Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Літ.: Цыхун Г.А. Тнпологяческне проблемы балканославянского языковогоареала. Ммнск, 1981; Языкм мнра. Славянскме языкп. М., 2005.
Д.В.Дзятко.
ПАЎЛАВА Ніна Міхайлаўна, (н. 9.8.1947, хутар Красненскі Растоўскай вобл., Расія), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1980). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1966). У 1966—88 салістка Дзярж. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. Яе творчай індывідуальнасці найб. блізкія пар
тыі лірыкадрам. плана. Выкананне вызначаецца ўпэўненай тэхнікай, сцэнічнай абаяльнасцю. Сярод партый: Наталька («Курган» Я.Глебава), Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Пахіта, Кітры («Пахіта», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль (аднайм. балет А.Адана), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асафьева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кармэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ— Р.Шчадрына), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова).
ПАЎЛАЎ Вісарыён Міхайлавіч (6.6.1762—1804), беларускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую AM (1782). Працаваў у Пецярбургу, Маскве. У 1785—99 Магілёўскі губернскі архітэктар. Удзельнічаў у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і НоваБеліцы (з 1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзярж. установы ў Клімавічах (усе 1787); астрог (1796), палац губернатара і будынак дзярж. устаноў (1797, прыстасаваны будынак б. манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне (1788). Ажыццяўляў тэхн. кіраўніцтва будаўніцтвам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння яго выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—98), некаторыя дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785). В.Ф.Марозаў. ПАЎЛЁНКА Мікалай Андрэевіч (26.6.1926, с. Савінка Валгаградскай вобл., Расія — 10.5.1987), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1979), праф. (1980). Скончыў БДУ (1954), выкладаў у ім. 3 1985 дырэктар філіяла Інта рус. мовы імя А.С.Пушкіна ў Празе. Даследаваў аспекты агульнага мовазнаўства, праблемы бел. словаўтварэння. Аўтар працы «Нарысы па беларускаму словаўтварэн
ню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» (1978), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Уводзіны ў мовазнаўства» (1962), «Кароткі нарыс гісторыі пісьма» (1965) і інш.
7«.: Мсторяя пнсьма. 2е язд. Ммнск, 1987.
ПАЎЛІНАЎ Андрэй Міхайлавіч (13.10.1852, г. Іркуцк, Расія — 25.11. 1897), расійскі гісторык архітэктуры, архітэктар. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1879). Акадэмік архітэктуры (1882). 3 1888 заг. аддзела Аружэйнай палаты ў Маскве. Даследаваў помнікі архітэктуры і выяўл. мастацтва Рас. імперыі, у т.л. ў Беларусі, рабіў іх навук. апісанні і замалёўкі. На 9м археал. з’ездзе ў Вільні (1893) выступіў з дакладам пра стараж. помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што зах. апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Дабравешчанскай царквы і датаваў гэты помнік 12 ст. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры»(1894).
ПАЎЛІНОЎСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Паўлінова Баранавіцкага рна. Вядома з канца 19 ст. Належала Навіцкім, Я.О.Бохвіцу. Размешчана на роўнай тэрасе р. Качарышка. Цэнтр кампазіцыі — прамавугольны ў плане 2павярховы мураваны сядзібны дом. Парадны фасад упрыгожаны шырокім рызалітам са ступеньчатым шчыпцом, вежачкамі, стральчатым і 2 круглымі аконнымі праёмамі. Да яго прымыкае драўляная тэраса. Паркавы фасад вылучаны звужаным рызалітам са ступеньчатым шчыпцом і вежачкамі. На шчыпцы дата закладкі дома — 1906. Вуглы будынка дэкарыраваны 8граннымі слупамі. Да дома вядзе ліпавая алея, якая перасякае сядзібу і заканчваецца ў парку. Парк пейзажнага тыпу (каля 7 га). Захаваліся стайня і лядоўня. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
147
ПАЎЛІШЫН
ПАЎЛІШЫН Юрый Васнлевнч (н. 23.2.1956, г.п. Валавец Закарпацкай вобл., Украіна), беларускі танцоўшчык, балетмайстар. Засл. артыст Беларусі (1995). У 1974—78 (з перапынкам) працаваў ва Украіне. У 1977 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, Бел. харэагр. ансамблі «Харошкі». 3 1979 у Нац. акадэмічным нар. хоры Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча (з 1996 гал. балетмайстар). Сярод сольных партый: танцы «Лявоніха», «Вілейскія кавалеры», «Дзяўчына з Палесся», «Таўкачы», вак.харэагр. кампазіцыя «На зямлі беларускай». Паставіў вак.харэагр. кампазіцыі «Жніўная», «Туман пры даліне» і інш. ПАЎЛОВІЧ Альберт Францавіч (11.11.1875, Мінск 17.3.1951), беларускі паэтгумарыст, драматург. Скончыў 4класнае вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні ЛібаваРоменскай чыг. Жыў у Мінску. 3 1932 у Расіі. Займаўся жывапісам, вышываў дываны. У 1907 супрацоўнічаў з газ. «Наша HiBa». Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», час. «Лучынка» і інш. Выдаў зб. вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыят. матывы. Творчасць П. цесна звязана з бел. фальклорам. Найб. вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыст. апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы бел. нар. анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар арт. «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Данілы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В.ДунінаМарцінкевіча на мінскай сцэне» (1929). На бел. мову пераклаў асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі.
ПАЎЛОВІЧ Яўген Мікалаевіч (28.3.1940, г.п. Рудзенск Пухавінкага рна — 10.11.2012), беларускі артыст балета, педагог. Засл. артыст Беларусі (1970). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1959), Мінскі інт культуры (1980). У 1959—79 са
ліст, з 1980 рэжысёр Дзярж. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1984—2000 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. Сярод кла
січных партый: Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), «Юнак («Шапеніяна» на музыку Ф.Шапэна), Рамэа, Прынц («Рамэа і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Гармодый («Спартак» А.Хачатурана). У опернай студыі Бел. акадэміі музыкі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага, «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ, харэагр. кампазіцыю «Мая Кармэн» паводле оперы «Кармэн» Ж.БІзэ і інш.
Я. Паўловіч у ролі Зігфрыда.
ПАЎЛОЎСКАЯ Наталля Юр’еўна (н. 9.5.1953, Мінск), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2002), праф. (2007). Скончыла БДУ (1975). 3 1982 працуе ў Мінскім лінгвістычным унце. Даследуе праблемы мадальнасці ў бел. і рус. мовах. Аўтар манаграфіі «Уводныя кампаненты ў тэкстах і помніках старажытнарускай пісьменнасці XVI—XVII ст.: Склад, функцыянаванне, пытанні генезісу» (2001), вучэбных дапаможнікаў. Складальнік кнігі «Чарадзей роднага слова... Сорак моўных партрэтаў беларускіх пісьменнікаў» (ч. 1—2, 2006, разам з А.Міхневічам).
Тв.: Модальность как лннгвнстнческая категорня. Мннск, 1995; Нсторнческая грамматнка белорусского языка. Мннск, 2000; Категорня модальноста в современном белорусском языке. Мннск, 2001. Тестнрованне: плюсы н мннусы. Мннск, 2004.
ПАЎЛ ЮКОЎСКІ Уладзіслаў (1.5.1895, в. Ініца Стаўбцоўскага рна — 8.11.1955), беларускі пісьменнік, перакладчык, этнолаг, фалькларыст. Вучыўся ў Харкаўскім маст. вучылішчы. Працаваўу канцылярыі кн. Радзівіла. 3 сярэдзіны 1920х гг. жыў у Вільні. Супрацоўнічаў з газ. «Народная справа», час. «Авадзень», «Маланка». У 1926 арыштаваны польскімі ўладамі, у 1927 вызвалены; у 1939 у БярозаКартузскім канцлагеры, пра сваё зняволенне ў якім расказаў ва ўспамінах «Арышты. Бяроза і воля» (1940). У 1940 дырэктар Бел. музея імя І.Луцкевіча, у 1945—48 — Літ. музея імя А.Пушкіна ў Вільнюсе. AyTap збкаў «Сон Гаўрылы і розныя вершы» (1928), «Клім бабаю і іншыя жарты», «Апавяданні» (абодва 1929). Збіраў бел. песні, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і загадкі. У 1934 у час. «Шлях моладзі» апублікаваў шэраг артыкулаў, у якіх падрабязна прааналізаваў гадавыя святы, абрады і звычаі беларусаў у кантэксце культ. традыцый інш. народаў. Асаблівую ўвагу ўдзяляў земляробчым прыкметам. Нар. песні з запісаў П. ўвайшлі ў тамы серыі «Беларуская народная
148
ПАЎНОЧНА
творчасць»: «Зімовыя песні» (1975), «Балады» (кн. 1—2, 1977—78), «Вяселле: песні (кн. 2, 1981; кн. 4, 6, 1985), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985). Культ. спадчына П. зберагаецца ў Бцы АН Літвы імя Урублеўскіх. У 1948—53 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
А.М.Ненадавец.
ПАЎЛЯНОК Галіна Іванаўна (н. 27.10.1948, г. Гомель), беларуская спявачка (мецасапрана). Нар. артыс
тка Беларусі (2014). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1974). 3 1974 салістка Новасібірскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. 3 1979 у Гомельскай абл. філармоніі, з 2011 маст. кіраўнік. Адначасова ў 2000— 03 выкладала ў Гомельскім каледжы мастацтваў. У рэпертуары духоўная музыка, творы сусветнай вак. класікі, сучасных, у т.л. бел., кампазітараў. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2003.
ПАЎНОЧНАЎСХОДНІ ДЫЯЛЁКТ. адно з двух буйных этнагенетычных тэрытарыяльных аб’яднанняў блізкароднасных гаворак у складзе асн. масіву бел. дыялектнай мовы. Па сваіх асаблівасцях адрозніваецца шэрагам моўных рыс ад паўднёвазаходняга дыялекту і супрацьпастаўляецца яму тэрытарыяльна. Пашыраны на ПНУ Беларусі, паўд.зах. мяжа праходзіць прыблізна па лініі Свір — Бягомль — Бабруйск — Гомель. Гаворкі мясц. жыхароў на акрэсленай тэрыторыі адрозніваюцца ад інш. бел. гаворак шматлікімі асаблівасцямі на
ўсіх узроўнях моўнай сістэмы. У галіне фанетыкі ім уласціва дысімілятыўнае аканне ў 1м пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных. Пры гэтым тыпе акання ў 1м складзе перад націскам галосны гук [а] на месцы [a], [o], [э] вымаўляеццатады, калі ў наступным складзе пад націскам знаходзіцца любы галосны гук, акрамя [а]. Калі ж пад націскам [a], то ў 1м складзе перад націскам на месцы [a], [o], [э] вымаўляецца не галосны [а],якуліт. мове, агукі [ы], [ь] (вадьі, наг’і, травь'і, вадў, нагў, травў, вадб), нагб), травб), вадз’ё, наз’ё, трав’ё, але вьда або выда, ньга або ныга, трьва або трыва); дысімілятыўнае яканне ў 1м пераднаціскным складзе, г.зн. вымаўленне гука [і] у 1м складзе перад націскам на месцы [а]. [о|, [э], калі ў наступным складзе перад націскам выступае гук [а]. Калі ж пад націскам любы інш. галосны гук, акрамя [a], то ў 1м складзе перад націскам пасля мяккіх зычных на месцы [a], [o], [э] вымаўляецца |а] (з’амл’і, в'аснь'і, з’амл’бй, в’аснбй, з’амл’ў, в’аснў, але з’імл’а, в’існа); ужыванне ў розных лексікаграматычных умовах як цвёрдага зычнага гука [р], так і мяккага [р’] (рыба, рак, рука, гр’іва, пр’ама, кр’ук); падаўжэнне зычных, г.зн. наяўнасць у становішчы паміж галоснымі гукамі спалучэнняў аднолькавых мяккіх або цвёрдых зычных (судз’дз’а, в’ас’эл’л’э, с’н’ідан’н’э, кас’с’6, зббжжа, сўчча, зацішша), у т.л. і ў новай, запазычанай лексіцы (гр’іл’л’аж, зас’ідан’н’а); асіміляцыя зычных у спалучэнні [дн| (анна, трўнна, халбнна, спан’н’іца); захаванне элементаў цокання, г.зн. ужыванне зычнага гука [ц] на месцы [ч] (дацка, п’эцка, цаста, цбрны). У галіне марфалогіі гаворкі П.ў.д. вылучаюцца наяўнасцю формы назоўнікаў жаночага роду у творным склоне адзіночнага ліку (адз. л.) з канчаткамі ой, ай (гарбй, сцянбй, хатай, ватай); ужываннем назоўнікаў ніякага роду ў назоўным склоне множнага ліку (мн. л.) з канчаткам ы, (і)