• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПАКРОВЫ, Пакроў, Пакравы, старажытнае свята. Адзначаецца 14 кастр. праваслаўнымі. У аснове свята — з’яўленне ў 910 у Канстанцінопалі Блажэннаму Андрэю і яго вучню Епіфану Багародзіцы, якая трымала над малельнікамі ў храме белае пакрывала і прамаўляла малітву пра выратаванне свету. У нар. уяўленні паняцце «П.» атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды гэтага часу: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом». У народзе казалі, што на П. зіма закрывае лета, а Бог пячатае
    зямлю. 3 гэтага свята пачыналася зімаванне скаціны ў хляве: «Пакрова — зарыкала ў хляве карова». Па П. складалі прагноз надвор’я на будучы год: «Калі да Пакрова дня снег не пакрыў зямлю, на Каляды не будзе снегу»; «Якое надвор’е ў дзень Пакрова, такое яно будзе і ўсю зіму да вясны»; «Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых (1 ліст.) краты зямлю точаць, то зіма будзе снежная і марозная». Асабліва пільна сачылі на П. за напрамкам ветру: паўн. пакроўскі вецер прадказваў суровую зіму, а паўд. — мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсх. вецер, зіма будзе маласнежная, зах. — наадварот, вельмі снежная. Пчаляры прыкмячалі: калі дажджлівы дзень на П. — на наступны год пчолы збяруць багата мёду. У гэту вясельную пару хлопцы выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні П. варажылі на замужжа: набіралі ў фартух апалае лісце і вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туДЫ І замуж ІСЦІ. У.А.Васілееіч. ПАКРОЎСКІ Барыс Аляксандравіч (23.1.1912, Масква  5.6.2009), расійскі і беларускі оперны рэжысёр, педагог. Нар. артыст Беларусі (1955).
    Б.А. Пакроўскі.
    Нар. артыст СССР (1961). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1937). Працаваў у Расіі, у т.л. ў 1943—82 у Вял. тэатры ў Маскве (у 1952—63 і 1967—82 гал. рэжысёр). На сцэне Дзярж. Вял. тэатра оперы і балета Беларусі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944) і «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Дзярж. прэміі СССР 1947,
    121
    ПАКРОЎСКІ
    1948, 1949, 1950. Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія Расіі 1994, 2004.
    ПАКРОЎСКІ Веньямін Веньямінавіч (1840, Магілёўская губ. — 15.8.1881), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1862). 3 1862 працаваў у Віцебскай буд.дарожнай камісіі, з 1865 малодшы інжынер Віцебскай губ. з 1873 у Будаўнічым кце. 3 1876 полацкі епархіяльны архітэктар. Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы ў в. Валынцы Верхнядзвінскага рна (1881).
    ПАКРЬІШКІН Пётр Пятровіч (22.7. 1870, г. Іркуцк, Расія —18.2.1922), рускі архітэктар і рэстаўратар. Акадэмік архітэктуры (1909). Скончыў Вышэйшае маст. вучылішча пры 1мператарскай Акадэміі мастацтваў (1895), з 1900 выкладаў у ёй. Вывучаў і рэстаўрыраваў архіт. помнікі, у т.л. ў Беларусі: Полацкі Сафійскі сабор (1909), Супрасльскую царквукрэпасць, Лідскі замак (1908—10), Гродзенскую Барысаглебскую царкву (упершыню зрабіў рэканструкцыю гэтагахрама, 1904—06).
    ПАЛАНІЗМЫ, словы, запазычаныя з польскай мовы. У бел. мову пачалі пранікаць з канца 14 ст. Гэты працэс асабліва актывізаваўся ў 17 ст., калі частка бел. зямель аказалася ў залежнасці ад Рэчы Паспалітай. Ак
    Паланэчкаўскі палацавапаркавы комплекс.
    тыўнае папаўненне слоўніка бел. мовы П. працягвалася да 1930х гг. Запазычанне адбывалася 2 шляхамі: вусным (у выніку зносін беларусаў з палякамі як суседнім народам і прадстаўнікамі польск. народа, якія жылі ў Беларусі) і пісьмовым (праз пераклады твораў з польск. мовы на бел.). Сярод П. выдзяляюцца грамадскапаліт. тэрміны («айчына», «братэрства»), ваен. («моц», «палкоўнік»), быт. («пярсцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант») і інш. Праз польск. мовуўлексіку бел. мовы прыйшла значная колькасць слоў з інш. моў (напр. лац. «колер», ням. «карэта»).
    Лексіка польск. паходжання ў сучаснай бел. мове характарызуецца: спалучэннямі «ен» («эн»), «ён» («он»), «ан» на месцы насавых галосных [?] [4] («парэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); «дл» («кавадла», «страшыдла»), «лу» паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксамі «іска» («вятрыска»); «унак» («пакунак»); «ізна» («бялізна»); «ца» («абаронца»); цвёрдым вымаўленнем зычных перад галоснымі [е] [э]: «бэз», «пэўны»; [я] ([а]) на месцы ўсх.слав. [е] ([э]): «жалязка», «бляск»; гукам [ц] (на месцы [ч]): «цудоўны» (рус. «чудесный»), «цурацца» (рус. «чуждаться»).
    У маст. лры П. выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту эпохі,
    для індывідуалізацыі мовы персанажаў, рэаліст. паказу жыццёвых сітуацый, камічнага эфекту праз перанасычанасць імі (т.зв. макаранічная мова). Шмат П. сустракаецца ў творах Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, Я.Брыля, У.Караткевіча і інш. пісьменнікаў.
    ПАЛАНЭЧКАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Паланэчка Баранавіцкага рна. Належаў Радзівілам. Закладзены ў 1773 М.Радзівілам. Уключаў палац з парадным дваром, сад, «французскі» і «англійскі» паркі, капліцу, водную сістэму, млын і гасп. двор. Палац — прамавугольны ў плане асн. аб’ём франтальнай кампазіцыі са скляпеністымі падваламі, накрыты 4схільным дахам. Цэнтр. 2павярховы аб’ём злучаны галерэямі з квадратнымі ў плане аднапавярховымі бакавымі павільёнаміфлігелямі. Парадны фасад вылучаны шырокім рызалітам з трохвугольным франтонам і дэкарыраваны гермамі ў выглядзе 6 укарочаных пілястраў са скульпт. выявамі стараж.грэч. філосафаў. Гермы таксама падтрымлівалі карніз крылаў бакавых галерэй, служылі аправай портэфенетраў. На тымпане франтона меліся ляпныя выявы радзівілаўскага арла, княжацкай мітры, манаграмы ўладальнікаў у абрамленні вянка з лісця. У інтэр’еры вылучаліся спальня кн. Канстанціна з 3арачнай аркадай, якая абапіралася на калоны з карэльскай бярозы, атаксама вял. зала з люстранымі сценамі на 2м паверсе. У палацы мелася вял. калекцыя кніг і каштоўных рэчаў. Сярод іх: абраз Маці Божай, што была прывезена Янам III з Вены, драўляны крыж вышынёй каля 40 см, які насіў кн. М.Радзівіл Сіротка падчас свайго паломніцтва ў Святую Зямлю, партрэт М.Каперніка. У 20 ст. будынак палаца некалькі разоў гарэў. Палац унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    122
    ПАЛЕАГРАФІЯ
    ПАЛАНЭЧКАЎСКІ ЮР’ЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік драўлянага дойлідства з элементамі неаготыкі ў в. Паланэчка Баранавіцкага рна. Пабудаваны непадалёк ад Паланэчкаўскага палацавапаркавага комлексу ў 1751 на месцы мураванага храма, узведзенага вял. кн. літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам у 1437. У 1899 рэканструяваны паводле праекта архіт. К.Вайцахоўскага. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда з 2 сакрысціямі. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, сакрысціі — аднасхільнымі, апсіда — гранёным вальмавым. Гал. фасад з 2 вежамі, завершанымі чацверыкамі з высокімі пірамідальнымі шатрамі, і франтонам з акномружай. Уваход вылучаны дэкар. ганкам з 2схільнай навіссю на 2 калонах. Сцены гарызантальна ашаляваны. Аконныя праёмы спічастыя і прамавугольныя. У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент. У інтэр’еры арганныя хоры віленскага майстра Ф.Астрамескага (1897), абразы 18—19 ст., разны драўляны алтар, 2 чыгунныя мемар. дошкі (1829 і 1836) на ўшанаванне роду Радзівілаў. Перад храмам узведзена квадратная ў плане драўляная аднаярусная званіца пад пакатым шатром. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ПАЛАТАЛІЗАЦЫЯ, дадатковая да асноўнай артыкуляцыя зычных, якая выражаецца ў пад’ёме сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення і суправаджае губную, пярэднеязычную або заднеязычную артыкуляцыю зычнага. У бел. мове палаталізаванымі могуць быць усе зычныя, за выключэннем «ж», «ш», «дж», «ч», «р», «Ў». Гукі, ддя якіх П. — асн. артыкуляцыя, з’яўляюцца палатальнымі (бел. «j»). Пстарычна адрозніваюць 3 тыпы П.: першая П. (да 6 ст.) — змяненне заднеязычных «г», «к», «х» перад галоснымі пярэдняга рада ў «ж», «ч», «ш» («нога — ножька», «крнкь —
    Паланэчкаўскі Юр ’еўскі касцёл.
    крнчншн», «страхь — страшьнь»); другая П. (6—7 ст.) — змяненне «г», «к», «х» перад «Ф» і «н» ў «з», «ц», «с» («помогу — помозм», «рука — руцф», «ворогь — ворозн»); трэцяя П. (7 — 9 ст.) — змяненне «г», «к», «х» пасля галосных пярэдняга рада ў «з», «ц», «С» («КЬНАГЫНН — КЬНАЗЬ», «лнкь — лнці», «вьхь — весь»),
    Д.В.Дзятко.
    ПАЛЕАГРАФІЯ (ад грэч. palaios старажытны + graphe пісанне), гісторыкафілалагічная дысцыпліна, якая вызначае паходжанне (час і месца стварэння), змяненне і асаблівасці тэр. пашырэння стараж. помнікаў пісьменства (скруткаў, грамат, кніг і інш.). Асн. метад даследавання — вывучэнне знешніх прыкмет храналагічна дакладна датаваных тэкстаў, параўнанне і супастаўленне іх паміж сабой і вызначэнне на аснове атрыманых дадзеных часу і месца напісання недатаваных помнікаў стараж. пісьменства. П. дапамагае даказаць сапраўднасць або выявіць фальсіфікацыю рукапіснага дакумента, часам — у выпадку сапсаванасці пісьмовага помніка — расшыфраваць яго змест, вызначае матэрыялы і сродкі пісьма, прасочвае змены графічнай формы пісьмовых знакаў на працягу развіцця пісьменства, вывучае сістэмы скарачэнняў, аздабленне і афармленне рукапісаў і кніг, выяўляе аў
    тарства стараж. тэкстаў. У 18—19 ст. была распрацавана навук. П. еўрап. пісьмёнаў па 4 алфавітах: грэч., лац. і слав. — глагалічным і кірылічным. Значны ўклад у развіццё П. зрабілі Я.Ф.Карскі, А.І.Сабалеўскі, І.І.Сразнеўскі, В.М.Шчэпкін. 3 палеаграфічнага пункту гледжання помнікі пісьменства, створаныя ў Беларусі, вывучалі І.І.Грыгаровіч, М.В.Каяловіч, М.Я.Нікіфароўскі, М.В.ДоўнарЗапольскі, А.П.Сапуноў, У.І.Пічэта, М.Н.Улашчык, В.І.Баркоўскі і інш. Еўрапейская П. працуе ў асноўным з 2 відамі матэрыялаў для пісьма: пергаментам і паперай, радзей — з берастой, лубам, дошкамі. Дакладнасць вызначэння храналагічных звестак для пергаментных рукапісаў складае да паловы стагоддзя, для папяровых помнікаў пісьменства яна значна большая дзякуючы паказанням філіграней — фабрычных знакаў паперы, дэкар. элементаў (вязі, арнаменту, ілюстравання) і інш. Месца напісання помнікаў стараж. пісьменства вызначаецца не так дакладна, як час іх стварэння, у сувязі з тым што прыметы, па якіх гэта вызначаецца (графіка, дыялектныя асаблівасці мовы і інш.), пастаянна ўзаемадзейнічаюць і змяняюць тэр. свайго пашырэння. П. цесна звязана з гісторыяй, эпіграфікай, геральдыкай, сфрагістыкай, археалогіяй, лін