• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Падземны і наземны ўзроўні спалучаюцца сіметрычна размешчанымі гранітнымі лесвіцамі, выхады вырашаны масіўнымі гранітнымі блокамі. У 2002—03 праведзена рэканструкЦЫЯ. Ю.Ю.Захарына.
    ПЕРАПЯЛІЦА Канстанцін Іванавіч (н. 1.6.1938, с. Цішэнаўка Харкаўскай вобл., Украіна — 11.11.2015), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Укр. драм. тэатры імя І.Франко ў Кіеве (1965). 3 1966 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Выканаўйа
    К. Перапяліца ў ролі Лукі.
    характарных, камедыйных і трагікамічных роляў. Лепшыя вобразы ў нац. рэпертуары: Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Цярэшка Калабок, Паляныца («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Гастрыт, Люцень («Вечар», «Купала» А.Дударава), Фядос Сыч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча). Сярод інш. роляў: Кучумаў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Ласукоў («Барскія дзівацтвы» М.Някрасава), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» Б.Васільева), Манахаў, Лука («Варвары», «На дне» М.Горкага), Земляніка («Рэвізія» Б.Рабкіна), Тамбоўскі («Божыя дзьмухаўцы» паводле А.Іванова), Тэўе [«Грай, Ёселе, грай» («Памінальная малітва») Р.Горына], Санча Панса («Дон Кіхот» паводле М. Сервантэса) і інш. Здымаўся ў кіно («Дзяржаўная граніца», «Мы — хлопцы жывучыя» і інш.). Аўтар кн. «Іван Фларыновіч» (2004), «Камянецкая сага» (2009), «Вялікія белыя птушкі» (2010), «Галера святых і грэшных» (2012), «Мыс забытых людзей» (2015).
    «ПЕРЕХбДНЫЙ ВОЗРАСТ», інфармацыйназабаўляльная газета для дзяцей і падлеткаў. Выдаецца з 1994 у Мінску 4 разы на месяц на рус.
    159
    ПЕРКІН
    мове. Заснавальнікі — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь і БРСМ. 3 2010 — рэдакцыя «Настаўніцкай газеты» і БРСМ. Ажыццяўляе падрыхтоўку, выданне і распаўсюджванне газеты па заказе Пастаяннага кта Саюзнай дзяржавы. 3 2011 на базе газеты штомесячна выдаецца ўкладыш — газ. «Раніца». Цэнтр. месца на старонках газеты займаюць інфармацыя аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, праблемы якасці адукацыі, прафарыентацыі, культ. вольнага часу, здаровага ладу жыцця. У газеце больш за 50 рубрык: «Прэсрэліз», «Інфармацыйны час», «Тварам да твару», «Ад званка да званка», «Адукацыя, кар’ера — наш агляд», «Абітурыент», «Спортклуб», «Мода ад народа», «Кінаманія», «Маладзёжны фармат», «Ёсць праблема» і інш.
    ПЁРКІН Навум Саламонавіч (15.2. 1912, г. Тураў Жыткавіцкага рна —
    Н.С.Перкіп.
    2.10.1976), беларускі літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі пед. інт (1936). 3 1946 у Інце лры АН Беларусі (у 1963—76 заг. сектара). Даследаваў бел. лру 1920—30х гг., творчасць бел. пісьменнікаў, узаемасувязі лр. Аўтар кн. «Аркадзь Куляшоў» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30х гг. (1960), «У сям’і брацкіх літаратур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975), брашуры «Пятро Глебка»
    (1955), аўтабіягр. аповесцей «Хлопчык з мястэчка» (1981), «Я стаў партызанам» (1982). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», «Гісторыі Беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (абедзве 1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    Тв.: Абсягі думкі. Мінск, 1980; Эпптафня без елея: страннцы воспомпнаннй партнзана. Мннск, 2013.
    ПЁРЛІН Уладзімір Паўлавіч (н. 1.3.1942, г. Бішкек, Кыргызстан), бе
    ларускі віаланчэліст, педагог, дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). 3 1964 канцэртмайстар аркестра Бел. тэлебачання і радыё. 3 1971 (з перапынкам) педагог рэсп. гімназіікаледжа пры Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1988 муз. кіраўнік і гал. дырыжор канцэртнага аркестра пры гімназіікаледжы. Аб жыцці і творчасці П. зняты фільмы «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1995), «Другое жыццё» (1999), «Уладзімір Паўлавіч Перлін» (2002) і інш.
    ПЕРСАНАЖ (франц. personnage ад лац. persona асоба), дзейная асоба (часцей другарадная) у маст. творы (драме, рамане, аповесці і г.д.). Гл. ў арт. Літаратурны герой.
    ПЕРСІЯРНЯ, майстэрня ці мануфактура ў 18 — 1й пал. 19 ст., дзе вырабляліся шаўковыя (кунтушовыя) і «літыя» паясы, шаўковыя тканіны (пераважна на кунтушы) па ўзоры ўсх. (турэцкіх, кітайскіх і інш.). Дзейнасць П. будавалася па прынцыпе ўсх. шаўкаткацкіх мануфак
    тур 17— 18 ст. (працавалі ткачымужчыны). На тэр. Беларусі ўпершыню П. былі адкрыты ва ўладаннях Радзівілаў. У 18 ст. існавалі ў Слуцку (KaHeu 1730х гг.), Нясвіжы (да 1743), П.А.Тызенгаўза ў Паставах (1760я гг.), М.К.Агінскага ў Слоніме (1780я гг.), каралеўская мануфактураў Гродне (1768—95), мануфактура А.Сапегі ў Ружанах (канец 177080я гг.), у Альбе пад Нясвіжам (сярэдзіна 18 ст.) і інш. Спачатку паясы ткалі на ўзор персідскіх (адсюль назва), пазней выкарыстоўвалі мясц. матывы (Слуцкія паясы, Гродзенскія паясы).
    ПЕРФОРМАНС (ад англ. performance выступленне, выкананне, дзея, гульня), працэсуальны від мастацтва постмадэрнізму. Узнік у Еўропе ў авангардысцкіх рухах 1960х гг., у Беларусі — з канца 1970х гг. У аснове акцыі — паведамленне гледачам ідэі праз запланаваныя дзеянні і сістэмы дэталейсімвалаў, якія ўтрымліваюць розныя асацыяцыі, падтэксты і цытаты, найчасцей з мэтай эпаціравання публікі. Ад тэатра П. адрозніваецца адсутнасцю прасторавачасавых меж і роляў. Сярод відаў П. — персанальны, аўтабіягр., у якім гал. месца займае асоба мастака («нарцысічнае мастацтва», «жывая скульптура»), і калектыўны, які выяўляе сувязь з карнавальнай традыцыяй і нар. відовішчам, дзе важную ролю набывае ўдзел публікі. Адбываецца звычайна ў пакоях маст. галерэй ці на адкрытай прасторы. У Беларусі ўпершыню прадэманстраваны ў 1987. Сярод бел. перформераў вядомы А.Вараб’ёў, І.Кашкурэвіч, В.Пятроў, Л.Русава і інш.
    ПЕРШАБЬІТНАЕ МАСТАЦТВА. Пачало зараджацца ў сярэднім палеаліце (каля 100—40 тыс. гадоў таму назад). На тэр. Беларусі найстараж. маст. вырабы вядомы з позняга палеаліту (арнаментаваны абломак біўня маманта са стаянкі Юравічы Калінкавіцкага рна). На блізкіх па культуры помнікаў суседніх тэр. сярэдняга Падняпроўя вядомы статуэткі
    160
    ПЕРШАЕ
    жанчын і птушак, пласціны, аздобленыя геаметрычным арнаментам, з біўня маманта. На познапалеалітычных стаянках знойдзены ўпрыгажэнні, у т.л. падвескі з ракавінак і зубоў жывёл, пацеркі з трубчастых костак жывёл. Большасць палеалітычных знаходак дэкаратыўнапрыкладнога і выяўл. мастацтва звязана з першабытным культам плоднасці і паляўнічай магіяй. 3 эпохі мезаліту (10—7 тыс. гадоў таму назад) засталося мала сведчанняў існавання мастацтва, гал. чынам зза дрэннай захаванасці касцяных і рагавых вырабаў у пясчанай глебе. На тэр. Беларусі найб. вядома рагавая сякерападобная прылада, багата аздобленая наразным арнаментам, запоўненым белай пастай (Смаргонь). У неаліце (6—4 тыс. гадоў таму назад) з зараджэннем земляробства і жывёлагадоўлі ўскладнялася духоўнае і сац. жыццё стараж. чалавека, што знайшло адлюстраванне ў мастацтве. Дасягнулі росквіту шматлікія галіны П.м. — арнаментаванне, гравіроўка па косці, розе і абпаленай гліне, аб’ёмная скульптура. У неаліце на тэр. Беларусі ўпершыню з’явіліся бурштынавыя ўпрыгажэнні — падвескі разнастайнай формы з прасвідраванымі адтулінамі (стаянкі Крывіна каля в. Галоўск Сенненскага, Асавец Бешанковіцкага рнаў). Значнае месца ў П.м. эпохі неаліту займаюць заа і антрапаморфныя выявы, прадстаўленыя гравіроўкай і дробнай пластыкай. Сярод іх утвораныя нарэзкамі і дробнымі наколаміямкамі схематычныя малюнкі людзей на косці (Старыя Юрковічы Любанскага рна), фігуркі чалавека і качкі на гаршку (Юравічы), істоты накшталт змей на кераміцы Бел. Паазер’я. Гравіраваныя выявы гэтай эпохі характарызуюцца значным схематызмам і стылізацыяй, а ўзоры дробнай пластыкі — рэалістычнай дакладнасцю (галоўка вадаплаўнай птушкі і падвескаамулет са стаянкі Асавец). Драўляныя і рагавыя выявы галоў барадатых мужчын перада
    юць выразнае еўрапеоіднае аблічча познанеалітычных жыхароў Беларусі. У палеалітычны час, ва ўмовах матрыярхату, у выяўл. мастацтве дамінавалі жаночыя вобразы. У неаліце з паступовым складваннем патрыярхальных адносін у грамадстве іх выцеснілі вобразы мужчын. Значнай асаблівасцю неаліту з’яўляецца вынаходніцтва глінянага посуду. Арнамент прасочваецца ўжо на самых ранніх неалітычных пасудзінах: спачатку ў выглядзе глыбокіх круглых ямак пад краем венчыка ў спалучэнні з грабеньчатымі адбіткамі, насечкамі і наколамі. Пазней аздабленне ўскладнялася, яго элементы ўтваралі кампазіцыі — зігзагі, ромбы. У канцы неаліту з’явіліся шнуравыя адбіткі. Часам арнаменты дапаўняліся схематычнымі выявамі дрэў і паўзуноў. 3 авалоданнем майстэрства выплаўкі і апрацоўкі медзі і бронзы з’явіліся разнастайныя металічныя ўпрыгажэнні: дыядэмы, грыўні, бранзалеты, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, падвескі і інш. У бронзавым веку ў Беларусі ўпершыню з’явіліся шкляныя пацеркі і бісер. У археал. матэрыялах жалезнага веку (7—6 ст. да н.э. — 8—9 ст. н.э.) частая знаходка — гліняныя прасліцы, многія з якіх упрыгожаны наколамі, насечкамі, нарэзкамі. Часам наносілі
    Удзельнікі Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. 1917.
    трохвугольныя ўзоры, ромбы, стылізаваныя выявы жывёл, сцэны апрацоўкі зямлі. Жалезны век стаў часам росквіту вытворчасці ўпрыгажэнняў з металу — медзі, бронзы, жалеза, зрэдку з каштоўных металаў. Былі распаўсюджаны бранзалеты і грыўні, скроневыя кольцы і пярсцёнкі, завушніцы, шпількі і фібулы. Каля 2 ст. н.э. з’явіліся вырабы з каляровымі эмалямі — спражкі, зашпількі, падвескі і інш. (Тайманава Быхаўскага, Малышкі Вілейскага, Красны Бор Лагойскага рнаў). Твораў выключна выяўл. мастацтва на помніках жалезнага веку знойдзена мала. Сярод іх найб. характэрны гліняныя фігуркі жывёл (пераважна коней) з гарадзішчаў мілаградскай культуры на Пд Беларусі.
    ПЁРШАЕ ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСК.АЙ ДРАМЫ I КАМЁДЫІ. Існавала ў крас. 1917 — сярэдзіне 1920 у Мінску. Створана Ф.Ждановічам (арганізатар, кіраўнік і рэжысёр) пры ўдзеле І.Буйніцкага і У.Фальскага. Адкрылася 23.4Л917 спектаклямі «Паўлінка» Я.Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшка ў памяшканні Мінскага гар. тэатра. Потым працавала ў клубе «Беларуская хатка». У тва ўваходзілі ўдзельнікі драм. гурткоў, хор (кіраўнік У.Тэраўскі), танц.
    161
    ПЕРШАМАЙСКІ