• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Тв.: «На гранай надзелі русалкі сядзелі...» Гомель, 2005; Славянская міфалогія: (на матэрыялах Гомельскай вобласці). Мінск, 2009; Нясвіжскага краю напеў векавы. Нясвіж, 2012 (у суаўт.); Сусвет і прыродныя стыхіі ў міфалагічнай традыцыі беларусаў. Мінск, 2014 (разам з А.А.Кастрыцай).
    А.М.Ненадавец.
    НОВАЛУКОМЛЬ, горад у Чашніцкім рне, на беразе Лукомскага воз. За 23 км на Пд ад горада і за 20 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, 118 км ад Віцебска. 14,8 тыс. ж. (2015).
    Узнік у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ДРЭС у 1965 на месцы рабочага пас. Піянерны Бешанковіцкага рна. Са студз. 1965 у Чашніцкім рне. 3 31.12.1965 гар. пасёлак, з 31.7.1970 горад, 6,7 тыс. ж. У 1999 — 15,1 тыс. ж.
    У 2015 ліцэй будаўнікоў, 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, 4 дашкольныя ўстановы, Дом быту, 2 бкі, музей, Палац культуры, кінатэатр, бальніца, паліклініка, спарт. комплекс, аддз. сувязі. Помнікі гісторыі: стаянка эпохі позняга мезаліту (ва ўрочышчы Гарадок на р. Лукомка, 5—4е тыс. да н.э.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    НОВАПАГОСЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Новы Пагост Мёрскага рна. Пабу
    91
    НОВАПАГОСЦКІ
    Новапагосцкая Мікалаеўская царква.
    давана ў 1878 з цэглы і бутавага каменю. Асн. прамавугльны ў плане аб’ём накрыты шатровым дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Да яго прымыкаць 3ярусная шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні, нізкая трапезная і паўкруглая апсіда. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы стараж.рус. царк. дойлідства: кілепадобныя і руставаныя ліштвы аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі, якія кантрасна вылучаюцца на фоне паліхромнай муроўкі сцен. Захаваліся драўляная скульптура «Укрыжаванне» (18 ст.), абразы «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл» (усе 19 ст.). Царква дзейнічае.
    НОВАПАГОСЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Новы Пагост Мёрскага рна. Пабудаваны ў 1766 на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда з бакавымі квадратнымі (вы
    Новапагосцкі Троіцкі касцёл.
    сокай і нізкай) сакрысціямі. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Трохвугольны франтон гал. фасада завершаны 3яруснай 4граннай сігнатуркай, алтарная частка — аднаяруснай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі. Тэр. храма абнесена агароджай з бутавага каменю з 4граннай 2яруснай драўлянай вежайзваніцай пад шатровым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    НОВІКАЎ Іван Рыгоравіч (26.1.1918, д. Нязнань Клімавіцкага рна — 22.2.2001), беларускі пісьменнік, журналіст. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Вучыўся ў Ленінградскім інце журналістыкі (1939—41). Скончыў БДУ (1955). 3 1935 у газ. «Камуна» (Клімавічы). У 1957—86 заг. карэспандэнцкага пункта газ. «Правда» ў Беларусі. Даследаваў гісторыю Мінскага падполля: дакум. аповесці «Руіны страляюць ва ўпор»
    (1960—61), «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» (1964), «Тварам да небяспекі» (1967), кн. публіцыстыкі «Бяссмерце Мінска» (1977) і «Мінск — горадгерой» (1986). На аўтабіягр.
    І.Р.Новікаў.
    ваен. матэрыяле раман «Ачышчэнне» (1987), зб. «Параненая памяць» (1990). Аўтар сцэнарыя 6серыйнага тэлефільма «Руіны страляюць...» (разам з І.Чыгрынавым; 1971—72). Дзярж. прэмія Беларусі 1968, 1974.
    Тв.: Выбр. творы. Т. 1—3. Мінск, 1988; Уласны іншаземец: фельетоны. Мінск, I960; Вера Хоружая. М., 1962; Мннскпй фронт: документальные повестн. Кн. 13. Мннск. 197778.
    НОВІКАЎ Сяргей Альбертавіч (н. 17.2.1958, Мінск), беларускі кінааператар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1985), Усесаюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1992). 3 1987 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1999 у ТАА «Свой круг ТБ». 3 2002 прадзюсар радыё і тэлевізійных праграм, намеснік дырэкцыі спецпраектаў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». 3 2014 прадзюсар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Адзін са стваральнікаў 12серыйнага дакумент. тэлефільма «Найноўшая гісторыя» (2004), аператарпастаноўшчык к/фільма «Туфлікі» (2012, Гранпры Міжнар. кінафестывалю ў Манака, 2014) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
    НОВІКПЯЮН Сяргей Міхайлавіч (27.8.1906, в. Лявонавічы Нясвіжскага рна — 26.8.1994), беларускі пісьменнік. Скончыў Нясвіжскую гімназію (1924), Бел. настаўніцкія курсы
    92
    новы
    ў Вільні (1926). Арганізатар і першы кіраўнік хору ў Лявонавічах (з 1963 нар.), стварыў там тэатр, бку, гурток Тва бел. школы, за што высланы ў г. Свеце над Віслай (1926— 31). Пасля вяртання зноў арыштаваны, высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. У 1939 зняволены ў астрог у г. Баранавічы. Вызвалены Чырвонай Арміяй. 3 1939 інспектар Слонімскага аддзела нар. адукацыі, дырэктар Слонімскага краязнаўчага музея. 3 1960 у Мінску. Аўтар п’ес «Ёлка Дзеда Мароза», «Пакой у наймы», «Цудоўная ноч» (усе 1927), «Прадка пад крыжам» (1939), збкаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), «Зорачкі ясныя» (1986). Напісаў больш за 100 песень (словы і музыка Н.П.), у т.л. «Зорачкі» 1 «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»), якія сталі нар. У 1945 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958.
    НОВШСКІ НАРОДНЫ СЯМЁЙНЫ ГУЛЬНЁВААБРАДАВЫ ГУРТ «РАДЗІНА». Створаны ў 1983ув. Новіны Бярэзінскага рна пры сельскім Доме культуры якфалькл. гурт«Крынічанька». У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Заснавальнік і кіраўнік Н.Д.Клімовіч. У складзе гурта 18 чал. ва ўзросце ад 10 да 66 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне бел. нар. свят, абрадаў, папулярызацыя бел. нар. песень. У рэпертуары святы «Купалле», «Каляды», «Кірмаш»; абрады «Хрэсьбіны», вясельныя («Адпраўленне нявесты з бацькоўскай хаты», «Сватанне»), «Каравайны», «Зажынкі», «Дажынкі»; песні абрадавыя «КалядаКалядзіца, добрая маладзіна», «Ой, Калядачка, ты на дуб, на дуб», «Як на нашай ніўцы», «Ой, зарадзі, жыта, на новае лета», бел. нар. «Увесь мой род гуляе», «Радня» і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’інаГорка, 2010, 2012), удзельнікабл. фестывалю сямейнай творчасці «У добрым родзе — ўсё ў згодзе» (г. Салігорск, 2012—14) і інш. У 1998 удзельнікі калектыву адрадзілі калядны абрад
    «Цягнуць Каляду на дуба», які ў 2011 унесены ў Дзярж. спіс нематэрыяльных гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    В. В.Давідовіч.
    «НОВОГРЎДСКНЕ ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН >, газета, афіцыйны орган Навагрудскай епархіі Бел. праваслаўнай царквы. Выдаецца з 1998 ў г. Слонім. Выходзіць штомесячна на рус. мове. Асвятляе падзеі царк. жыцця, якія адбываюцца ў Навагрудскай епархіі і за яе межамі, змяшчае артыкулы і нарысы па царк. гісторыі, багаслоўі, пропаведзі святых айцоў і настаўнікаў Царквы, пропаведзі і прамовы кіруючага архірэя 1 духавенства Навагрудскай епархіі. Друкуе звесткі па гісторыі храмаў і манастыроў епархіі (сучасных і тых, што існавалі раней), віншаванні з юбілеямі, успаміны, некралогі, лісты чытачоў, вершы. Асаблівая ўвага надаецца новапакутнікам, спаведнікам і падзвіжнікам , якія жылі на тэр. епархіі.
    НОВЫ ГОД, свята пачатку каляндарнага адліку ў гадавым кругазвароце дзён; ідэнтыфікатар каляндарнага стылю. Паходжанне звязана з
    Новінскі народны сямейны гулыіёваабрадавы гурт «Радзіна».
    адшуканнем сталага пункта адліку ў годзе. Такімі пунктамі для стараж. чалавека з’яўляліся прылёт бусла, чырачкі, куванне зязюлі і г.д. Пазней пунктам адліку стаў час летняга сонцастаяння (20—21 чэр.), калі ў аснову была пакладзена вышыня Сонца над гарызонтам у поўдзень (самы кароткі цень) ці рух пункта адліку ў напрамку У—3 адносна вызначаных прыроднагеаграф. арыенціраў. Паводле гэтага прынцыпу будаваліся астранамічныя абсерваторыі тыпу сусветнавядомых кромлехаў Стоўнхендж і Вундхендж у Англіі. Ва ўрочышчы Камяні на беразе воз. Янава (Полацкі рн) знаходзіўся бел. каляндаркапішча з каляндарнай арыентацыяй на купальскую пару. Стараж. купальскае ігрышча, вядомае многім народам, з’яўлялася своеасаблівым святам «Новага лета». У купальскіх песнях часта сустракаюцца рэфрэны са словазлучэннямі «новае лета», «сонца грае». Апошні мог выйсці з традыцыі наглядання чалавекам за сонцам у астранамічных мэтах. Першы сонечны каляндар, які ўсталёўваў Н.г. з наступленнем летняга сонцастаяння і разліву р.Ніл, з’явіўся ў 4м тыс. да н.э. ў Стараж.
    93
    новы
    Егіпце. Сонечныя календары меліся ў племені Мая, стараж. армян і інш. народаў. Аднясенне царквою язычніцкага Купалля ў разрад «паганскіх ігрышчаў» звязана з ідэалагічным дамінаваннем у летазлічэнні інш. пунктаў сонцастаяння і раўнадзенства. У навук. лры згадваюцца 6 каляндарных стыляў, якімі ў розны час карысталіся еўрап. народы, г.зн., што Н.г. пачынаўся 25 снеж., 1 студз., 1 сак., 25 сак., на Вялікдзень і 1 вер. Калядны каляндарны стыль з асн. святам Нараджэння Хрыстова (25 снеж./ 7 студз., 21—22 снеж. — зімовае сонцастаянне) быў уведзены ў Рыме ў 4 ст. і панаваў у краінах Еўропы ў 13—14 ст. Студзеньскі стыль, які звязаны з юліянскім календаром (46 г. да н.э.), прыйшоў у Польшчу і некаторыя рэгіёны ВКЛ у 1364. 3 1550 канцылярыя ВКЛ цалкам перайшла на яго. У 1582 Рэч Паспаліта прыняла грыгарыянскі каляндар, які быў уведзены і ў ВКЛ каралём Стафанам Баторыем. Нар. традыцыя адзначаць Н.г. зімой вядома як святкаванне Каляд. У Стараж. Рыме 1 сак. адзначаліся святы Марса, Ромула і Рэма, якія з’яўляліся і святам Н.г. Сакавіцкі стыль набыў распаўсюджанне ў краінах Еўропы з 6 ст., у Беларусі яго сляды засталіся ў прысвятку Аўдоцці Вясноўкі (1 сак.) і, магчыма, у традыцыі «гукання вясны». Святкаванне Хрыстова Уваскрасення, Вялікадня ўведзена Нікейскім саборам у 525 і шырока адлюстроўваецца ў Бел. нац. традыцыі. 3 канца 12 — пач. 13 ст. ў Рыме вядомы дабравешчанскі каляндарны стыль, які знайшоў водгук у бел. традыцыі святкавання Дабравешчання, свята прылёту птушак па нар. календары. У лацінамоўных актавых кнігах Вільні гадавое злічэнне фіксуецца першым тыднем Вялікага посту, Вялікаднем і Пяцідзясятніцай. Вераснёўскі каляндарны стыль, які афіцыйна ўведзены ва ўсх. славян з 1493, спрыяў з’яўленню ў Беларусі ўнікальнага абраду «Жаніцьба коміна». Паводле фалькл.этнаграф. матэрыялаў беларусаў вылучаюцца