Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Літ.'. Бобков В.Г., Семёнов В.М. Нацнональное сознанне н нацнональная культура (методологмческне проблемы). М., 1996; Тнтаренко Л.Г. Нацнональная ндентнчность н соціюкультурные ценностн населення в современном белорусском обшестве. Мннск, 2006; Науменко Л. 14. Белорусская ндентнчность: содержанне, дннамнка, соцмальнодемографнческая н регнональная спецнфнка. Мннск, 2012.
A. I. Смолік.
НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТЎРНАЯ АЎТАНОМІЯ. адна з форм захавання ідэнтычнасці этнічных супольнасцей незалежна ад месца жыхарства шляхам увасаблення розных відаў іх самаарганізацыі ў галіне культуры, асветы і адукацыі; спецыфічная тэорыя і праграма вырашэння міжэтнічных праблем. Зыходзіць з ідэі нац.персанальнага (паліт.) аўтанамізму, якая распрацавана аўстрыйскімі сацыялдэмакратамі і была прадстаўлена ў Расіі ў пач. 20 ст. ў 2 варыянтах: нац.экстэрытарыяльнай аўтаноміі, што прадугледжвала шырокія паліт.. эканам., сац. правы для этнасаў, у т.л. для нац. меншасцей у межах будучай федэратыўнай дзяржавы (гэтыя патрабаванні былі характэрны для праграм шматлікіх яўр. паліт. партый); культ.нац. аўтаноміі, што абмяжоўвала правы этнічных супольнасцей у галіне культуры (падобныя ідэі падзялялі БУНД, інш. сацыял.дэмакр. партыі). Бальшавікі спачатку выступалі супраць ідэй нац.персанальнай аўтаноміі (тлумачылі яе як культ.нац.), лічылі праграмай «буржуазнага нацыяналізму». Тым не менш, пасля перамогі Кастр. рэв. вы
карыстоўвалі элементы нац.персанальнага аўтанамізму ва ўвасабленні нац. камісарыятаў (аддзелаў), фарміраванні нац. саветаў, інш. устаноў нац. характару. Аднак дагматычнае тлумачэнне прынцыпаў інтэрнацыяналізму, боязь т.зв. рэцыдываў нацыяналізму абумовілі скасаванне шматлікіх устаноў, што займаліся нац. праблемамі. Пасля распаду СССР, узнікнення нац. незалежных дзяржаў на постсав. прасторы, абвастрэння міжнац. супярэчнасцей прымусілі дзярж. кіраўнікоў, шматлікіх палітыкаў зноў звярнуцца да ідэй нац.персанальнага аўтанамізму, увасобленых цяпер у ідэі Н.к.а. Рэспубліка Беларусь стала адной з першых сярод незалежных дзяржаў постсав. прасторы, якая пачала ўвасабляць ідэі Н.к.а. У ліст. 1992 Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон «Аб нацыянальных меншасцях». Змяненні і дапаўненні ў Закон былі ўнесены Нац. сходам Рэспублікі Беларусь у студз. 2004 1 маі 2007. Закон гарантуе нац. меншасцям права на карыстанне роднай мовай, захаванне сваёй гісторыкакульт. і духоўнай спадчыны, свабоднае развіццё культуры, а таксама права на стварэнне ўласных аб’яднанняў. Шэраг таварыстваў і аб’яднанняў нац. меншасцей з’явіліся ў канцы 1980х гг. У 1991 былі ўтвораны татарскае, яўр., азербайджанскае, карэйскае аб’яднанні, у 1992 — рус., малдаўскае, у 1994 — літоўскае. Асн. мэтамі і задачамі гэтых аб’яднанняў сталі задавальненне этнакульт. запросаў і запатрабаванняў этнасаў. Гэта знайшло адлюстраванне ва ўзнікненні школ выхаднога дня. Да 2004 у краіне было арганізавана 65 школ для прадстаўнікоў армянскай, азербайджанскай, грузінскай, грэч., яўр., карэйскай, латышскай, літоўскай, малдаўскай, польск., ням., татарскай і ўкр. нацыянальнасцей, у якіх навучаліся да 5 тыс. удзельнікаў. Увасабленню ідэй Н.к.а. садзейнічала стварэнне ў 1994 Рэсп. цэнтра нац. культур, у задачы якога ўваходзілі аказанне арганізацый
наметадычнай 1 практычнай дапамогі нац.культ. аб’яднанням і твам у Беларусі, грамадскім аб’яднанням за мяжой. У краіне жывуць прадстаўнікі каля 140 нацыянальнасцей, дзейнічаюць 212 грамадскіх аргцый і іх філіялаў 26 нацыянальнасцей. За межамі краіны пражывае каля 3 млн. бел. суайчыннікаў, выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, імі створана звыш 280 грамадскіх аб’яднанняў. Цэнтр арганізуе фестывалі, канцэрты, умацоўвае міжнац. згоду на бел. зямлі, садзейнічае стварэнню умоў для практычнай рэалізацыі правоў грамадзян, незалежна ад этнічнай прыналежнасці. Рэгулярна у г. Гродна праводзіцца рэсп. фестываль нац. культур. У Рас. Федэрацыі ў чэрв. 1996 быў прыняты Закон «Аб нацыянальнакультурнай аўтаноміі», у якім Н.к.а. тлумачыцца як экстэр. грамадскае фарміраванне, самакіруемае грамадскае ўтварэнне ў месцах кампактнага пражывання нац. і этнічных супольнасцей. 3 дапамогай розных форм нац.культурнага самавызначэння грамадзяне Рас. Федэрацыі незалежна адтэрыторыі пражывання здзяйсняюць свае шматлікія правы, у т. л. атрымліваць падтрымку з боку органаў дзярж. улады, мясц. самакіравання і прадстаўляць свае нац,культурныя інтарэсы. У 1999 пры актыўным удзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рас. Федэрацыі ўтворана Федэральная нац.культурная аўтаномія «Беларусы Расіі». У яе складзе — 11 рэгіянальных і 20 мясц. аргцый, 3 абл. нац.культ. цэнтры, 5 музеяў бел. спадчыны і больш за 20 нефармальных аб’яднанняў.
У.Я.Казлякоў.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА, 1) сродак зносін пэўнай нацыі, які склаўся гістарычна і выкарыстоўваецца ва ўсіх магчымых грамадскіх функцыях на дадзеным храналагічным этапе. 2) Сукупнасць усіх фаналагічных, лексічных, граматычных форм і варыянтаў мовы, якія выкарыстоўваюцца пэўным этнасам незалежна ад узроўню культуры, адукацыі,
62
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
месца жыхарства носьбітаў мовы. Фарміруецца разам з утварэннем нацыі і з’яўляецца адзінствам некалькіх асн. разнавіднасцей: літаратурная мова, дыялектная мова, прастамоўе, сацыялекты. Інтэнсіўнасць працэсу складвання Н.м. залежыць ад тэмпаў і асаблівых умоў развіцця народнасці ў нацыю ў розных народаў. Н.м. характарызуе паняцце «нацыя» і суадносіцца з ім наступным чынам: нацыя можа мець адну мову (напр., бел. Н.м.); нацыя мае 2 мовы (напр., у мардвы 2 Н.м.: эрзя і мокша); адна мова можа адрознівацца ў розных нацый (напр., англ. ў Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі). Ад мовы народнасці Н.м. адрозніваецца наяўнасцю літ. формы (вуснай і пісьмовай форм), унармаванасцю, распрацаванымі механізмамі стандартызацыі. Вышэйшай формай Н.м. лічыцца літ. мова, якая абслугоўвае ўсе сферы жыцця народа. Выпрацоўка яе ідзе ў напрамку станаўлення і ўмацавання моўнай нормы, набыцця літ. мовай прыярытэтнага становішча ў дачыненні да рэгіянальных дыялектаў, а таксама ў выніку барацьбы за выцясненне гал. у культуры і / або палітыцы іншанац. мовы (латыні, царк.слав., моў краінметраполій у б. калоніях).
Бел. Н.м. пачала фарміравацца ў 19 ст. без прамой сувязі з папярэднімі кніжнымі традыцыямі. Выдатная роля ў фарміраванні нац. бел. літ. мовы належыць Я.Купалу, Я.Коласу, М.Багдановічу, Цётцы і інш., якія сваёй творчасцю заклалі трывалы падмурак нармалізаванай бел. мовы. У пачатку 20 ст. хуткімі тэмпамі, дзякуючы плённай працы дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, развіліся функцыянальныя стылі, быў удасканалены граматычны лад, замацаваліся літ. нормы. На сучасным этапе бел. Н.м. паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін: у сферы міжасобасных кантактаў, СМІ, маст. лры, навук. дзейнасцііінш. Д.В.Дзятко.
Будынак Нацыяналыіага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ВЯЛІКІ ТЭАТР ОПЕРЫ I БАЛЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. Створаны ў 1930 у Мінску на базе Беларускай студыі оперы і балета як Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі. 3 1940 Вял., з 1964 акадэмічны. У 1996 пераўтвораны ў творчае аб’яднанне «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», у складзе якога былі тэатр оперы, тэатр балета, сімф. аркестр і «Беларуская капэла». У 2008 рэарганізаванаўдзярж. тэатр.відовішчную ўстанову з сучаснай назвай. У тэатры пранавалі гал. рэжысёры П.Златагораў (1939—40, маст. кіраўнік І.Шляпянаў), Б.Мардвінаў (1947— 50), Л.Александроўская (1951—60), Д.Смоліч (1962—69), А.Дадышкіліяні (197276), В.Цупа (198792), М.Панджавідзэ (з 2010); маст. кі
Да арт. Нацыяналыіы акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сцэна з оперы «Доктар Айбаліт» М. Марозавай.
раўнікі С.Картэс (1991—2002), В.Елізар’еў (1996—2009), М.ізворскаяЕлізар’ева (2002—09); гал. дырыжоры І.Гітгарц (1933—36), Я.Акулаў (193738), Н.Грубін (193841), А.Брон (1944—49), У.Пірадаў (1949— 50), Л.Любімаў (1951—64), Г.Дугашаў (1966—68), К.Ціханаў (1962— 72), Я.Вошчак (1972—80), А.Анісімаў (1980—84, 1989—2007), Г.Праватораў (1984—89), В.Пласкіна (2007— 14); гал. мастакі С.Мікалаеў (1938— 59), Я.Чамадураў (1959—76), Я Лысік (197981), Э.Гейдэбрэхт (198490), А.Касцючэнка (з 2009); гал. хармайстры Г.Пятроў (1933—37, 1945—50), М.Прысёлкаў (1951—59), А.Кагадзееў (1959—93), Н.Ламановіч (1993— 96); гал. канцартмайстар С.Талкачоў (1943—70), гал. балетмайстры Л.Крамарэўскі (1933—37), К.Мулер (1938—41, 1946—60), А.Андрэеў
63
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
Да арт. Нацыяншьны акадэмічны Вялікі тзатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сцэназ балета «Вітаўт» В.Кузняцова.
(1961—64, 1971—73), А.Дадышкіліяні (1965—71), В.Елізар’еў (1973—96), Ю.Траян (з 2009) і інш. Адкрыты ў будынку Бел. першага дзярж. тэатра спектаклем «Кармэн» Ж.Бізэ. У рэпертуары 1933—41 оперы «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Рыгалета» і «Травіята» Дж.Вердзі, «Русалка» А.Даргамыжскага, «Мадам Батэрфляй» («ЧыаЧыасан») Дж.Пучыні, «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава, «Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, балетная пастаноўка «Чырвоны мак» Р.Гліэра і інш. Былі пастаўлены 3 нац. оперы — «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага, «Кветка шчасця» А.Туранкова.
У гады Вял. Айч. вайны большасць артыстаў тэатра пайшла на фронтальбо дачынілася да партыз. руху, некаторыя ўвайшлі ў склад франтавых канцэртных брыгад. Значная частка калектыву працавала ў г. Горкі, потым у г. Каўроў. Пастаноўкай новай бел. оперы «Алеся» Я.Цікоцкага ў канцы 1944 тэатр аднавіў сваю дзейнасць у вызваленым Мінску.
3 1950х гг. увага калектыву і гледачоў акцэнтавалася на творчасці бел. кампазітараў. Былі пастаўлены оперы «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса, «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага (1953, 2я рэдакцыя оперы «Алеся»), «Надзея Дурава» А.Багатырова (1956), «Яснае світанне» А.Туранкова (1958), «Падстаўная нявеста» Г.Ваг
нера (1958) і інш. Створаны першы нац. оперны спектакль «Марынка» Р.Пукста (1955). Класічны рэпертуар узбагацілі оперы «Мазепа» і «Іаланта» П.Чайкоўскага (1952), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954), «Аіда» (1953) і «Трубадур» (1955) Дж.Вердзі, «Садко» М.РымскагаКорсакава і інш.