Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПАГАРЭЛАЎ Леў Мікалаевіч (27.6. 1929, г. Ачакаў Мікалаеўскай вобл.,
Л. М. Пагарэлаў.
Украіна — 27.12.2010), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Скончыў Адэскі інжынернабуд. інт (1954). 3 1954 працаваў у інце «Мінскпраект». Асн. работы (усе ў Мінску); жылыя дамы па вуліцах Казлова, Енісейская, Апанскага, Серафімовіча, Партызанскім прце, у мікрараёне Чыжоўка (1960—70я гг.), па вул. М.Танка (1977—84, у суаўт.), гасцініца «Турыст» (1972), інт «Мінскпраект» (1975, у суаўт.), гас
цініца «Кастрычніцкая» (1980), аўтавакзал «Усходні» (1983, у суаўт.), будынак Епархіяльнага ўпраўлення па вул. Вызвалення (1984), станцыі метрапалітэна «Маскоўская» (1984) і «Пралетарская» (1990, абедзве ў суаўт.), хрампомнік у гонар Усіх Святых, комплекс Дома міласэрнасці (абодва 1990я гг.) і інш.
Літ.: Архнтектура во нмя жнзнн: сб. бногр. очерков н документов нзвестных деятелей белорус. архнтектуры. Мннск, 2007.
ПАДАБЁД Аляксандр Станіслававіч (н. 30.5.1951, Мінск), беларускі
А.С.Падабед.
акцёр. Засл. артыст Беларусі (1989). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). 3 1973 працуе ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Адначасова выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Сярод роляў: Невядомы, Усходні вучоны («Разбуранае гняздо», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Пан («Сымонмузыка» Я.Коласа), Іван ЦюхайЛіпскі («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Кадук («Тры Іваны — тры браты» А.Вольскага), Кесар («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф.У.Радзівіл), Суддзя («Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча), Гатоўчык («Апошні шанц» В.Быкава), Мікіта, Салянік, Камандор, Халдзееў, Князь («Вечар», «Радавыя», «Князь Вітаўт», «Кім», «Ядвіга» А.Дударава), Янка Купала («Сны аб Беларусі» паводле У.Караткевіча), Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Дзірлевангер («Не
116
ПАДГАЙСКІ
А.Падабед у ролі Івана ЦюхайЛіпскага.
мой» паводле А.Адамовіча), Палкоўнік («Лістапад. Андэрсен» паводле А.Паповай), Паштмайстар («Рэвізор» М.Гогаля), Вася («Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага), Арыель («Бура» У.Шэкспіра), Ахіл («Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата), доктар Эрмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка), Гендэль («ГендэльБах» П.Барца), настаўнік Х’ю («Translations» Б.Фрыла), Дон Луіс («Дон Жуан» Мальера). Здымаецца ў кіно («Плач перапёлкі», «Справа Лахоўскага», «Паміж небам і зямлёй» і інш.).
Тв.: Ораторское нскусство лндера. Мпнск, 2000; Технмка ораторского мастерства. Ммнск, 2001.
ПАДАННЕ, у фальклоры агульная назва апавядальных твораў гіст. і легендарнага характару, якія спалучаюць рэтраспектыўнасць пераказу з паэт. трансфармацыяй мінулага. Семіятычна П. блізкія да казак, але адрозніваюцца з боку семантыкі і грамадскай функцыі (П. задавальняюць цікаўнасць слухача, утрымліваюць элемент фактычнай ці ўяўляемай сапраўднасці). Сярод бел. нар. П. вылучаюць: гіст., міфал., мясц., пра скарбы, тапанімічныя. Гістарычныя П. засн. на дакум. агульнанац. і мясц. гіст. падзеях (напр.: «Века
вечная мяжа», дзе паведамляецца, як склалася мяжа паміж суседнімі бел. і польск. народамі). Захаваліся П. пра месцы даўніх бітваў з ворагам, эпідэміі, моры, выдатных бел. паліт. дзеячаў, паноўпрыгоннікаў і інш. У міфалагічных П. пераважае фантаст., звышнатуральнае, неверагоднае. Да іх адносяцца П. пра волатаў і асілкаў, прыродныя аб’екты, нібыта створаныя гэтымі персанажамі і інш. Паходжанне мясцовых П. звязана з канкрэтнай мясцовасцю — горадам, мястэчкам, вёскай, урочышчам і г.д. Да іх адносяць П. пра стараж. замкі і іх гаспадароў, лакальныя падзеіімясц.герояў. П. пра скарб ы звычайна распавядаюць пра рэальныя знаходкі (звычайна грошы, каштоўнасці), з’яўленне якіх ахутана загадкавымі абставінамі і таямнічасцю.Тапанімічныя П. тлумачаць паходжанне геагр. і этнічных аб’ектаў. Асобную групу Т.п. складаюць творы пра паходжанне прозвішчаў.
ПАДБЯРЭСКІ Рамуальд Андрэевіч(ДруцкіПадбярэскі; 19.2. 1812, Вільнюс — 22.10.1856), беларускі і польскі выдавец, публіцыст, фалькларыст. Скончыў Віленскую гімназію (1830). У 1836—40 вучыўся ў Маскоўскім унце. 3 1840 удзельнік бел. гуртка ў Пецярбургу. Сябраваў з Я.Баршчэўскім, В.Бадзянскім, Т.Шаўчэнкам і інш. 3 1847 у Вільні. Выдаваў літ.навук. альманахі «Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік») і «Pami^tnik naukowoliteгаскі» («Навуковалітаратурны дзённік»), у якіх публікаваў бел. аўтараў, зборы фалькл. і гіст. спадчыны. Збіраў і запісваў бел. фальклор. У «Л істах пра Беларусь» (1844) адзначыў шырокае бытаванне бел. песень на Падзвінні. Сістэматызаваў нар. казкі, прымаўкі, прыказкі, песні, прыпеўкі. У арт. «Беларускае вяселле» (1846) падаўзапісаныя ім 1 апрацаваныя кампазітарам А.Абрамовічам вясельныя песні, патлумачыў найб. цікавыя моманты стараж. абраду. У гіст.краязнаўчым нарысе «Барысаў» (1848) змясціў легенды і паданні краю. У 1850 за ан
тыўрадавую літ. дзейнасць сасланы ў Архангельскую губерню.
Літ.: Xаўсто в і ч М. Жыццё і творчасць Рамуальда Андрэевіча Падбярэскага. Мінск, 2008; Вашенко А. Одмн нз первых// Нёман. 2012. №12.
А.М.Ненадавец.
ПАДГАЙСКІ Анатоль Сяргеевіч (27.8.1946, в. Сноў Нясвіжскага рна — 5.7.1982), беларускі спявак
А.С.Падгайскі.
(барытон). Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1974). 3 1972 саліст канцэртнаэстр. аркестра Дзяржтэлерадыё Беларусі, з 1974 саліст Бел. тэлебачання і радыё. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру, вакананне вызначалася шчырасцю, цёплынёй. Прапагандаваў бел. музыку, ут.л. песні А.Багатырова, В.іванова, І.Лучанка, У.Алоўнікава, Ю.Семянякі і інш. Рэпертуар уключаў творы класічнай і сучаснай музыкі. Сярод найб. значных работ: партыі Кузьміча (тэлеварыянт оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова) і Кастуся Каліноўскага (радыёварыянт аднайм. оперы Д.Лукаса) і інш.
ПАДГАЙСКІ Леанід Пракопавіч (25.11.1934, г. СанктПецярбург — 4.8.1980), беларускі мовазнавец. Кандыдат філал. навук (1966). Др пед. навук (1980). Скончыў Мінскі пед. інт (1962), з 1968 працаваў у ім (з 1974 дэкан філал. фта, з 1978 прарэктар). Даследаваў сінтаксіс бел. мовы: «Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўнаіменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі» (1971). Аўтар падручнікаў па бел. мове для пачатковых класаў і мета
117
ПАДКАВЫРАЎ
дычных дапаможнікаў па выкладанні бел. мовы ў школе.
Тв.: Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: Граматыка, правапіс, развіццё мовы. Мінск, 1975; Методыка беларускай мовы: (Граматыка і правапіс). 1—3 кл. Мінск, 1981.
ПАДКАВЫРАЎ Пётр Пятровіч (16.10.1910, г. Чэлябінск, Расія — 25.10.1977), беларускі кампазітар,
/7. /7. Падкавыраў.
педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937), з 1948 выкладаў у ёй. Яго творчая індывідуальнасць найб. поўна раскрылася ў інструм. музыцы з пераважаючай лірыкадраматычнай вобразнасцю, інтанацыйнай характэрнасцю, маляўнічасцю муз. мовы, а таксама ў музыцы для дзяцей. Аўтар оперы «Павел Карчагін» (1941, 2я рэд. 1958), кантат «Ваявода» (1937), «Балада аб чатырох заложніках» (1954), 5 сімфоній (1940— 77), канцэртаў для інструментаў з аркестрам, квартэтаў, квінтэтаў, ут.л. для духавых інструментаў, маршаў песен, вак. цыклаў, музыкі да драм. спектакляў і інш.
Літ.: Жураўлёў Д.М. Пётр Падкавыраў. Мінск, 1971.
ПАДЛЁСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1939 у в. Падлессе Ляхавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1965 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік Г.І.Цітовіч. Кіраўнікі: М.А.Жук (з 1959), В.М.Якуніна (з 2000). У складзе калектыву 23 чал. ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, там, на таргу, на базару»,
«Добры вечар вам», «Як пайду я панад лугам», «Белая ружа», «Ізпад гор, гары», «Цераз лес, лясок, лясочак», «Ой, за дваром новенькім», апрацаваныя «Ой, ты, поле» С.Бугасава, «Каля лесу туман» М.Сіраты, бел. кампазітараў «Прывітальная», «Вёсачка Падлессе» Г.Цітовіча, «Кацямаладзіца» І.Сушко, «Гарманіст» Л.Захлеўнага, «Вёска ажыве» У.Будніка і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі», фестываляў: абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня», раённага фалькл. мастацтва «3 крыніц спрадвечных» (усе г. Ляхавічы, 2013).
7.7. Татарыновіч.
ПАДЛЎЖНЫ Аляксандр Іосіфавіч (16.8.1935, в. Залессе Мсціслаўскага рна — 21.11.2005), беларускі мовазнавец. Акадэмік НАН Беларусі (1994). Др філал. навук (1982), праф. (1989). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1959). Настаўнічаў. 3 1962 у Інце мовазнаўства НАН Беларусі (у 1989—2003 дырэктар). Адначасова з 1989 гал. рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка», з 1997 акадэміксакратар Аддз. гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, гал. рэдактар час. «Весці Нацыянальнай акадэміі
Падлескі народны хор.
навук Беларусі» (серыя гуманітарных навук). Даследаваў фанетыку і фаналогію, арфаграфію, сучасную
/1.І.Падлужны.
лексікаграфію, культуру бел. мовы. Стварыў у Інце мовазнаўства лабараторыю эксперыментальнай фанетыкі, у якой былі праведзены даследаванні вуснай бел. мовы. Аўтар прац «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы» (1969), «Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (1977), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983). Адзін з аўтараў кніг «Беларуская граматыка» (ч. 1, 1985), «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць паруску» (3е выд., 1990), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990),
118
ПАДНЯПРОЎЕ
зб. «Пытанні культуры пісьмовай мовы» (1991) і інш.
Тв.: Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мінск, 1987 (у суаўт.); Практыкум па фанетыцы беларускай мовы. Мінск, 1989 (разам з А.А.Крывіцкім).
ПАДНЯПРОЎЕ, гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае Магілёўскую, часткова Віцебскую і Гомельскую вобласці. На Пн на водападзеле Дняпра і Зах. Дзвіны мяжуе з Паазер’ем, на 3 па левабярэжжы Бярэзіны і Дняпра — з Цэнтр. Беларуссю і Усх. Палессем. Гіст. лёс П. быў звязаны са стараж. Кіевам і гісторыяй інш. усх.слав. зямель. Этнакульт. комплекс, фальклорныя традыцыі і нар. гаворкі П. маюць шмат агульных рыс з суседняй Смаленшчынай і зах. Браншчынай (у 12 ст. значная частка П. ўваходзіла ў Смаленскае, паўд. — у Чарнігаўскае княствы). На ранніх сярэдневяковых картах Еўропы (карты Н.Кузана — канец 15 — пач. 16 ст., С.Мюнстэра — 1540) левабярэжная частка П. пазначана пад назвай Белая Русь. На больш позніх картах (Г. дэ Баплана, Я.Сандарта — 2я пал. 17 ст., Т.Кітхіна — 1740, і інш.) Белая Русь лакалізавана ўжо ў верхнім П. і Паазер’і. Такое вызначэнне Белай Русі захавалася да сярэдзіны 19 ст., калі канчаткова было пашырана (зза агульнасці гіст. лёсу і этнічнай культуры) на ўсю тэр. сучаснай Беларусі. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) П. далучана да Расіі. На яго тэр. была ўтворана Магілёўская губ., якая ў асн. супадала з межамі рэгіёна. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўтварэння БССР з 1924 П. у складзе БССР (б. Гомельскі і Рэчыцкі паветы далучаны ў 1926).Сельскія пасяленні звычайна размяшчаліся па берагах невял. рэк і ў міжрэччах. На характар рассялення ўплывала суседства з воднымі шляхамі, урадлівасць мясц. глеб. Змешаныя хваёваліставыя лясы і дубровы, што пакрывалі левабярэжную частку П., у 18 — пач. 20 ст. на значных плошчах былі высечаны. На іх месцы ўтварыліся ма