• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    О.ф. гістарычна змяняюцца. У італьян. оперы 18 ст. драматургічныя функцыі і структура розных вак. форм былі строга прадвызначаны і рэгламентаваны. Пазней выявілася тэндэнцыя да больш гнуткага, свабоднага іх выкарыстання, сцёрлася мяжа паміж рэчытатывам і закругленымі, больш разнастайнымі па будове і характары вак. эпізодамі, узніклі шматлікія мяшаныя формы. Перавага ў оперы пэўнай разнавіднасці О.ф. абумоўлівае яе жанр, гэ
    110
    ОРША
    та тычыцца, напр., песеннай оперы («Кветка шчасця» А.Туранкова), рэчытатыўнадэкламацыйнай (операзонг «Матухна Кураж» і «Візіт дамы» С.Картэса), манаоперы («Запіскі звар’яцелага» В.Кузняцова), оперыараторыі («Джардана Бруна» С.Картэса) і інш.
    Літ:. Кулешова Г.Г. Компознцня оперы. Мннск, 1983.
    Н.Р.Ганул, Г.Р.Куляшова.
    ОРДА Напалеон (11.2.1807, в. Варацэвічы Іванаўскага рна — 26.4.1883), беларускі і польскі піяніст, кампазітар, педагог, мастак. У 1823—27 вучыўся ў Віленскім унце, з якога быў выключаны за прыналежнасць да тайнага студэнцкага тва «Заране». Пасля паўстання 1830—31 эмігрыраваўуФранцыю. У 1847—48 дырэктар Італьян. оперы ў Парыжы, дзе атрымаў маст. адукацыю ў студыі П.Жэрара. 3 1856 жыў у Варацэвічах, у 1862—63 у Гродне, потым на Валыні (Украіна), быў хатнім настаўнікам музыкі. Сябраваў з Ф.Шапэнам, А.Міцкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў», у якім змясціў свае творы для фп. (паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі), рамансы і песні на словы С.Вітвіцкага і А.Плуга. Аўтар «Граматыкі музыкі» (Варшава, 1873). Шмат падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы і Літве, рабіў замалёўкі мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей. Вял. каштоўнасць для гісторыі архітэктуры маюць архіт. замалёўкі (больш за 200 па Беларусі), якія вызначаюцца строгай дакументальнасцю. У гэтай серыі малюнкі бел. гарадоў і мястэчак, у т.л. Гродна (больш за 20), Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан і інш. Паводле яго малюнкаў і акварэлей у 1873—83 створаны (мастак А.Місуровіч) і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). У г. Іванава пастаўлены помнік О. (1997, скульпт. І.Голубеў).
    Да арт. Орды Напалеона раённы музейны комплекс: I — домсядзіба ва ўрочышчы Чырвоны Двор; 2 — фрагмент карціннай галерэі.
    У 2000 у в. Варацэвічы засн. раённы музейны комплекс яго імя.
    Літ.: Клнмчук В.А. Наполеон Орда. Творец архнтектурного пейзажа. Брест, 2007; Несцярчук Л.М. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны. Мінск, 2012;Чаропка В. Напалеон Орда. Выдатны беларускі музыка і мастак. Мінск, 2013.
    ОРДАР архітэктурны, пэўнае спалучэнне нясучых і нясёных частак стоечнабэлечнай канструкцыі, іх структура і маст. апрацоўка. Класічная сістэма О. склалася ў Стараж. Грэцыі. Асн. О. атрымалі найменні ад назваў плямён і абласцей: дарычны ордар, іанічны ордар, карынфскі ордар. Разнавіднасць дарычнага О. — тасканскі О., карынфскага і іанічнага — кампазітны О. Абавязковыя састаўныя часткі: нясучыя — калона (аздобленая канелюрамі) з капітэллю і базай (у дарычным О. без базы), часам з п’едэсталам; нясёныя — антаблемент, які складаецца з архітрава, фрыза і карніза. Дэталі О. ўпрыгожваюць разнымі ці цягавымі профілямі — абломамі архітэктурнымі. Асаблівасці кожнага О. — у прапорцыях, прарысоўцы абломаў і формах капітэлі. Змена суадносін паміж нясучымі і нясёнымі часткамі О. надае яму і збудаванню ў цэлым разнастайныя маштабнасць і характар. На тэр. Беларусі О. і ордарныя сістэмы выкарыстоўваліся ў культавай, палацавай, грамадзянскай архітэктуры стыляў барока, класіцызму, эклектыкі, мадэрну, неакласіцызму, а таксама ў архітэктуры 1940—50х гг.
    ОРДЫ НАПАЛЕОНА РАЁННЫ МУЗЁЙНЫ КОМПЛЕКС. Засн. ў 2000 у в. Варацэвічы Іванаўскага рна як раённы цэнтр нар. мастацтва. 3 2005 сучасная назва. У складзе музейнага комплексу музей Н.Орды, яго домсядзіба ва ўрочышчы Чырвоны Двор, карцінная галерэя, майстэрні па адраджэнні старадаўніх рамёстваў, конны двор, пейзажны парк, гасцініца і шэраг інш. аб’ектаў. У 2007 адкрылася для наведвальнікаў карцінная галерэя — 1я чарга музейнага комплексу. Пл. экспазіцыі 266 м2. Асн. фонд карціннай галерэі — 3528 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 241 (2015). Экспазіцыя размешчана ў 5 залах. У 1й зале мемар. пакой Н.Орды, які расказвае пра яго бацькоў і сваякоў, перыяд вучобы ў Свіслачы і Вільні, жыццё ў Парыжы. У наступных дзвюх залах размешчана экспазіцыя літаграфій і акварэлей Н.Орды «Творчыя вандроўкі мастака», прадстаўлены копіі выданняў складзеных ім «Граматыкі музыкі» і падручніка польскай мовы. У 4й зале дэманструюцца карціны рэгіянальных мастакоў. Апошняя зала выкарыстоўваецца для размяшчэння зменных выставак.
    ОРША, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Аршанскага рна, на р. Дняпро пры ўпадзенні ў яго р. Аршыца. За 80 км на Пд ад Віцебска. Вузел чыгунак на Мінск, Магілёў, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель і аўтадарог. 116,6 тыс. ж. (2015).
    111
    ОРША
    Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 як горад Рыпа Полацкага княства. У пач. 12 ст. ў Віцебскім княстве. 3 1320 О. ў складзе ВКЛ. У 1й пал. 14 ст. па ініцыятыве кн. Альгерда ўзведзены гар. ўмацаванні, у 1398—1407 паводле загаду кн. Вітаўта пабудаваны Аршанскі замак. Аршанская харугва ў складзе войска ВКЛ удзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. Паводле гіст. крыніц за 1555 М.К.Радзівіл Чорны заснаваў у О. кальвінскі (пратэстанцкі) збор — адзін з першых у Беларусі. 3 1560х гг. О. — дзярж. ўладанне, цэнтр Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ. Горад займаў выгаднае становішча на водным шляху на Дняпры. Меў гандлёвыя сувязі з Расіяй, Польшчай, Прыбалтыкай, Украінай, быў транзітным цэнтрам. У сярэдзіне 17 ст. — каля 5 тыс. ж. У 1620 горад атрымаў магдэбургскае права і герб — у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога сярэбраны крыж. О. з’яўлялася значным рэліг. цэнтрам. 3 1592 існавала праваслаўнае брацтва. У 16— 18 ст. былі засн. і дзейнічалі езуіцкі калегіум, Куцеінскія Богаяўленскі і Успенскі манастыры, Ільінская царква, манастыры бернардзінцаў, базыльян, дамініканцаў, францысканцаў уніяцкі Пакроўскі манастыр, касцёлы Раства Дзевы Марыі, тры
    Аўтавакзал уг. Орша.
    нітарыяў, місіянераў, марыявітак, базыльян, цэрквы Раства Маці Божай, Вазнясення, Іаана Багаслова і інш. У 1630 пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры бел. асветнік Спірыдон Собаль заснаваў Куцеінскую друкарню. У 17 ст. О. была адным з буйных маст. цэнтраў Беларусі, дзе працавалі знакамітыя майстры (разьбяры, цесляры, ювеліры, збройнікі, мастакі і інш.). 3 О. паходзяць многія рукапісныя помнікі бел. пісьменства. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 і Паўн. вайну 1700—21 горад моцна пацярпеў, колькасць насельніцтва скарацілася больш чым у 5 разоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) О. у Рас. імперыі, цэнтр Аршанскай правінцыі Магілёўскай губ. — 793 ж. У 1776 — 1700 ж., горад пазбаўлены магдэбургскага права. У 1781 нададзены новы герб: уверсе — палова герба Рас. імперыі, унізе — у блакітным полі 5 стрэл. У 1791 адкрыта 2класнае нар. вучылішча. 3 1796 цэнтр павета Бел., з 1802 — Магілёўскай губ. Летам 1812 горад захапілі франц. войскі. Інтэндантам О. быў прызначаны А.Бейль (пазней вядомы пісьменнік Стэндаль). У ліст. 1812 у час адступлення французы спалілі горад. У 1848 прыняты новы план забудовы. 3 2й пал. 19 ст. пасля будаўніцтва чыгунак О. — буйны чыг. вузел, аршанская прыстань — знач
    ны транспартны пункт на Дняпры. У 1881 — 5025ж.,82купецкія сям’і 1йі 2й гільдый. Былі адкрыты тэлеграфная станцыя (1869), гар. публічная бка імя А.С.Пушкіна (1899). У 1897 — 13 161 ж. Пад кіраўніцтвам мясц. аргцый РСДРП і Аршанскага сацыялдэмакр. кта Бунду ў 1905 адбыліся выступленні працоўных. 3 1906 працавала рэальнае вучылішча, з 1911 — жаночая настаўніцкая семінарыя. 3 лют. 1915 выдавалася газ. «Оршанскмй вестннк». 3 2.2.1919 О. ў складзе Гомельскай, з 18.11.1920 Віцебскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Аршанскіх рна і акругі БССР (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 17.3.1938 горад абл. падпарадкавання. У 1939 — 37,6 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 О. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі ў О. некалькі канцлагераў для сав. ваеннапалонных і насельніцтва, у якіх знішчылі 19 тыс. чал. У пач. вайны ў баях пад О. 14.7.1941 упершыню былі выкарыстаны рэактыўныя ўстаноўкі «БМІЗ» («Кацюша»). Дзейнічала Аршанскае антыфаш. падполле. 41 вайсковаму злучэнню і часці, якія вызначыліся ў баях за вызваленне горада, нададзены ганаровыя найменні «Аршанскіх». На дзень вызвалення ў О. было каля 3 тыс. ж., горад быў ператвораны ў руіны. Пасля вайны адноўлены. У 1959 — 64,4 тыс. ж., у 1970 — 100,6 тыс. ж., у 1998 — 125,7 тыс. ж.
    У сярэдзіне 20 ст. горад развіваўся паводле генпланаў 1940, 1948, 1957, арыентаваных на аб’яднанне разрозненых раёнаў. У 1970я — пач. 1990х гг. сфарміравалася сучасная горадабуд. структура О., якая ўключае 6 раёнаў забудовы (цэнтр., прывакзальны, паўн., паўд., задняпроўскі, ільнокамбіната). Яна мае ў аснове трохпрамянёвую сістэму планіроўкі, што сфарміравана пл. Леніна з прылягаючым прьгдняпроўскім паркам, вуліцамі Леніна, Міра. Паводле праекта дэталёвай планіроўкі цэнтра і водназялёнага дыяметра
    112
    ОРША
    (1982, архіт. В.Жаўняк) сфарміравана плошча каля развілкі вуліц Міра, Астроўскага і Камсамольскай. У забудове пераважаюць 5—9павярховыя дамы. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2006 у паўд.ўсх. напрамку. Праведзена рэканструкцыя цэнтр. Дома культуры, чыг. вакзала, пабудаваны аўтавакзал. Вядзецца забудова мікрараёнаў Задняпроўе 3, 5.
    У 2015 каледжы: мед., механікаэканам., чыг. транспарту Бел. чыгункі, 3 прафес.тэхн.; школа мастацтваў, 3 гімназіі, 22 сярэднія і 1 дапаможная школы, 2 спецыялізаваныя дзіцячаюнацкія школы алімпійскага рэзерву, 44 дашкольныя установы, 9 бк,
    4 бальніцы, 4 паліклінікі, метадычны Цэнтр нар. творчасці і культ.асветніцкай работы, Дом рамёстваў, музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны з 6 філіяламі (музеі этнаграф. «Млыны», У.С.Караткевіча, мемар. К.С.Заслонава, драўлянай скульптуры рэзчыка С.С.Шаўрова, гісторыі і культуры горада), гар. маст. галерэя В.А.Грамыкі, rap. Цэнтр культуры, Палац культуры. Брацкія могілкі і брацкія магілы сав. воінаў, падпольшчыкаў, ахвяр фашызму, ваеннапалонных, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. комплекс «Кацюша», мемар. парк герояў з Курганам Бессмяротнасці, помні