Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
вязаная ззаду (у дзяўчынак малодшага ўзросту — ільняная), пояс; сарочка, 2 калышкі з панёўнага палатна (альбо спалучэнне калышка+фартух), пояс, кубак (частка святочнага дзявочага касцюма); сарочка, панёва (у сярэдзіне 20 ст. — спадніца), фартух, пояс, кубак.
Для Н.с. характэрны сарочкі з 3 суцэльных палотнаў ільняной тканіны з разрэзам пазухі пасярэдзіне. Рукавы дастаткова вузкія, кроілі з суцэльнай тканай устаўкай і дапаўнялі падрукаўнай ўстаўкай. Каўнерстойка і манжэты («каўнерцы») шырынёй 1,5—2 см. Арнаменты сарочак былі пераважна геаметрычныя, геаметрызаваныя раслінныя, выкананыя ў тэхніцы бранага, пераборнага, шматнітовага ткацтва, гладдзю, крыжыкам, строчкай па выразах. Найб. архаічнымі ў Н.с. з’яўляліся «бялявыя» (вясельныя і пахавальныя) сарочкі, вышытыя белай лікавай гладдзю ў спалучэнні з фігурнымі мярэжкамі. Насілі іх з вял. напускам на поясе.
Панёва ўяўляла сабой 2 сшытыя прыкладна на 2/3 даўжыні падоўжныя полкі тоўстай баваўнянай тканіны ў маляўнічыя клеткі. Палатно для
Да арт. Неглюбскі строй: 1 — святочны жаночы касцюм. Касцюм дзяўчынкі. 1я палова 20 cm.; 2 — святочны жаночы касцюм з наміткай. 19 cm. Навуковая рэканструкцыя І.Ю.Смірновай; 3 — святочны дзявочы касцюм. 1я палова 20 cm.
79
НЕГЛЮБСКІЯ
панёў дзявочага паяснога адзення (калышак) ткалі з ваўняных чорных, сініх, чырвоных, белых нітак на 4—6 падножках з элементамі бранага і закладнога ткацтва.
Запінкі (летнія адзежыны замужніх жанчын з белага палатна, па ніжнім краі аздобленыя ўзорным ткацвам, вышыўкай, махрамі альбо карункамі) апраналі паверх сарочкі. У 20 ст. запінкі змянілі на гарсэты з чорнага саціну са складкамі на басцы спінкі і хлясцікам з рознакаляровымі зубчыкамі, чырвонай аблямоўкай на проймах і пярэдняй полцы.
Характэрнымі прадметамі адзення Н.с. з’яўляліся чорны суконны аднаполкавы фартух, доўгі (шырынёй каля 25 см) пояс з кутасамі, саматканая хустка. Тканыя хусткі прамавугольнай формы ўпрыгожваліся складанымі арнаментаванымі бардзюрамі, іх краі афармляліся кароткімі пецельнымі махрамі з чырвоных нітак. Дзявочы каркасны галаўны ўбор са стужак (кубак) надзявалі па святах у 1950я гг. Дапаўнялі жаночы і дзявочы касцюм шматлікія шыйныя, нагрудныя і наспінныя ўпрыгожанні, у т. л. бісерныя пляцёнкі«гарлячкі», падвескі з
гусінага пуху («пушкі»), Мужчынскае адзенне мала адрознівалася ад аддзення інш. рэгіёнаў. Вопраткай былі армяк, бурнос, кажух і інш.
/. Ю. Смірнова.
НЁГЛЮБСКІЯ РУЧНІКІ', лакальны тып традыцыйных тканых ручнікоў Падняпроўя. Распаўсюджаны ў в. Неглюбка і навакольных вёсках Веткаўскага рна. Характэрнымі рысамі Н.р. з’яўляюцца люстэркавасіметрычная кампазіцыя размяшчэння арнаментаў (на кожным канцы ручніка 3—9 шырокіх арнаментаваных палос, у кожнай пары якіх свой узор), перавага геаметрычнага арнаменту, запаўненне цэнтр. поля ручніка вузкімі палосамі, аздабленне ўзорных канцоў з 3 бакоў пяцельнымі махрамі з чырвоных, белых, чорных нітак. Даўжыня ручнікоў ад 2 да 5 м, шырыня каля 50 см. Маст. традыцыя вырабу Н.р. на працягу 20 ст. бесперапынна развівалася, мяняліся тэхніка выканання, каларыстыка, арнаментацыя. Найб. ранні варыянт Н.р. — браныя чырвонабелыя ручнікі з 3—5 вузкімі ўзорнымі палосамі. За кошт вял. шчыльнасці тканіны і таўшчыні ўзорнага ўтка арнамент на
бываў значную рэльефнасць, страчваў выразнасць абрысаў.
У пач. 20 ст. сфарміраваўся тып пераборных чырвонабелых ручнікоў з геаметрычнай арнаментацыяй. Аднабаковы перабор часам спалучалі з тэхнікамі бранага і закладнога ткацтва. У 1930я гг. традыц. спалучэнне чырвонабелага колеру ручнікоў узбагацілася ўвядзеннем у пераборныя арнаменты чорнага колеру. Арнаментальны фонд значна павялічыўся за кошт з’яўлення новых узораў пераборнага ткацтва. Сучасны этап развіцця Н.р., які пачаўся ў сярэдзіне 20 ст., быў адзначаны развіццём у ткацтве складанай паліхроміі. У 1980я гг. майстрыхі выкарыстоўвалі ў адным ручніку ад 15 да 25 колераў і адценняў. Асн. тэхнікай стала пераборнае ткацтва (двухбаковы і аднабаковы перабор) у спалучэнні з інш. тэхнікамі (бранае, выбарнае, закладное, шматнітовае ткацтва). Выкарыстоўваліся разнастайныя матэрыялы (лён, бавоўна, мулінэ, акрыл, ірыс, шоўк і інш.). Даўжыня ручніка павялічылася да 4—5 м. Актыўна папаўняўся і развіваўся арнаментальны фонд Н.р. У наш час існуе больш за 200 арнаментаў (мясц. назвы «вя
Да арт. Неглюбскія ручнікі: 1 — чырвоны кут хаты ў пасёлку Свабода ЗЗеткаўскага раёна; 2 — ручнік з пасёлка Селішча Веткаўскага раёна. 1980я гг.;3ручнік з пасёлка Гібкі Веткаўскага раёна. 1930я гг.
80
НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
дзмедзь», «лапа», «хрясты», «елка», «павукі», «яблыкі», «крывуля»). Н.р. — абавязковы элемент убрання сучасных інтэр’ераў неглюбскіх дамоў, атрыбут вясельнай і пахавальнай абраднасці. Буйная калекцыя ручнікоў — больш за 300 адзінак — захоўваецца ў фондах Веткаўскага музея стараабрадніцтва і бел. традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.
/. Ю. Смірнова.
НЕЗАЛЁЖНАСЦІ ПЛОШЧА ў М і н с к у, адміністратыўнаграмадскі цэнтр сталіцы. Размешчаны ў пачатку Незалежнасці праспекта. Да 1991 называлася пл. Леніна. Займае пл. 7 га; прамавугольная ў плане (45 х 150 м). Раён плошчы забудоўваўся ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Захаваліся Мінскі касцёл Сымона і Алены, дамы канца 19 — пач. 20 ст. Фарміраванне ансамбля звязана з узвядзеннем Дома ўрада Рэспублікі Беларусь і ўсталяваннем помніка У.І.Леніну (1933). Архіт. воблік фарміруюць будынкі Бел. пед. ўнта (1953, у 1989 узведзены новы будынак), гал. корпуса БДУ (1962), Мінскага гарсавета (1964), інжынернага корпуса і станцыі Мінскага метрапалітэна (1984). У бок плошчы выходзяць бакавыя фасады будынкаў гасцініцы «Мінск» (1957, 1969, рэканструкцыя 2002), Мінскага галоўнага паштамта. У 2006 завершана рэканструкцыя плошчы, у яе цэнтры пабудаваны падземны грамадскагандлёвы цэнтр «Сталіца». На плошчы ўстаноўлены мемар. знак на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза У.С.Амельянюка. У развіццё архіт. вобліку Н.п. зрабілі ўклад архіт. Г.Баданаў, М.Бакланаў, А.Духан, У.Кароль, Д.Кудраўцаў, I .Лангбард, С.Мушынскі, Р.Сысоеў.
НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ПРАСПЁКТ у М і н с к у, галоўны дыяметр і асноўная магістраль сталіцы. Перасякае горад з ПдЗ на ПнУ. Даўжыня больш за 15 км, шырыня48—70 м. 3 1951 называўся Сталінскі,з 1961 — Ленінскі, з 1990 — Скарыны, з 2005 сучасная назва. Уздоўж праспекта размешча
Незалежпасці плошча ў Мінску.
ны гал. гар. плошчы — Незалежнасці плошча, Кастрычніцкая, Якуба Коласа, Калініна, Перамогі. Яго перасякае р. Свіслач і транспартныя магістралі, якія звязваюць праспект з усімі раёнамі горада. Як гал. магістраль пачаў фарміравацца ў 19 ст. Забудоўваўся ў 3 этапы. Першы ўчастак ад пл. Незалежнасці да пл. Перамогі (з 1945, пад кіраўніцтвам М.Бар
Неза.іежнасці праспект у Мінску.
шча і М.Паруснікава) сфарміраваны на месцы вул. Савецкая (з 1830 — Захар’еўская, у 1918—19 — А.Міцкевіча). Тут створаны ансамблі, характар архіт. афармлення якіх засн. на творчым асваенні класічнай спадчыны: будынкі КДБ—МУС (1945—47, архіт. Г.Гай, М.Паруснікаў), Нац. банка Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога ўнівермага, Мінскага галоўнага
81
НЕЙРАЛІНГВІСТЫКА
паштамта, Рэсп. Палаца культуры прафсаюзаў, Беларускага дзяржаўнага цырка, б. Мінскага царкоўнаархеал. музея, гасцініцы «Мінск» (1957, архіт. Г.Баданаў; 1967, архіт. Р.Сысоеў, С.Мусінскі, Д.Кудраўцаў; 2002, рэканструкцыя). Ад вул. Я.Купалы праспект спускаецца да поймы р. Свіслач і ўзвышаецца над масівамі парку імя Я.Купалы і Цэнтр. дзіцячага парку імя М.Горкага. Завяршаецца першы ўчастак пл. Перамогі з Манументам Перамогі. Другі ўчастак ад пл. Перамогі да пл. Калініна забудаваны жылымі дамамі (1952—58, архіт М.Баршч, А.Арнаускас, А.Духан, Н.Макляцова і інш.). Тут знаходзяцца пл. Я.Коласа з помнікам Я.Коласу (1972, скульпт. З.Азгур, архіт. Ю.Градаў, Р.Заборскі, Л.Левін); комплексы 1й клінічнай бальніцы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і будынак Бел. нац. тэхн. ўнта, кінатэатр «Кастрычнік», жылыя дамы з магазінам «1000 дробязей». Завяршае ўчастак пл. Калініна з помнікам М.І.Калініну (1978, скульпт. В.Палійчук, І.Глебаў, архіт. Ю.Грыгор’еў А.Няўзораў). Трэці ўчастак ад пл. Калініна да ўезда ў горад з боку Маскоўскай шашы адметны аднабаковай забудовай. Тут знаходзяцца будынкі гадзіннікавага зда «Прамень» (1956—61, архіт. С.Баткоўскі, I.Боўт, Н.Шпігельман), квартал жылых дамоў, Бел. аграрны тэхн. ўнт (1956, архіт. М.Бакланаў). Да праспекта прылягаюць парк імя Чалюскінцаў, тэр. дзіцячай чыгункі (вакзал пабудаваны ў 1956), Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», будынак Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Уздоўж праспекта пабудавана 1 я лінія Мінскага метрапалітэна.
НЕЙРАЛІНГВІСТЫКА, навука, якая склалася на стыку псіхалогіі, неўралогіі і мовазнаўства і вывучае мазгавыя механізмы маўленчай дзейнасці, а таксама змяненні ў маўленчых працэсах, што ўзнікаюць пры лакальных паражэннях галаўнога мозгу. Першыя даследаванні ў галіне Н. адно
сяццадаканца 19ст.,каліна падставе неўралагічных і патолагаанатамічных дадзеных і лінгв. апісання парушэнняў маўлення былі створаны першыя класіфікацыі афазій (парушэнняў маўлення пры лакальных пашкоджаннях мозгу). Станаўленне Н. звязана з развіццём нейрапсіхалогіі, з аднаго боку, і развіццём функцыянальнай і генератыўнай лінгвістыкі і псіхалінгвістыкі — з другога. Тэарэтычнай асновай для ўзнікнення Н. сталі даследаванні І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ, Л.С.Выгоцкага, І.М.Сечанава, М.С.Трубяцкога, Л.У.Шчэрбы, Р.В.Якабсона 1 інш. Феномен мовы ў Н. разумеецца як складанае спалучэнне матэрыяльнага і духоўнага, біял. і псіхал., сац. і індывід., што вызначае шырокія сувязі Н. з інш. навукамі: лінгвістыкай, псіхалогіяй, нейрафізіялогіяй, нейрапсіхалогіяй, нейрафізіялогіяй, нейрахірургіяй, лагапедыяй, біяфізікай і біяхіміяй, малекулярнай біялогіяй, кібернетыкай і тэорыяй інфармацыйных сістэм і інш. Шматлікія даследаванні ў Н. праводзяцца з прыцягненнем тэорый, прынятых у мовазнаўстве і псіхалінгвістыцы: мовазнаўцы распрацоўваюць тэорыі структуры мовы і арганізацыі моўнай інфармацыі, псіхалінгвісты прапануюць мадэлі і алгарытмы апрацоўкі моўнай інфармацыі ў мозгу, а нейралінгвісты аналізуюць мазгавую актыўнасць, каб высветліць, як біял. структуры (нейронныя папуляцыі і нейронныя сеткі) рэалізуюць гэтыя псіхалінгв. алгарытмы апрацоўкі. Найважнейшыя пытанні Н.: дзе ў мозгу апрацоўваецца моўная інфармацыя, як апрацоўка моўнай інфармацыі змяняецца ў часе, як структуры мозгу суадносяцца з засваеннем і вывучэннем мовы, які ўклад можа зрабіць нейрапсіхалогія ў даследаванні моўных паталогій і інш. Асн. метады Н.: метад назірання за маўленчымі паводзінамі чалавека, розныя метады даследавання мозгу з дапамогай рэнтгенакантраснага рэчыва, стэрэатаксічны метад (увядзенне мікрапрылад