• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    зея БССР» (1973) і інш. Стварыла экспазіцыі філіялаў Нац. маст. музея Беларусі «Мемарыяльны музей З.Азгура», «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва Беларусі 1й паловы 19 ст.» (абедзве 2000).
    Тв.: Что в нменн тебе моём? Мінск, 2010.
    ПАНЯМОННЕ, гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае тэр. Гродзенскай і сумежных частак Брэсцкай і Мінскай абласцей. На Пд мяжуе з Зах. Палессем (у вярхоўях рэк Нараў і Ясельда да Бярозы і Івацэвіч), на У і ПнУ адпаведна з Цэнтр. Беларуссю і Паазер’ем (на 3 ад Баранавіч па Налібоцкай пушчы, на Маладзечна, Мядзел, Паставы). Насельніцтва этнагенетычна склалася на слав. аснове, з удзелам асіміляваных літоўцаў (стараж. літвы і аўкштайтаў), яцвягаў, прусаў, татараў і інш. У Сярэднія вякі рэгіён быў вядомы пад назвай Літва, побач з якой ужывалася і другая назва — Чорная Русь. Пазней, у 13 ст., калі рэгіён апынуўся ў цэнтры важных паліт. падзей, якія аказалі непасрэдны ўплыў на ўтварэнне ВКЛ, этнічны склад насельніцтва рэгіёна папоўніўся за кошт шырокай хвалі перасяленцаў з Мазовіі, Прусіі, Жэмайціі, што сцякаліся сюды пад націскам тэўтонскай агрэсіі, а таксама мігрантаў з паўд.рус. зямель, якія падвяргаліся спусташальнаму манголататарскаму нашэсцю.
    У выніку этнічнага сімбіёзу на слав. аснове складваецца рэгіянальны тып культуры, у якой спалучаліся зах.рус. (бел.), польск. і балцкія рысы. Паводле 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) П. адышло да Расіі. На яго тэр. былі створаны Літоўская (1797—1801), пасля Гродзенская і Віленская губерні. 3 1920 П. ў складзе Польшчы, у 1939 уз’яднана з БССР. У ландшафтах П. ўзгоркавыя ўзвышшы і перасечаныя раўніны чаргуюцца з шырокімі нізінамі, дрэніраванымі русламі Нёмана і яго прытокаў. Дзярновападзолістыя глебы, што развіліся на лёсападобных суглінках
    130
    ПАПАРАЦЬ
    і водналедніковых супесках, пры захаванні адпаведных агратэхн. правіл давалі высокія ўраджаі. У структуры пасеваў першае месца займала жыта. Затым ішлі авёс, пшаніца, грэчка, ячмень, гарох, бульба, лён, проса, рэпа, каноплі. У 2й пал. 19 ст. пашырыліся пасевы кармавых траў, што паляпшалі структуру глебы і стымулявалі развіццё жывёлагадоўлі. Палі апрацоўвалі з дапамогай т.зв. літоўскай (палескай) сахі, якая была прыстасавана да мясц. умоў і мела часта больш лёгкую канструкцыю для аднаконнай (ці аднаваловай) запрэжкі. Значнае развіццё мануфактурнай вытворчасці садзейнічала ўмацаванню гандлёвых адносін. Шырокі pasMax у П. атрымаў кірмашовы гандаль. Да аграрнай рэформы 2й пал. 16 ст. характэрным тыпам сельскіх пасяленняў была невял. вёска са свабоднай (бессістэмнай) забудовай. У выніку правядзення валочнай памеры ўзнікла шмат новых вёсак вулічнага тыпу, якія размяшчаліся на адкрытай мясцовасці ўздоўж дарог і гандлёвых трактаў, паблізу рэк і азёр. Прадстаўнікі свабоднага саслоўя — дробная шляхта, аднадворцы — пражывалі ў аколіцах, засценках, фальварках, назвы якіх часцей паходзілі ад прозвішчаў жыхароў (сваякоў з аднолькавым прозвішчам). Кожны двор уяўляў аўтаномную ячэйку, слаба ўвязаную з агульнай структурай пасялення. Найб. тыповай для сялянскіх сядзіб была пагонная (аднарадная) сістэма забудовы. Гумны, пуні для сена ставілі на некаторай адлегласці ў канцы сядзібы ці насупраць на другім баку вуліцы. Там жа нярэдка будавалі свірны, сярод якіх вылучаліся характэрныя для рэгіёна 2павярховыя лямусы. Тыповая планіровачная структура традыц. жылля — хата+сенцы+камора. У пач. 20 ст. яна ускладнілася вылучэннем функцыянальна самаст. кухні, спальні, святліцы. Дамы дробнай шляхты мелі падсені ці ганак (у 2й пал. 19 ст. пачалі будаваць і ў сялянскім жыллі). У нар. архітэктуры П. актыўна
    пераймаліся асобныя зах. канструкцыйныя формы і ўдала перапрацоўваліся ў іх спалучэнні з традыц. У 19 ст. нярэдка сустракаліся будоўлі з брусковых бярвён, рубленых у гладкі («чысты», «нямецкі») вугал. Высокія 2схільныя і паўвальмавыя дахі мелі кроквенную канструкцыю, захавалася і традыц. апорная канструкцыя на стаяках і сохах. Дахі крылі саломай («пад шчотку», «пад страхоўку»), гонтай і чарапіцай. Характэрная прыкмета культурных ландшафтаў — прыдарожныя крыжы і капліцы.
    Тыповай верхняй вопраткай жыхароў П. служылі бурнос з каўняром свабоднага крою і прыталеная світа (сярмяга) з вузкім стаячым каўняром, сшытая з даматканага шэрага і цёмнашэрага сукна. Дробная шляхта і дзярж. сяляне замест сярмягі насілі капот з шэрага і шэразялёнага сукна, жанчыны — больш кароткую катанку. 3 інш. тыпаў верхняй вопраткі ў шырокім ужытку былі кажух, палатняны насоў, курта (спанцэрка), жаночы кафтан (каптанік), мужчынская безрукаўка (камізэлька). Звычайны комплекс жаночага адзення складаўся з ільняной кашулі, андарака (або спадніцы), фартуха, гарсэта. Кашулі з прамымі полікамі мелі адкладны каўнер і рукавы з абшлагамі. Стараж. тунікападобная кашуля раней, чым у інш. рэгіёнах, стала споднім адзеннем. Святочныя кашулі, ільняныя фартухі ўпрыгожвалі вышыўкай, у якой дамінаваў геамет
    Удзельнікі Міжнароднага форуму студэнцкіх хароў «Папарацькветка». 2014.
    рычны арнамент; найб. распаўсюджаная фігура — васьмівугольная зорка, у стылізаванай выяве блізкая да раслінных форм. Гарсэты з цёмнага сукна шылі прыталенымі, часта з надрэзамі ў ніжняй частцы. Чапец (або каптур) нярэдка меў навушнікі і абшываўся па краі чырвонай стужкай, як самаст. ўбор захаваўся да пач. 20 ст., звычайна яго надзявалі замужнія жанчыны на святы. Панёманскія ўзорыстыя посцілкі, ручнікі, дываны, абрусы вызначаліся багаццем маст. сродкаў, высокім майстэрствам выканання. У вытворчасці керамічнага посуду і яго дэкар.засцерагальнай апрацоўцы задымліванне часта спалучалася з глянцаваннем. Мясц. гаворкі жыхароў П. ўваходзяць у паўд.зах. дыялект.
    В.С.Цітоў.
    ПАПАВІЦКІ Георгій Канстанцінавіч (12.12.1890, с. Увары Астраханскай вобл., Расія — 9.7.1948), расійскі і беларускі габаіст, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1938). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1911). Працаваў у Саратаўскай, Бакінскай кансерваторыях. У 1933—41 у Бел. кансерваторыі (з 1940 праф.). Адначасова ў 1912—48 артыст сімф. і оперных аркестраў у Баку, Мінску, Саратаве. Яго дзейнасць паўплывала на развіццё выканальніцтва на духавых інструментах у Беларусі.
    «ПАПАРАЦЬКВЁТКА», міжнародны форум студэнцкіх хароў. Право
    131
    ПАПАРАЦЬ
    дзіцца з 2006 у Мінску штогод. Заснавальнік і арганізатар — калектыў БДУ. Асн. мэта правядзення — захаванне і развіццё лепшых традыцый бел. і сусв. харавой творчасці, муз. асвета моладзі, умацаванне творчых сувязей паміж харавымі калектывамі Беларусі, краін бліжэйшага і далёкага замежжа. У праграме форуму майстаркласы, творчыя сустрэчы з вядомымі кампазітарамі, конкурсныя канцэрты і выязныя галаканцэрты. Сярод пераможцаў (2014): нар. акадэмічны хор Гомельскага каледжа мастацтваў імя М.Ф.Сакалоўскага у намінацыях «Лепшы хор» «Лепшы дырыжор» (В.Румілава), «Лепшая салістка» (В.Чарняўская); нар. харавая капэла Бел. нац. тэхн. ўнта — «Лепшае выкананне духоўнай праграмы»; акадэмічны хор Маскоўскага дзярж. інта электроннай тэхнікі (г. Зеленаград, Расія) — «Лепшы канцэртмайстар» (М.Клімава).
    Д. В. Шульга.
    ПАПАРАЦЬКВЁТКА, расліна без кветак з доўгім пёрыстым лісцем, якая ў бел. фальклоры ўяўлялася міфічнай кветкай, што валодае цудадзейнымі магчымасцямі. У вуснапаэт. творчасці цвіце толькі на Купальскую ноч (гл. Купаллё). Лічылася, што гэта працягваецца толькі некалькі імгненняў; па інш. версіях «ад поўначы да світанку». Той, хто заўладаў кветкай, атрымліваў здольнасць разумець мову звяроў, птушак, раслін, бачыць схаваныя ў зямлі скарбы, мог стаць незвычайна багатым, не прыкладаючы для гэтага намаганняў, мог «чытаць» лёсы людзей, вылечваць хворых.
    ПАПЛАЎСКАЯ Наталля Мікалаеўна (н. 19.1.1931, г. Саратаў, Расія), беларускі мастак. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1964). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Творы вызначаюцца казачнапаэт. інтэрпрэтацыяй сюжэтаў, зваротам да фалькл. матываў, тэматыкай нар. жыцця. Аўтар цыклаў «Палессе» (1967), «Прырода і дзеці» (1968),
    Н. Паплаўская. Браслаў. Снежны гарадок. Серыя «Па Браслаўшчыне». 2003.
    «Музей прыроды» (1972—91, 2001), «Браслаўскія матывы» (1975, 1977— 78, 1981—84), «Помнікі гісторыі і архітэктуры Беларусі» (1977—89), «Браслаўшчына» (1981—82), «Браслаўская восень» (1984), «Мы з «Чырвонай кнігі» (2004), «Браслаўшчына. Дзённік мастакоў» (2005); літаграфій «Чарнічка» (1969), «Сям’я» (1970), «Залатая яблынька» (1971); акварэльных серый «Па Браслаўшчыне», «Лясныя гісторыі» (абедзве 2003) і інш. Аформіла выданні бел. нар. казак «Музыкачарадзей», «Лёгкі хлеб» (абодва 1969), «Дрэва кахання» (1980, разам з Г.Г.Паплаўскім), твораў Р.Кіплінга, Ш.Перо і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.
    Тв.'. Жнзнь в творчестве = The creative life. Жнвопнсь. Графнка. Нллюстрацня. Мннск, 2002 (разам з Г.Г.Паплаўскім, К.Г.Паплаўскай).
    Г.А. Фатыхава.
    ПАПЛАЎСКАЯ Таццяна Віктараўна (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1996), праф. (1998). Скончыла Мінскі інт замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Даследуе агульнае мовазнаўства, фанетыку, камунікатыўную і функцыянальную лінгвістыку. Аўтар на
    вук. работ «Параўнальная тыпалогія беларускай і англійскай моў» (1983, у суаўт.), «Сегментарная фанетыка і прасодыя вуснай мовы» (1993), «Моўны рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995).
    Тв.: Об уннверсалмях в супрасегментной фонетнке // Опнсательная м сравннтельная фонетнка: теоретнческне н прнкладные проблемы. Мннск, 1996. Теорня н практнка коммуннкатнвного менеджмента: вопросы н заданмя: практвкум для магмстрантов. Мпнск, 2014 (разам з Т.І.Свістун).
    ПАПЛАЎСКАЯ Ядвіга Канстанцінаўна (н. 1.5.1949, в. Далідавічы Валожынскага рна), беларускі кампазітар, эстрадная спявачка і выканальніца на клавішных інструментах. Нар. артыстка Беларусі (2005).
    Я. К. Паплаўская.
    Скончыла Бел. кансерваторыю па класах фп. (1972) і кампазіцыі (1988). 3 1971 артыстка вак.інструм. ансамбля «Верасы», з 1987 салісткавакалістка Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга. У 1988 разам з мужам А.Ціхановічам арганізавала Тэатр песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча і творчую студыю пры ім (з 2002 прадзюсарскі цэнтр «ПрофіАртВідэон»). Выступае (з А. Ціхановічам) у складзе эстр.вак. дуэта. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімф. паэмы (абедзве 1988), фартэпіяннага пераказу для нотнага альбома «Уладзімір Мулявін. Беларусь — мая песня» (2006), дзіцячых п’ес для фп., хароў, рамансаў, шматлікіх апрацовак і аранжыровак бел. песеннага фальклору і інш. Выпус