• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    НЯСВІ'ЖСКІ КАСЦЁЛ I КАЛЁГІУМ ЕЗУІТАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Нясвіж. Пабудаваны ў 1584—93 па фундацыі М.К.Радзівіла Сіроткі (архіт. Дж.Бернардоні,
    101
    НЯСВІЖСКІ
    Дж. Брызіо). У 1693 гарэў, у 1696 праводзіліся рамонтныя работы. Касцёл Божага Цела— трохнефная, крыжовакупальная базіліка з паўцыркульнай апсідай і 2павярховымі прамавугольнымі сакрысціямі, і з 2 сіметрычна размешчанымі гранёнымі капліцамі, прыбудаванымі побач з крыламі трансепта. Гал. фасад 2ярусны, завершаны франтонным шчыпцом. У верхнім і ніжнім ярусах па 2 нішыэкседры са скульптурамі. У 1745—50 інтэр’ер перабудаваны (архіт. М.Пэдэці). Фрэскі зроблены ў 1750—60я гг. з удзелам мастака К.Д.Гескага. Пастаўлены 3 стукавыя алтары ў прэсбітэрыуме: гал. з карцінай «Тайная вячэра» (мастак К.Гескі), бакавыя святых Ігнація і Францыска Ксаверыя з карцінамі (мастак К.Петрановіч); алтар Божай Маці ўтрансепце. Стукавы дэкор усіх алтароў выканаў нясвіжскі рэзчык А.Залескі. У 19 ст. жывапіс у касцёле перапісаны, узведзены драўляны алтар у капліцы Св. Пятра (1853), у трансепце — мармуровае надмагілле К.Чудоўскай з роду Радзівілаў (1825). У 1912 у бакавым нефе ўстаноўлена
    Да арт. Нясвіжскі касцёл і калегіум езуітаў. Касцёл Божага цела.
    мемар. дошка У.Сыракомлі ў памяць 40годдзя з дня смерці паэта з датамі 18621902. У 190002, у 1930я і 1940я гг. храм адрамантаваны, падноўлены роспіс і алтары. Над уваходам — хоры з арганам. Першы арган быў пастаўлены ў 1611—15. У крыпце касцёла 70 саркафагаў прадстаўнікоў рода князёў Радзівілаў. Справа ад гал. ўвахода знаходзіцца капліца Булгарына. Каля касцёла ўзведзена званіца — 4яруснае квадратнае ў плане абарончае збудаванне з рысамі готыкі і рэнесансу. За ім размяшчаўся будынак калегіума, які быўзлучаны крытай галерэяй з касцёлам. Пляцоўку пад яго будаўніцтва ахвяраваў М.К.Радзівіл Сіротка, праектбудынка, верагодна, таксама распрацаваў Дж.Бернардоні. Першы камень закладзены ў 1586, частка будынка ўзведзена ў 1588, канчаткова завершана будаўніцтва ў 1599. Складаўся з 4 крылаў, утвараў замкнёны двор. Пасля скасавання ордэна з 1773 у будынку размяшчаліся школьныя ўстановы. У ходзе вайны 1812 будынак быў моцна пашкоджаны. 3 1802 на тэр. б. калегіума размясцілася ва
    ен. ведамства. Мяркуючы па планах 1859, 1865, на падмурках б. калегіума быў узведзены 2павярховы будынак для лазарэта, які захаваўся да нашага часу. Комплекс б. кляштара і калегіума езуітаў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    НЯСВІЖСКІ НАРОДНЫ АМАТАРСКІ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «НЯСВІЖСКІЯ ЛЫЖКАРЬІ». Створаны ў 2007 у г. Нясвіж пры каледжы імя Якуба Коласа. У 2009 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік У.Я.Сухавей. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 15 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песень, танцаў. У рэпертуары бел. кадрыля і карагод, рус. пляска, груздоўская полька, фантазія на тэмы рус. нар. песень (усе ў апрацоўцы У.Сухавея). ГранПры міжнар. фестывалю маладых талентаў (г. Карліна, Польшча, 2011). Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2011), рэсп. конкурсу маст. творчасці «Артвакацыі» (Мінск, 2009, 2013), абл. фестывалю нар. музыкі «Грай, гармонік» (г. Нясвіж, 2012) і інш.
    НЯСВІЖСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «МЛЁЧНЫ ШЛЯХ». Створаны ў 1988 у г. Нясвіж як ансамбль песні «Мілавіца» пры раённым Цэнтры культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Маст. кіраўнік Т.М.Казлова. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 24 да 44 гадоў. У рэпертуары аўтарскія песні «Якімі маладымі мы былі» А.Пахмутавай, «Князёўна» А.Казловіча, «Жыві, Нясвіж» В.Шарапава і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. мастацтва «Напеў зямлі маёй» (г. Нясвіж, 2002), удзельнік святочных канцэртаў.
    НЯСВІЖСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік абарончай архітэктуры ў г. Нясвіж, рэзідэнцыя
    102
    НЯСВІЖСКІ
    князёў Радзівілаў. Закладзены ў 1583 Мікалаем Радзівілам Сіроткам (архіт. Дж.Бернардоні) на месцы драўлянага замка (1533). Належаў роду Радзівілаў да 1939. Увабраў у сябе розныя архіт. стылі, у экстэр’еры найб. яскрава праяўленыя рэнесансныя і барочныя рысы. Створаны па адзіным праекце на спец. выбраным свабодным месцы як частка рэнесанснага ідэальнага горада. Верагодна, што ў першапачатковым выглядзе адлюстраваны на гравюры Т.Макоўскага (1604). Уключае ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, ландшафнапейзажны парк. Фартыфікацыйныя збудаванні замка ўяўлялі сабой сістэму бязвежавых умацаванняў, у аснове якіх ляжалі бастыёны і курціны. Да замка прылягаў парк і штучна ство
    раны навакольны ландшафт: абарончыя равы, каскад ставоў на р. Уша з паўд. і ўсх. бакоў і стаў на ручаі з зах. боку. Замак злучаўся з горадам грэбляй і пандусам. Першапачаткова меў адзін уваход — уязную браму з пад’ёмным мостам. У межах фартыфікацыі знаходзіліся пераважна мураваныя пабудовы, якія прылягалі да валоў і канцэнтраваліся вакол дзяцінца з калодзежам. Над 4 пралётам брамы размяшчалася 4ярусная гадзіннікавая вежа з агляднай пляцоўкай. За брамай злева знаходзіўся дом гараднічага, за ім лесвіца на вал і 2павярховы дом для замкавай варты, за якім знаходзіўся мураваны арсенал (цэйхгауз), пасля пустога прамежку насупраць брамы ўзвышаўся палац. У курціне, што прылягала да па
    лаца, месцілася стайня на 12 коней. Побач, з паўд. боку, мелася яшчэ адна вял. стайня, прыкрытая валамі. 3 другога боку палаца, насупраць арсенала, знаходзілася камяніца з дазорнай вежай вышынёй больш за 45 м. У рызалітах камяніцы былі 2 студні, тут пачыналіся 2 мураваныя калектары, якія ішлі пад валам да рова. Побач размяшчаліся ліцейня і дом пушкароў, за якім пад валам быў астрог. У паўн.зах. баку замка стаялі пякарня, бровар, турма, драўляная брама. Тры найб. значныя пабудовы — палац, камяніца і арсенал — утваралі сіметрычны замкавы двор, падобны да пашыранай у бок палаца трапецыі. У сярэдзіне 17 ст. перыметр замка сфарміраваўся канчаткова: па абодва бакі палаца з’явіліся паўд. і ўсх. га
    Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс.
    103
    НЯСВІЖСКІ
    лерэі. Замак перажыў шэраг нападаў: падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 ён вытрымаў 3 аблогі (1654, 1655, 1660), у час Паўн. вайны 1700—21 у 1706 быў разбураны шведамі. У 1720—62 Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька) праводзіў шырокамаштабныя работы на замкавай тэр. і фартыфікацыйных збудаваннях. Адноўлены замак набыў палацавыя рысы. Да арсенала далучыўся будынак капліцы. У 1768—75, 1792, 1812замак быў захоплены рас. войскамі. 3 1875 пачаўся апошні буйны перыяд аднаўлення, звязаны найперш з імем Марыі дэ Кастэлян Радзівіл. У 1879 былі закладзены паркі пейзажнага тыпу (парк Антонія, Стары, Японскі, Англійскі, Марысін), якія часткова захаваліся да нашага часу. У 2005 палацавапаркавы комплекс унесены ў Спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮHECKA. Праведзена яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя (2012). Была адкрыта бальная, камінная, малая сталовая, гетманская і тэатр. залы замка. Адноўлены ўязны мост, фрагменты замкавых умацаванняў 16—17 ст., роў, унутраны двор, 2ярусная лядоўня, убудаваная ў земляны вал. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беоарусь.
    Ю. Т.Шэстак.
    НЯСВІЖСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Нясвіж. У складзе раёна г.п. Гарадзея і 114 сельскіх населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Гарадзейскі, Казлоўскі, Ланскі, Ліпскі, Нясвіжскі, Сейлавіцкі, Сноўскі. Пл. тэр. 862,7 км2, лясы займаюць 12%. Нас. 39,3 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (88,9%), рускія (5,3%), палякі (4%), украінцы (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Мінск—Брэст, аўтадарогі Нясвіж— Клецк, Парэчаны—Навагрудак— Нясвіж, Асіповічы—Баранавічы, Нясвіж—Цімкавічы і інш.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. 12.10.1940
    падзелены на 17 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да пач. ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Нясвіжы і раёне Ютыс. чал. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (7.4.19434.7.1944) і ЛКСМБ (1.11.19435.7.1944), партыз. брыгады 27я імя Чапаева, 300я імя Варашылава, асобны атрад імя Жданава. Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 25.12.1962 уключаў тэр. Клецкага рна. 3 30.7.1966 у сучасных межах. У 1998 налічваў 122 сельскія населеныя пункты, 13 сельсаветаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) гімназія, 9 сярэдніх школ, 10 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — сярэдняя школа, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, школаінтэрнат, 14 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзіцячай творчасці, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры, дамы культуры пасялковы і ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», гар. маладзёжны цэнтр (г. Нясвіж), сельскі Цэнтр культуры, 2 сельскія цэнтры культуры і вольнага часу, 6 сельскіх дамоў культуры, 7 сельскіх клубаў, аўтаклуб, 5 клубаўбібліятэк, цэнтр. раённая, 2 гар., 2 дзіцячыя, 24 сельскія бкі, 3 бібліятэкіклубы, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая і пасялковая (г.п. Гарадзея) бальніцы, паліклініка, 8 урачэбных амбулаторый, 17 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Нясвіжскія навіны». У раёне 28 рэліг. абшчын: 14 праваслаўных, 4 каталіцкія, 9 хрысціян веры евангельскай, 1 адвентыстаў сёмага дня. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсакЖанкавічы, Качановічы; каменныя магілы каля в. Слаўкава; курганныя могільнікі каля вёсак Мацылёўшчына, Міцькавічы, Нялепава, Хадатавічы, Чанавічы і інш. Помнікі гісторыі: брацкія могілкі салдат рус. арміі,
    што загінулі ў Першую сусв. вайну, і сав. воінаў і партызан у в. Сноў, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Вял. Лысіца, Еськавічы, Ракавічы, помнікі землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Аношкі, Вял. Ліпа, Грыцкавічы, Казлы, Лань, Лявонавічы, Новыя Навасёлкі, Салтанаўшчына, Саска Ліпка, Юшавічы. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Пакроўская царква (1773) і фрагменты сядзібы (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Вял. Ліпа, СпасаПраабражэнская царква [ 1806 (69)] у г.п. Гарадзея, фрагменты сядзібнапаркавага комплексу (2я пал. 18 — пач. 20 ст.) у в. Завушша, касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1760) і КазьмаДзям’янаўская царква (1846), палацавапаркавы ансамбль і сядзібны дом (сярэдзіна 19 ст.) у в. Сноў, Георгіеўская царква (1834) у в. Астроўкі, Мікалаеўская царква (мяжа 18 — 19 ст., у канцы 20 ст. абкладзена цэглай) у в. Мацылёўшчына, Пакроўская царква (1842—44) у в. Лань, Троіцкая царква (1826) у в. Салтанаўшчына, Дабравешчанская царква (канец 19 ст.) у в. Кунаса, Крыжаўзвіжанская царква (1915) у в. Вял. Лысіца. У в. Смалічы нарадзіўся бел. і польскі пісьменнік, філосаф, гісторык А.Незабытоўскі (1819—49), у в. Макашы — бел. паэт У.Жылка (1900—33), у в. Лявонавічы — бел. пісьменнік С.М.НовікПяюн (190694).