Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
шова. П.Ламан, Г.Лойка, Я.Лук’янаў, А.Мінчык, Н.Обухава, Н.СаламахаКонанава, Р.Салаўёў, У.Савіцкі, С.Сухадолава, Ю.Цвікі, Ю.Цвірка, В.Цвяткоў, І.Цішкевіч, В.Шамардзіна, А.Шарэпчанка. Значны ўклад у развіццё тэатра на сучасным этапе ўнёс рэжысёрпастаноўшчык Ю.Лізянгевіч.
Будынак тэатра ўзведзены ў 1958 (архіт. А.Максімаў, І.Рыскіна). Гал фасад вырашаны ў выглядзе 8калоннага порціка, які завяршаецца трохвугольным франтонам з дэкар. рэльефам. Бакавыя фасады ўпрыгожаны ляпнымі ўстаўкамі і пілястрамі. Па гал. восі будынка размяшчаюцца вестыбюль, фае, паўкруглая ў плане трох’ярусная глядзельная зала на 758 месцаў з партэрам і 2 балконамі.
3 1973 у тэатры працуе камерная сцэна з глядзельнай залай на 100 месцаў, з 2012 адкрыта тэатр. гасцёўня з глядзельнай залай на 100 месцаў.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ НАРОДНЫ АРКЁСТР РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ ІМЯ БЖЫНОВІЧА. Створаны ў 1928 у Мінску як ансамбль нар. інструментаў Бел. муз. тэхнікума. У 1974 прысвоена імя І.Жыновіча. 3 2003 сучасная назва. Маст. кіраўнік М.А.Казінец. У складзе калектыву 52 чал. ва ўзросце ад 21 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне бел. нар. інструментаў,
праф. муз. выканальніцтва. У рэпертуары паэмалегенда «Гусляр» І.Лучанка і У.Мулявіна, мюзіклпрытча «Апокрыф», рандоопера «Люцыян Таполя» Л.Сімаковіч, рокопера «Песня пра долю» У.Мулявіна і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна» (Мінск, 2010—14), «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2010—13), усерас. прафес. аркестраў нар. інструментаў (г. Ліпецк, Расія, 2010).
Б.Л.Ліўшыц.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ НАРОДНЫ ХОР РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ ІМЯ Г.ШІТОВІЧА. Створаны ў 1952 пераважна з удзельнікаў хору в. Падлессе Ляхавіцкага рна. 3 1959 — Бел. дзярж. ансамбль песні і танца, з 1965 — Дзярж. нар. хор БССР, з 1983 акадэмічны, з 1987 імя Г.І.Цітовіча, з 2000 дзярж., з 2002 сучасная назва. Арганізатар і маст. кіраўнік Г.І.Цітовіч, з 1975 маст. кіраўнік і гал. дырыжор М.Дрынеўскі. У складзе калектыву 3 групы (харавая, танц., аркестравая), 95 чал. ва ўзросце ад 18 да 74 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песеннага фальклору, харавое (а капэльнае) мастацтва выканання. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень «Жавароначкі, прыляціце», «Закаці, яснае сонейка», вак.харавыя кампазіцыі — «Вясна ідзе», «Дажынкі»,
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.
69
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
«Лявоніха», царк. музыка «Дабравест», «Слаўся, ты Русь мая» У.Бабкова, «3 намі Бог» П.Часнакова, сучасныя аўт. творы бел. кампазітараў «Беларусь — імя святое» Л.Захлеўнага, «Як пайду я дарогаю» Г.Казловай і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2008); дыпламант фестываляў: міжнар. класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, 2008, 2009, 2012, 2013), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2008—12), песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2009—12) і інш.
Д.А.Акуліч.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ. Створаны ў 1920 у Мінску як Бел. дзярж. тэатр (БДТ), з 1926 Першы бел. дзярж. тэатр (БДТ1). 3 1944 імя Я.Купалы, з 1955 акадэмічны, з 1993 сучасная назва. У розныя гады тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі Ф.Жда
новіч (з 1920), Е.Міровіч (1921—25, 192631), М.Папоў (з 1925), Л.Літвінаў (з 1932), Л.Рахленка (з 1937), Г. Глебаў (з 1943), Б. Платонаў (з 1961), В. Раеўскі (з 1973, з 1991 гал. рэжысёр), М. Пінігін (з 2009); гал. рэжысёры К. Саннікаў (з 1948), І.Судакоў (з 1952), Рахленка (з 1955), Я.Простаў (з 1958), В. Броўкін (з 1960), Г. Шчарбакоў (з 1962), Б.Эрын (з 1964), Ц. Кандрашоў (з 1969); мастакі А. Марыкс (1922—29, 1934—39), І.Ушакоў (з 1939), гал. мастакі В. Га
Да арт. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Сцэна са спектакля «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча. 2008.
лубовіч (з 1958), А. Грыгар’янц (з 1962), Б. Герлаван (з 1976). Тэатр адкрыўся спектаклем «Рысь» паводле аповесці Э. Ажэшка «У зімовы вечар» (бел. трупа). Першыя пастаноўкі: «Людзі» ШоламАлейхема (яўр. трупа), «Вяселле» А.Чэхава (рус. трупа). 3 1922 дзярж. тэатр замацаваны за бел. трупай, у аснове якога акцёры Першага таварыства бел. драмы і камедыі І.Ждановіч, Г. Грыгоніс, К. Міронава, К.Саннікаў, С.Станюта і інш. на чале з Ф.Ждановічам. Сярод першых пастановак «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «На Купалле» М. Чарота, «Дом за вёскай» М.Старыцкага, «Бязродны» У. Галубка і інш. (усе 1920я гг.). Да 1927 у тэатры быў хор, балетная трупа і сімф. аркестр. Пад кіраўніцтвам Ф.Ждановіча арганізоўваліся спец. этнаграфічныя экспедыцыі для збору матэрыялу, дзякуючы якому паступова складвалася своеасаблівасць нац. тэатр. школы. 3 прыходам у тэатр Е. Міровіча больш разнастайным стаў рэпертуар, ускладніўся ўзровень
Да арт.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Сцэна са спектакля «Людзі на балоце» І.Мележа. 2012.
пастановак. Асн. частку рэпертуару складалі спектаклі па творах бел. аўтараў: «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Скарына — сын з Полацка», «Над Нёманам» М.Грамыкі, «Кастусь Каліноўскі», «Машэка» і «Перамога» Е. Міровіча і інш. У першае 10годдзе ў тэатры закладзены асн. творчыя прынцыпы і традыцыі: высокі ўзровень акцёрскай школы, драматургічнага матэрыялу, пастановачнай культуры. У 1930я гг. ў рэпертуарнай палітыцы тэатра адбыліся змены: абавязковымі сталі прапаганда сацыяліст. будаўніцтва, пралетарскі змест, выяўленне класавай сутнасці драматургічных твораў. Лепшыя спектаклі гэтага перыяду: «Айчына» К. Чорнага, «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка, «Апошнія» М. Горкага, «Скупы» Мальера. Усесаюзнае прызнанне тэатру прынёс удзел у Першай дэкадзе бел. мастацтва, якая праходзіла ў Маскве ў 1940. У Вял. Айч. вайну тэатр працаваў у Томску. Брыгады акцёраў выязджалі на фронт, выступалі ў шпіталях. Сярод спектакляў ваен. гадоў вылучаюцца «Позняе каханне» А.Астроўскага, «Фронт» А. Карнейчука, «Рускія людзі» К. Сіманава, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі. У Томску ў 1944 паст. «Паўлінка» Я. Купалы, што стала візітнай карткай тэатра. Спектакль «Канстанцін Заслонаў» паводле п’есы А. Маўзона адзначаны Дзярж. прэміяй СССР 1948. Рэпертуар першага пасляваен. 10годдзя насычаны рус. класікай («Таленты і
70
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
паклоннікі», «Даходнае месца», «Праўда — добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага). У тэатры таксама былі паст. спектаклі «На досвітку» (1952) і «Выбачайце, калі ласка!» (1954) А. Макаёнка. У 1952 спектакль «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы ўдастоены Дзярж. прэміі СССР. У 1960я гг. пастаноўкі маладых рэжысёраў Б.Луцэнкі і В. Раеўскага спалучалі лепшыя традыцыі тэатра і наватарства. З’явамі ў тэатр. і грамадскім жыцці Беларусі сталі спектаклі «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа, «На дне» М.Горкага, «Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта і інш. В. Раеўскі прыўнёс у тэатр новы стыль, засн. на філасофіі свабоды перакананняў і выражэння. Яго пастаноўкам уласцівы яркая паэт. тэатр. мова, вострая праблематыка. Асаблівае гучанне набылі класічныя творы Г.Арлова, Г.Аўсяннікава, М.Гогаля, Ф.Дастаеўскага, Ф. Дзюрэнмата, А. Чэхава, У. Шэкспіра. У 1960—70я гг. ў тэатры з’явіліся новыя акцёры: Ф. Варанецкі, Г.Гарбук, Л.Давідовіч, М.Захарэвіч, П.Кармунін, У. КінКамінскі, М. Кірычэнка, С.Краўчанка, А. Мілаванаў, А. Падабед, А. Памазан, Т. Пузіноўская, Г.Талкачова. В.Тарасаў, А. Уладамірскі, М.Яроменка. Пастаўлены этапныя для тэатра спектаклі: «Трыбунал», «Зацюканы апостал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Характары» В. Шукшына, «Эшалон» М.Рошчына, «Святая святых» І.Друцэ. Перыяд 1980—90х гг. насычаны разнастайнымі тэатр. кірункамі і творчымі дасягненнямі. У час грамадскіх і паліт. змен тэатр адчуваў сваю мабільнасць, жыццяздольнасць, патрэбу ў філас. асэнсаванні рэчаіснасці. Грамадскі рэзананс мелі пастаноўкі В. Раеўскага — «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава, «Радавыя» (Дзярж. прэмія СССР 1985), «Парог», «Князь Вітаўт» А. Дударава, «Мудрамер» М. Матукоўскага (Дзярж. прэмія Беларусі 1988), «Страсці па Аўдзею» В. Бутрамеева, М.Пінігіна — «Гаральд і Мод» К.Хі
Да арт. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Сцэна са спектакля «Пан Тадэуш» А.Міцкевіча. 2014.
гінса і Ж.К.Кар’ера, «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Ідылія» В. ДунінаМарцінкевіча, «Касцюмер» Р.Харвуда. Сярод новых рэжысёраў А. Гарцуеў, В.Савіцкі. У 1980я гг. у тэатр прыйшлі акцёры 3. Белахвосцік, В. Манаеў, у 1990я гг. — С. Анікей, А. Гарбуз, А. Гладкі, М. Гардзіёнак, С. Зелянкоўская, С. Кажамякіна, Я. Кульбачная, Ю. Міхневіч, А. Малчанаў, А. Паўлаў, І.Пятроў, М.Прылуцкі, І.Рымарава, А. Сідарава, В. Фадзеева, Ю. Шпілеўская, К.Яворская. У 2000я гг. рэпертуар тэатра ўзбагаціўся пастаноўкамі: «Сымонмузыка» Я.Коласа, «Вечар» А.Дударава, «Івона—прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Вяселле» А. Чэхава, «Не мой» А. Адамовіча, «Офіс» І.Лаўзунд, «Translations» Б.Фрыла, «ГендэльБах» П.Барца, «Ноч на Каляды» М.Гогаля, «Самотны захад» М. МакДонаха, «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У. Караткевіча, «Балада пра каханне» паводле аповесці В. Быкава «Альпійская балада», «Чычыкаў» паводле М.Гогаля, «Эрык XIV» А.Стрындберга, «Маэстра» М.Ладо і інш. Сярод маладых акцёраў А.Дробыш, М.Зуй, Р. Падаляка, Г.Хітрык, С.Чуб, П.Яскевіч, Д.Ясяневіч. У рэжысуры спрабавалі сябе акцёры А. Іваннікава, А. Мілаванаў, В. Паўлюць, Н.Піскарова. У рэпертуары тэатра таксама дзіцячыя спектаклі: мюзіклказка «Афрыка» В.Кандрусевіча, Л.Пранчака (2003), казка «Снежная каралева» Е. Шварца (2006). У 2012 пабачылі свет прэм’еры
«Людзі на балоце» I. Мележа, «Лістапад. Андэрсен» А. Паповай, «Местачковае кабарэ», «Арабская ноч» Р. Шымельпфеніга. У 2013 пастаўлены «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча ў пастаноўцы М. Пінігіна (Дзярж. прэмія Беларусі 2013), «Выкраданне Еўропы, альбо тэатр Уршулі Радзівіл» Ф.У.Радзівіл (двойчы Нац. тэатр. прэмія). Сярод апошніх спектакляў: «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча, «Тата» Д. Багаслаўскага, «Чайка» А. Чэхава, «Другая сусветная» М. Мермана, «Дон Жуан» Мальера. У складзе трупы (2015): нар. артыст СССР і Беларусі Г.Аўсяннікаў, нар. артысты Беларусі Г.Арлова, Г. Гарбук, М.Захарэвіч, З.Зубкова, М.Кірычэнка, В.Манаеў, А. Мілаванаў, А. Памазан, Г. Талкачова, засл. артысты 3. Белахвосцік, Н. Качаткова, Г. Маляўскі, Т. Міронава, Т. НікалаеваАпіёк, А. Падабед, У. Рагаўцоў, А. Сідарава, артысты К.Алейнікава, С.Анікей, П.Астравух, А. Бародзіч, А. Гарбуз, М. Гардзіёнак, В. Гарцуева, М. Голубева, I. Дзянісаў, А.Доўгая, А.Дробыш, К.Дробыш, А. Ельяшэвіч, Д. Есяневіч, С. Зелянкоўская, М.Зуй, А. Кавальчук, С. Кажамякіна, А. Казела, М.Карасцялёў Я. Кульбачная, В.Курэйчык, М. Кучыц, А. Малчанаў, Ю. Міхневіч, С. Некіпелава, В. Няфёдава, Р. Падаляка, А. Паўлаў В. Паўлюць, Н. Піскарова, I. Пятроў, С. Рудэня, Д.Тумас, П.ХарланчукЮжакоў, Г.Хітрык, А.Чарнігін, В.Чаўлытка, С.Чуб, Ю. Шпілеўская, К.Яворская, А.Яравенка, П.Яскевіч. У складзе аркестра пад кіраўніц