• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Элементы П. ў бел. мастацтве ўпершыню былі прадстаўлены ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу
    Да арт. Пейзаж. Ф.Кісялёў. Пустынкі. Адраджэнне. 2011.
    Да арт. Пейзаж. М.Др а н е н к а. Бярозавы гай. 1998.
    (15 ст.), гравюрах выданняў Ф.Скарыны, манум. жывапісе 16 ст., дзе ландшафты ўключаны ў сюжэтныя сцэны рэліг. і міфал. кампазіцый і выконваюць сімвалічную ці дэкар. ролю. У жывапісных кампазіцыях П. з’яўляўся неад’емнай часткай гіст. ці біблейскага сюжэту («Бітва пад Оршай», 16 ст.).
    У 2й пал. 16 ст. П. набыў рысы самаст. жанру ў графіцы. Найб. папулярнымі сталі П. з панарамамі гарадоў (гравюры з відамі Гродна, Полацка, Вільні, Нясвіжа, Бабруйска, Трокаў, Коўна, Клецка і інш.), выявамі замкаў і палацаў (гравю
    153
    ПЕЙЗАЖ
    Да арт. Пейзаж. М.Цыбульскі. Гарадзенскі матыў. 2009.
    ры М.Цюнта, акварэль «Аблога Полацка 29.8.1579» С.Пахалавіцкага). Пейзажныя матывы сустракаюцца ў ілюстрацыях (да першага выдання «Хронікі» М.Бельскага).
    Пачынаючы з 16 ст. ў абразах бел. школы ўсё часцей замест залатога і арнаментальнага фону выкарыстоўваюцца сімвалічныя выявы П. з разнастайнымі варыянтамі аўтарскай перспектывы прасторы.
    У 17 ст. пейзажныя кампазіцыі ў тэхніцы гравюры былі выкананы Т.Макоўскім, Г.Келерам. Пейзажныя матывы ўключаў у свае ілюстрацыі А.Тарасевіч (12 аркушаў «Пораў года», 1672; ілюстрацыі да кн. «Ружоўнік», 1672). Мастакі арганічна выкарыстоўвалі элементы П. ў кампазіцыях на рэліг. сюжэты (творы Ф.Ангілейкі, М.Вашчанкі).
    У 17—18 ст. пейзажныя матывы распаўсюдзіліся ў манум. жывапісе і іканапісе (роспіс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў Оршы, касцёлаў кармелітаў у Мсціславе, Бельчыцах і Магілёве, фрэскі касцёла Св. Станіслава ў Магілёве, касцёла кармелітаў у Бялынічах), дэкар.прыкладным мастацтве (у малюнках га
    беленаў Карэліцкай, Нясвіжскай, Слонімскай мануфактур). У афармленні як барочных, так і класічных інтэр’ераў выкарыстоўваліся тыпалагічна розныя П.дэкарацыі: гіст., фантазійныя, рамантычныя, гераічныя, ідылічныя і інш.
    Як самаст. жанр П. сцвярджае сябе ў канцы 18 — пач. 19 ст. і становіцца больш шматпланавым па сваёй эмацыянальнай выразнасці і стылістыцы. Асабліва папулярнымі ў пач. 19 ст. становяцца П. з выявамі сядзібных ландшафтаў, відамі замкаў, гарадоў і селішч, археал. помнікаў. Адлюстраванню непаўторнага каларыту нац. ландшафтаў прысвечаны працы прадстаўнікоў рамантызму. Ідэалізацыя маст. выявы, рамантычныя настроі вызначалі сузіральнанатурны характар П. мастакоў 19 ст. (творы В.Ваньковіча, Я.Дамеля, В.Дмахоўскага, К.Карсаліна, 1. і Я. Хруцкіх).
    У канцы 19ст. падуплывам еўрап. імпрэсіянізму адбылося ўзмацненне цікавасці да жывапісу на пленэры, да пошуку абагульненых вобразаў прыроды, адлюстравання шматлікіх гар. матываў. Імкненнеда непасрэднасці, натуральнай прастаты спалучалася з дэталёвай распрацоўкай элементаў кампазіцыі. Узрасла папулярнасць гіст. П., у якім пашырыўся дыяпазон вобразнай трактоўкі матыву (ад эпічнай да камернай).
    Да арт. Пейзаж.
    В.Ш а м ш у р. Мёры. Сажалка. 2007.
    У канцы 19 — пач. 20 ст. ў жанры П. працавалі К.Альхімовіч, М.Атрыганьеў, В.БялыніцкіБіруля, Г.Вейсенгоф, А.Гараўскі, І.Гараўскі, С.Жукоўскі, М.Кулеша, Н.Орда, Ю.Пешка, К.Русецкі, Ф.Рушчыц, К.Стаброўскі, Я.Сухадольскі, І.Трутнеў. Актыўна развіваўся rap. П. (Л.Альпяровіч, Ю.Пэн, Л.Туржанскі, М.Шагал і інш.).
    На мяжы 19—20 ст. П. перажыў своеасаблівы перыяд росквіту. Разам з тым арыентацыя на адлюстраванне рэальнай прасторы ў ім перастала быць дамінуючай тэндэнцыяй. Значная ўвага надавалася эмацыянальнай выразнасці выявы, жанр становіцца больш асацыятыўным і дэкар. У 1й пал. 20 ст. шырокую папулярнасць набыў жанр гар. П. Значнае месца належала рамантычнаму П., насычанаму нац., фалькл. рысамі, гіст. рэмінісцэнцыямі, а таксама фантаст. П. і П.асацыяцыі.
    У мастацтве сав. часу П. ўласцівы жыццесцвярджальны характар, рамантызацыя і гераізацыя вобразнага ладу. Сярод новых жанравых форм — індустрыяльны і мемар. П., адмысловай папулярнасцю карысталіся пейзажныя эцюды і камерныя формы. У 1920я гг. ствараліся П., розныя па стылістыцы і вобразнасці (творы А.Астаповіча, З.Гарбаўца, М.Дабужынскага, Я.Драздові
    154
    ПЕЛАГЕЙЧАНКА
    ча, Б.Звінагародскага, У.Кудрэвіча, Я.Мініна, Ф.Пархоменкі, М.Сеўрука, М.Сляпяна, М.Станюты, А.Тычыны, С.Юдовіна.).
    Пачынаючы з 1930х гг. характар П. вызначала паэтыка сацыяліст. рэалізму. Дамінантныя пазіцыі займала П.карціна з разгорнутым апавядальным сюжэтам, якая створана на аснове пленэрных эцюдаў. У 1930— 50я гг. П. адлюстроўваў пафас сацыяліст. пераўтварэнняў, тэматыку Вял. Айч. вайны (творы Г.Азгур, Д.Алейніка, І.Ахрэмчыка, В.БялыніцкагаБірулі, В.Волкава, І.Гембіцкага, П.Данеліі, В.Дзежыца, П.Дурчына, Н.Дучыца, Я.Зайцава, Б.Звінагародскага, Г.Ізергіной, М.Казакевіча, У.Кудрэвіча, Л.Лейтмана, М.Міхайлава, М.Сеўрука, І.Сталярова, М.Тарасікава, І.Фяцісава, В.Цвірко і інш.). У творах Я.Драздовіча ўпершыню ў бел. П. знайшла адлюстраванне фантаст. касмічная тэматыка.
    У сярэдзіне 1950х гг. адбыўся зварот да метафарычнасці маст. мовы, рамантызацыі, гераізацыі вобразаў прыроды. У 1960—70я гг. ў П. адной з дамінантных стала рамантычная лінія развіцця П., панарамнасць, лаканізм пабудовы маст. выявы, дэкаратыўнасць (творы Д.Алейніка, А.Арлова, Л.Асецкага, І.Бароўскага, А.Бархаткова, М.Беляніцкага, Г.Вашчанкі, В.Вярсоцкага, В.Грамыкі, Ф.Гумена, П.Данеліі, М.Данцыга, Ф.Дарашэвіча, І.Дмухайлы, М.Довгяло, М.Драненкі, Л.Дударанкі, П.Дурчына, М.Казакевіча, А.Каржанеўскага, УЛагуна, ЕЛось, А.Малішэўскага, Б.Малкіна, А.Мазалёва, П.Масленікава, Г.Паплаўскага, У.Пасюкевіча, В.Пратасені, В.Ральцэвіча, А.Талкача, А.Тычыны, Ю.Тышкевіча, М.Чурабы, П.Явіча і інш.).
    Пейзажным кампазіцыям 1980— 90х гг. уласцівы паэтычнасць, філас. характар вобразаў, канцэптуальнасць, увага да спецыфічнанац. асаблівасцей гар. і сельскага ландшафту (у жывапісе — творы Б.Аракчэева, Я.Батальёнка, У.Вольнава, В.Вярсоцкага, В.Гоманава, М.Дра
    Да арт. Пейзаж. В.Пя ш ку н. Паставы. 2010.
    ненкі, М.Ісаенка, Б.Казакова, А.Карпана, М.Кірэева, З.Літвінавай, А.Марачкіна, Л.Марчанкі, М.Селешчука, Г.Скрыпнічэнкі, В.Сумарава, У.Ткачэнкі, У.Тоўсціка, Л.Шчамялёва; у акварэлі —М.Ляўковіча, В.Паўлаўца, У.Шапо, А.Шыёнка і інш.).
    Для пач. 21 ст. характэрна накіраванасць да стварэння ў П. ярка індывідуалізаванага па вобразнасці і пластыцы жывапіснапластычнага свету, падобнага і разам з тым зусім не падобнага на свет рэальны (творы А.Бараноўскай, А.Грышкевіча, А.Ільіной, В.Каралёва, Ф.Кісялёва, У.Кожуха, У.Масленікава, М.Несцярук, У.Пракапцова, В.Пешкуна, Э.Рымаровіча, А.Сушы, М.Цыбульскага, В.Шамшуры, В.Шкарубы і інш.).
    М.Л.Цыбульскі.
    ПЁКУР Павел Аляксеевіч (26.2.1909, Вільня — 1.12.1982), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1949). Скончыў драм. курсы ў Мінску (1932). 3 1932 у Бел. першым дзярж. тэатры (з 1944 Бел. дзярж. тэатр імяЯ.Купалы). Стварыў шмат разнапланавых характараў: Нодэльман, Даніла Дрыль, Скробат («Канец дружбы», «Партызаны», «Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Аляксандр Сяргеевіч («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Корань («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзо
    на), Верхаводка («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Меркуцыа («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), настаўнік філасофіі, Валер («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), Крогстад («Нора» Г.Ібсена), Пеця Трафімаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Гарэцкі, Дармедонт («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Мітрафанушка («Недаростак» Д.Фанвізіна) і інш.
    ПЕЛАГЁЙЧАНКА Эдуард Іванавіч (н. 2.1.1940, г. Луганск, Украіна), беларускі і расійскі артыст оперы (тэнар), педагог. Нар. артыст Расіі
    (1984). Скончыў Алтайскі політэхн. інт (1964), Новасібірскую кансерваторыю (Расія, 1972). У 1956—61 і з 1965 працаваў рабочым на заво
    155
    ПЕНІНА
    Э. Пелагейчанка ў ролі Герцага.
    дах Расіі. У 1972—85 саліст Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя П.І.Чайкоўскага, адначасова ў 1975—85 у Вял. тэатры Расіі. У 1985—2006 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1987 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае моцным прыгожым голасам, роўным ва ўсіх рэгістрах, прыдатным для выканання партый лірычнага і лірыкадраматычнага тэнара, высокай вак. культурай. Сярод партый на бел. сцэне: Альфрэд Іл, Хірын («Візіт дамы», «Юбілей» С.Картэса), Войшалк («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Таміна («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Ізмаіл, Рычард, Герцаг, Альфрэд, Манрыка, Карлас, Радамес («Набука», «Бальмаскарад», «Рыгалета», «Травіята», «Трубадур», «Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), Пінкертон, Каварадосі, Альтоўм («Мадам Батэрфляй», «Тоска», «Турандот» Дж.Пучыні), Хазэ, Надзір («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Фаўст (аднайм. опера Ш.Гуно), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Уладзімір Ігара
    віч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Берандзей, Лыкаў, Моцарт («Снягурачка», «Царская нявеста», «Моцарт і Сальеры» М.РымскагаКорсакава), Анатоль Курагін («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). П. мае вялікі канцэртны рэпертуар, выступае як камерны спявак. Дзярж. прэмія Беларусі 2000. С.В.Русецкі. ПЁНІНА Эма Ільінічна (н. 12.6.1939, Душанбэ), беларуская спявачка. Засл. артыстка Беларусі (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1969). 3 1969 артыстка хору Бел. тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам В.Роўды, з 1981 у Дзярж. акадэмічнай харавой капэле Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы, адначасова ў 1998—2013 педагог па вакале пры ёй.
    ПЕНТАЛОПЯ (ад грэч. pente пяць + ...логія), літаратурны твор, які складаецца з 5 адносна самастойных твораў (частак), звязаных паміж сабой логікай развіцця ідэі, пераемнасцю сюжэтных ліній, агульнасцю кампазіцыйнай будовы; разнавіднасць архітэктонікі (гл. таксама Дылогія). Расчляненне маст. цэлага на 5 частак дыктуецца значнасцю і маштабнасцю пастаўленых праблем, аб’ёмам маст. матэрыялу, неабходнасцю прасачыць лёс герояў на працягу пэўнага адрэзка часу, імкненнем аблегчыць чытачу ўспрыманне твора, зрабіць яго кампазіцыйна больш стройным. Трапляецца рэдка (асобныя часткі літ. твора выяўляюць моцную тэндэнцыю да самастойнасці). Паводле жанру да П. належаць «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна («Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі сустрэч», «Мост»), раманы «верамееўскага цыклу» І.Чыгрынава («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем»), цыкл паэм В.Зуёнка «Пяцірэчча» («Агонь і сонца», «Сяліба», «Прыцягненне», «Маўчанне травы», «Падарожжа вакол двара») і інш.