Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
66
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
Да арт. Нацыяналыіы акадэмічны драліатычны тэатр імя М.Горкага. Сцэна са спектакля «Хітрыкі Ханумы» А.Цагарэлі. 2014.
і В.Рэдліх («Дзеці сонца» М.Горкага, «Дванаццатая гадзіна» А.Арбузава, «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра). У 1960 — пач. 1970х гг. поспехі калектыву тэатра звязаны з асобнымі пастаноўкамі класічных твораў: «Маскарад» МЛермантава, «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера, «Варшаўская мелодыя» Л.Зорына і інш. У 1970я гг. творчы пад’ём тэатра звязаны з дзейнасцю рэжысёра БЛуцэнкі. Значнай падзеяй тэатр. жыцця сталі яго праграмныя спектаклі «Макбет» У.Шэкспіра, «Трохграшовая опера» Б.Брэхта, «Трагедыя чалавека» І.Мадача. Зацікаўленасць маральнаэтычнымі аспектамі, асэнсаванне сутнасці чалавечага існавання даследаваліся ў спектаклях «Пайсці і не вярнуцца» паводле В.Быкава, «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча, «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага, «Васіль ІДёркін» А.Твардоўскага і інш. Пастаноўкі тэатра 1980х гг. звязаны з дзейнасцю рэжысёра В.Маслюка, які паставіў спектаклі«3нак бяды» В.Быкава, «Гамлет» У.Шэкспіра. Сярод інш. пастановак: «Начныя карлікі і Антыгона» Л.Разумоўскай, «Рэтра» А.Галіна, «Незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» паводле У.Вайновіча. Ставіліся п’есы замежных драматургаў Э.Олбі, Ф.Дзюрэнмата, Т.Уільямса, К.Чапека. У 1990я гг. з вяртаннем у тэатр Б.Луцэнкі з’явіліся новыя пастаноўкі: «Блаславі нас, Госпадзі...» С.Бельцюкова і А.Залётнева, «Драўляны рыцар» С.Кавалёва, «Хрыс
тос і Антыхрыст» паводле твора «Царэвіч Аляксей» Д.Меражкоўскага і інш. Былі пастаўлены і арыгінальныя п’есы бел. аўтараў: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «У прыцемках» А.Дударава. У 1981 у тэатры адкрылася малая сцэна. У гэты перыяд ішлі спектаклі камернага гучання: «На залатым возеры» Э.Томпсана, «Вячэра» Ж.К.Брысвіля. На працягу 1990х гг. былі створаны пастаноўкі: «Свабодны шлюб» Д.Фо і Ф.Рамэ, «П’ерэта» паводле А.Шніцлера і А.Блока, «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага, «Дыметрыус» паводле Ф.Шылера і інш. Сярод пастановак 2000х гг.: «Выпадковы вальс» БЛуцэнкі і У.Арлова, «Перад заходам сонца» Г.Гаўптмана, «Анджэла» і інш...» паводле твораў А.Пушкіна, «Ніначка» паводле п’есы МЛанж’еля, «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра, «Уяўны хворы» Мальера і інш. У 2010я гг.
Да арт. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ілія М.Горкага. Сцэна са спектакля «Гора ад розуму» А.Грыбаедава. 2011.
былі пастаўлены спектаклі «Пане Каханку» А.Курэйчыка, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Загадкавы візіт» Ф.Дзюрэнмата, «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, «Пясняр» В.ДранькоМайсюка, «Круг кахання» С.Маэма, «Хітрыкі Ханумы» А.Цагарэлі, «Пігмаліён» Б.Шоу, «Леў зімой» Дж.Голдмена, «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра і інш. У складзе трупы (2015): нар. артыст СССР Р.Янкоўскі, нар. артысты Беларусі В.Клебановіч, БЛуцэнка, Б.Масумян, А.Ткачонак, засл. артысты Беларусі Л.Былінская,
Э.Гарачы, А.Душачкін, А.Лясная, А.Маланкіна, І.Мацкевіч, С.Чэкерэс, У.Шэлестаў, засл. артыст Расіі А.Брухацкі, артысты А.Багданава, Т.Баўкалава, К.БацянковаАнцыповіч, В.Быкаў, А.Вергуноў, Т.Гаркуша, У.Глотаў, А.Голуб, В.Грачухін, В.Гудзіновіч, Р.Дзерваед, А.Дуброўская, А.Дударэнка, С.Жбанкоў, А.Ждановіч, А.Захарэвіч, Ю.Кадушкевіч, А.Коц, А.Крывецкі, А.Нетбай, Д.Палякова, А.Пастрэвіч, В.Пляшкевіч, С.Пракопіч, Э.Пранскутэ, І.Савянкова, А.Сенькін, І.Стральцоў, А.Суцкавер, А.Сцяцэнка, А.Сянчыла, Л.Цвяткова, Н.Чамадурава, Р.Чарнецкі, К.Шатрова, А.Шпакоўская, В.Шушкевіч, С.Юрэвіч, В.Яровенка—Карпава, П.Яўтушэнка і інш.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯКЎБА КОЛАСА. Створаны ў 1926 у Віцебску як Бел. другі дзярж. тэ
67
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
атр (БДТ2) з выпускнікоў Бел. драм. студыі ў Маскве. 3 1944 імя Я.Коласа, з 1977 акадэмічны, з 2001 сучасная назва. У розныя гады тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі С.Хачатураў (з 1926), С.Розанаў (з 1928), М.Міцкевіч (з 1931), В.Дарвішаў (з 1934), В.Аксёнаў (з 1940), Н.Лойтар (з 1941), П.Малчанаў (з 1944), Ф.Шмакаў (з 1989), Б.Эрын (з 1991), В.Маслюк (з 1993), В.Баркоўскі (з 2001), Р.Таліпаў (з 2009), В.Анісенка (з 2012); гал. рэжысёры А.Скібнеўскі (з 1949), Ю.Шчарбакоў (з 1958), Б.Браганцаў (з 1962), І.Папоў (з 1963), А.Падабед (з 1965), С.Казіміроўскі (з 1967), А.Смелякоў (1976), В.Мазынскі (з 1976), В.Баркоўскі (з 1997); гал. мастакі А.Марыкс (з 1940), Я.Нікалаеў (з 1944), А.Салаўёў (з 1977), С.Макаранка (з 1996), У.Матросаў (з 1997), П.Анашчанка (з 2000), С.Макаранка (з 2011). Тэатр адкрыўся спектаклем «У мінулы час» І.Бэна. Першыя пастаноўкі: нар. драма «Цар Максімілян» у апрацоўцы М.Міцкевіча і А.Рэмізава, «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра, «Вакханкі» Эўрыпіда. 3 канца 1920х гг. ставіліся спектаклі на рэв. тэматыку, якія характарызаваліся пафаснасцю, маштабнасцю, манументальнасцю: «Разлом» Б.Лаўранёва, «Першая конная» У.Вішнеўскага і інш. У 2й пал. 1930х гг. гал. месца ў рэпертуары тэатра заняла класічная драматургія: «Беспасажніца», «Лес» А.Астроўскага, «Мяшчане» М.Горкага, «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава. У 1936 рэж. П.Малчанаў паставіў спектаклі «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча і «Паўлінка» Я.Купалы, аб’яднаўшы іх ў «Вечар беларускіх вадэвіляў». Мелі поспех драматычныя творы Я.Коласа «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» (1937), якія ў пэўнай ступені вызначылі агульны кірунак развіцця тэатра, яго арыентацыю на бел. рэпертуар. Сярод інш. пастановак: «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Над Бярозайракой» П.Глебкі, «Ірынка» К.Чорнага. Па
дзеяй у тэатр. жыцці стаў спектакль «Здані» Г.Ібсена (1940). У 1941 адбылася прэм’ера спектакля «Неснерка» В.Вольскага, які стаў візітоўкай тэатра. У Вял. Айч. вайну тэатр працаваў у рас. гарадах Уральск і АрэхаваЗуева. Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы, «Проба агнём» К.Крапівы, «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага, «Нашэсце» Л .Лявонава і інш. У кастр. 1944 тэатр вярнуўся ў Віцебск. Рэпертуар першых пасляваен. гадоў вызначаўся разнастайнасцю: ставіліся класічныя творы рус. і замежнай драматургіі, сучасныя п’есы, прысвечаныя праблемам вайны і міру, тэме працы. Значнымі дасягненнямі сталі пастаноўкі п’ес «Рэвізор» М.Гогаля, «Ворагі» М.Горкага, «Гамлет» У.Шэкспіра. Актыўна працаваў з пачынаючымі драматургамі рэж. М.Міцкевіч. У выніку ўпершыню пастаўлены «Цэнтральны ход» і «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «Песня нашых сэрцаў» і «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы. У 1950я гг. аснову рэпертуару тэатра склалі п’есы высокай вартасці: творы А.Астроўскага, А.СухавоКабыліна, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, Лопэдэ Вегі, П.Кальдэрона. Рэж. А.Скібнеўскі ўпершыню паставіў драму К.Крапівы «Людзі і д’яблы». Новыя імпульсы творчаму жьшцю тэатра даў рэж. Ю.Шчарбакоў, які паставіў шэраг значных, прынцыпова важных спектакляў. Маштабнасцю вылучаўся спектакль «Навальніца будзе» А.Звонака паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях», эпічнай панарамнасцю — «Крыніцы» І.Шамякіна, драм. напружаннем, трагедыйнасцю — «Лявоніха» П.Данілава. Дасягненнем з’яўляліся спектаклі «Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай і «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава. У 1960я гг. ў рэпертуары шырока прадстаўлена ленінская тэматыка. Спектакль «Шостага ліпеня» М.Шатрова адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі (1968). Ставіліся творы сучаснай драматургіі: «Вет
рык, вей» Я.Райніса, «Бацькаўшчына» К.Чорнага. Актуальнымі, сацыяльна вострымі былі пастаноўкі «Вайна пад стрэхамі» А.Адамовіча, «Трыбунал», «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Амністыя» М.Матукоўскага, «Трывога» А.Петрашкевіча, «Званы Віцебска» У.Караткевіча. Цікавыя сцэнічныя трактоўкі атрымалі творы класікаў («Улада цемры» Л.Талстога, «Клоп» У.Маякоўскага ў пастаноўцы Б.Эрына), асобныя вобразы ў спектаклях па замежных п’есах («Доктар філасофіі» Б.Нушыча, Жывата Цвіёвіч — Г.Дубаў; «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта, Кураж — Г.Маркіна). У 2й пал. 1970х гг. — 1980я гг. працягвалася засваенне творчасці У.Караткевіча («Кастусь Каліноўскі»), сцэнічнае жыццё атрымалі драматургія А.Дударава («Парог»; «Вечар», Дзярж. прэмія Беларусі 1986; «Радавыя»), спектакль «Сымонмузыка» паводле паэмы Я.Коласа і інш. Пэўныя дасягненні былі ў пастаноўках п’ес «Мяшчане» М.Горкага, «Летась у Чулімску» і «Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава, «Брыльянт» Е.Пшаздзецкага, «Стары дом» А.Казанцава, «Клеменс» К.Саі. У 1990я гг. здабыткам тэатра сталі пастаноўкі: «Хам» Э.Ажэшка, «Несцерка» В.Вольскага, «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава, «Рэвізор» М.Гогаля, «Жанна» Ж.Ануя, «Непаразуменне» А.Камю, якім уласцівы пошукі адметнасці, непаўторнасці. Сярод значных спектакляў 2000х гг.: «За двума зайцамі» М.Старыцкага, «Сон на кургане» паводле Я.Купалы, «Зямля» паводле Я.Коласа, «Ладдзя роспачы» паводле У.Караткевіча, «Чорная нявеста» А.Дударава, «Шагал... Шагал...» У.Драздова, «Кацярына Іванаўна» Л.Андрэева, «Бацька» А.Стрындберга, «Тузы» У.Відмера, «Бездань» Р.Брэдберы, «Я чакаю сапраўднага мужчыну» Э.Радзінскага, «Леаніды не вернуцца на зямлю» і «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча, «Візіт да
68
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
мы» Ф.Дзюрэнмата, «Восеньская саната» І.Бергмана, «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева, «Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі, «Дыліжанс» У.Кандрусевіча (паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка»), «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра, «Гаральд і Мод» К.Хігінса і інш.
Значную ролю ў развіцці тэатра адыгралі нар. артысты СССР А.ільінскі, П.Малчанаў, нар. артыст СССР і Беларусі Ф.Шмакаў, нар. артысты Беларусі Я.Глебаўская, М.Звездачотаў, З.Канапелька, У.Куляшоў, Г.Маркіна, І.Матусевіч, А.Радзялоўская, К.Саннікаў Ц.Сяргейчык, А.Трус, А.Шэлег. Значны след у гісторыі тэатра пакінулі нар. артысты Беларусі Г.Дубаў, Л.Трушко, Я.Шыпіла, засл. артысты Беларусі Г.Каралькова, АЛабанок, АЛагоўская, БЛевін, А.Мельдзюкова, Л.Пісарава, Б.Сяўко, М.Цішачкін. Г.Шкуратаў і інш.
У складзе трупы (2015): нар. артысты Беларусі Т.Кокштыс, С.Акружная, засл. артысты Беларусі В.Грушоў, ТЛіхачова, Т.Скварцова, Р.Шацько, В.Петрачкова, артысты Н.Аладка, Л.Антосева, В.Асвяцінскі, У.Ацясава, В.Багданава, А.Баркоўская, Я.Бераснеў, А.Блахін, Г.Букаціна, Н.Веранёва, Г.Гайдук, А.Герак, Р.Грыбовіч, З.Гурбо, В.Дашкевіч, С.Жукоўская, У.Жураўлёў, Ц.Жусупаў, Т.Кабяк, Д.Каваленка, Т.Краснабаева—Чарняк, Ю.Крашэўская, В.Куля