Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ранскіх вучылішчах. 3 1843 жыў у г. Мсціслаў, займаўся навук. дзейнасцю. Супрацоўнічаў з Аддз. рус. мовы і славеснасці Пецярбургскай АН, Археаграфічнай камісіяй, Аддз. этнаграфіі Рус. геагр. тва. Шмат вандраваў па Беларусі, сабраў багаты лексічны, фразеалагічны і фалькл.этнаграф. матэрыял. Аўтар першага гіст. слоўніка бел. мовы «Алфавітны паказальнік старажытных слоў, выбраных з «Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі», у якім растлумачыў каля 13 тыс. слоў і паняццяў (рукапіс завершаны ў 1867, зберагаецца ў аддзеле рукапісаў Pac. АН у СанктПецярбургу). Асобае месца ў навук. дзейнасці Н. займае «Слоўнік беларускай мовы» (1870, факс. выд. 1983). У ім больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, а таксама ўзятых з фалькл. твораў і літ. помнікаў стараж. бел. пісьменнасці, раскрыты значэнні слоў і словазлучэнняў, дадзена іх этымалогія, прыведзены прыкладныя рус. эквіваленты. У 1881 выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка І.І.Насовіча» (каля 1 тыс. новых слоў). Складальнік фалькл.этнаграф. збкаў «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873), «Легенды, паданні, быліны, байкі, анекдоты» (рукапіс не выяўлены). Аўтар гіст.лінгв. даследавання «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (у рукапісе), артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Фалькл. запісы Н. ўвайшлі ў тамы серыі «Беларуская народная творчасць».
Літ.: Прыгодзіч А.,Прыгодзіч М. Беларускі Даль: Іван Насовіч — мовазнаўца, этнограф і фалькларыст // Роднае слова. 2008. №2; Паўлавец Д. «Мяне чакае мой народ...»: да 225годдзя з дня нараджэння Івана Насовіча // Там жа. 2013. № 10; Шахоўская С. Іван Насовіч: збіральнік народнага слова. Мінск, 2015.
55
НАЦІСК
НАЦІСК, а к ц э н т, выдзяленне пэўных адзінак у маўленні з дапамогай фанетычных сродкаў. Звычайна пры дапамозе Н. вылучаюць склады, а таксама словы і словазлучэнні. У залежнасці ад аб’екта выдзялення бывае слоўным (выдзяленне аднаго складу ў слове), тактавым або сінтагматычным (вылучэнне аднаго са слоў у маўленчым такце) і фразавым (выдзяленне аднаго са слоў у фразе). У мовах свету слоўны Н. дасягаецца павелічэннем сілы гучання аднаго са складоў (дынамічны, сілавы, экспіраторны Н.), павышэннем ці паніжэннем тону голасу (муз., танічны Н.) і павелічэннем працягласці вымаўлення націскнога складу (колькасны, квантытатыўны Н.). Дынамічны Н. уласцівы чэшскай, польск., франц., іспанскай, італьян., башкірскай, татарскай і інш. мовам, муз. — карэйскай, японскай, некаторым афрыканскім і інш., колькасны Н. у чыстым выглядзе практычна не існуе і пераважае толькі ў інданезійскай мове. Часцей за ўсё ў мовах ужываецца змешаны тып націску: дынамічнаколькасны (бел., рус. і інш. мовы), дынамічнамуз. (ням. мова) або муз.дынамічны (латышская, нарвежская і інш. мовы).
Слоўны Н. бывае звязаным (фіксаваным, сталым, аднамесцавым) і свабодным (нефіксаваным, разнамесцавым). Звязаны Н. замацаваны за пэўным (1м, 2м і г.д.) складам у той ці інш. мове. Так, у чэшскай, славацкай, эстонскай, латышскай, фінскай, венгерскай, мангольскай, чачэнскай мовах Н. ставіцца на 1м складзе слова; у лезгінскай — на 2м; у польск., грузінскай, большасці інданезійскіх моў — на перадапошнім; у франц., армянскай — на апошнім складзе. Свабодны Н. не замацаваны за пэўным складам у словах той або інш. мовы (бел., рус., укр., балгарская, сербская, харвацкая, ням., англ., іспанская і інш. мовы). У бел. мове Н. свабодны, можа быць на 1м складзе (вёсніцы, жытнішча), 2м (крапіўніца, цікавіцца), 3м (палаў
чанка, хваляванне), 4м (маладзікбвы, словазлучэнне), 5м (неаднаразбвы, перасцерагальны,), 6м (заводакіраўніцтва, характарызавацца). Акрамя таго, свабодны Н. бывае рухомым і нерухомым. Нерухомы Н. у розных граматычных формах слова не змяняецца і размяшчаецца на адным і тым жа складзе (кніга, кнігу, кнізе, кнігі, кнігамі і г.д.). Рухомы Н. пры ўтварэнні розных граматычных форм слова мяняе сваё месца (гняздб, гнязда, гняздў, але: гнёзды, гнёздаў, у гнёздах і г.д.; галава. галавь'і, галавё, але: галбвы, галбвамі, на галбвах і г.д.). Адной з найважнейшых функцый рухомага Н, з’яўляецца дыферэнцыяльная. Ён служыць для адрознення слоў (мўзыка — музыка, прыклад — прыклад, прымус — прымўс), словаформ (рўкі — рукі, нбгі — нагі, выклікаць — выклікаць), а таксама стыліст. варыянтаў слова (вадзіць «шкодзіць», разм. — вадзіць; паліва — паліва «шклопадобнае пакрыццё ў кераміцы», спец.\ Тактавы, або сінтагматычны, Н. аб’ядноўвае словы ў адну сінтагму і звычайна знаходзіцца на апошнім слове ў маўленчым такце, як і фразавы Н., які таксама найчасцей прыпадае на апошняе слова ў канцавым маўленчым такце фразы.
Існуе таксама і своеасаблівы від Н. — лагічны (сэнсавы), які заключаецца ў вылучэнні пэўнай часткі сказа (звычайна слова). Лагічны Н. выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі змест маўлення патрабуе звярнуць увагу суразмоўцы на пэўныя часткі выказвання. Звычайна з яго дапамогай у сказе выдзяляецца тое або інш. слова, істотнае з сэнсавага боку, на якім павінна канцэнтравацца ўся ўвага. Лагічны націск утвараецца шляхам пераносу сінтагматычнага (тактавага) Н. з апошняга слова ў сінтагме на інш. слова. He кожнае слова ў мове мае свой слоўны Н. Так, у бел. мове службовыя словы, як правіла, не атрымліваюць Н. ў маўленчай плыні. Правільная пастаноўка
Н. ў словах з’яўляецца паказчыкам і неабходнай умовай культуры вуснага маўлення.
Літ.: Д ы б о В.А. Славянская акцентологмя: опыт реконструкцнн снстемы акцентных параднгм в праславянском. М., 1981; Бірыла М.В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Мінск, 1986; Выгонная Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. Мінск, 1991.
/7. /7. Цяслюк.
НАЦЫЯ (ад лац. natio племя, народ), устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэр., звязаны агульным эканам. і сац.паліт. жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць. У гіст. развіцці прыходзіць на змену народнасці і з’яўляецца больш высокай ступенню самаарганізацыі і кансалідацыі. Гістарычна тэрмін пачалі выкарыстоўваць у старажытнасці для пазначэння невял. народнасцей. Ужываўся разам з грэчаскім тэрмінам «этнас», які абазначаў агульнасць людзей, аб’яднаных знешнім падабенствам, роднасцю, тэрыторыяй пражывання, мовай. Сучаснае разуменне Н. склалася ў канцы 18 ст. Н. стала атаясамлівацца з дзярж. і грамадскай ідэнтычнасцю, яе сімвал слова «радзіма». Сучасныя Н. фарміраваліся з 15—17 ст. разам з развіццём капіталістычных адносін. У выніку развіцця таварнай вытворчасці, гандлю, складвання рэгіянальных і агульнанац. рынкаў пераадольвалася сярэдневяковая адасобленасць насельніцтва. Гэта прыводзіла да эканам. і паліт. кансалідацыі народнасці ў Н., да стварэння цэнтралізаваных дзяржаў і адзінай нац. мовы, садзейнічала складванню агульнанац. культуры, фарміраваню асаблівасцей нац. характару і менталітэту, узнікненню нац. самасвядомасці.
Бел. Н. сфарміравалася ў 19 — пач. 20 ст. на аснове этнічнай супольнасці, характэрнай для папярэдняй феадальнай эпохі. Прыхільнікі стараж.рус. канцэпцыі генезісу бел. Н. лічаць, што ёй папярэднічала бел.
56
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ
народнасць, якая разам з рус. і ўкр. узнікла на базе стараж.рус. народнасці ў часы Кіеўскай Русі. Існуе пункт погляду, паводле якога аснову бел. народнасці склалі ўсх.слав. плямёны (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) і асобныя групы зах.слав. і цюркскай этнічных супольнасцей. Аб’ектыўныя перадумовы для паглыблення кансалідацыйных працэсаў унутры бел. народнасці існавалі ў перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пасля далучэння бел. зямель да Рас. імперыі ў канцы 18 ст. працягваўся працэс кансалідацыі бел. народнасці і пераход да новага этапу развіцця бел. этнасу ад народнасці да Н. Працэсы нац. адраджэння ў канцы 19 — пач. 20 ст., фарміраванне бел. літ. мовы, стварэнне БССР і дзярж. будаўніцтва ў 1920я гг. абвясцілі аб беларусах як аб самаст., унікальнай, самабытнай Н. Стварэнне ў 1991 суверэннай Рэспублікі Беларусь завяршыла працэс кансалідацыі бел. Н. Упершыню за шматвяковую гісторыю Беларусь кансалідавалася як незалежная самаст. дзяржава. Бел. Н. ўступіла ў новы этап свайго нац.дзярж. развіцця. Далейшае развіццё бел. Н. адбываецца на аснове выкарыстання гісторыкакульт. спадчыны і нац. каштоўнасцей, забеспячэння свабоднага развіцця бел. дзяржавы як раўнапраўнага члена еўрап. і агульначалавечай супольнасці. У 21 ст. ў час існавання глабальных праблем чалавецтва гал. мэтамі бел. Н. з’яўляюцца зберажэнне сваёй нац. ідэнтычнасці, мірнае суседства і супрацоўніцтва з інш. народамі.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВЎКБЕЛАРЎСІ, архітэктура.
Будаўніцтва першых карпусоў пачалося ў 1931—32 паводле праекта Г.Лаўрова. Планавалася, што комплекс будынкаў будзе сфарміраваны па павільённай сістэме, калі кожны з НДІ размесціцца ў асобным будынку. Першымі былі пабудаваны карпусы лабараторны, павернуты гал. фасадам да гал. гар. магістралі (цяпер прт Незалежнасці), і друкарскі. У
1935 у сувязі са значным павелічэннем маштабнасці комплексу далейшае праектаванне ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам І.Лангбарда. Вядучым у кампазіцыі комплексу стаў гал. корпус, сфарміраваны двума 4павярховымі карпусамі дакладных і грамадскіх навук, злучанымі вестыбюлем з параднай 3маршавай лесвіцай і 2радовай каланадай перад ім. Змена аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі, у якой пярэдні план заняла дугападобная буйнамаштабная каланада, спрыяла стварэнню манум. вобраза значнага грамадскага будынка. Адноўлены пасля Вял. Айч. вайны гал. корпус стаў адным з асн. кампазіцыйных акцэнтаў гал. магістралі Мінска. У 1964 з боку вул. Акадэмічная да яго прыбудаваны корпус прэзідыума (цяпер Інт гісторыі, архіт. Н.Аладава, В.Ладыгіна). Новыя 4—5павярховыя карпусы з рацыянальнай планіроўкай узведзены на тэр. паміж вуліцамі Сурганава і Акадэмічная: Цэнтр. навук. бка імя Я.Коласа (архіт. Э.Гальдштэйн), інты матэматыкі (архіт. А.А.Воінаў), фізікі і фізікаарганічнай хіміі (архіт. А.іваноў), агульнай і неарганічнай хіміі (архіт. Г.Бенядзіктаў), фотабіялогіі, заалогіі, фізікі (архіт. А.А.Воінаў) і інш. Архітэктура будынкаў, узведзеных у гэты перыяд на суседніх вуліцах, — інтаў фізікі цвёрдага цела і паўправадні