Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Гал. корпус Нацыяналыіай акадэміі навук Беларусі.
коў (архіт. А.Шчусеў), цепла і масаабмену (архіт. Н.Замараева, Л.Сагалаў, А.Шчусеў), тэхн. кібернетыкі (архіт. А.Беразоўскі, Ю.Грыгор’еў), аддзела фізікі неразбуральнага кантролю), інта праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын (архіт. І.Боўт, Н.Шпігельман) — арыентавана на выяўленне спецыфікі маст. вобраза будынкаў НДІ. У 1977 два 14павярховыя корпусы, злучаныя аб’ёмам канферэнцзалаў (архітэктары А.Духан, А.Красоўскі, Л.Хаюцін) завяршылі фарміраванне акадэмічнага гарадка ў квартале паміж вуліцамі Сурганава і Акадэмічная. 3 1972 комплекс будынкаў акадэміі закладзены на новым ўчастку плошчай у 10 га ў паўн.ўсх. частцы Мінска — па вул. Жодзінская. Узведзены карпусы інтаў фізікатэхн. і мікрабіялогіі (архіт. В.Малышаў, А.Пецярбуржцаў, Я.Яснагародскі), геафізікі і геахіміі (архіт. М.Вінаградаў, Г.Гераўкер, Б.Папоў), біяарганічнай хіміі (архіт. М.Вінаградаў) і інш. Структура новага акадэмгарадка ўключае таксама жылую зону для навук. работнікаў і адм.грамадскі цэнтр. У 2011 створаны Парк высокіх тэхналогій — комплекс будынкаў устаноў і прадпрыемстваў, якія распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне, інфармацыйнакамунікацыйныя, новыя і высокія тэхналогіі.
С.А. Сергачоў.
57
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРЎСІ. Засн. ў 1921 у Мінску як бка БДУ, з 1922 аб’яднаная Бел. дзярж. і ўніверсітэцкая бка з Бел. кніжнай палатай; пры бцы арганізаваны аддзел бел. лры і бібліяграфіі. 3 1926 Бел. дзярж. бка, з 1932 Дзярж. бка і бібліяграфічны інт БССР імя Леніна. Адкрыліся філіялы ў Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1938), у Мінску пры Доме ўрада; на базе гэтых філіялаў створаны Урадавая бка 1 ў 1938 — абл. бкі. У пач. 1941 бка стала цэнтрам метадычнай і бібліяграфічнай работы Беларусі. У Вял. Айч. вайну фонды і даведачны апарат былі разрабаваны і знішчаны ням.фаш. захопнікамі. Цалкам быў вывезены архіў друку БССР, газетны фонд, фонды аддзела бел. лры, рэдкіх і старадрукаваных кніг, абанемента, чытальных залаў, спалены разам з кнігамі будынак рэзервовага фонду. Ацалела 321 тыс. экз. з даваенных 2 млн. тамоў. У 1944 пачалося аднаўленне бкі. У 1948 аб’ём фондаў дасягнуў даваен. ўзроўню. 3 1956 бка з’яўляецца дэпазітарыем матэрыялаў ААН і ЮНЕСКА, з 1975 — універсальным дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь. 3 1993 сучасная назва. Кніжны фонд (2015) больш за
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
9,6 млн. адзінак захоўвання на 80 мовах свету. Асаблівая ўвага надаецца фарміраванню калекцыі нац, дакументаў. Шырока прадстаўлены бягучы айчынны дакументны паток (каля 35% ад агульнага аб’ёму новых паступленняў) і беларусіка. Фонд рукапісаў, архіўных матэрыялаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў уключае 90 тыс. экз. кніг 14—21 ст., у т.л. 2700 адзінак рукапісных кніг і архіўных матэрыялаў, помнікі слав. і зах.еўрап. пісьменства, калекцыі каштоўных усх. рукапісаў, а таксама спеўных рукапісаў крукавой і лінейнай натацыі. У калекцыі архіўных матэрыялаў зборы вядомых дзеячаў навукі і культуры Беларусі К.Каганца, Ц.Гартнага, З.Бядулі, Я.Коласа, І.Сіманоўскага, Н.Ватацы і інш. Захоўваецца больш за 30 тыс. старадрукаў, у т.л. 43 інкунабулы (кнігі 15 ст.) і каля 200 палеатыпаў (кнігі 150150х гг.), 1300 кірылічных старадрукаў, сярод якіх каля 270 — з бел. друкарняў, у т.л. адзіны ў Беларусі збор выданняў бел. першадрукара Ф.Скарыны— Ювыпускаўкн. Бібліі 1517—19, а таксама кнігі з друкарняў П.Мсціслаўца, В.Гарабурды, братоў Мамонічаў, С.Собаля, манастыроў у Еўі, Куцейне, Магілёве, Супраслі, Гродне.
У збор бел. выданняў лац. шрыфту 16—18 ст. уваходзяць надзвычай рэдкія кнігі з друкарняў Брэста, Слуцка, Нясвіжа, Полацка, Вільні і інш. гарадоў і мястэчак. Сярод выданняў рус. і ўкр. друкароў 16—18 ст. — кнігі з Маскоўскай ананімнай друкарні, выданні І.Фёдарава, Сімяона Полацкага і інш. Захоўваюцца калекцыя рус. грамадзянскагадруку 18 ст. (каля 2 тыс. экз.), кнігі і часопісы перыяду Вял. франц. рэвалюцыі, лістоўкі часоў Парыжскай камуны, збор падп. і партыз. друку перыяду Вял. Айч. вайны. Асаблівае месца займаюць выданні з аўтографамі бел. і замежных аўтараў — М.Багдановіча, М.Шагала, М.Гогаля, І.Буніна, М.Цвятаевай, А.Франса, В.Гюго і інш.
Фонды: кніг (больш за 5,5 млн. экз.), газет (больш за 51 тыс. гадавых камплектаў бел. і замежных выданняў), часопісаў і выданняў з працягам (больш за 3,4 млн. экз.), выяўл. дакументаў (больш за 161 тыс. экз., у т.л. гравюры, рэпрадукцыі, плакаты, паштоўкі, фатаграфіі, творы арыгінальнай графікі, маст. альбомы), нотных (больш за 87 тыс, экз., у т.л. калекцыі твораў айчынных і замежных кампазітараў, твораў фальклору), аўдыявізуальных (больш за 32 тыс. кампактдыскаў, аўдыякасет, грампласцінак, відэакасет па культуры і мастацтве Беларусі і замежных краін) і электронных дакументаў (больш за 10,5 тыс. экз.), карт (больш за 18 тыс. экз. разнастайных па тэматыцы, прызначэнні, паліграф. выкананні, часе і месцы выдання карт, фотакарт, факс. выд. карт, атласаў, трохмерных рэльефных мадэляў і г.д.), мікраформ (больш за 122,4 тыс. экз. мікрафільмаў і мікрафіш дысертацый, аўтарэфератаў дысертацый, газет, навук., гіст.публіцыст., статыстычных і інш. матэрыялаў 19—21 ст., у т.л. больш за Ютыс. рукапісаўдысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь з 1994, а таксама больш за 810 тыс. аўтарэфератаў дысертацый беларускіх і замежных навукоўцаў).
58
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ
Уадной з чытальных залаў Нацыянальнай бібліятзкі Беларусі.
Дзейнічае электронны каталог, які ўключае больш за 4,5 млн. запісаў. Бка таксама стварае тэматычныя, краіназнаўчыя, відавыя і інш. базы даных. Вядзецца лічбаванне розных відаў дакументаў, на аснове якога фарміруецца ўласная электронная бка (больш за 400 тыс. дакументаў). Агульны аб’ём электронных інфармацыйных рэсурсаў уласнай генерацыі складае больш за 9,3 млн. запісаў.
Бка ажыццяўляе падтрымку зводнага электроннага каталога бк Беларусі, які аб’ядноўвае інфармацыю аб складзе фондаў 4 буйнейшых бккраіны: Н.6.Б., Рэсп. навук.тэхн. бкі, Цэнтр. навук. бкі імя Я.Коласа НАН Беларусі і Прэзідэнцкай бкі. Забяспечвае доступ да больш за 100 баз даных сусветна вядомых выдавецтваў і агрэгатараў электронных інфармацыйных рэсурсаў, рэалізуе доўгачасовы праект — віртуальную чытальную залу, у рамках якога ажыццяўляецца падключэнне бк розных мінваў і ведамстваў да найб. папулярных баз даных.
Аказвае індывідуальным і калект. карыстальнікам (агульная колькасць больш за 160 тыс.) шырокі спектр бібліятэчнаінфармацыйных і сацыякульт. паслуг як непасрэдна ў бцы, так і ў рэжыме аддаленага доступу. Працуюць 19 чытальных залаў на 2 тыс. месцаў. Служба міжбібліятэчнага абанемента дазваляе ажыццявіць заказ дакументаў з фондаў замежных бк. Аддаленыя карыс
тальнікі маюць магчымасць звярнуцца да паслуг віртуальных сэрвісаў. У галіне міжнар. дакументаабмену падтрымліваюцца сувязі больш чым з 200 бкамі з 50 краін свету.
Дзейнічае сацыякульт. цэнтр, у склад якога ўваходзяць Прэзідэнтцэнтр (офіс Прэзідэнта, Круглая і Авальная залы для правядзення самітаў і сустрэч на вышэйшым дзярж. узроўні, міжнар. прэсцэнтр), комплексы канферэнцзалаў галерэйнавыставачных залаў, музей кнігі і інш.
Бка праводзіць навук. канферэнцыі і семінары, культ.асветніцкія і відовішчныя мерапрыемствы (больш за 170 штогод), кніжныя і маст. выставы (болын за 200), тэматычныя і аглядныя экскурсіі (каля 2500) і інш. мерапрыемствы. Выпускае манаграфіі, навуч. дапаможнікі, збкі артыкулаў, штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», збкі навук. прац «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі», «Бібліятэчны веснік», час. «Бібліятэчны свет» і інш.
У 2005 узведзены новы будынак бкі (архіт. В.Крамарэнка, М.Вінаградаў) на прце Незалежнасці ў Мінску. Уяўляе сабой цэнтрычную кампазіцыю, якая складаецца з 3—4павярховага стылабата і 24павярховага аб’ёму фондасховішча ў форме шматгранніка, размешчанага ў цэнтр. частцы стылабатап’едэстала. На гранітных плоскасцях
гал. фасада размешчаны тэматычныя скульпт. рэльефы ў выглядзе разгорнутай кнігі (на правай — тэма бел. пісьменства, на левай — біблейская). Гал. ўваход у будынак, перад якім размешчана плошча з помнікам Францыску Скарыну, арыентаваны на прт Незалежнасці. На даху шматгранніка размешчана аглядальная пляцоўка. На ўзроўні 2га паверха сфарміраваны гал. зал — атрыум. У інтэр’еры памяшканняў выкарыстаны маст. карціны, габелены, графіка, скульпт. рельефы. Асаблівасцю кампазіцыйнай і планіровачнай структуры бкі з’яўляецца размяшчэнне ў цэнтр. частцы будынка асн. фондасховішча, па цэнтры якога па ўсёй вышыні праходзіць вертыкальны стрыжань. У ім размешчаны размеркавальныя холы, грузапасажырскі ліфт, тэлеліфты і інш. На ўсіх 3 паверхах вакол цэнтр. ядра запраектаваны калідорырэкрэацыі і холы, якія з’яўляюцца маст. галерэямі. Чытальныя залы арыентаваны на У і ПдУ з раскрыццём на навакольны ландшафт і ўнутраныя дворыкі. Вытворчыя памяшканні раскрываюцца на водназялёны ландшафт Сляпянскага ручая. Блокі службовых, гасп. і дапаможных памяшканняў запраектаваны з боку вул. Ф.Скарыны. Тут арганізаваны самаст. ўваходы, прадугледжаны гасп. ўнутраныя двары. Канферэнцзала на 600 месцаў, прызначаная для правядзення грамадскакульт. праграм, і кафэ маюць асобныя ўваходы, што дазваляе працаваць аўтаномна.
Р.С.Матульскі, В.У.Крамарэнка.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Белтэлерадыёкампанія. Бярэ пачатак ад створанага ў 1924 Усесаюзнага AT «Радыёперадача». Першая перадача Бел. радыё прагучала ў эфіры 15.11.1925. 3 1933 Кт радыёфікацыі і радыёвяшчання пры СНК БССР, з 1957 — Кт па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры Савеце Міністраў БССР, з 1994 — сучасная назва. Арганізуе і
59
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ
каардынуе працу разгалінаванай сеткі тэле і радыёвяшчання, распрацоўвае і рэалізуе на практыцы канцэпцыю перспектыўнага развіцця нац. вяшчання, удасканальвае тэхн. базу. Вяшчаннем ахоплена ўся тэр. краіны. У 2005—06 пачаўся пераход на выкарыстанне лічбавых тэхналогій у вяшчанні і вытворчасці тэлерадыёпраграм, у 2015 завершаны перавод эфірнага тэлевяшчання з аналагавага сігнала на лічбавы.
Белтэлерадыёкампанія мае ў сваім распараджэнні карпаратыўны інтэрнэтпартал і сайты тэлеканала «Беларусь24» і радыёстанцый «Беларусь» і «РадыусFM». Усталяваны кантакты з партнёрамі з 14 краін, супрацоўнічае з цэнтр. і рэгіянальнымі тэлерадыёкампаніямі (ТРК) Расіі,4ТРКкраін СНД, 15ТРКкраін блізкага і далёкага замежжа (2015). Белтэлерадыёкампанія з’яўляецца чл. Еўрап. вяшчальнага саюза, Нац. асацыяцыі тэлевяшчальнікаў, Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё.