Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Сцэна з оперы «Рыгалета» Дж. Вердзі.
рабас («Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога), Герцаг Міланскі («Два веронцы» У.Шэкспіра), Камерцыі Саветнік і Канцлер («Снежная каралева» Я.Шварца).
ОКУНЕЎ Вячаслаў Аляксандравіч (н. 26.1.1957, г. СанктПецярбург), расійскі мастаксцэнограф. Нар.
мастак Расіі (2011). Скончыў Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1979). У Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь аформіў спектаклі «Дон Кіхот»(1989), «Баядэрка» (2005) Л.Мінкуса, «Страсці. Рагнеда» А.Мдывані (1995), «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (2001), «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (2007), «Шапэніяна» на музыку Ф.Шапэна (2010), «Жызэль, або Вілісы» А.Адана (2012) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
В. В.Давідовіч.
ОПЕРА (італьян. opera твор ад лац. opera праца, выраб, твор), род му
зычнадраматычнага твора, прызначанага для сцэнічнага выканання. Тэкст О. поўнасцю або часткова спяваецца звычайна ў суправаджэнні аркестра. Спалучае ў адзіным тэатр. дзеянні вак. (сола, ансамбль, хор) і інструм. (сімф. музыку, драматургію) мастацтвы, выяўленчае мастацтва (дэкарацыі, касцюмы, сцэнаграфія), нярэдка харэаграфію і інш. У адпаведнасці з ідэяй твора, характарам сюжэта і лібрэта ў О. ўвасабляюцца розныя формы музыкі — нумары сольных спеваў (арыя, арыёза, песня, маналог), рэчытатывы, ансамблі (дуэты, тэрцэты, квартэты) з вял. фіналамі, часта з хорам, харавыя сцэны, танцы, аркестравыя нумары (уверцюра, антракты, інтэрмедыі). У некаторых О., пераважна камедыйных, замест рэчытатыву выкарыстоўваюць размоўны дыялог, часам меладраму. Важнейшы элемент О. — спевы, якія перадаюць багатую гаму чалавечых пачуццяў і перажыванняў. Выразную сэнсавую і важную кампазіцыйную функцыю выконвае лейтматыў. Строй вак. інтанацый раскрывае індывід. псіхал. стан кожнай дзейнай асобы, перадае асаблівасці яе характару і тэмпераменту. 3 сутыкнення розных інтанацыйных комплексаў, адносіны паміж якімі адпавядаюць расстаноўцы сіл драм. дзеяння, нараджаецца «інтанацыйная драматургія» О. як музычнадрам. цэлага. Для абмалёўкі фону дзеяння, стварэння нац. і мясц. каларыту, характарыстыкі дзейных асоб у О. служаць розныя жанры быт. музыкі — песня, танец, марш. Шырока выкарыстоўваюць у О. прыём «абагульнення праз жанр», калі песня і танец становяцца сродкамі рэаліст. тыпізацыі вобраза, выяўлення агульнага ў асобным і індывідуальным. Аркестр сумяшчае розныя планы: падтрымлівае вак. партыі і акцэнтуе найб. важныя моманты дзеяння, стварае кантрапункты да таго, што адбываецца на сцэне. Самаст. аркестравыя нумары ўводзяць слухачоў у эмацыянальную атмасферу твора, раскрываюць
108
ОПЕРА
Сцэна з оперы «Паяцы» Р.Леанкавала.
Сцэна з оперы «Пікавая дама» П. Чайкоўскага.
у агульным выглядзе асн. драматургічны канфлікт, падсумоўваюць папярэдняе развіццё або адыгрываюць карціннавыяўл. ролю. Хор стварае быт. фон дзеяння, выступае своеасаблівым каментатарам падзей ці ўвасабляе калектыўны вобраз народа. Суадносіны розных элементаў О. як адзінага маст. цэлага вар’іруюцца ў залежнасці ад агульных эстэт. тэндэнцый эпохі, маст. кірунку, канкрэтных творчых задач кампазітара. Існуюць О. з перавагай вакалу, дзе аркестру адведзена ўскосная, падпарадкаваная роля. Ён жа можа выступаць гал. носьбітам драм. дзеяння і дамінаваць над вак. партыямі.
Жанр О. з’явіўся ў канцы 16 ст. ў Італіі. Яго вытокі ў нар. абрадах і ігрышчах. У працэсе гіст. развіцця склаліся шматлікія нац., жанравыя, стылістычныя разнавіднасці: італьян. O.seria і O.buffa, франц. лірычная трагедыя, камічная О., лірычная О. і інш.
У Беларусі ў прыватнаўласніцкіх гарадах, замках, буйных сядзібах існавалі оперныя трупы (Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівіла, СлонімскітэатрАгінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча), дзе працавалі таленавітыя бел. прыгонныя спевакі, якія пазней атрымалі вядомасць на праф. сцэнах (у т.л. М.Сітанская і інш.). Пачатак бел. О. звязаны з творчасцю Я.Д.Голанда («Агатка, або Прыезд
пана», Нясвіж, 1784, на Бел. радыё ў 1994) і Р.Вардоцкага («Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас», 1789, паст. Бел. капэлай у 1990 у апрацоўцы Д.Смольскага) і асабліва з дзейнасцю С.Манюшкі [«Сялянка» («Ідылія»), Мінск, 1856; Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, 1975; «Страшны двор», 1865, Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, 1952]. У 1920я гг. створаны 0. «Вызваленне працы» М.Чуркіна і «Тарас на Парнасе» М.Аладава. Бел. студыя оперы і балета (1930—33) і яе пастаноўкі сталі асновай для стварэння Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (цяпер Нацыянамны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь). О. «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (1939), «Кветка шчасця» А.Ту
ранкова (1940) мелі важнае значэнне ў станаўленні опернага жанру ў бел. музыцы. У гады Вял. Айч. вайны створаны О. «Лясное возера» і «Усяслаў Чарадзей» М.Шчаглова (абедзве 1943), «Алеся» Я.Цікоцкага (паст. 1944, перапрацаваны варыянт «Дзяўчына з Палесся» паст. ў 1953). У 1940—50я гг. напісаны О. «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса (1947), «Надзея Дурава» А.Багатырова (1956), «Андрэй Касценя» М.Аладава (1970), дзіцячая О. «Марынка» Р.Пукста (1955), «Яснае світанне» А.Туранкова (1958). 1960—80я гг. — перыяд жанравага ўзбагачэння бел. опернага мастацтва. Створаны О. «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968) і «Зорка Венера» (1970) Ю.Семянякі, «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Д.Смольскага (1978, Дзярж. прэмія Беларусі 1980), «Сцежкаю
109
ОПЕРНАЯ
жыцця» (1980) і тэлеопера «Ранак» (1967) Г.Вагнера, радыёопера «Барвовы золак» К.Цесакова (1979). У 1980—90я гг. створаны О. «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982), «Матухна Кураж» (1980) і «Візіт дамы» (1995) С.Картэса, «Францыск Скарына» Д.Смольскага (1982), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1980, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава (1992), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1994), дзіцячая «Вясновая песня» В.Войціка (1993). У 2000 у выкананні Бел. капэлы і Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы на сцэне Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы Рэспублікі Беларусь ў канцэртнасцэнічным варыянце паст. О. А.Г.Радзівіла «Фаўст» (лібрэта І.В.Гётэ, прэм’ера 1835, Берлін). У 2000я гг. паст. О. «Трубадур» (2001, 2009, 2013), «Набука» (2010), «Аіда» (2011) і «Рыгалета» (2014) Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» (2001) і «Хаваншчына» (2003) М.Мусаргскага, «Багема» (2002) і «Тоска» (2010) Дж.Пучыні, дзіцячая «Горад майстроў» Г.Гладкова (2003), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (2011), «Снягурачка» (2011) і «Царская нявеста» (2015) М.РымскагаКорсакава, «Сівая легенда» Д.Смольскага (2012), «Лятучы галандзец» Р.Вагнера (2013), «Паяцы» Р.Леанкавала, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (абедзве 2014), «Кармэн» Ж.Бізэ (2015) і інш.
ОПЕРНАЯ СТЎДЫЯ БЕЛАРЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМП МЎЗЫКЕ Засн. ў 1939 у Мінску. У 1941—59 не працавала. Маст. кіраўніцтва ў розныя гады ажыццяўлялі А.Шперлінг, С.Капара, М.Сярдобаў, Ю.Новікаў, Ю.Ужанцаў, В.Ганчарэнка, М.Зданевіч, І.Гаранец, І.Клімава (з 2012). Спектаклі ставілі рэжысёры В.Барысевіч, І.Беранаў, Г.Галкоўская, М.Захарэвіч, П.Златагораў, М.ІзворскаЕлізар’ева, Г.Маторная, Я.Паўловіч, С.Штэйн; працавалі дырыжоры Э.Арашкевіч, Н.Балазоўскі, А.Высоцкі, І.Гітгарц, Н.Грубін, А.Іваноў,
І.Касцяхін, А.Лясун, Л.Лях, В.Мнацаканаў, М.Нерсесян, С.Ратнер, Р.Рубінштэйн, М.Траццякова. Студыя ажыццявіла больш за 70 пастановак, у т.л. «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта, «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Любоўны напітак» Г.Даніцэці, «Кармэн» Ж.Бізэ, «Паяцы» Р.Леанкавала, «Фаўст» Ш.Гуно, «Багема» і «ЧыаЧыасан» Дж.Пучыні, «Цыганскі барон» І.Штраўса, «Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага, «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава, «Алека» С.Рахманінава, «Каменны госць» А.Даргамыжскага і інш. «Матухна Кураж», «Юбілей» С.Картэса, «Фантазія» У.Кур’яна, канцэртныя праграмы, прысвечаныя опернаму мастацтву італьян. кампазітараў, да 100годдзя з дня нараджэння Д.Шастаковіча, «Па старонках беларускіх опер» і інш. Творчая дзейнасць студыі засн. на лепшых прыкладах айчыннай і сусв. опернай культуры, накіравана на дасягненне высокага прафес. майстэрства, развіццё вак. і акцёрскіх дадзеных выканаўцаў. Н.Р.Ганул.
ОПЕРНЫЯ ФОРМЫ, найважнейшыя элементы опернага твора, выпрацаваныя ў ходзе гіст. развіцця муз.тэатр. мастацтва. Да О.ф. адносяцца арыя, арыёза, каваціна, рэчытатыў, розныя віды вак. ансамбля (дуэт, тэрцэт, квартэт і інш.), хары, a таксама ўверцюра, антракт, дывертысмент і інш. самаст. эпізоды жанравага ці апісальнага характару. О.ф., звязаныя з працэсам маст. тыпізацыі, канцэнтрацыяй вобразнага зместу, накіраванасцю драм. канфлікту, выконваюць у оперы важныя драматургічныя функцыі. У кожным муз. нумары раскрываецца пэўны момант у развіцці дзеяння. Сярод асн. драматургічных функцый О.ф.: дзейсны пачатак, супастаўленне блізкіх ці кантрасных вобразаў, арганізуючая роля ў развіцці фабулы (пераважна ансамблі, песні, харавыя нумары), лірычныя прыпынкі 1 эмац. выхады (арыі), форма выказвання, канцэнтрацыя думкі героя (маналогі, апа
вяданні), вобразныя абагульненні (сола, хары), каларыстычныя дэталі (устаўныя нумары, жанравабыт. эпізоды). Для дасягнення поўнага маст. выніку ўсе О.ф. павінны быць падпарадкаваны паслядоўнаму развіццю адзінай скразной драматургічнай задумы. Сярод О.ф. у бел. операх 20 — пач. 21 ст. вылучаюцца арыя Надзеі, арыёза Кузьміча, антракт да 5й карціны оперы «Надзея Дурава» А.Багатырова, уверцюра да оперы «Міхась Падгорны» і дуэт Алесі і Сяргея з 1 га акта оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага, інтрадукцыя да оперы «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, арыі Рамана, Ірыны, Любкі, сімф. карціна «Бітва пад Магілёвам» да 3га дзеяння «Сівой легенды» Д.Смольскага, арыя Надзеі, балада Дубатоўка ў «Дзікім паляванні караля Стаха» У.Солтана, пралог і эпілог, дыялагічная сцэна Джардана Бруна і Магістра ў 5й карціне «Джардана Бруна», дуэт Іветы і Кураж, квартэт у 4й карціне, харавыя зонгі, аповед Свяшчэнніка з оперы «Матухна Кураж» С.Картэса. Асобную ролю ў скразным развіцці муз. драматургіі адыгрываюць ансамблевыя сцэны ў камічных камерных операх «Юбілей» і «Мядзведзь» С.Картэса, у оперыбурлеску «Сіняя Барада і Яго жонкі» В.Капыцько, інтрадукцыя, сцэны «Вар’етэ», «Баль у Сатаны», куплеты Кароўева і Бегемота ў оперы «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, харавыя сцэны ў «Князі Наваградскім» А.Бандарэнкі, эпізоды«партрэты» жаніхоў у камічнай оперы «Фантазія» У.Кур’яна.