• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    А. В.Лісава.
    НУМІЗМАТЫКА (ад грэч. nomisma манета), спецыяльная гістарычная навука, якая даследуе манеты і інш. плацежныя знакі, гісторыю грашовага абарачэння, арганізацыю і тэхніку
    манетнай вытворчасці, умовы фарміравання кладаў і іх ролю ў грашовым абарачэнні. У Беларусі інтарэс да Н. ўзнік у 16 ст. У 16—18 ст. значныя нумізматычныя калекцыі зберагаліся ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы, у зборах інш. бел. магнатаў, у 19 ст. — у калекцыі М.П.Румянцава ў Гомелі (скарбы куфіцкіх дырхемаў, манет ВКЛ і Каралеўства Польскага); з 1831 калекцыя ў Пецярбургу, з 1861 у Маскве. Вял. нумізматычную калекцыю сабраў Я.П.Тышкевіч, які перадаў яе Віленскаму музею старажытнасцей. Улікам і збора.м манетных знаходак займаліся М.П.Авенарыус, М.Ф.Кусцінскі, Е.Р.Раманаў, Г.Х.Татур і інш., губернскія статыстычныя кты і іх музеі. Зараз манетныя калекцыі зберагаюцца ў Нац. гіст. музеі Рэспублікі Беларусь, абл. і раённых музеях, нумізматычным кабінеце БДУ, музеі Нац. банка Рэспублікі Беларусь. Да Вял. Айч. вайны нумізматычныя даследаванні ў Беларусі праводзілі С.А.Дубінскі, П.В.Харламповіч, М.М.Шчакаціхін і інш. У пасляваен. час працы па Н. выдалі супрацоўнікі ВНУ, музеяў, Інта гісторыі НАН Беларусі Ш.І.Бекцінееў, І.Н.Колабава, І.Ф.Масько, Л.Д.Побаль, В.Н.Рабцэвіч, 1.1.Сінчук і інш. Спец. курсы па Н. чытаюць у БДУ, Бел. універсітэце культуры і мастацтваў, Бел. пед. унце і інш. Вял. развіццё ў Беларусі атрымала аматарскае калекцыяніраванне манет. 3 2000 дзейнічае Бел. нумізматычнае тва.
    НЯДЗЁЛЬКА Нона Міхайлаўна (н. 20.7.1937, Мінск), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыла Бел. політэхн. інт (1960). Працавала ў н.д. прадпрыемстве «Дзіпрасельбуд» (з 1969 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы: праекты планіроўкі і забудовы в. Малеч Бярозаўскага рна (1969—89), адм. будынак і бульвар у в. Аснежыцы Пінскага рна (1983), пас. Жамчужны Баранавіцкага рна (1984—89), комплекс вучэбнага цэнтра Нац. банка
    Рэспублікі Беларусь (1999) у в. Раўбічы Мінскага рна і інш.
    Н. М. Нядзелька.
    НЯКЛЯЕЎ Уладзімір Пракоф’евіч (н. 11.7.1946, г. Смаргонь), беларускі паэт. Скончыў Мінскі пед. інт (1973). Працаваў у газ. «Знамя юностн», у бюлетэні «Тэатральны Мінск»,
    У.Някляеў.
    на Бел. тэлебачанні. 3 1987 гал. рэдактар час. «Крыніца», у 1999 — 2001 у газ. «Літаратура і мастацтва». AyTap збкаў паэзіі «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў», «Знак аховы» (1983), «Галубіная пошта» (1987), «Веда» (1989), «Прошча» (1996), «Лабух» (2003), «Так» (2004) і інш. Выступае як празаік (аповесць «Вежа», 1988). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1979. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв:. Выбранае. Мінск, 1998; Выбраныя творы. Мінск, 2010; Местное время: стнхотворення н поэмы. М., 1983; Наскрозь: вершы, балады, паэмы. Мінск, 1985; Цэнтр Еўропы. Мінск, 2009; Кон: вершы двух стагоддзяў. Мінск, 2011; Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без: мен
    96
    НЯСВІЖ
    скі раман. Мінск, 2012; Знакі прыпынку. Мінск, 2013.
    НЯСВІЖ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Нясвіжскага рна, на р. Уша. За 112 км на ПдЗ ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск— Баранавічы, аўтадарогамі злучаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам. 14,5 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1446 як уласнасць Сяляўкі, перададзеная вял. кн. ВКЛ Казімірам М.Неміровічу. 3 1492 уласнасць маршалка ВКЛ П.Я.Мантыгірдавіча, з 1523 — Радзівілаў. У 1547 з атрыманнем М.Радзівілам Чорным княжацкага тытула Н. стаў цэнтрам Нясвіжскага княства. У сярэдзіне 16 ст. ў Н. заснавана Нясвіжская друкарня. У канцы 16ст. М.К.Радзівіл Сіротка ператварыў Н. у буйны асяродак распаўсюджання каталіцтва ў Беларусі, надаў гораду шматлікія прывілеі. Па яго ініцыятыве ў 1586 Н. атрымаў магдэбургскае права, герб [поле шчыта падзелена на 2 часткі; у правай — палова чорнага арла (элемент герба Радзівілаў), у левай — 10 палос блакітнага, чырвонага і залатога колераў]. У канцы 16 ст. засн. Нясвіжскі касцёл і калегіум езуітаў, кляштары бенедыкцінак і бернардзінцаў. У 1583 распачата будаўніцтва замка. У 1586 Н. стаў цэнтрам зямельнага ўладання Радзівілаў — Нясвіжскай ардынацыі з рысамі дзярж. адзінкі ў Навагрудскім ваяв. У вер. 1655 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Н. заняты ўкр. казакамі і рас. войскамі, але замак аблогу вытрымаў. У 1660 Н. зноў разбураны, замак выстаяў. У 1672 засн. кляштардамініканцаў. У 1673 — 366 дымоў, 2,4 тыс. ж. Моцна пацярпеў Н. ад шведаў у час Паўн. вайны 1700—21. Горад і замак адбудаваны ў 1720я гг. М.К.Радзівілам Рыбанькам, які ў 1740я гг. заклаў мануфактуру шаўковых паясоў (пазней пераведзена ў Слуцк), у 1747 — кадэцкі корпус, у 1750 аднавіў друкарню. У 1746 пачаў дзейнічаць тэатр Радзівілаў з капэлай і балетнай школай. У прадмесці Альба, дзе з канца 16 ст.
    знаходзілася загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў, былі ўзведзены мураваны палац «Эрмітаж», інш. пабудовы, зроблены набярэжныя каналаў. У 1764 і 1768 Н. заняты рас. войскамі зза антырас. пазіцыі К.С.Радзівіла Пане Каханку ў час выбараў новага караля і ўдзелу ў Барскай канфедэрацыі: гіст. і маст. каштоўнасці замка былі канфіскаваны, бка (10 тыс. кніг) у 1772 вывезена ў Пецярбург і паступіла ў Акадэмію навук. У 1773 з утварэннем Адукацыйнай камісііў Н. арганізавана павятовая падакруговая школа. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр Нясвіжскага павета Мінскай губ., з 1796 у Слуцкім павеце. У канцы 18 ст. 490 двароў, 2,7 тыс. ж. У ліст. 1812 як уладанне Д.Радзівіла, які з атрадам дзейнічаў у складзе войск Напалеона, заняты рас. арміяй, каштоўнасці замка канфіскаваны: калекцыі медалёў і манет адпраўлены ў Харкаўскі ўнт, прадметы культу — у Маскву, інш. старажытнасці — у розныя зборы. Пасля паўстання 1830—31 у 1835 закрыта дамініканская школа. У 1875 адкрыта настаўніцкая семінарыя. У 1897 — 8446 ж. У ліст. 1917 адбыўся II з’езд салдат 2й арміі Зах. фронту. 3 1.1.1919 у БССР, з 29.7.1920 цэнтр павета. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. Адкрыта бел. гімназія, rap. музей у будынку ратушы. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, 8,5 тыс. ж. 3 15.1.1940 цэнтр Нясвіжскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 4.7.1944 Н. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі больш за бтыс. чал. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1959 — 6,7 тыс. ж. У 2000 — 14,6 тыс. ж.
    У 2015 пед. каледж імя Я.Коласа, 3 сярэднія, муз. і дзіцячаюнацкая спарт. школы, гімназія, 5 дашкольных устаноў, маладзёжны цэнтр, 2 бкі, 2 кінатэатры, краязнаўчы музей, музейкватэра М.К.Сеўрука, бальніца, паліклініка, раддом, санаторый, стадыён. Помнікі архітэктуры — касцёл Божага цела (1587—93)
    і плябанія (16—17 ст.), кляштары бенедыкцінак, бернардзінцаў (усе канца 16 ст.), ратуша і гандлёвыя рады (усе канца 16 ст.), Замкавая вежа (2я пал. 16 ст.), Слуцкая брама (2я пал. 17 ст.), дом рамесніка (1721), палацавапаркавы комплекс (16—18 ст.), парк «Альба» (2я пал. 16—18 ст.). Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі — С.Буднаму, Вызвалення, мемар. знак на месцы расстрэлу ахвяр фашызму.
    Горад Н. пачаў фарміравацца ў 12—13 ст. з гарадзішча, земляных і драўляных умацаванняў на правым беразе р. Уша, плаціны, гандлёварамесніцкага пасада — на другім беразе. У 1533 на месцы стараж. гарадзішча пастаўлены драўляны замак, у канцы 16 ст. замест яго пабудаваны мураваны, у будаўніцтве якога прымаў удзел італьян. архіт. Дж.Бернардоні. У 1584—1616 Н. атрымаў рэгулярную сістэму планіроўкі, стаў горадамкрэпасцю. Рака падзяляла яго на 2 часткі: замак і ўласна горад (б. пасад). Замак атрымаў новую сістэму земляных умацаванняў з 4 бастыёнамі і быў абнесены вадзяным ровам. Уласна горад быў таксама ўмацаваны высокімі землянымі валамі, абмураванымі звонку, і ровам. Горад і замак былі злучаны паміж сабой драўляным мостам цераз штучнае возера. У плане Н. меў форму няправільнага шматвугольніка, блізкага да квадрата. У яго земляных валах знаходзіліся 4 крапасныя вежыбрамы, якія ўмацоўвалі абарону і служылі ўездам у горад з розных напрамкаў (Замкавая вежа, Слуцкая, Віленская і Клецкая брамы). Н. меў прамавугольную сістэму планіроўкі з невял. квадратнымі кварталамі. Кампазіцыйным цэнтрам была прамавугольная ў плане Рыначная пл. з мураванай ратушай у цэнтры, з 3 бакоў забудаваная мураванымі жылымі дамамі, у 1672 за ратушай пабудаваны мураваны дамініканскі кляштар (не збярогся), у 17 ст. да ратушы з 3 бакоў прыбудаваны гандлёвыя рады. Асно
    97
    НЯСВІЖСКАЯ
    ву планіровачнай структуры складалі 2 узаемна перпендыкулярныя вуліцы. Адна, больш працяглая (частка гасцінца Слуцк—Вільня), праходзіла праз увесь горад з 3 на У і злучала Слуцкую і Віленскую брамы, другая з Пн на Пд, звязвала замак і Рыначную пл. Сучасны Н. ракой і вадаёмамі падзелены на паўн.зах. (гіст.) і паўд.ўсх. (асн. жылы масіў з грамадскім цэнтрам) часткі, звязаныя паміж сабой земляной дамбай і мостам. Захавалася гіст. планіровачная структура. Асн. кампазіцыйныя восі — вуліцы Ленінская (галоўная), Савецкая, 1 Мая і Шымко—К.Лібхнехта (з Пн на Пд), Садовая. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на Цэнтр. пл. (б. Рыначная), на ёй разбіты сквер. Цэнтр забудаваны 3—5павярховымі дамамі. Сфарміраваліся паўн.зах. і паўд.ўсх. вытворчыя зоны. Зона адпачынку — паркі, вадаёмы, лесапарк. Паводле генплана 2006 сучасны горад развіваецца на ПдЗ і ПдУ, створаны грамадскі цэнтр на стыку гіст. цэнтра з раёнамі новай жылой забудовы. Сфарміраваны мікрараёны шматпавярховай забудовы Зах., Паўн.. Паўд.Зах., у раёне вуліц
    Панарама г. Нясвіж.
    Партызанская—Ленінская. Паводле праекта «Рэгенерацыя цэнтральнай часткі г. Нясвіжа» (2013) паступова змяняецца змест гіст. цэнтра ў бок экскурсійнатурыстычнай тэр. Працягваецца ландшафтнае афармленне вуліц у 5 планіровачных раёнах Цэнтр, Новае месца, Шымко, Рудаўка, Міхалішкі, сквераў каля б. Дома культуры «Камунальшчык», па вуліцах Міцкевіча, з фантанам па Слуцкай—Ленінскай.
    В.С.Пазднякоў (гісторыя, культура).
    НЯСВІ'ЖСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 16 і 18 ст. у г. Нясвіж.
    Н.д. 16 ст. засн. М.Кавячынскім і Л.Крышкоўскім; ідэйным кіраўніком у першыя гады яе існавання быў С.Будны. Першая натэр. Беларусі друкарня, якая карысталася кірыліцай. Друкар кірылічных выданняў невядомы. У 1562 выдадзены першая ў Беларусі кніга на бел. мове «Катэхізіс» С.Буднага, а таксама яго твор «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» (не збярогся). Друкаваліся творы на польск. і лап. мовах (друкар Д.Ланчыцкі); усяго ў 1563— 71 выйшла 11 выданняў, у асн. тво