• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПЕНТАМЕТР (ад грэч. pente пяць + metron мера), вершаваны памер антычнай (метрычнай) сістэмы вершаскладання, які ўяўляе сабой 2 дактылічныя паўрадкоўі, аддзеленыя адно ад аднаго цэзурай. Кожнае паўрадкоўе змяшчае 2 дактылі і 1 доўгі склад. Паколькі час вымаўлення двух доўгіх складоў займае 4 моры, г.зн. столькі, колькі і асобная стапа дактыля, то ў П. было па сутнасці 5 дактыляў (адсюль і назва). У першай палове радка, напісанага П.. дапускалася замена дактыляў спандэямі. П. ужываўся толькі ў чаргаванні з гекзаметрам, утвараючы элегічны двуверш. Назву і структуру гэтага памеру пазней пераняла сілабатанічная сістэма вершаскладання. У бел. паэзію П. увёў М.Багдановіч (цыкл «Пентаметры»). В.П.Рагойша. ПЁНЯ Ігар Аляксандравіч (н. 29.10. 1952, г. Астрахань, Расія), беларускі эстрадны спявак, музыкант. Засл. артыст Беларусі (1990). СкончыўДнепрапятроўскае муз. вучылішча (1973). 3 1980 артыст вак.інструм. ансамбля «Песняры», з 1998 — «Беларускія песняры». У рэпертуары бел. нар. песні, творы сучасных кампазітараў. Выпусціў альбом «Калі мы былі маладыя» (2005).
    ПЁНЯЗЬ, манета, грашовалікавая адзінка і сукупны тэрмін для пазначэння грошай у ВКЛ 14—16 ст. і Рэчы Паспалітай 16—17 ст. У ВКЛ манета выбівалася ў 1546—63 (лігатурная маса 0,32 г). На аверсе размяшчаўся герб «Калюмна» альбо «Пагоня». Існавалі наміналы ў 1/2 П. (паўпенязь або П. меншы, абол; 1545—47 і 1554, Віленскі манетны двор) 1 двайны П. (1565—1652). Быў ніжэйшай адзінкай трохступенных сістэм грашовага ліку ў ВКЛ (капа — грош — П., рубель — грош — П.). У лікавым грошы літоўскім у 16 ст. ўтрымлівалася 10 П., у польскім — 8 (адсюль назва «асьмак»), У пач. 17 ст. ў ВКЛ лік на грошы ў 10 П. захаваўся, нягледзячы на грашовую рэформу Стафана Баторыя. Пасля рэформы назва П.,
    156
    ПЕРАКЛАД
    верагодна, перайшла з літоўскага П. на падвойны ўніфікаваны дэнарый 1578—79 (лігатурная маса 0,75 г), тып якога адпавядаў двайному П. Жыгімонта II Аўгуста.
    ПЁПЕЛЬМАН (Poppelmann) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар. Прадстаўнік позняга eapoKa і ракако. Для творчасці характэрна спалучэнне яснасці планіроўкі з вытанчанасцю і дынамікай аб’ёмаў і скульпт. дэкору. Гал. работа ў Беларусі — праект Гродзенскага каралеўскага палаца.
    ПЕРАБРОДСКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Пераброддзе Мёрскага рна. Пабудавана ў 1911 з дрэва на месцы папярэдняга храма (1700). Да папярочнага асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец, 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Сяродкрыжжа завершана 8гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над фасадамі надбудавана 2ярусная (васьмярык на чацверыку)
    Перабродская Георгіеўская царква.
    Перабродскі касцёл Сэрца Іісуса.
    шатровая званіца з макаўкай. Царква дзейнічае.
    ПЕРАБРОДСКІ КАСЦЁЛ СЭРЦА ІСЎСА, помнік архітэктуры мадэрну ў в. Пераброддзе Мёрскага рна. Пабудаваны ў 1920я гг. з дрэва. Адноўлены ў 2003—06. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавымі нізкімі
    сакрысціямі. Храм накрыты агульным 2схільным дахам, які пераходзіць у гранёнае вальмавае пакрыццё. Над гал. фасадам надбудавана 2ярусная 4гранная шатровая званіца, над апсідай — 4гранная шатровая сігнатурка. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў
    прасценках. Касцёл дзейнічае.
    ПЕРАКЛАД МАСТАЦКІ, узнаўленне твора выяўленчымі сродкамі другой мовы; літ. твор, што з’яўляецца семантыкастыліст. адпаведнікам ідэйнавобразнай структуры якоганебудзь іншамоўнага твора (арыгінала); від літаратурнамаст. творчасці. Ад інш. відаў перакладу (грамадскапаліт., навук., тэхн., ваен.) П.м. адрозніваецца сваёй творчай сутнасцю. Паводле характару стаўлення да арыгінала перакладны маст. твор падзяляецца на: а ў т а р с к і ( або аўтапераклад, здзейснены самім аўтарам арыгінала, пэўныя адступленні ад яго прадвызначаны аўтарскай воляй); аўтарызаваны (ухвалены і падпісаны аўтарам); вольны (з наўмыснымі адступленнямі ад сэнсу ці форм арыгінала); паслоўны
    157
    ПЕРАКЛАДНАЯ
    (пераклад «слова ў слова», без належнага ўзнаўлення сэнсу выказвання); падрадковы (паслоўны пераклад вершаў без захавання іх формы — рытму, рыфмаў і інш.); дакладны (або рэалістычны). Найб. пашыраны, плённы і мэтазгодна дакладны П.м. Ён патрабуе беражлівага стаўлення да арыгінала, захавання яго ідэйнавобразнай структуры, асн. стылёвых рыс і нац. адметнасцей. Перакладчык павінен валодаць навыкамі вучонагаліт.знаўца і талентам арыгінальнага творцы, мовай арыгінала, ведаць творчасць пісьменніка, якога перакладае. Таму магчыма існаванне многіх П.м. аднаго твора на пэўную мову. Найб. складаны П.м. паэзіі: узнаўленне рытмічнага малюнка арыгінала (эквіметрычнасць), характару рыфмаў і рыфмоўкі (эквірыфменнасць), захаванне колькасці і парадку радкоў (эквілінеарнасць), цяжкасці, звязаныя з перадачай паэт. тропікі і інш.
    Пачатак бел. П.м. паклаў Ф.Скарына, які пераклаў і надрукаваў на старабел. мове 23 кнігі Бібліі (1517— 19). Кіруючыся асветнінкімі мэтамі, ён адмовіўся ад традыц. літаралізму, уносіў у тэкст Бібліі пэўныя змены (ужываў вобразы з вуснапаэт. творчасці, прымаўкі, устаўляў уласныя вершы, дадаваў свае прадмовы і пасляслоўі і інш.). Традыцыі Ф.Скарыны развівалі С.Будны, В.Цяпінскі, ананімныя перакладчыкі жыцій, апокрыфаў, аповесцей рэліг. зместу, рыцарскіх раманаў, гіст. аповесцей і інш. Новы перыяд бел. П.м. пачаўся з 19 ст. разам з узнікненнем новай бел. лры. Яго пачынальнік — В.ДунінМарцінкевіч, які ўзнавіў пабеларуску «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча (1859, захаваўся часткова). А.ВярыгаДарэўскі, А.Гурыновіч, А.Ельскі, М.Косіч, Я.Лучына і інш. развівалі пераважна вольны П.м. Асновы бел. дакладнага П.м. заклалі Я.Купала (пераклаў «Слова аб палку Ігаравым», паэзію А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава, У.Сыракомлі, М.Канапніцкай),
    М.Багдановіч (упершыню даў на бел. мове ўзоры антычнай лірыкі, класічнай ням., франц. і бельгійскай паэзіі і інш.), Я.Колас (пераклаў «Палтаву» А.Пушкіна, «Дэмана» М.Лермантава, творы Т.Шаўчэнкі). П.м. развівалі і ўзбагацілі Р.Барадулін, П.Броўка, Я.Брыль, Ю.Гаўрук, Н.Гілевіч, П.Глебка, У.Дубоўка, А.Дудар, А.Зарыцкі, А.Куляшоў, А.Лойка, М.Лужанін, П.Макаль, Н.Мацяш, Я.Семяжон, Я.Сіпакоў, М.Танк, Ю.Таўбін, К.Чорны. Іх пераклады выдаваліся асобна і ў серыйных выданнях («Проза народаў СССР», «Паэзія народаў СССР», «Паэзія народаў свету», збках «Братэрства», «Далягляды» і інш.). У 1970 А.Куляшову (за пераклад кніг «Выбраная паэзія Лермантава, «Энеіда» І.Катлярэўскага, «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела), у 1976 Р.Барадуліну (за зб. «Рум» і пераклад выбранай лірыкі Ф.Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады»), у 1980 Н.Гілевічу (за зб. паэзіі «У добрай згодзе»), Я.Хелемскаму за пераклад твораў бел. лры (П.Броўкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка) на рус. мову, у 1982 Я.Семяжону (за пераклад паэмы «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага), у 1992 В. Сёмуху (за пераклад рамана «Доктар Фаустус» Г.Мала), у 2000 У.Скарынкіну за пераклад паэмы «Боская камедыя» Дантэ), у 2013 М.Мятліцкаму (за пераклад кн. «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая») прысуджаны Дзярж. прэміі Беларусі імя Я.Купалы. Творы бел. пісьменнікаў перакладзены на многія мовы народаў свету. Сярод сучасных перакладчыкаў П.Гаспадыніч, А.Каляда, М.Скобла, А.Хадановіч, І.Чарота і інш. В.П.Рагойша.
    ПЕРАКЛАДНАЯ АПОВЕСЦЬ, адзін з асноўных жанраў старажытнабеларускай лры 15—17 ст., які аб’ядноўвае розныя апавядальныя творы замежнай лры, перакладзеныя на бел. мову. Вядома з часоў Кіеўскай Русі. Узнікла ў Беларусі пераважна з зах.еўрап. узораў праз зах.слав. і паўд.слав. пасрэдніцтва.
    Вылучаюць П.а. рэліг. і свецкія. Рэліг. падобны да апокрыфаў («Страсці Хрыстовы», «Жыціе Аляксея, чалавека божага», «Аповесць пра трох каралёў», «Аповесць пра Таўдала»). Да свецкіх належаць рыцарскія раманы, якія ў Беларусі называліся аповесцямі («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву»), гіст. аповесці («Александрыя», «Гісторыя пра Атылу», «Мамаева пабоішча», «Троя»), дыдактычныя і жартоўныя маст. творы. Змяшчаліся ў збках «Вялікае зярцала» і «Рымскія дзяянні» (напр., «Гісторыя пра Апалона Цірскага»), у хронікахзводах і хранографах («Вялікая хроніка», «Хроніка ўсяго свету»), У П.а. часам свядома пашыраўся ці скарачаўся тэкст, уключаўся мясц. матэрыял, узмацняліся ідэі гуманізму, беларусізаваліся імёны і інш. (напр., «Аповесць пра Трышчана» — варыянт рыцарскага рамана пра Трыстана і Ізольду). П.а. лічацца некаторыя біблейскія кнігі, перакладзеныя і выдадзеныя Ф.Скарынам («Юдзіф», «Эсфір», «Руф» і інш.). П.а. напісаны жывой гутарковай мовай. Яны ўзбагацілі і паўплывалі на развіццё арыгінальнай бел. лры (асабліва празаічных жанраў), на станаўленне бел. белетрыстыкі.
    В.А. Чамярыцкі.
    ПЕРАКЛАДНЬІ СЛОЎНІК, гл. Двухмоўны слоўнік, Шматмоўны слоўнік.
    ПЕРАМОГІ ПЛОШЧА ў Мінску (да 1954 Круглая плошча). Арганізавана на перакрыжаванні прта Незалежнасці з вуліцамі Захарава і Кісялёва. Па функцыянальным прызначэнні з’яўляецца мемар. Па форме прамавугольная (225x175 м), кампазіцыйнае ядро вырашана ў форме эліпса. Выконвае ролю буйной транспартнай развязкі. 3 ПдЗ абмежавана вуліцамі Камуністычная, Фрунзе, з ПнУ — Кісялёва, Захарава. Фарміраванне П.п. праходзіла ў некалькі этапаў. На 1м (1939—47, архіт. Р.Столер) пабудаваны 2 дугападобныя ў плане жылыя дамы, якія замыкаюць прастору ансамбля цэнтр. часткі го
    158
    ПЕРЕХОДНЫЙ
    Перамогі Плошча ў Мінску.
    рада. На 2м этапе забудова вялася па генплане 1946 (архіт. М.Андросаў, Н.Трахтэнберг) і праекце плошчы 1950 (архіт. М.Баршч, карэкціроўка Г.Заборскага і Л.Мацкевіча, 1954). Далей фарміравалася падземная частка плошчы (1984, архіт. Б.Ларчанка, Б.Школьнікаў, К.Вязгін). Структура П.п. ўключае аванплошчу па абодва бакі ад праспекта ніжэй яго ўзроўню, сквер, які абмежаваны з 2 бакоў ансамблем жылых дамоў (1950—56, архіт. М.Баршч, Л. і .Г.Аранаўскасы), фланкіраваных 4граннымі вежамі і злучаных каланадай (з боку вул. Фрунзе); манумент. браму — уваход у Цэнтр. дзіцячы парк імя М.Горкага з боку вул. Фрунзе (1953, архіт. Г.Заборскі); Доммузей I з’езда РСДРП (з боку вул. Камуністычнай); мост цераз р. Свіслач (1951—53, архіт. М.Паруснікаў, Г.Баданаў). Кампазіцыйнай дамінантай плошчы з’яўляецца Манумент Перамогі. Падземны ўзровень сфарміраваны ў сувязі з будаўніцтвам 1й лініі Мінскага метрапалітэна, мае кальцавую абыходную галерэю. Яго цэнтрам з’яўляецца круглая зала, у цэнтры якой стылізаванае вогнішча — шкляны вянок, які падсвечваецца знутры (маст. У.Пазняк) і сімвалізуе вечную памяць героям, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.