Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
НЯФЁД Уладзімір 1 ванавіч (27.1.1916, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 23.4.1999), беларускі тэатразнавец, педагог. Чл.кар. НАН Беларусі (1972). Др мастацтвазнаўства (1963), праф. (1964). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі інт гісторыі, філасофіі і лры (1940). 3 1940 намеснік, с 1942 начальнік аддзела Упраўлення па справах мастацтваў пры CM Беларусі, з 1951 у АН Беларусі заг. сектараў, у т.л. з 1954 у Інце літры і мастацтва, з 1957 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (у 1977—88 заг. аддзела). Адначасова ў 1947—90 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Даследаваў
104
НЯЧАЙ
пытанні тэорыі і практыкі бел. тэатра, праблемы драматургіі і творчасці майстроў сцэны. Аўтар кн. «Тэатр у вогненныя гады. Беларускае сцэнічнае мастацтва ў час Вялікай Айчыннай вайны» (1959), «Сучасны беларускі тэатр (1946—1959)» (1961), «Станаўленне беларускага савецкага тэатра 1917—1941» (1965), «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» (1970), «Беларускі тэатр імя Якуба Коласа» (1976) і інш.; адзін з аўтараў «Гісторыі савецкага драматычнага тэатра» (т. 1—6, 1966—71), «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983— 87). Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
Тв.: Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра. Мінск, 1954; Народны артыст СССР Павел Сцяпанавіч Малчанаў. Мінск, 1958; Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра: вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў. Мінск, 1991; Францішак Аляхновіч: Тэатральная і грамадскапалітычная дзейнасць. Мінск, 1996.
НЯХАЕНКАУладзімір Мікалаевіч (н. 13.1.1957, Мінск), беларускі піяніст, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2000). Скончыў Маскоўскую
кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага (1981). 3 1984 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1992—2012 дэкан). Зра
біў значны ўклад у развіццё і ўмацаванне міжнар. аўтарытэту бел. фартэпіяннай школы. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Беларусі нац. аддзялення Еўрап. асацыяцыі педагогаў фп. (з 1996 віцэпрэзідэнт). Аўтар навук.метадычных прац па фартэпіянным выканальніцтве і педагогіцы, у т.л. мультымедыйнага дапаможніка з серыі «Майстры мастацтваў — творчай моладзі» (2005).
НЯЧАН Вольга Фёдараўна (4.3.1936, г. РастоўнаДоне, Расія — 2.6.2010), беларускі кіназнавец. Др мастацтвазнаўства (1986), праф. (2004). Скончыла БДУ (1958). 3 1959 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Адначасова з 1980 выкладала ў Бел. унце культуры і мастацтва, у 2005—10 у Бел. акадэміі мастацтваў. Даследавала гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, паэтыку і генезіс кінамастацтва. Аўтар манаграфій «Станаўленне мастацкага тэлефільма» (1976), «Тэлебачанне як мастацкая сістэма» (1981), «Ракурсы: Аб тэлевізійнай камунікацыі і эстэтыцы» (1990) і інш. Складальнік кніг «Беларускае кіно ў асобах: зборнік артыкулаў пра кіно: 80годдзю беларускага кіно і 60годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца» (2004), «Беларускае кіно. Персаналіі» (2007) і інш.
Тв.: Экран і мы. Мінск, 1971; Вялікі свет малога экрана. Мінск, 1979; Основы кннонскусства. М., 1985.
105
О, шаснаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай 0 («он»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай О («омікрон», лічбавае значэнне «семдзесят».). У старабел. графіку перайшла са стараж.рус. пісьменства. Абазначала галосны гук [о] пасля цвёрдых зычных («народь», «столть»). Паралельна з ёй для абазначэння гука [о] пераважна ў пачатку слоў выкарыстоўвалася літара «оть» (лічбавае значэнне «восемсот»), утвораная на аснове грэкавізант. co («амега»): солово, сораті. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны сталі адрознівацца малая і вялікая літара О. У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [о] задняга рада сярэдняга пад’ёму ў пачатку слоў і пасля цвёрдых зычных пад націскам («Орша», «родны»).
ОБАЛЬ, гарадскі пасёлак у Шумілінскім рне, на р. Обаль. За 23 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна, чыг. станцыя налініі Віцебск—Полацк, 68 км ад Віцебска, на аўтадарозе Віцебск— Полацк. 2,5 тыс. ж. (2015).
Вядома з 1503 як сяло ў Полацкім ваяв. ВКЛ. Належала Зяновічам. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Полацкім павеце Полацкай губ., з 1778 у Полацкім намесніцтве, з 1796 у Бел., з 1802 у Віцебскай губернях. 3 пач. 19 ст. цэнтр Петрапаўлаўскай воласці. Росту О. садзейнічала пабудова РыгаАрлоўскай чыгункі (1886). У пач. 20 ст. 30 ж. 3 20.8.1924 вёска ў Сіроцінскім с/с Сіроцінскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930). У ліст. 1924 адкрыта школа сял. моладзі. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайнусажн. 1941 да 26.6.1944 О. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У час вайны дзейнічала Обальскае камсамольскамаладзёжнае падполле «Юныя мсціўцы». 3 23.11.1961 у Шумілінскім, з 21.12.1962 у Полацкім, з 30.7.1966 зноў у Шумілінскім рнах. 3 30.9.1968 гар. пасёлак. У 1999 — 3,3 тыс. ж.
У 2015 Дом культуры, музей камсамольскага падполля, 2 бкі, бальніца. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму, помнік падпольшчыкам, дом, дзе жыла ўдзельніца камсамольскага падполля Герой Сав. Саюза З.М.Партнова. Помнік архітэктуры — фрагменты сядзібы (1я пал. 19 ст.).
ОБАЛЬСКАГА КАМСАМОЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАГА ПАДПОЛЛЯ МУЗЕЙ, філіял Шумілінскага гісторыкакраязнаўчага музея. Засн. у 1965 у г.п. Обаль Шумілінскага рна як Рэсп. музей камсамольскай славы — філіял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны. 3 1985 сучасная назва. 3 2002 філіял Шумілінскага гісторыкакраязнаўчага музея. Будынак музея з’яўляецца помнікам архітэктуры 1й пал. 19ст. Агульная пл. памяшканняў 254,12 м2, пл. экспазіцыі 103,27 м2. Асн. фонд — 1671 адзінка захоўвання, навук.дапаможны — 800 (2015). Музей мае выставачны (20,9 м2) і 4 экспазіцыйныя залы: «Школьныя і юнацкія гады ўдзельнікаў Обальскага падполля», «Развіццё партызанскага руху ў Сіроцінскім раёне», «Стварэнне і баявая дзейнасць удзельнікаў Обальскага падполля», «Увекавечанне. Памяць». Экспазіцыя прысвечана подзвігу ўдзельнікаў Обальскага маладёжнага падполля («Юныя мсціўцы») у Вял. Айч. вайну. Экспануюцца прадметы і матэрыялы аб пачатку вайны, картасхема развіцця партыз. руху на тэр. б. Сіроцінскага (цяпер Шумілінскі) рна, дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы герояўкамсамольцаў (у т.л. Героя Сав. Саюза З.М.Партновай), фотаздымкі партызан атрада імя Варашылава брыгады імя У.І.Леніна. Прадстаўлены таксама творы мастацтва, прысвечаныя подзвігу юных герояў (карціны «Обальскія падпольшчыкі прысягаюць» А. Каржанеўскага, «Обальскія падпольшчыкі» В.Ціханенкі і інш.). Калекцыю фалерыстыкі складаюць узнагароды падпольшчыкаў і партызан, значкі. Асаблівай
106
ОДА
Да арт. Обальскага калісамольскага падполля музей: I — Герой Савецкага Саюза Е. С. Зянькова (у Ім радзе ў цэнтры) сярод работніц фабрыкі «Сцяг індусрыялізацыі» ў г. Віцнбск (1939); 2— дзённік партызанскай брыгады імя С.М.Кароткіна; 3 — частка самаробнага радыёпрыёмніка, якім карысталіся партызаны атрада імя К.Я.Варашылава.
увагі заслугоўваюць дыярама «Партызанскі лагер» В.Ціханенкі і пакой Героя Сав. Саюза Е.С.Зяньковай.
ОБЧЫНСКІ АЎТЭНТЬІЧНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «ПАВАЛЯКІ». Створаны ў 1975 у в. Обчын Любанскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2008 спеўная манера выканання абрадавых і пазаабрадавых твораў калектыву ўнесена ў Дзярж. спіс нематэрыяльных гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі: А.М.Хоцька, В.М.Кураш, М.Ф.Яскевіч, А.Ц.Комар, Н.К.Мірэйчык (з 1989), Л.М.Галай (з 1991), Н.М.Верамейчык (з 1993), Л.М.Савошка (з 2011), Н.А.Акуліч (з 2013). У складзе гурта 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне традыц. спеўнай манеры выканання абрадавых і пазаабрадавых песень в. Обчын, захаванне мясц. нар. традыцый каляндарных і сямейнаабрадавых свят, традыцый нар. гасцявання. У рэпертуары адноўленыя традыц. абрады «Шчодрык», «Гуканне вясны», «Юрай», «Зажынкі», «Дажынкі», «Радзіны», «Вяселле», масленічны «Лён на бярозу закідаць», велікодны «Валачобнікі», песні абрадавыя «Прыехала Калядаўвечарэ», «А мы масленкудажыдалі», «Волк бушуе — весну чуе», «Да прыйшлі к бабцэ да рарэшнічкі», «Ой, зашумела да зялёна дубровуш
ка», «Галубок — снапок», «Паспрабуеш, да, мая мамка, без дачкі» і інш., пазаабрадавыя жартоўныя «У нашым сяле свадзьба будзе», «Паслужыў я ў пана», любоўныя «Ой, у лузе каліна стаяла», «У агародзе верба расла», сац.быт. «Паза лугам зелененькім», «Гыля, гыля серыя гусі», сямейнабыт. «Да запей, салавей, да вясёлая пташка», «Ой, я ў добрам дамку была», балады «Нясе цешча воду, карамысла гнецца», «В зелёном гаёчку» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. сучаснага фальклору «Таў
Удзельнікі Обчынскага аўтэнтычнага фальклорнага гурта «Павалякі».
качыкі» (Мінск, 2004), рэгіянальнага фальклору «Сугалоссе» (г.п. Старобін Салігорскага рна, 2001), свят: абл. фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, 2006) і інш. Прымаў удзел у здымках дакум. фільмаў «Масленка» (2005), «Юрай» (2007).
С.Г.Выскварка.
ОДА (грэч. ode песня), верш у гонар знакамітай асобы ці гіст. падзеі, напісаны ў паэт., урачыстым стылі; жанр лірычнай паэзіі і музыкі. Узнікла ў Стараж. Грэцыі, дзе О. называлі лірычныя песні, якія выконвалі хорам
107
ОКАЛАЎ
падчас танца. У канцы 19 ст. О. ўвайшла ў бел. паэзію (творы Я.Лучыны, А.Гурыновіча). Да жанру О. адносяцца вершы «Украіна» Я.Купалы, «Краіне Саветаў» Я.Коласа. Часам паэты выносяць слова «О. » ў назвы твораў («Ода пешаходу» П.Панчанкі, «Ода прозе» М.Стральцова). У бел. паэзіі развіваецца сатыр. О. («Ода квітанцыі» А.Вярцінскага). Своеасаблівай разнавіднасцю О. з’яўляецца рэквіем («Рэквіем» М.Танка, «Рэквіем» А.Вярцінскага). В.П.Рагойша. ОКАЛАЎ Вацлаў Сцяпанавіч (19.6. 1912, Мінск — 27.8.1969), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў студыю пры Польск. дзярж. вандроўным тэатры Беларусі, у 1931 —36 працаваў у ім. У 1938— 41 у Бел. тэатры юнага гледача імя Н.К.Крупскай, з 1944 у Палескім, з 1945 у Пінскім, з 1954 у Магілёўскім абл. драм. тэатрах, з 1955 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Характарны акцёр. Сярод лепшых роляў: Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), боцман Бухта («Гібель эскадры» А.Карнейчука), Антось Лабыш і Базыль, Ціхонь («Папарацькветка», «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Паэт і Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага), Ян Фіглеўскі («Марат Казей» В.Зуба), Мушаронстарэйшы («Горад майстроў» Т.Габэ), Куцак («Юныя мсціўцы» А.Гутковіча і В.Хазанскага), Ахаў («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Карабас Ба