Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПАНАРАМА (ад грэч. pan усё + horama від) у мастацтве, 1) адмысловы сінтэтычны від прасторавага, манумент. мастацтва, масавага відовішча, які стварае ў гледача ілюзію прысутнасці пры адлюстраванні падзеі. У адрозненне ад дыярамы ахоплівае ўвесь гарызонт. Пры стварэнні П. выкарыстоўваецца панарамная перспектыва, якая патрабуе наяўнасці адпаведнай формы архіт. будынка — ратонды. Глядач у цэнтры такой канструкцыі назірае карцінустужку і размешчаны перад ёй прадметны план. Вял. значэнне пры гэтым маюць адмысловае тэхн. абсталяванне ратонды, арганізацыя верхняга штучнага ці натуральнага асвятлення, узровень і памеры назіральнай пляцоўкі, наяўнасць аўдыёэфектаў. Найб. раннія ўзоры П. звязаны з картаграфіяй і графікай. У стараж. атласах карты гарадоў і сцэны бітваў уяўлялі сабой аксанаметрычныя малюнкі. Яны захоўвалі тапаграфічны сэнс і фіксавалі мясцовасць з птушынага палёту. Такога тыпу малюнкі часцей за ўсё называлі «відамі» і «праспектамі». Існавалі таксама карты, якія спалучалі розныя віды. Аглядаць іх можна было толькі з розных кропак. Упершыню тэрмін «П.» ў канцы 18 ст. ўвёў ва ўжытак ірландскі мастак Р.Баркер. У пач. 19 ст. найб. папулярнымі былі пейзажныя П. — віды гарадоў і ландшафтаў. У 1809 П.Маршал стварыў дынамічную П., калі паслядоўна намаляваныя сцэны змянялі адна адну ў выніку накручвання палатна з валіка на валік. 3 сярэдзіны 19 ст. пейзажныя П. саступілі месца батальным. У канцы стагоддзя з’явіліся П. біблейскаміфалагічныя.
2) Пейзажны матыў з характэрнымі тыпамі кампазіцый, у якім від адкрываецца з вельмі шырокага пункту агляду, пераважна з вышыні, і мае вял. глыбіню аглядаемай прасторы. Панарамныя віды бел. гарадоў прадстаўлены ў атласах і гравюрах М.Цюнта, гравюрах з «Хронікі ўсяго свету» М.Бельскага, Г.Келера,
афортах Т.Макоўскага, акварэлях Ю.Пешкі, малюнках Н.Орды. Элементы П. сустракаюцца і ў жывапісным палатне «Бітва пад Оршай» невядомага мастака 16 ст. У бел. жывапісе 20 — пач. 21 ст. панарамныя ракурсы выкарыстоўвалі ў сваіх кампазіцыях Я.Батальёнак, Г.Вашчанка, В.Вярсоцкі, В.Грамыка, В.Губараў, М.Данцыг, А.Каржанеўскі, С.Каткоў, В.Цвірка, А.Кроль, У.Лагун, З.Літвінава, У.Маскоўскіх, П.Масленікаў, Р.Таболіч, А.Толкач. П. бітваў прадстаўлены ў графіцы М.Басалыгі, П.Драчова, М.Купавы, П.Татарнікава. У сучасным мастацтве П. стараж. гарадоў, замкаў паўстаюць таксама як аб’ект рэканструкцыі (В.Сташчанюк, Я.Каробушкін і інш.). П. бел. зямлі з вышыні птушынага палёту можна ўбачыць на фотаздымках М.Анішчанкі, А.Дрыбаса, В.Ждановіча, А.Ласмінскага, С.Плыткевіча, В.Сямашкі.
Адрозніваюць П., размешчаныя на плоскасці (планарныя), і віртуальныя. У 2й пал. 20ст. з’явілася П. сферычная — від панарамнай фатаграфіі, прызначанай для дэманстрацыі на камп’ютары пры дапамозе адмысловага праграмнага забеспячэння. У аснове сферычнай П. — сабраная з мноства асобных кадраў выява ў сферычнай ці кубічнай праекцыі. Характэрнай рысай сферычных П. з’яўляецца высокае вырашэнне фотаздымкаў і максімальна магчымы вугал агляду (360 х 180°), які дазваляе цалкам адлюстраваць навакольную прастору. Калі малюнак сферычнай ці кубічнай праекцыі змясціць адпаведна на сферу ці куб, то атрымаецца ЗОпанарама, якую можна разглядаць пры змене кропак агляду. У наш час набываюць папулярнасць гігапіксельныя П. гарадоў, створаныя з тысяч фотаздымкаў, зробленых з верталётаў, дырыжабляў, паветраных шароў, квадракоптараў у розных раёнах горада і аб’яднаных з дапамогай камп’ютарных праграм. Адпаведна ў відэамастацтве, кінематографе П. ўяўляе сабой мантажны кадр ці ві
128
ПАНКРАТ
дэаматэрыял, створаны ў выніку панарамавання. М.Л.Цыбульскі.
«ПАНАРАМА», міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва. Праходзіць з 2004 раз у два гады ў Мінску. Заснавальнікі — Міністэрства
ІШ
Эмблема міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Панарама».
культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гар. выканаўчы камітэт, Нац. акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Асн. мэты правядзення — садзейнічанне і развіццё працэсу інтэграцыі бел. тэатр. мастацтва ў агульнакульт. сусв. прастору, вызначэнне месца і ролі бел. тэатра ва ўсіх яго сферах і праявах у жыцці грамадства і дзяржавы; абмен вопытам і збліжэнне нац. тэатр. школ; азнаямленне бел. гледача з дасягненнямі сусв. і еўрап. тэатра, выканаўчым майстэрствам, нац. драматургіяй, сцэнаграфіяй, муз. афармленнем спектакляў; павышэнне ўзроўню тэатр. крытыкі; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемаў мастацтва і культуры ўвогуле; прапаганда тэатр. мастацтва; садзейнічанне ўсталяванню творчых сувязей паміж драм. тэатрамі; падтрымка творчых кантактаў паміж вядучымі акцёрамі, рэжысёрамі, сцэнографамі краінудзельніц; умацаванне міжнац. культ. сувязей і сяброўства паміж народамі. У праграме фестывалю спектаклі як традыц. класічнага кірунку, так і сучасныя эксперыментальныя пастаноўкі, творчыя сустрэчы і адкрытыя лекцыі, семінары з рэжысёрамі, акцёрамі і тэатр. крытыкамі. Сярод удзельнікаў (2015) тэатр. калектывы з Беларусі, Венгрыі, Літвы, Польшчы, Расіі.
ПАНАСЮК Уладзімір Андрэевіч (27.2.1924, г. Полацк 14.1.1990), расійскі літаратуразнавец, усходазнавец, перакладчык з кітайскай мовы. Канд. філал. навук (1954). Скончыў Ваенны інт замежных моў у Мас
кве (1951), у якім з 1954 выкладаў. У 1964—85 навук. супрацоўнік Інта ўсходазнаўства AH СССР. Даследаваў асаблівасці кітайскай мовы, пытанні агульнага мовазнаўства. Адзін з аўтараў «Вялікага кітайскарускага слоўніка» (1983). Пераклаў на рус. мову кн.: «Трохцарства» Л.Гуаньчжуна (1954), «Выбранае» С.Цяня (1956), «Сон у Чырвоным цераме» С.Цао (1958). В.А.Карлюкевіч
ПАНЕГІРЫК (ад грэч. panegyricos, святочны, урачысты), літаратурны жанр, які ўяўляе сабой хвалебную прамову. У Стараж. Грэцыі П. называлася ўрачыстая прамова ў гонар значнай грамадскай падзеі ці героя. У 1562 П. князям Радзівілам у пачатку «Катэхізіса» надрукаваў С.Будны з прычыны таго, што ў Нясвіжскай друкарні пачалі выдавацца бел. кнігі. У 19 ст. слова«П». набыло значэнне бязмерна перавялічанай пахвалы з адмоўным адценнем. Сярод відаў П. вылучаюць эпіграму, дэкламацыю, дыфірамб.
ПАНЁВА, жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Шылі з 3 суконных
Дзяўчынаў панёве. Фота А.Белавусава. 2012.
ці паўсуконных полак, якія збіралі на шнуры. Крыссе такіх П. звычайна было адкрыта спераду ці збоку. Сустракаліся П., пашытыя цалкам з 4 полак, адна з якіх была неаздобленая. На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі П. з 2 полак, пашытых прыкладна на 2/3 даўжыні. З’яўленне П. ў касцюме маладой дзяўчыны сведчыла пра пачатак яе палавой сталасці. У в. Неглюбка Веткаўскага рна казалі: «...Тады ўжо сваталіся, як панёву носіць, як стане поўная дзеўка...... Першы раз П. «падпярэзвалі» падчас аднаго з веснавых свят (Дабравешчанне, Вялікдзень, Ушэсце, Троіца). Натэр. Беларусі бытавала да пач. 20 ст.
ПАНКРАТ Ганна Купрыянаўна (13.2.1912, г. Полацк — 4.2.1995), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1962). Скончыла студыю Бел.
Г.К.Панкрат.
першага дзярж. тэатра (1934),з 1933 працавала ў ім. 3 1938 у Бабруйскім калгаснасаўгасным, з 1946 у Бабруйскім, у 1947—72 у Гродзенскім абл. драм. тэатрах. Выканаўца характарных і драм. роляў. Стварыла яркія праўдзівыя характары Ганны Іванаўны («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Паліны («Трыбунал» А.Макаёнка), Ульяны («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Настулькі, Веры Міхайлаўны («Партызаны», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Купавінай, Кабаніхі («Ваўкі і авечкі», «Навальніца» А.Астроўскага), Рашэль, Васілісы («Васа Жалязнова», «На дне» М.Горкага), Фаіны («Маё сэрца з табою» Ю.Чапурына), Саламаніды («Цяж
129
ПАНЧАНКА
кае абвінавачанне» Л.Шэйна), Мадлен («У бэзавым садзе» Ц.Саладара), Юстыны (аднайм. п’еса Х.Вуаліёкі), Люсі Купер («Саступі месца наступнамудню» паводле В.Дэльмара).
ПАНЧАНКА Пімен Емяльянавіч (23.8.1917, г. Талін — 2.4.1995), беларускі паэт. Нар. паэт Беларусі (1973).
П.Панчанка.
Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1994). Скончыў Мінскі пед. інт (1939). Настаўнічаў, працаваў у час. «Вожык», газ. «Літаратура і мастацтва». 3 1953 гал. рэдактар альманаха «Советская Отчнзна», у 1958—66 — час. «Маладосць». Для ранняй паэзіі характэрны ўзнёсласць і рамантызм (збкі «Упэўненасць», 1938; «Вераснёвыя сцягі», 1940). Тэма нац. барацьбы, вера ў вызваленне Беларусі гучаць у збках перыяду Вял. Айч. вайны «Табе, Беларусь» (1942), «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945). Суровая памяць вайны, тэма мірнай працы адлюстраваны ў збках лірыкі «Гарачыя вятры» (1947), «Прысяга» (1949), «Шырокі свет» (1955) і інш. Аўтар патрыят. цыкла «Іранскі дзённік» (1944—47), лірычных паэм «Маладосць у паходзе» (1946), «Патрыятычная песня» (1957) і інш. Вынікам паездак П. ў розныя краіны сталі збкі «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Тысяча небасхілаў» (1962), «Чатыры кантыненты» (1964) і інш. Сведчаннем творчай сталасці паэта сталі збкі «Пры святле маланак» (1966), «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Дзе начуе жаўранак» (1979), «Маўклівая
малітва» (1981), «Лясныя воблакі» (1985), якія з’яўляюцца важкім укладам у агульную скарбонку бел. лры 20 ст. Паэзія П. раскрывае свет сучасніка з яго штодзённымі клопатамі і трывогамі, для яе характэрны публіцыстычная адкрытасць, сатыр. пафас, лірызм. Аўтар кн. паэзіі «1 вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Горкі жолуд» (1988), «Высокі бераг» (1993). Выступаў як крытык (кн. «На паэтычным небасхіле», 1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1968. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1981 — 83; Выбранае. Мінск, 1993; Неспакой. Мінск, 1988;. Жытнёвы звон: выбранае. Мінск, 2002.
Літ.\ Бярозкін Р.С.Пімен Панчанка. Мінск, 1968; Куляшова В. Адчуцьсябе плыўцом...: сустрэчы з Піменам Панчанкам // Роднае слова. 2005, №1; Алейнік Л. «Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры» // Полымя. 2007, №8; Мішчанчук М. «I зараз мне б толькі дабегчы да тых, хто пакліча мяне»: [да 95годдзя з дня нараджэння пісьменніка Пімена Панчанкі] // Роднае слова. 2012, №8; Глухоўская К. Панчанка. Гісторыя чалавечай шчырасці // Маладосць. 2012, №8.
ПАНЬШЫНА Ірына Мікалаеўна (25.4.1929, г. Усцюжна Валагодскай вобл., Расія — 12.9.2010), беларускі мастацтвазнавец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Скончыла Ленінградскі унт (1952). Працавала ў Рус. музеі (Ленінград). 3 1959 у Нац. маст. музеі Беларусі (у 1961— 2000 намеснік дырэктара). Адначасова ў 1962—69 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Даследавала праблемы бел., рус., зах.еўрап. мастацтва. Аўтар кніг «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва» (1975), «Час у вобразах і фарбах» (1980), альбомаў «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1968), «Музей беларускага народнага мастацтва» (1983), «Дзяржаўны мастацкі музей БССР: Збор жывапісу XV—XX ст.» (1989), «Іван Хруцкі» (1990, абодва ў суаўт.), каталога «Рускія лакі: Лакавая мініяцюра ў зборы Дзяржаўнага мастацкага му