• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Гістарычна склалася шырокая і шматпланавая тыпалогія П.: у залежнасці ад тэхнікі выканання і прызначэння (станковы, манум., мініяцюра, П. малой формы), асаблівасцей адлюстравання (выявы галавы, фігуры ў поўны рост, пакаленны, пагрудны П.), у адпаведнасці з колькасцю паказаных персанажаў (індывід., парны, групавы), у сувязі з асаблівасцямі стварэння ладу (натурны, па ўяўленні, прыдуманы), у залежнасці ад характару, стылістыкі і асн. ідэі (інтымны, парадны, інтэлектуальны, псіхал., камерны, лірычны, гераічны, быт., вытворчы, парадыйны і г.д.). У залежнасці ад ступені абагульнення і тыпізацыі, глыбіні зместу адрозніваюць П.тып, П.карціну, П,біяграфію і г.д. Жанравыя межы П. вельмі рухомыя, што дазваляе злучаць яго з інш. жанравымі формамі. Самаст. разнавіднасцю П. з’яўляецца аўтапартрэт.
    Кампазіцыя П. ўключае агульнае размяшчэнне персанажа ў навакольнай прасторы і ўзаемасувязь асн. характарыстык мадэлі (паставы, жэсту і інш.). Фон у П. можа быць прадстаўлены пейзажам, інтэр’ерам, жывапіснай абстракцыяй і арганічна звязвацца з унутраным светам мадэлі, яе светаўспрыманнем, характарам, тэмпераментам і інш.
    На групавым П. звычайна прадстаўлены персанажы, якія маюць дачыненне да якойнебудзь адной падзеі, з’яўляюцца прадстаўнікамі аднаго саслоўя, адной прафесіі, сям’і і г.д. Кампазіцыі ў групавым П. звычайна пабудаваны па прынцыпе каардынацыі (усе персанажы займаюць раўназначнае месца) альбо субардынацыі (вылучаецца цэнтр. персанаж). Наяўнасць развітога сюжэту або дзеяння ў групавым П. не прадугледжана.
    Да арт. Партрэт. С.Со т н ікаў. Аранжавы настроіі. 2012.
    Партрэтныя выявы ў Беларусі вядомыя з глыбокай старажытнасці (антрапаморфная скульптура, дробная пластыка). Узнікненне П. звязана з імкненнем увекавечыць вобраз чалавека, што вяло да ўзмацнення мемар. пачатку ў гэтым жанры, да асаблівай папулярнасці спачатку пахавальнага, а пазней гіст. П. Ужо ў манумент. жывапісе і скульптуры 12—14 ст. (фрэскі СпасаПраабражэнскай царквы ў Полацкім СпасаЕфрасіннеўскім манастыры; роспісы, якія выкананы бел. майстрамі ў 14 ст. ў Сандаміры, Любліне, Троках) асобныя вобразы насілі партрэтны характар. 3 літ. крыніц вядомы станковы П. 14 ст. 3 сярэдзіны 15 ст. П. перастаў быць манаполіяй сцэнапісу і развіваўся ў станковых формах. У 16 ст. П. папулярны ў графіцы, мемар. скульптуры (надмагільныя помнікі). У 15—16 ст. значна пашырылася тыпалогія жывапіснага П., адбылася яго жанравая дыферэнцыяцыя. У канцы 16 — 18 ст. быў шырока распаўсюджаны рэпрэзентатыўны парадны (сармацкі), пахавальны, данатарскі П. У 18 ст. на развіццё П. аказалі ўплыў класіцызм і акадэмізм, развіццё якіх у Беларусі звязана з дзейнасцю Віленскай маст. школы і творчасцю мастакоў —выпускнікоў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Разам з П. князёў, шляхты і духавенства (творы І.Аляшкевіча, Ю.Пешкі, Ф.Тулава) ствараліся П. дзеячаў лры і мастацтва (В.Ваньковіча). У гэты перыяд развівалася
    137
    ПАРТЫЗАНСКАЯ
    партрэтная мініяцюра. У 18 — пач. 19 ст. ў жанры П. працавалі Ц.Бычкоўскі, А.Главацкі, Я.Дамель, С.Заранка, К.Карсалін, А.Рыпіньскі, І.Хруцкі, А.Шэмеш. У гэты перыяд узрастала цікавасць да адлюстравання ўнутранага свету персанажа, яго псіхалогіі, пачуццяў і эмоцый. У 19 ст. П. займаў адно з цэнтр. месцаў у творчасці К.Альхімовіча, А.Гараўскага, А.Олмера, Э.Паўловіча, Л. Пічулеўскага Б.Русецкага, Н.Сілівановіча, І.Трутнева і інш. У 19 ст. ў жывапісе мастакоў блізкіх да перасоўнікаў, даволі часта П. збліжаўся з гіст. і быт. карцінай, набліжаўся да П.тыпу. У канцы 19 — пач. 20 ст. на развіццё П. паўплывалі імпрэсіяністы і развіццё фатаграфіі. У пач. 20 ст. жанр П. прыцягваў увагу жывапісцаў Б.Адамовіча, Л.Альпяровіча, Г.Баброўскага, Я.Кругера, Ю.Пэна; графікаў А.Каменскага, С.Кудраўцова, К.Мардусевіча, Ю.Фалата. Стваралася нямала П., у якіх дамінавалі апавядальнасць і знешняя апісальнасць. У 1й пал. 20 ст. партрэтныя кампазіцыі стваралі З.Азгур, А.АхолаВало, І.Ахрэмчык, Г.Віер, В.Волкаў М.Гусеў, Я.Драздовіч, Я.Зайцаў, А.Карніцкі, С.Каўроўскі, Ф.Мадораў, З.Паўлоўскі, Д.Полазаў, В.Руцай, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М.Станюта, М.Сяўрук, М.Тарасікаў, М.Філіповіч, А.Шаўчэнка і інш.
    У сярэдзіне 20 ст. партрэтны жанр развіваўся ў творчасці мастакоў самых розных стылістычных напрамкаў і ўсё часцей трактаваўся як складаная і шматгранная сюжэтнажанравая сістэма. Значна змяніліся сістэма і прынцыпы канструявання маст. вобраза. Адной з характэрных тэндэнцый у развіцці П. стала арыентацыя на адлюстраванне творчай асобы.
    У П. акцэнтавалася не столькі своеасаблівасць вонкавага аблічча персанажа, колькі яго душэўныя перажыванні. Імкненне да шматграннага адлюстравання ўнутранага свету мадэлі пацягнула за сабой узмацненне ўвагі да прадметнага асяроддзя.
    Усё больш разнастайнай і дэмакратычнай становіцца форма і кампазіцыя П.
    У канцы 20 ст. П. насіў метафізічны характар, мастакі адышлі ад канкрэтнай мадэлі і пачалі ствараць уласную іканаграфію. На развіццё П. ўплываюць фатаграфія, рэклама і дызайн. З’яўляюцца элементы іроніі, цытаты з вядомых твораў, рэмінісцэнцыі пэўных твораў, стыляў і накірункаў. На мяжы стагоддзяў і ў 1е дзесяцігоддзе 21 ст. да жанру П. звяртаюцца: у жывапісе — М.Апіёк, В.Барабанцаў, Г.Вашчанка, П.Данелія, Л.Дударэнка, А.Ксяндзоў М.Ляўковіч, Л.Мядзведскі, Ю.Піскун, Э.Рымаровіч, С.Рымашэўскі, С.Сотнікаў У.Стальмашонак, У.Тоўсцік, А.Цыркуноў; у скульптуры — Л.Аганаў А.Анціпін, Э.Астафьеў А.Бацвінёнак, Г.Буралкін, А.Заспіцкі, А.Гвоздзікаў С.Гумілеўскі, І.Міско, В.Янушкевіч; а таксама С.Баранкоўская (габелен) і інш.
    M.JJ. Цыбульскі.
    «ПАРТЫЗАНСКАЯ ДУБІНКА», сатырычны лісток, выданне ЦК КП(б) Б у Вял. Айч. вайну. Выходзіў з 22.3.1942 да сак. 1943 на бел. мове ў прыфрантавой паласе (апошнія нумары — у Маскве); да ліст. 1942 як выданне газ. «За свабодную Беларусь». Рэдактар І.Д.Гурскі. Лісток заклікаў сав. людзей да барацьбы з ворагам, змяшчаў сатыр. вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры. Сярод удзельнікаў выдання бел. пісьменнікі П.Броўка, П.Глебка, К.Крапіва, П.Панчанка, К.Чорны, мастакі І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў У.Мінаеў.
    ПАРУСНІКАЎ Міхаіл Паўлавіч (11.11.1893, Масква  1.2.1968), расійскі і беларускі архітэктар, педагог. Акадэмік НАН Беларусі (1950), праф. (1948). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1918), Вышэйшыя маст.тэхн. майстэрні ў Маскве (1924). У 1934— 41 і з 1948 выкладаў у Маскоўскім архіт. інце. Работы ў Мінску: забудова 1й чаргі прта Леніна (1945—
    54, у суаўт., цяпер прт Незалежнасці), адм. будынак на прце Леніна на ўчастку паміж вуліцамі Камсамольская і Урыцкага (1945—47), будынак Нац. банка Рэспублікі Беларусь, праект планіроўкі і забудовы цэнтра і пл. Кастрычніцкая, жылыя дамы і мост цераз р. Свіслач на прце Леніна, стадыён «Дынама» (усе 1946—54, у суаўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    ПАРХбМЕНКА (па мужу К а з а к) Валянціна Васільеўна (н. 2.1.1956, в. Каменка Чачэрскага рна), беларуская спявачка. Засл. артыстка Беларусі (1985). Скончыла Гомельскае муз. вучылішча (1975). 3 1975 артыстка Дзярж. акадэмічнага нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, у 1981 — 92 салістка Бел. тэлебачання і радыё і ансамбля нар. музыкі «Жывіца». Збіральніца песеннага фальклору, знаўца асаблівасцей нар. выканання многіх рэгіёнаў Беларусі, інтэрпрэтатар лірычных песень бел. кампазітараў. 3 1992 жыве за мяжой.
    ПАРХЎТА Анатоль Сяргеевіч (н. 17.10.1947, в. Мілейкі Івацэвіцкага рна), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Брэсцкі інжынернабуд. інт (1971). 3 1971 гал. архітэктар г. Ліда, з 1982 — Гродзенскай вобл., з 2004 — ААТ «Гроднажылбуд». Асн. работы: комплекснае добраўпарадкаванне цэнтраЛіды (1972—82), генпланы гарадоў Гродна (1983, 1998), Смаргонь (1984), Ліда (1991), Навагрудак (1995); рэгенерацыя гіст. забудовы цэнтраў Гродна (1983, 1989), Навагрудка (1998), в. Жыровічы Слонімскагарна (1999), г.п. Мір Карэліцкага рна (2002), жылыя гарадкі Мінва абароны Рэспублікі Беларусь у гарадах Ліда, Слонім, г.п. Рось Ваўкавыскага рна (усе 1996—98); лядовы Палац спорту (1999), транспартная развязка па вул. Будзённага (2003), грамадскі жылы комплекс «Ліра» па прце Касманаўтаў (2008, усе ў суаўт.) у Гродне. Навук. кіраўнік рэканструкцыі Аўгустоўскага канала ў
    138
    ПАСЛАННЕ
    Гродзенскім рне (2004—06). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Ю.Р.Арцемчук.
    ПАРХЎТА Яраслаў Сільвестравіч (8.3.1930, в. Мілейкі Івацэвічскага рна — 20.3.1996), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1949—52).
    Я.С.Пархута.
    Скончыў Мінскую Вышэйшую парт. школу (1973). Працаваў у СМІ, на Бел. тэлебачанні. Асн. тэмы твораў — чалавек і прырода, прыгажосць роднай зямлі, каханне. Адметнасць прозы — лірызм, паэтычнасць (зб. «Ты пайшла ў сонца», 1973). Краязнаўчая тэматыка, эцюды пра родны край, яго славутых людзей у кн. «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (Дзярж. прэмія Беларусі 1992), «Пад высокім сонцам» (абедзве 1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989), «Крыніца ёсць у родным краі...» (1992). Гумарыст. і сатыр. апавяданні, гумарэскі, фельетоны ў кн. «Мудрая цялушка» (1976). Пісаў для дзяцей (кн. «Казка зялёнай дубровы», 1960; «Там, дзе жыве Юлька», 1978; «Перапёлачка», 1979).
    Тв.: Жальба жытняга коласа: Кн. падарожнікаў. Мінск, 1993; Сустрэча з іншапланецянкай. Мінск, 1994; Казкі дзеда Яраслава. Мінск, 1995; Сонечныя борці. Мінск, 2011.
    ПАРЫЧЫ, гарадскі пасёлак у Светлагорскім рне, прыстань на р. Бярэзіна (бас. Дняпра). За 32 км на ПнЗ ад г. Светлагорск і чыг. ст. СветлагорскнаБярэзіне на лініі Жлобін— Калінкавічы, аўтадарогамі злучаны з Бабруйскам, Калінкавічамі, Светлагорскам. 2,1 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 16 ст. як дзярж. маёнтак у Бабруйскім старостве ВКЛ. У 1639 — 43 двары, 239 ж. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. 3 канца 18 ст. належалі адміралу П.І.Пушчыну і яго спадчыннікам. У пач. 20 ст. больш за 4 тыс. ж. 3 17.7.1924 цэнтр Парыцкага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1939 — 3,7 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 5—11.7.1941 і з 21.7.1941 да 26.6.1944 П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі 1700 чал. 27.6.1941 у П. сфарміраваны знішчальны батальён пад камандаваннем М.І.Траяна, які ахоўваў масты і пераправы цераз Бярэзіну, змагаўся з варожымі дыверсантамі. У маі 1942 байцы Парыцкага партыз. атрада імя Кірава на шашы Парычы—Бабруйск знішчылі групу акупацыйнай адміністрацыі Парыцкага рна (25 чал.), у т.л. каменданта П., начальніка жандармерыі і бургамістра. Дзейнічала Парыцкае патрыятычнае падполле. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абласцях. 3 9.6.1960 у Парыцкім рне, 29.7.1961 рн перайменаваны ў Светлагорскі. У 1998 — 2,8 тыс. ж.