каляндарных прыпісках 12—13 ст., часцей у «чарадзейных» кнігах, якія забараняліся царквою. Акрамя «злых» («паганых») дні асэнсоўваліся як «мужчынскі» і «жаночы» (па граматычным родзе), «посны» (панядзелак, серада, пятніца) і «скаромны», першы і апошні, цотны 1 няцотны. Кожны дзень тыдня ў Н.к. мае сваё значэнне. Напр., панядзелак — няўдачлівы, нешчаслівы, цяжкі. He трэба пачынаць важныя справы: сеяць, жаць, будаваць, выбірацца ў дарогу, выганяць першы раз кароў на пашу, снаваць кросны, падкладаць яйкі пад курыцу, каб не выводзіліся пеўнікі. Гэта «мужчынскі» дзень, моцны, таму ў яго садзяць агуркі, гарбузы, фасолю, каб яны былі моцнымі, таксама квасяць капусту.
    Першыя звесткі аб вывучэнні Н.к. датуюцца канцом 18 ст., некаторыя запісы можна знайсці і ў летапісах, працах З.ДаленгіХадакоўскага, Я.Ласіцкага, А.Мухлінскага, К.Фалютынскага і інш. Багатыя звесткамі аб Н.к. матэрыялы У.Дабравольскага, М.Косіч, Ю.Крачкоўскага, Е.Раманава, А.Слупскага. У 1901 А.Ярмолаў зрабіў спробу складання ўсенар. календара «Народная сельскагаспадарчая мудрасць у прыказках і пры
    51
    НАРОДНЫ
    маўках і ўсенародны месяцаслоў». Н.к. і цяпер не страціўсваёй каштоўнасці і выклікае інтарэс у сучаснікаў як своеасаблівы помнік вуснай творчасці бел. народа. У наш час вывучэннем Н.к. займаюцца М.Антропаў, Г.Барташэвіч, Т.Валодзіна, У.Васілевіч, С.Віцязь, Н.Гілевіч, А.Гурскі, І.Казакова, У.Коваль, Я.Крук, Т.Кухаронак, А.Ліс, А.Лозка, Т.Марозава, Л.Салавей, Т.Шамякіна і інш.
    Літ.: Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. Мінск, І990;Лозка А. Беларускі народны кадяндар. Мінск, 1993; Яго ж. Беларускі каляндар у славянскім і еўрапейскім свеце. Мінск, 2002; Крук Я., К о т о в н ч О. Колесо временп: траднцнм н современность. Мннск, 2003.
    А.Ю.Лозка.
    НАРОДНЫ МАСТАК БЕЛАРЎСІ, ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 7.1.1944. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дзеячам выяўл. мастацтва, якія маюць ганаровае званне засл. дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (не менш як 5 гадоў), вял. заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, манумент. і дэкар.прыкладнога, тэатр., кіна і тэлемастацтва, якія зрабілі вял. ўклад у айчынную культуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
    Народныя мастакі Беларусі
    1944. З.І.Азгур, В.К.БялыніцкіБіруля, А.В.Грубэ. 1949. І.В.Ахрэмчык, С.П.Нікалаеў. 1955. А.А.Бембель, В.В.Волкаў, А.К.Глебаў. 1961. А.П.Марыкс. 1963. Я.А.Зайцаў, В.К.Цвірка, С.І.Селіханаў, Я.Р.Чамадураў. 1967. Я.Д.Нікалаеў. 1972. А.А.Анікейчык, М.А.Савіцкі. 1983. Л.Д.Шчамялёў. 1988. Г.Х.Вашчанка. У.І.Стальмашонак. 1991. В.А.Грамыка, Л.М.Гумілеўскі, А.М.Кашкурэвіч, А.М.Кішчанка, В.П.Шаранговіч 1992. Б.Ф.Герлаван. 1994. П.В.Масленікаў. 1995. М.В.Данцыг. 1997. Г.Г.Паплаўскі. 1999. Р.У.Кудрэвіч. 2008. І.Я.Міско. 2011. У.А.Тоўсцік. 2012. А.В.Бараноўскі.
    НАРОДНЫ МУЗЫКАНТ, музы'ка, стваральнік аднаго з відаў музыкальнаінструментальнай культуры, яе матэрыяльнадухоўных каштоўнасцей (муз. інструментарыю і музыкі); творцавыканаўца муз. кампазіцый; носьбіт і захавальнік інструм. этнатрадыцый. У залежнасці ад канкрэтнага інструмента, на якім іграе, Н.м. можа называцца «гарманіст», «дудка», «скрыпка» і г.д. На Магілёўшчыне вясельнага музыканта называюць «скамарох» (ансамблістаў — «скамарохі»), у паўн.зах. частцы Віцебшчыны — «вясёлы» (адпаведна «вясёлыя людзі»). Першае комплекснае даследаванне асобы Н.м. ў Беларусі зрабіў М.Нікіфароўскі ў нарысе «Дудар і музьіка» (1892), у якім адзначыў замацаванасць інструм. Bifly дзейнасці выключна за мужчынамі, раскрыў іх узроставую цыклізацыю адначасова з ускладненнем і пашырэннем муз. інструментарыю, прасачыў усе этапы станаўлення музыканта як «служыцеля» вясковай грамады, які задавальняе яе сац., духоўныя, эмацыянальнапсіхал., культ. патрэбы. У народзе бытавала біял. тлумачэннне з’яўлення музыканта, звязанае з яго нараджэннем як «прыроднага» музыканта, які атрымаў свой надзвычайны дар па сямейнай лініі ад продкаўмузыкаў. Н.м. быў акружаны арэолам выбранніцтва. У нар. псіхалогіі выконваў функцыі магічную (надзяляўся здольнасцю ўздзейнічаць на ўвесь жывы і нежывы, «гэты» і «той» свет), тэрапеўтычную і рэкрэатыўную (здольнасць дарыць людзям здароўе і радасць), сакральную (даволі часта лічыўся чараўніком). Хаця Н.м. меў у бел. вёсцы высокі сацыякульт. статус, разам з тым народ ставіўся да яго неадназначна, што было абумоўлена шэрагам светапоглядных, грамадскакульт., псіхал. і быт. прычын. У сучаснай этнамузыкалогіі гал. акцэнт у прадмеце і метадалогіі даследавання муз.інструм. культуры перанесены з прадметавыніку (найгрышу, муз. інструмента) на чалавекамузыканта.
    які стварае фалькл.інструм. культуру і жыве ў ёй. Вылучаюць Н.м. прафесіяналаў і аматараў. Музыкантыаматары «музыкавалі» звычайна «для сябе» ці для сям’і і сяброў. Прафес. Н.м. фарміраваліся ў працэсе ігры ў сямейных ансамблях, дзякуючы асабістаму назіранню за ігрой дарослых музыкантаў, навучанню ў славутага мясц. «майстра», а пазней падчас удзелу ў вяселлях, танцах, абрадавых абходах. Ім было характэрна спалучэнне двух планаў паводзін — муз. і гульнявога, г. зн. суправаджэнне інструм. гучання рухамі, мімікай, жэстыкуляцыяй. І.Д.Назіна.
    НАРбДНЫ ПАЭТ БЕЛАРЎСІ, ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27.3.1956. Я.Купалу і Я.Коласу ганаровае званне Н.п.Б. прысвоена паводле пастаноў Савета Нар. камісараў БССР. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паэтам (не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення звання засл. дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь) за выключныя заслугі ў развіцці паэт. творчасці, стварэнне высокамаст. твораў, якія зрабілі вял. ўклад у айчынную лру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
    Народныя паэты Беларусі
    1925. Я.Купала (І.Д.Луцэвіч).
    1926. Я.Колас (К.М.Міцкевіч). 1962. П.У.Броўка. 1968. А.А.Куляшоў, М.Танк(Я.І.Скурко). 1973. П.Е.Панчанка. 1991. Н.С.Гілевіч. 1992. Р.І.Барадулін.
    НАРОДНЫ ПІСЬМЁННІК БЕЛАРЎСІ, ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27.3.1956. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пісьменнікам (не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення звання засл. дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь) за выключныя заслугі ў развіцці айчыннай лры, стварэнне высокамаст. твораў, якія зрабілі вял. ўклад у айчынную лру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
    52
    НАРОДНЫЯ
    Народныя пісьменнікі Беларусі
    1956. К.Крапіва (К.К.Атраховіч).
    1962. М.Ц.Лынькоў. 1972. І.П.Мележ, І.П.Шамякін. 1977. А.Я.Макаёнак. 1980. В.У.Быкаў. 1981.1.А.Брыль. 1994. І.Г.Чыгрынаў. 1995. І.Я.Навуменка.
    НАРОДНЫЯ ГЎЛЬНІПАКАЗЫ, каляндарнаабрадавыя і пазабрадавыя гульні, у якіх найб. ярка выявіліся элементы тэатралізаванага дзеяння. Каляндарнаабрадавыя гульніпаказы былі прымеркаваны да свят гадавога земляробчага календара, пазаабрадавыя — маглі выконвацца ў любы час года. 3 усіх бел. нар. каляндарных свят самымі тэатралізаванымі былі каляды з традыц. абходамі калядоўшчыкаў, выкананнем нар. песень, тэатралізаваных сцэн пераапранання ў «казу», «мядзведзя», «жураўля». Ладзіў паказы нар. бел. лялечны тэатр батлейка. Элементы тэатралізаванасці Н.г.п. знаходзілі адлюстраванне ў форме зваротаў, маналогаў, песенных і моўных дыялогаў, шмат з якіх захавалі рысы магічнаабрадавага прызначэння. У абавязковую частку калядных ігрышч уваходзілі гульні «Апанас», «Прарок», «У караля», «Злодзей», «Гусары» і інш. Асобны пласт складалі пазаабрадавыя гульні. У іх знайшлі своеасаблівае адлюстраванне побыт народа і яго прац. дзейнасць. Найб. папулярнымі ў шматлікіх варыянтах сталі гульні «Жаніцьба Цярэшкі» і «Яшчур». Другі тып Н.г.п. адрозніваўся сюжэтнатэматычнай разнастайнасцю, спалучэннем элементаў песеннай і харэагр. нар. культуры. Н.г.п. — яркая старонка тэатр.гульнёвай творчасці нар. мас; у цяперашні час захаваліся ў некаторых рэгіёнах Беларусі.
    Літ.: Народны тэатр. Мінск, 1983; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мінск, 1983.
    НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ ПРОМЫСЛЫ, арганічная частка матэрыяльнай і духоўнай культуры народа; адна з форм народнага дэкаратыў
    напрыкладнога мастацтва, звязаная з вырабам прадметаў дэкар.прыкладнога характару на продаж. Вытокі Н.м.п. у хатніх рамёствах, асобныя з іх з цягам часу набылі характар дробнай таварнай вытворчасці з выхадам на рынак. Існавалі звычайна ў выглядзе хатняй вытворчасці (працавала адна сям’я) як невял. саматужныя майстэрні з выкарыстаннем ручной працы, зрэдку як адыходныя. Залежнасць ад патрабаванняў рынку вымушала майстроў прытрымлівацца мясц. традыцый, аператыўна адгукацца на патрабаванні і густы спажыўцоў; чужое, безгустоўнае не прыжывалася. У асартыменце, формах і дэкоры вырабаў яскрава выявіліся эстэтычныя густы народа, яго шматвяковыя культ. традыцыі.
    Вядомы ўсім народам свету. У некаторых краінах развіццё капіталістычных адносін, пашырэнне прам. вырабаў прывяло да заняпаду Н.м.п. або поўнага іх знікнення (ЗША, краіны Зах. Еўропы). Асн. відамі бел. Н.м.п. здаўна былі ганчарства, маст. пляценне (пераважна з лазы), выраб мэблі, некаторыя віды такарнага рамяства, набіванка, пернікарства, часткова /пкацтва, вышыўка. Найб. развіцця Н.м.п. дасягнулі ў канцы 19 — 1й пал. 20 ст., нягледзячы на тое, што насычэнне рынку адносна таннымі прам. вырабамі прывяло асобныя іх віды да заняпаду (набіванка, пернікарства). У сувязі са зменамі ў канструкцыі, паляпшэннем знешняга і ўнутранага выгляду нар. жылля пашырыліся Н.м.п., звязаныя з дэкар. аздабленнем інтэр’ера, сярод іх размалёўка па дрэве, шкле, палатне (гл. Агоўская размалёўка, Агоўскія куфры, Дываны маляваныя), аплікацыя саломай па дрэве і тканіне, прапілоўка па дрэве і інш. 3 мэтай падтрымкі Н.м.п. у асяродках іх традыц. развіцця земствы арганізоўвалі школы і майстэрні: ткацкія (в. Савасцянавічы Магілёўскага рна, г. Лепель), лозапляцення (гарады Магілёў, Гомель і інш.). Дапамогу нар. майстрам у паляпшэнні якасці