• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Тв.: Перад захадам сонца: Выбр. вершы. Мінск, 1977.
    НЕСЦЯРОВІЧ Галіна Дзмітрыеўна (н.5.10.1952, Масква), беларускі хормайстар, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (2002). Скончы
    84
    НІЖНІКАВА
    ла Маскоўскі ўнт культуры (1975). Працавала гал. хормайстрам Калужскага нар. хору (Расія). 3 1977 педагог Бел. ўнта культуры і мастацтваў, адначасова з 1984 маст. кіраўнік арганізаванага ёю засл. аматарскага ансамбля бел. песні «Церніца» Культ.спарт. цэнтра Мінскага аддз. Бел. чыгункі. Аўтар апрацовак нар. песень. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
    НЕЎМЫВАКІН Сяргей Барысавіч (17.4.1930, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан — 5.4.2012), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Інт
    мастацтва, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1961). 3 1967 гал. архітэктар праектаў, начальнік аддзела інта «Белдзіпрагандаль», у 1990—95 гал. архітэктар праектаў творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы (у аўт. калектыве): генплан і добраўпарадкаванне тэр. каля Кургана Славы ў Смалявіцкім рне (1969), спарткомплекс «Раўбічы» ў Мінскім рне (1973), гандлёвыя цэнтры ў мікрараёнах Паўднёвы Захад 2 (1981) і Паўднёвы Захад 1 (1983), праект Палаца культуры Мінва гандлю Беларусі (1989) у Мінску і інш.
    НЕФ (франц nef ад лац. navis карабель), нава, падоўжная прамавугольная ў плане прастора будынка (звычайна малітоўнай залы храма), якая абмежавана па баках вонкавымі мурамі або радам калон, слупоў, аркатур; форма арганізацыі прасторы.
    Паходзіць з будаўніцтва Стараж. Грэцыі. У Беларусі сустракаецца пераважна ў архітэктуры каталіцкіх храмаў. Вылучаюць Н. сярэдні, бакавы, папярочны (трансепт). Сярэдні і бакавыя Н. змяшчаюць у сабе алтары. На перакрыжаванні гал. і папярочнага Н. часта знаходзіцца барабан з купалам. Храм, дзе цэнтр. (гал.) Н. вышэйшы за бакавыя і мае асобны дах, а верхнія часткі яго сцен выступаюць над дахамі сярэдніх Н., уяўляе сабой базіліку (касцёл Дзевы Марыі ў в. Рэпля Ваўкавыскага рна). Храм, у якім сярэдні і бакавыя Н. маюць супольны дах, — гэта псеўдабазіліка (касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў в. Удзела Глыбоцкага рна).
    10. Т. Шэстак.
    НЕФАПНА Галіна Львоўна (н. 4.7.1952, г. Пінск), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (1999), праф. (2001). Скончыла БДУ (1975), у 1978—2003 працавала ў ім. 3 2006 выкладае ў Паморскай акадэміі ў Слупску (Польшча). Гал. рэдактар час. «Palilog» («Палілог»), арганізатар Цэнтра рус. культуры і мовы ў Слупску. Даследуе стылёвыя кірункі рус. прозы і драматургіі 20 ст., а таксама бел. лру. Аўтар манаграфіі «Мастацтва барацьбы з хлуснёй: стратэгія жыцця і творчасці Юрыя Дружнікава» (2006), кн. «Маральнафіласофскія праблемы прозы 70—80х гг.» (1989, з Д.Фёдаравым), «Дынаміка стылёвых плыняў у рускай прозе 1980—90х гг.» (1998), «Паэтыка рускай мадэрнісцкай прозы (тыпалогія стыляў пачатку і канца 20 ст.)» (1999), «Штрыхі і пункціры рускай літаратуры 20 стагоддзя» (2008) і інш.
    Тв:. Русская проза второй половяны 80х — начала 90х годов XX века. Мннск, 1998; Русская проза конца XX в. Ммнск, 2003.
    НІЖШКАВА Тамара Мікалаеўна (н. 9.3.1925, г. Самара, Расія), беларуская артыстка оперы (каларатурнае сапрана), педагог. Нар. артыстка Беларусі (1955). Нар. артыстка СССР (1964). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1949). У 1949—76 (з перапын
    кам) салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1964 у Бел. акадэміі музыкі (у 1976—86 заг. кафедры). Валодае мяккім, звонкім, ру
    хомым голасам чыстага тэмбру, філіграннай каларатурнай тэхнікай. Выканальніцкай манеры Н. уласцівы абаянне, лірызм, адданасць аўтарскай задуме і стылю твора. Творчымі поспехамі Н. сталі вобразы, створаныя ў нац. рэпертуары: Марфачка, «БабаЛапатуха («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Юлечка («Надзея Дурава» А.Багатырова), Марынка (аднайм. опера Р.Пукста), Ірына («Калючая ружа» Ю.Семянякі). Сярод інш. партый: Ганна («Страшны двор» С.Манюшкі), Антаніда («Іван Су
    Т.Ніжнікава ў ролі Валховы.
    85
    НІКАДЗІМАВА
    санін» М.Глінкі), Валхава, Марфа, Шамаханская царыца («Садко», «Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава), Лена («Кастрычнік» В.Мурадэлі), Люба Шаўцова («Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса), Кэто («Кэто і Катэ» В.Далідзэ), Адзіна («Любоўны напітак» Г.Даніцэці), Джыльда, Віялета, Аскар («Рыгалета», «Травіята», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Цэрліна («ФраД’ябла» Д.Абера), Лакмэ (аднайм. опера Л.Дэліба), Лейла, Мікаэла («Шукальнікі жэмчугу», «Кармэн» Ж.Бізэ), Манон, Сафі («Манон», «Вертэр» Ж.Маснэ) і інш. З’яўляецца першай выканальніцай многіх твораў Л.Абеліёвіча, М.Аладава, Д.Лукаса, Р.Пукста, Ю.Семянякі, Я.Цікоцкага, М.Чуркіна і інш. Сярод вучняў: А.Бундзелева, В.Курбацкая, Г.Лукомская, Л.Лют, Т.Цыбульская, А.Шведава і інш.
    Літ.'. Сярнова Т. Тамара Ніжнікава: «На сцэне адчуваеш сябе шчаслівай...» // Мастацтва. 2000. №5.
    С. В. Русецкі.
    НІКАДЗІМАВА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Нікадзімава Горацкага рна.
    Гарадзішча 3й чвэрці 1га тыс. за 0,6 км на ПдУ ад вёскі, на левым беразе р. Быстрая (правы прыток р. Проня), на мысе паміж 2 ярамі. Mae складаную сістэму ўмацаванняў і 3 раздзеленыя валамі пляцоўкі; 2 большыя ўзвышаюцца над поймай на 12—18 м. 3 боку поля ўмацавана валам выш. 4,5 м, шыр. да 20 м, з боку мыса — 2 валамі. Вядома з 1903. Абследавалі ў 1936 А.Д.Каваленя, у 1978 В.І.Шадыра, у 1985 А.А.Седзін. Даследаваў у 1986—92, 1995, 2003, 2004 А.А.Седзін (пл. 1058 м2). Палеабатанічны матэрыял даследавалі Н.А.Кір’янава і Д.І.Траццякоў, астэалагічны — В.В.Шчаглова і А.А.Разлуцкая. Культ. пласт ад 1 м, на мысавай пляцоўцы да 3,2 м. На сярэдняй пляцоўцы (памерамі 48 х 48 м) выяўлены рэшткі замкнёнай пабудовы авальнай формы (43 х 18 м) слупавой канструкцыі, з унутраным два
    ром, жылым і гасп. памяшканнямі. Падобныя збудаванні вядомы ў тушамлінскіх старажытнасцях Смаленшчыны (Дзямідаўка, Тушамля, СлабадаГлушыца). Другая пляцоўка (з боку поля, 43 х 36 м) магла выкарыстоўвацца ў абарончых і гасп. мэтах. На мысавай пляцоўцы (7 х 7 м) праводзіліся крэмацыя і пахаванне памерлых. Знойдзены жал. прадметы ўзбраення, рыштунак каня і вершніка: наканечнікі коп’яў і кідальных дроцікаў, стрэл, фрагмент кальчугі, шпоры, цуглі, збруйныя спражкі, фрагмент двухлязовага мяча (шыр. клінка 5,5 см); жал. нажы, шылы, крэсівы, пінцэты, долаты, кнотавыя трубачкі, рыбалоўны кручок, спружынныя нажніцы, сякеры, малаток, дробныя кавальскія інструменты, касагарбуша, сярпы, бронзавыя фібулы, бранзалеты, прывескі ў выглядзе званочкаў, пранізкі, кольцы, бляшкі, накладкі, бурштынавыя пацеркі, вырабы са срэбра (бранзалет, кольца, падвеска), шкляныя, з гліны і каменю (біканічныя прасліцы, льячкі, ліцейныя формачкі, тачыльныя брускі). Керамічны посуд слабапрафіляваны, таўстасценны, многія пасудзіны глянцаваныя. Знойдзены скарб, у якім быў скураны пояс, упрыгожаны бляшкамі, з прымацаванымі бронзавай спражкай, нажом і крэсівам; зліткі і звыш 1000 дробных бляшакупрыгажэнняў з алавяністасвінцовага сплаву. Выяўлены косткі свойскіх і дзікіх жывёл. Знаходкі шматлікіх прадметаў узбраення, рыштунку каня 1 вершніка, упрыгажэнняў, скарбу, вял. колькасць зярнят культ. раслін пры адносна малой колькасці земляробчых прылад дазваляюць меркаваць аб тым, што гарадзішча з’яўлялася адм.тэр. цэнтрам значнай акругі. Тут знаходзілася сядзіба правадыра і яго дружыны. Гарадзішча загінула ў выніку пажару, аб чым сведчаць фрагменты абпаленых бярвён, знаходкі чалавечых астанкаў унутры памяшканняў. У экспазіцыі «Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны» Магілёўскага абл.
    краязнаўчага музея створана і экспануецца аб'ёмная рэканструкцыя гарадзішча, а таксама матэрыялы даследавання.
    С е л і ш ч а 3й чвэрці 1 га тыс. і эпохі Стараж. Русі за 0,2 км на 3 ад гарадзішча, на процілеглым баку яра. Выявіў і абследаваў у 1936 А.Д.Каваленя, абследаваў у 1980—90я гг. і ў 2003 А.А.Седзін. Знойдзены гліняныя біканічныя прасліцы, фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, крамянёвы наканечнік стралы часоў неаліту—бронзы.
    А.А.Седзін.
    НІКАЛАЕВА Аляксандра Васільеўна (4.11.1906, С.Пецярбург — 16.1.1997), беларуская артыстка балета, педагог. Нар. артыстка Беларусі
    А.В.Нікалаева.
    (1944). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1929). Працавала ў муз. тэатрах Ленінграда. У 1934— 60 вядучая балерына Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1949 маст. кіраўнік. У 1961—79 педагог Бел. харэагр. вучылішча. Яе мастацтва вылучалася яскравым тэмпераментам, высокай тэхнікай танца, псіхал. праўдзівасцю персанажаў. Першая ўвасобіла вобразы Зоські («Салавей» М.Крошнера) і Надзейкі («Князьвозера В.Залатарова). Сярод інш. партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Ліза («Марная перасцярога» П.Гертэля), Сванільда(«Капелія» Л.Дэліба), Каламбіна («Арлекінада» Р.Дрыга), Цардзяўчына
    86
    НІКАЛАЕЎ
    А.Нікалаева ў ролі Зоські.
    («КанёкГарбунок» Ц.Пуні), Гітана («Іспанскае капрычыа» на музыку М.РымскагаКорсакава), характарныя танцы ў операх «Кармэн» Ж.Бізэ, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Аіда» Дж.Вердзі, «Фаўст» Ш.Гуно, «Страшны двор» С.Манюшкі і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.
    НІКАЛАЕВААПІЁК Тамара Іванаўна (н. 18.3.1943, в. Ляды Чэрвеньскага рна), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1972). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1966). У 1966— 74 працавала ў Гродненскім абл. драм. тэатры. 3 1975 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Сярод роляў: Наталля Мікалаеўна, Тамара Паўлаўна («Пагарэльцы», «Верачка» А.Макаёнка), Вядучая («Паўлінка» Я.Купалы), Валя («Лістапад Андэрсен» паводле А.Паповай), Вера («Радавыя» А.Дударава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» братоў Далецкіх, М.Чарота), Каця («Эшалон» М.Рошчына), Марыя Аляксандраўна Ульянава («Шлях» А.Рэмеза), Шындзіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана), Сакратарка («Святая святых» І.Друцэ), Ала Кастрова («Курыца» М.Каляды), Яна («Віват, імператар!» паводле п’есы
    «Крэслы» Э. Іянэскі), Вусціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім» А.Астроўскага), Настасся Цімафееўна («Вяселле» паводле А.Чэхава), Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды» паводле М.Гогаля), Шарлота («Восеньская саната» І.Бергмана), Тамара («Адчыніце кантралёру!» А.Несіна) і інш.