• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    асн. характэрныя рысы Н.г.: паэт. лагатыпы з умоўнай назвай «новае лета»; хранонім як сталы пункт адліку, з якім звязаны звычаі, што атрымалі найменне «магія першага дня»; свята, на якое адбываліся назіранні за дзённым свяцілам («гульня сонца»); прымеркаванасць свят (ці іх часавая блізкасць) да раўнадзенстваў і сонцастаянняў; добра развітыя абраднасць і паэзія; ушанаванне культу продкаў; рытуальная абрадавая трапеза; святочныя пажаданні і віншаванні, асабліва ў форме абыходу сял. гаспадарак са спяваннем або рэчытатывамі; святочная варажба; павер’і пра нячыстую сілу; шлюбныя забавы моладзі 1 рытуальныя дзеянні; травесційныя працэсіі з традыц. атрыбутыкай і сімволікай; пакланенне зямному і нябеснаму агню; абрады з вадой; праяўленне культу дрэў, раслін, жывёлін і птушак; падарункі, частаванні і інш. Святкаванне Н.г. з Дзедам Марозам і Снягуркай, упрыгожванне навагодняй ёлкі не ўласцівы бел. традыцыі і маюць запазычаны характар.
    Літ.'. Валачобныя песні. Мінск, 1980; Клнмншнн Н.А. Календарь н хронологмя. 3е нзд., М., 1990; Паэзія беларускага земляробчага календара. Мінск, 1992; Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002; Я го ж. Беларускі каляндар у славянскім і еўрапейскім свеце. Мінск, 2002; Я го ж. Феномен Новага года ў беларускім фальклоры. Мінск, 2004; Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. 2е выд. Мінск, 2003; Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. Жыцця адвечны лад. Мінск, 2010.
    А.Ю.Лозка.
    НОВЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1987 у Мінску як тэатрстудыя «Дзе — Я?». 3 1992 Мінскі драм. тэатр «Дзе — Я?», з 2004 сучасная назва. Арганізатары і кіраўнікі: М.Трухан (1987—98 дырэктар, да 1992—99 маст. кіраўнік), В.Баркоўскі (1987—1990); дырэктар В.Марцецкі (з 1998); гал. рэж. І.Мацкевіч (2000— 03); рэж.пастаноўшчыкі; Д.Нупрэйчык (з 2003), А.Гузій (з 2013); гал. мастакі: В.Стрэчын (з 1990), І.Пад
    лівальчаў (з 1994), А.Ігруша (з 2000), Я.Волкаў (з 2001), М.Шуста (з 2013).
    Першыя спектаклі — драма «Шрамы» Я.Шабана і казка для дзяцей «Кот у ботах» паводле Ш.Перо. Творчым маніфестам тэатра стала драм. трылогія «Эцюды памяці зямлі Беларускай» (паводле твораў У.Караткевіча, І.Кофты і Н.Рапа). У ёй адлюстравалася імкненне калектыву да паказу менталітэту бел. народа, яго мовы, самабытнай гісторыі і сучаснасці, мэтанакіравана гучалі пытанні «Хто Я?», «Дзе Я?» (адсюль першапачатковая назва тэатра). Асн. месца ў рэпертуары займалі творы бел. аўтараў. Лепшыя спектаклі 1990х гг. — пастаноўкі М.Трухана: фалькл. камедыя «Чорт і Баба», псіхал. кантамінацыя «Здань», сцэнічны гратэск «Круці...» Ф.Аляхновіча, філас. драмамалітва «Распад» паводле У.Шэкспіра, сцэнічная паэма «Мёртвыя душы» М.Гогаля, фантаст. казкі для дзяцей «Зачараваная прынцэса» Б.Сударушкіна, «Барановы кароль» М.Трухана і інш.
    Сярод пастановак 2000х гг.: «Іваноў» і «Вяселле» А.Чэхава, «Дазвольце спадзявацца» У.Салагуба, «Каханне, грошы і жаніх харошы» Г.Марчука, «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, «Шалёныя грошы» і «Не ўсё кату масленіца» А.Астроўскага. У рэпертуары тэатра ёсць спектаклі, якія ўпершыню пастаўлены на тэатр. падмостках нашай краіны: «Рамантыкі» Э.Ростана ў вершаваным бел. перакладзе П.Макаля (2003), «Чароўная скрыпка» паводле А.Гаруна (2001), «Мяшчанскае вяселле» Б.Брэхта (2004), «Тры пары і адзін лёс» А.Курэйчыка (2005), «Каралева прыгажосці» М.Макдонаха (2009), «Шанец, якога чакаеш усё жыццё» па матывах п’есы В.Алена «Лунаючая лямпачка» (2011). У 2014 флагманам тэатра стаў спектакль «Як я стаў...» па п’есе Я.Пуліновіч — глыбокая, цікавая, напоўненая сімваламі пастаноўка. У 2015 да 70годдзя Вял. Перамогі пастаўлены спектакль «Трыбунал» А.Макаёнка. На сучасным этапе
    94
    НОТАДРУКАВАННЕ
    прыярытэтным кірункам тэатра з’яўляецца пастаноўка п’ес сучасных айчынных і замежных аўтараў. Склад трупы (2015): В.Агаян, У.Антонава, Н.Анцыповіч, А.Барчэўская, Л.Баталава, А.Верашчака, В.Глазкоў, А.Гусеў, К.Ермаловіч, Н.Капітонава, А.Комар, У.Карніевіч, В.Каралёнак, Ю.Мяжэннікава, А.Метэ, І.Нікалаеў, А.Пінчук, І.Падлівальчаў, Т.Папова, В.Роік, С.Толсцікаў, П.Чарноў, В.Шакаліда, Ю.НІаланкоў.
    Т.У.Кадурына.
    НОНХАРТ (Nonhardt, Nonhaart, Nonharteken) Пётр (? — 1633), беларускі архітэктар і будаўнік. Паходзіў з Галандыі. 3 1611 загадваў каралеўскімі збудаваннямі ў Вільні, начальнік каралеўскіх фартыфікацый у ВКЛ. Пабудаваў палац у Вільні (пасля 1610), Гайцюнішскі домкрэпасць.
    НОРМА МОЎНАЯ. правілы вымаўлення, словаўжывання, выкарыстання традыцыйна сфарміраваных, граматычных, стыліст. і інш. моўных сродкаў, прынятыя ў грамадскамоўнай практыцы адукаваных людзей. З’яўляецца адной з найб. істотных уласцівасцей мовы, што забяспечвае яе функцыянаванне. Захоўвае маўленчыя традыцыі, цалкам задавальняе патрэбы грамадства; адзіная і абавязковая для ўсіх носьбітаў мовы. Вылучаюць 2 падыходы да вызначэння Н.м.: дэскрыптыўны (апісальны) — устанаўленне нормы ажыццяўляецца на падставе аналізу фактычнага ўжывання моўных адзінак носьбітамі мовы і прэскрыптыўны — на падставе аўтарытэтнага заключэння лінгвістаў аб правільнасці/ няправільнасці ўжывання. Пры гэтым у чыстым выглядзе абодва падыходы не выкарыстоўваюцца. Паняцце Н.м. распаўсюджваецца на ўсе ўзроўні мовы: лексічныя (правільнае ўжыванне слова), акцэнталагічныя (правільна пастаўлены націск), арфаэпічныя (дакладнае вымаўленне гукаў, іх спалучэнняў і г.д.), арфаграфічныя (аднастайная перадача маўлення на пісьме), марфалагічныя
    (правілы словазмянення і словаўтварэння), сінтаксічныя (правілы пабудовы граматычных канструкцый). Сведчаннем грамадскага прызнання Н.м. з’яўляецца рэгулярнасць і масавасць ужывання канкрэтнай з’явы ў працэсе камунікацыі. Найб. паказальнай формай такога прызнання з’яўляецца кадыфікацыя — апісанне і замацаванне Н.м. у слоўніках, граматыках, вучэбных дапаможніках і г.д. Захаванне і пашырэнне Н.м. належыць маст. лры, тэатр. мастацтву, сістэме адукацыі і СМІ.
    Літ:. Беларуская мова: цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мінск, 1987; Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне. Мінск, 1987; Пытанні культуры пісьмовай мовы. Мінск, 1991; Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 2012.
    Н.П. Цяслюк.
    НОРМАН Барыс Юсцінавіч (н. 6.2.1945, СанктПецярбург), беларускі мовазнавец. Засл. работнік адукацыі Беларусі (2001). Др філал. навук (1984), праф. (1985). Скончыў Ленінградскі ўнт (1966). 3 1968 працуе ў БДУ (у 1999—2007 заг. кафедры). Навук. даследаванні ў галіне агульнага, слав. і рус. мовазнаўства, сацыя і псіхалінгвістыкі. Аўтар кн.: «Пераходнасць, стан, зваротнасць (на матэрыяле балгарскай і іншых славянскіх моў)» (1972), «Сінтаксіс маўленчай дзейнасці» (1978), «Балгарская мова» (1980), «Агульнае мовазнаўства» (1983, у суаўт.), «Зборнік задач па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Лінгвістыка кожнага дня» (1991), «Гульня на межах мовы» (2006), вучэбных дапаможнікаў «Асновы мовазнаўства» (1996), «Тэорыя мовы. Уводны курс» (2004) і інш.
    Тв.: Язык: знакомый незнакомец. Мннск, 1987; Грамматака говоряшего. СПб., 1994; Болгарскнй язык в лннгвострановедческом аспекте. Курс лекцнй. Мннск, 2005; Русскнй язык в задачах н ответах. Мннск, 2009.
    НОТА (ад лат. nota пісьмовы знак), умоўны графічны знак, які разам з дадатковымі абазначэннямі служыць
    для запісу музыкі па лінейнай нотнай сістэме (на нотным стане ці нотаносцы). Кожная з сістэм натацыі, якая выкарыстоўвалася ў мінулым, мела свой комплекс, які адрозніваўся абрысамі. У сучаснай еўрап. сістэме аснову Н. складает.зв. галоўка — крыху сплясканы авальны кружок з нахілам. Для пазначэння больш кароткіх гукаў ужываюць чорныя (запоўненыя фарбай) галоўкі, для больш доўгіх — белыя (незапоўненыя). Ад галоўкі Н. ўверх ад яе правага боку ці ўніз ад левага можа ісці штыль — вертыкальная лінія. Канец штыля можа пераходзіць у т.зв. хвосцік — просты, падвойны, трайны і г.д. (о — цэлая Н., J— палавінная, . — чацвяртн^я, ? — васьмая, ? — шаснаццатая, /— трыццаць другая). Канцы штыляў іншы раз спалучаюцца адным, двума, трыма і г.д. папярочнымі рэбрамі. Месца галоўкі ў нотным стане ў спалучэнні з тым ці інш. ключом, прастаўленым у пачатку нотнага стану, вызначае вышыню гуку, а тып галоўкі, наяўнасць штылю, наяўнасць і характар хвосціка — яго працягласць.
    С. М. НямцоваАмбаран.
    НОТАДРУКАВАННЕ, працэс паліграфічнага размнажэння нотных тэкстаў, шчыльна звязаны з развіццём натацыі і кнігадрукавання. Першыя ўзоры Н. з’явіліся ў 1470я гг. ў Еўропе, дзе былі вынайдзены 2 асн. спосабы друку — набор і гравіроўка. У 19 ст. ў Н. ўпершыню выкарыстаны метад плоскага друку — літаграфія.
    Першымі буйнымі ўзорамі Н. ў Беларусі сталі 2 зборнікі пратэстанцкіх духоўных песень і псальмаў, у т. л.: т.зв. Берасцейскі канцыянал (1558), складзеныЯ.Зарэмбам і выдадзены ў брэсцкай друкарні М.Радзівіла Чорнага і т.зв. Нясвіжскі канцыянал (1563), складзены Д.Лянчыцкім і выдадзены ў Нясвіжы, у 1564 пераплецены з нотным дадаткам. Мелодыі ў абодвух збках набраны мензуральнымі нотамі на 5лінейным натаносцы, пры друку выкарыстаны наборны спосаб. У 1560 пабачыў свет першы ўзор 4галосага выдання
    95
    НУМІЗМАТЫКА
    «Песні аб крывадушных манахах і манашках» з «Ліста Марціна Хелмскага да ксяндза Бжэхны, манаха на Тынцу». Ноты друкаваліся таксама ў Заблудаве (1568), Слуцку (1580), Вільні (з канца 16 ст.), Любчы (1618), Оршы, Буйнічах, Магілёве (1630я гг.), Супраслі (1697). У 17—19 ст. выходзілі пераважна выданні богаслужэбнага прызначэння: «Багагласнікі», канты, псальмы, ірмалагіёны. У 1850 — пач. 1860х гг. А.Валіцкі выдаваў у Мінску літаграфскім спосабам свецкія муз. творы, у т.л. паланэзы і мазуркі К.Марцінкевіч, «Польскія песні» Ф.Міладоўскага і інш.
    У 1991 Інт кібернетыкі НАН Беларусі і Бел. кансерваторыя ў складзе А.Жукава, Л.Няхамкіна, С.Юрынка і Н.Сушкевіч упершыню ў СССР распрацавалі камп’ютарны нотнаграфічны рэдактар «Assol». У 1993 з яго дапамогай з’явілася 1е выданне «Новая духоўная музыка краін былога СССР» (зберагаецца ў Музеі бел. кнігадрукавання ў Полацку). Гэты рэдактар вылучаўся шырокімі магчымасцямі ўзнаўлення сучаснай нотнай графікі (да 2001 выкарыстоўваўся ў Бел. Акадэміі музыкі).
    У наш час выпуск нотных выданняў ажыццяўляюць зарэгістраваныя ў якасці выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка Бел. акадэмія музыкі, Бел. ўнт культуры і мастацтваў; a таксама творчы калектыў «Беларуская капэла» Нац. акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, выд. «Беларусь» і інш. Для электроннага набору нот і вырабу арыгіналмакетаў выкарыстоўваюцца нотныя рэдактары «Finale», «Sibelius». 3 2005 вядзецца ўлік нотных выданняў у базе даных інфармацыйнай сістэмы дзярж. бібліяграфічнай інфармацыі, распрацаванай Нац. кніжнай палатай Беларусі.