Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ры палемічнай пратэстанцкай публіцыстыкі. Спыніла дзейнасць паводле загаду М.К.Радзівіла. Большасць кніг Н.д. без ілюстрацыйных гравюр. У маст. афармленні выданняў прытрымлівалася друкарскіх традыцый Ф.Скарыны: выкарыстанне наборнага арнаменту, разнастайных шрыфтоў, ініцыялаў з дэкар.раслінным фонам. Маёмасць друкарні ў 1572 купіў Я.С.Кішка, які ў 1574 заснаваў Лоскую друкарню.
Н.д. 18 ст. (1750—90я гг.) засн. Радзівіламі. У 1751 падаравана мясц. калегіуму езуітаў. Гравёрам быў ГЛяйбовіч. У ёй надрукавана каля 70 белетрыстычных, рэліг., палемічных і вучэбных твораў, панегірыкаў на польск. і лац. мовах, у т.л. «Артыкулы вайсковыя» (1754), альбом медзярытаў «Партрэты сям’і Радзівілаў...» (1757, усяго 165 гравюр на медзі), «Пра жыццё і справы Аляксандра Вялікага» К.Руфа (1763), «Жыццё і ерасі Вальтэра» Ф.Нано (1781).
НЯСВІЖСКАЯ ДЫВАНОВАЯ МАНУФАКТЎРА. Засн. ў 1752 у прадмесці Нясвіжа Альбе ўладальнікам горада кн. М.К.Радзівілам як маст. майстэрня. У ёй працавала некалькі ткачых (тапісерак) мясц. паходжання. У кожнай з іх было па 4—5 памочніцдзяўчат, якія пасля навучання таксама станавіліся майстрыхамі. Мяркуецца, што майстэрня была арганізавана для выканання разам з аналагічнай у Мірскім замку (адкрыта ў 1747) задуманай князям серыі шпалер са сцэнамі з гісторыі роду Радзівілаў. У 1757 яшчэ адна майстэрня створанаў Камянцы. У 1762усе майстэрні пераведзены ў Карэлічы.
НЯСВІЖСКАЯ ЗАМКАВАЯ ВЁЖА, помнік архітэктуры 2й пал. 16 ст. ў г. Нясвіж. Mae рысы бел. абарончага дойлідства, стыляў готыкі і рэнесансу. Першапачаткова складалася з нізкай шатровай брамы (не захавалася) і высокай абарончай вежы. Вежа — квадратнае ў плане збудаванне, завершанае шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі выра
98
НЯСВІЖСКАЯ
Нясвіжская замкавая вежа.
шаны як масіўны цокаль. Другі ярус аформлены прамавугольнымі, круглымі і квадратнымі аконнымі праёмамі, трэці і чацвёрты — арачнымі. Белыя атынкаваныя абрамленні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сцен, што стварае дэкар. 2колерную гаму фасадаў. Уваходзіць у комплекс б. Нясвіжскага кляштара езуітаў.
НЯСВІЖСКАЯ КАПЭЛА РАДЗІВІЛАЎ, прыдворны аркестр князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Існавала ў 1724—1809. Засн. кн. М.К.Радзівілам. Выступала на балях (у т.л. загарадным палацы ў Альбе), святах, ва
ен. парадах, у тэатр. пастаноўках (з 1746), касцельных службах, суправаджала радзівілаўскія выезды ў вотчыны (Белае, Мір, Жолкава). Да 1746 насіла камерны характар і складалася з замежных музыкантаў (італьянцаў, немцаў, чэхаў), пазней яе склад узбуйніўся, у ім пераважалі беларусы, палякі, літоўцы. У 1751 пры капэле адкрыта Нясвіжская музычная школа.
НЯСВІЖСКАЯ МАНУФАКТЎРА ШАЎКбВЫХ ПАЯСОЎ. Засн. ў пач. 1740х гг. у прадмесці Нясвіжа Альбе ўладальнікам горада М.К.Радзівілам Рыбанькам як маст. майстэрня. Працавала больш за 50 чал. Паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітаў, мелі даўжыню 2—4,5 м, шыры
ню 20—40 см. Цалкам затканыя залатымі нітамі паясы пракатваліся паміж цяжкімі валамі і набывалі выгляд металічных вырабаў (называліся «літымі»). Дэкор складаўся з папярочных гладкіх ці ўзорыстых палосак, якія мелі ў асноўным усх. матывы. Нясвіжскія паясы не мелі спец. метак, таму зза падабенства са слуцкімі іх звычайна адносяць да апошніх. У пач. 1760х гг. Нясвіжская мануфактура пераведзена ў Слуцк.
НЯСВІ'ЖСКАЯ МУЗЬІЧНАЯ ШКОЛА. Дзейнічала ў 1751 — 1809 пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў. Рых
Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады.
тавала выканаўцаўінструменталістаў і вакалістаў для капэлы і Нясвіжскага тэатра Радзівілаў. Вучыліся дзеці мяшчан і сялян з Нясвіжа і навакольных вёсак. Ігры на скрыпцы, віяланчэлі, флейце, габоі, фагоце, валторне, трубе, а таксама вакалу навучалі лепшыя музыканты і спевакі капэлы: Ф.Вітман, Я.Голанд, Я.Дусік, Дж. Альберціні, І.Фляйшман, Дж.Канстанціні, В.Нікаліні. Верагодна, у Н.м.ш. атрымалі пачатковую муз. адукацыю вядомыя прыгонныя скрыпачы Я.Ценціловіч і Мацей з Карэліч.
НЯСВІЖСКАЯ РАТУША I ГАНДЛЁВЫЯ РАДЫ, помнікі архітэктуры 16 ст. ў г. Нясвіж. Пабудаваны пасля 1596 з цэглы на Рыначнай пл. (цяпер Цэнтральная). Першапачатковы выгляд р а т у ш ы вядомы па праектным плане 16 ст. і гравюры Т.Макоўскага пачатку 17 ст. Перабудоўвалася ў 1752 (у стылі позняга барока) і ў 1836. Прамавугольны ў плане 2павярховы аб’ём з вежай над уваходам (на тарцовым паўн. фасадзе). Вежа 6ярусная (4 ніжнія ярусы квадратныя ў плане, верхнія 8гранныя) завяршаецца гранёным купалам з галоўкай. На 1м паверсе знаходзіліся службовыя памяшканні
99
НЯСВІЖСКАЯ
Нясвіжская слуцкая брама.
магістрата і суда, на 2м — зала магістрата для ўрачыстых актаў і тэатр. прадстаўленняў. Узроўні вежы і ратушы не супадаюць, у залу цераз вежу вяла аднамаршавая лесвіца. Зала мела скляпеністае перакрыцце, трохбаковае асвятленне. Фасады дэкарыраваны прафіляванымі карнізамі, нішамі. Гандлёвыя рады першапачаткова размяшчаліся ўздоўж бакавых фасадаў ратушы, мелі праездьг з арачнымі брамамі на тарцах. Лаўкі праёмамі ў бок праездаў. У сярэдзіне 18 ст. гандлёвыя рады пабудаваны і за ратушай, з’явіўся Ппадобны ўнутраны двор. Лаўкі былі пераарыентаваны ў бок плошчы і прылягаючых вуліц. Накрыты аднаскатным дахам са схілам ў бок унутраных праездаў. Вулічныя фасады вырашаны ў выглядзе аркады і завершаны атыкам. У 2004 праведзена рэстаўрацыя. Адноўлены верхнія ярусы вежы, усталяваны гадзіннікі
на ў 1700 (па інш. звестках у 1760) на дарозедамбе ўздоўж возера, якая вяла ў горад з боку Слуцкага тракту. Мураваны 2ярусны прамавугольны ў плане аб’ём з арачным праездам. Умацавана контрфорсамі, накрыта 2скатным чарапічным дахам з заломам. Прадольныя ўсх. і зах. фасады сіметрычнай кампазіцыі ў ніжнім ярусе дэкарыраваны рустам, завершаны шчыткамі з крывалінейным абрысам. Цэнтр. вось зах. фасада падкрэсліваюць высокі арачны аконны праём з балконам і арачнае завяршэнне франтона. На бакавых фасадах аконныя праёмы з лучковым завяршэннм. На 1м ярусе знаходзілася памяшканне для караула, на 2м капліца. У 2007 праведзена рэстаўрацыя. Уваходзіць у Нац. гісторыкакульт. музейзапаведнік «Нясвіж». Унесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
НЯСВІЖСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя П.П р а н у з ы. Засн. ў 1945 у г. Нясвіж. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Нясвіжскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 50 тыс. экз., 4,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, экалагічная асвета, інфармацыйнае абслугоўванне і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Пры бцы працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, літ,муз. аб’яднанне «Валошкі», гасцёўня для людзей пажылога ўзросту «Ясь і Яніна», клубы: «Патрыёт», краязнаўчы «Спадчына», духоўнага выхавання «Ноеў каўчэг», інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?». Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
НЯСВІЖСКІ ПСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МЎЗЕЙ. Засн. ў 1989 у г. Нясвіж, адкрыты для наведвальнікаў у 1995. Агульная пл. экспазіцый 452,27 м2. Асн. фонд — 10 087 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2192 (2015). Музейныя артэфакты размешчаны ў 2 выставачных і 5 экспазіцыйных («Зберагаючы самабытнасць», «Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны», «Старонкі легенд і паданняў», «Вайна. Трагедыя. Подзвіг», «Захаваныя каштоўнасці») залах. Фонды музея складаюць калекцыі жывапісу, графікі, нумізматыкі, этнаграфіі, баністыкі, ткацтва
і аглядная пляцоўка. На 2м паверсе знаходзіцца музейная экспазіцыя. Уваходзіць у Нац. гісторыкакульт. музейзапаведнік «Нясвіж». Ратуша і гандлёвыя рады ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
НЯСВІЖСКАЯ СЛЎЦКАЯ БРАМА, помнік архітэктуры барока ў г. Несвіж. Пабудавана ў 1690 на месцы брамы 16 ст., перабудавана ці адноўле
Да арт. Нясвіжскі гісторыкакраязнаўчы музей. Будынак музея.
100
НЯСВІЖСКІ
Да арт. Нясвіжскі гісторыкакраязнаўчы музей: 1 — фрагмент залы «Зберагаючы самабытнасць»; 2 — фрагмент залы «Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны».
і адзення, рукапісныя і друкаваныя матэрыялы, фотаздымкі. У ліку найб. цікавых экспанатаў сярэбраны кубак з выявай Б.Радзівіла (Германія, пач. 18 ст.), падлогавы гадзіннік і мэбля сярэдзіны 19 ст. Экспануецца рэчавы скарб, знойдзены ў 1989 у будынку б. манастыра бенедыкцінак: сярэбраны, шкляны і фарфоравы посуд, рэчы дэкар.прыкладнога прызначэння. Адным з кірункаў дзейнасці музея з’яўляецца вывучэнне вытокаў нар. культуры, рамёстваў. У ганчарнай майстэрні (з 2001) наведвальнікі знаёмяцца з вырабам ганчарнага посуду. У кузні (2006) узноўлены інтэр’ер канца 19 — 1й пал. 20 ст. з горанам, кавадлам і шматлікімі прыладамі працы. Побач з кузняй размешчаны загон для коней. Кватэрамузей бел. мастака М.К.Сеўрука адкрыта для наведвальнікаў у 1996 у доме, дзе ён жыў апошнія 40 гадоў.
НЯСВІЖСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАПЧНЫ КАЛЁДЖ і м я Я к у ба Коласа, установа адукацыі. Засн. ў 1984 у г. Нясвіж як пед. вучылішча. 3 1994 каледж, з 2003 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе настаўнікаў пачатковых
класаў, замежнай мовы (англ.), фіз. культуры, дызайнераў, турыстычных агентаўэкскурсаводаў. Выпускнікі могуць працягнуць адукацыю па скарочанай праграме ў Бел. пед. і Баранавіцкім унтах.
НЯСВІЖСКІ «ДОМ НА РЬІНКУ», помнік архітэктуры барока ў г. Нясвіж. Пабудаваны ў 1721 на Рыначнай пл. (цяпер вул. Чапаева). Прамавугольны ў плане 2павярховы будынак з паўпадвалам мяшанай канструкцыі: ніжні паверх мураваны, верхні — драўляны. Да плошчы дом павернуты тарцовым мураваным фасадам з фігурным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з 2схіль
Нясвіжскі «дом на рынку».
ным дахам. Аконныя праёмы на гал. фасадзе размешчаны сіметрычна цэнтр. восі, падкрэсленай уваходам і балконам на 2м паверсе. Фігурны шчыт гал. фасада вылучаны прафіляваным карнізам. Невял. праём у нішы ў завяршэнні шчыта апрацаваны дэкар. ліштвамі. Уваход на 2і паверх з боку дваровага фасада. У 1990я гг. праведзена рэканструкцыя. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.