• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПАШКОЎ Генадзь Пятровіч (н. 23.3.1948, в. Ліпавічы Чашніцкага рна), беларускі паэт, публіцыст, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Беларусі (2013). Скончыў БДУ (1971). Працаваў на Бел. радыё, у час. «Полымя», у апараце ЦК КПБ. 3 1991 намеснік гал. рэдактара час. «Тэатральная Беларусь», гал. рэдактар «Цэнтральнай газеты». У 1996— 2008 гал. рэдактар, дырэктар выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». 3 2009 1ы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аў
    тар паэт. сбкаў «Кляновік» (1975), «Чырвоны жаваранак» (1977), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю»
    Г.П.Пашкоў.
    (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006), «У далонях свету» (2011); сцэнарыя дакумент. фільма «Я зямлю люблю так ...» (паст. 1978) і інш. Выдаў кнігі маст. нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). Піша для дзяцей: збкі «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1992), «Зорнае поле» (1999). Пераклаў паэт. збк «Масты памяці» Ю.Воранава (1991). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Крокі: вершы, паэма. Мінск, 1988; Маёлета. Мінск. 2011; Званы юнацтва. Мінск, 2012.
    Літ.: Астраух А. Генадзь Пашкоў // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 кн. Кн. 2. Мінск, 2003; М а р ц і н о в і ч А. 3 голасам чыстым і звонкім. Полымя. 2015. № 6. Т.Ф.Рослік.
    ПАЭЗІЯ (ад грэч. poiesis творчасць), 1) адзін з асноўных відаў мастацтва слова, эмацыянальнавобразная вершаваная творчасць. Для П. характэрны павышаная эмацыянальнасць, ужыванне разнастайных сінтаксічных фігур, насычанасць тропамі, муз. пачатак. Вершаваны рытм — адзін з найб. моцных узбуджальнікаў эмоцый, таму П. карыстаецца звычайна не празаічным спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, а верша
    151
    ПАЭМА
    ваным. У той жа час нельга змешваць П. і верш, для існавання якога дастаткова толькі наяўнасці моўнага рытму. У адрозненне ад прозы слова ў П. не проста абазначае якоенебудзь паняцце, а перш за ўсё выяўляе пачуццё, думку аўтара. Само яго гучанне становіцца сродкам выяўлення. У гэтай сувязі паэт. твор нельга дакладна пераказаць інш. словамі, можна толькі перадаць агульнае ўражанне ад яго. Рух слоў у вершы, іх узаемадзеянне і супастаўленне ў «сілавым полі» рытму і рыфмы, выразнае выяўленне гукавога боку мовы, узаемадзеянне рытмічнага і гукавога ладу і г.д. абумоўліваюць вял. сэнсававобразныя магчымасці П., невядомыя прозе. Мова — матэрыял і інструмент кожнага пісьменніка — найб. важная нац. прыкмета П., таму што ў ёй актуалізуюцца не толькі сэнсавае напаўненне слова, але і яго гучанне, асацыятыўныя варыяцыі, стылістычная афарбоўка. Дзякуючы гэтаму П. з’яўляецца глыбока нац. відам маст. слова. У той жа час з пункту гледжання праблем, пафасу, ідэйнай скіраванасці, чалавеказнаўчага зместу П. не менш інтэрнац., чым усе астатнія віды лры і мастацтва.
    П. ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. Першапачаткова існавала разам з танцамі і музыкай, сувязь з якімі захавала да нашага часу. Вершамі напісаны найважнейшыя паводле жанру творы антычнасці, Сярэдневякоўя, Адраджэння, класіцызму (эпічная паэма, трагедыя, камедыя, ода). 3 эпохі класіцызму пашырыліся такія закончаныя страфічныя канструкцыі, як санет, рандо, трыялет і інш. 3 19 — пач. 20 ст. ідзе працэс ускладнення маст. зместу П., унутранай структуры верша, развіваюцца дольнік, верлібр і інш. дысметрычныя вершаваныя формы. Паўзы, націскі, тэмп маўлення, характэрныя для П., даюць магчымасць увасобіць найтанчэйшыя адценні сэнсу, аўтарскую інтанацыю з усімі яе нюансамі. Гэтым тлумачыцца той факт, што П. нашага часу — пераважна лірычная.
    У лірыцы ў дыялектычным адзінстве выступаюць асабістыя перажыванні творцы, якія становяцца сферай мастацтва, і непаўторная чалавечая індывідуальнасць, раскрытая гэтым мастацтвам. Да 18 ст. П. займала вядучае месца ў маст. лры, апярэджваючы развіццё прозы і драматургіі. У наш час яна пашырана ва ўсіх сучасныхлрахсвету. Гісторыябел. П. цесна звязана з нар.паэт. традыцыямі, з фальклорам (песні, балады, замовы). Пісьмовая П. пачыналася вершамі Ф.Скарыны (пач. 16 ст.). Далейшае яе развіццё ў Сярэднія вякі працягнулі Мікола Гусоўскі, Я.Вісліцкі, Я.Радван (на лац. мове), А.Рымша, Я.Пашкевіч, Сімяон Полацкі і інш., у 19 ст. — ананімныя аўтары, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, Я.Чачот, У.Сыракомля, В.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я.Лучына і інш. Сярод пачынальнікаў сучаснай бел. П. Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, А.Гарун, Цётка. Бел. паэты (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, А.Куляшоў П.Панчанка, М.Танк і інш.) унеслі значны ўклад у еўрап. П. 2) Маст. вершаваная творчасць пэўнага гіст. перыяду (антычная П.), Taro ці інш. народа (бел. П.), асобных паэтаў (П. А.Пысіна, А.Вялюгіна і г.д.). 3) Уся маст. лра ў вершах і прозе (у адрозненне ад лры навук., справавой, публіцыст). 4) У пераносным сэнсе П. — незвычайная, асаблівая прыгажосць прадметаў і з’яў у жыцці і мастацтве (П. прыроды, працы, каХЭННЯ І Г.Д.). В.П.Рагойша.
    ПАЭМА (ад грэч. роіёта стварэнне), 1)у літаратуры буйны вершаваны твор, у якім важныя праблемы рэчаіснасці раскрываюцца адначасова эпічнымі (наяўнасць сюжэта, характараў) і лірычнымі (вобраз лірычнага героя, шматлікія лірычныя адступленні) сродкамі; від ліраэпасу. У адрозненне ад рамана і аповесці П. пазбягае падрабязных апісанняў, узвышаецца над будзённасцю, імкнецца да філас. асэнсавання жыцця. Бел. П. мае сувязь з агульнай усх.слав. традыцыяй («Слова аб пал
    ку Ігаравым») і творчасцю паэтаўлаціністаў («Песнь пра зубра» Міколы Гусоўскага). Новая бел. лра пачыналася ананімнымі бурлескнатравесційнымі П. («Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»). У 19 ст. распаўсюдзілася рамантычная П. («Мачаха» Адэлі з Устроні, «Ідылія», «Вечарніцы» В.ДунінаМарцінкевіча), якую ў пач. 20 ст. распрацоўвалі Я.Купала («Магіла льва», «Бандароўна», «Яна і я») і Я.Колас («Сымонмузыка»). Дасягненні бел. лры 20 ст. ў значнай ступені звязаны з актыўным развіццём рэаліст. П. у яе разнастайных відах і формах (П.Броўка, А.Куляшоў, М.Танк і інш.). П. як папулярны жанр бел. паэтаў розных пакаленняў мае ўнутрыжанравыя мадыфікацыі: эпічная П. («Новая зямля» Я.Коласа), героікарамант. («Курган» Я.Купалы), філас. («Яго Вялікасць» А.Русецкага), сатыр. («Хвядос — Чырвоны нос» К.Крапівы, «Лявоніха» М.Лужаніна), патрыятычная («Беларусь» П.Броўкі), гіст. («Каліноўскі» М.Танка, «Слова пра чалавечнасць» У.Караткевіча) і інш. П. часам называюць празаічны твор, які адрозніваецца асаблівым лірызмам, узвышаным пафасам, вольнымі аўтарскімі асацыяцыямі («Чазенія») У.Караткевіча, «Вандроўнае шчасце» К.Кірэенкі). Асаблівай разнавіднасцю П. з’яўляюцца творы, напісаныя версэтам, т.зв. П. ў прозе («Ахвярны двор» Я.Сіпакова).
    2)	П. ў музыцы — часцей адначасткавы аркестравы інструм., вак. ці харавы твор (з суправаджэннем ці без яго) ліраэпічнага або лірыкадрам. характару. Вытокі жанру П. ў эстэтыцы і творчасці кампазітараў эпохі рамантызму. Фарміраваўся пад уплывам ідэй сінтэзу мастацтваў, перш за ўсё музыкі і паэзіі. Ужо на гэтым этапе для П. былі характэрны свабода формы, сінтэз тыпаўдраматургіі (эпаслірыкадрама), узвышананадбыційны вобразны строй, ажыццяўленне прынцыпу праграмнасці. Панаванне гэтага прынцыпу ў інструм. і аркестравых П., пры
    152
    ПЕЙЗАЖ
    сутнасць паэт. тэксту ў вак. і харавых творах абумоўлівалі індывідуалізаванасць іх формы і тэматызму, павышаді родю прынцыпаў варыятыўнасці, мона і лейттэматызму, скразного разгортвання кампазіцыі.
    У 20 ст. П. як жанр узбагачалася пад уплывам і ў цеснай узаемасувязі з інш. муз. жанрамі і формамі, узніклі П.сімфонія, араторыяП., квартэтП., санатаП., цыклы харавых П. і інш. 3 пазіцыі семантыкі ў П. прэваліравалі вобразы патрыётыкі ў шырокім спектры іх выяўлення, узвышаныя філас., рэліг., маральнаэтычныя ідэі і сюжэты. Панаванне вядучай (як правіла адной) ідэі часцей за ўсё прыводзіла да яе апафеознага сцвярджэння ў канцы твора.
    У бел. музыцы 20 ст. П. прадстаўлена як буйны адна ці шматчасткавы твор для розных выканальніцкіх саставаў (араторыіП. «Памяці паэта» для дэкламатара, салістаў, двух хароў і аркестра С.Картэса, «Мая радзіма» для хору і аркестра В.Кузняцова, «Дыялект» і «Фрэскі» для аркестра А.Мдывані, «Героям Брэста» і «Вечна жывыя» для хору і аркестра Г.Вагнера, цыклы «5 паэм» А.Багатырова, «2 паэмы» Л.Абеліёвіча для хору а капэла і інш.). Да П. таксама адносіцца адначасткавы інструм. ці вак. сольны або ансамблевы твор пераважна канцэртнага плана (напр., П. для фп. П.Падкавырава, Ф.Пыталева, Э.Тырманд, для голасу з фп. Л.Абеліёвіча, Я.Глебава, для хору а капэла А.Багатырова, Г.Вагнера, М.Васючкова, А.Мдывані, В.Кузняцова, Д.Смольскага, Я.Цікоцкага, Л.Шлег і інш.). У творчасці бел. кампазітараў П. нярэдка блізкая да жанру сюіты («Дыялект» А.Мдывані; «Сымонмузыка» Л.Шлег), аркестравай уверцюры («Святочныя паэмы» Я.Глебава, А.Мдывані), інструм. або харавога канцэрта (харавая «Вяснянка» Л.Шлег, «Пастараль» для фп. з аркестрам У.Дарохіна, «Ой, рана на Івана» для хору а капэла), інш. жанраў і жанравых мікстаў (балада «Бандароўне» Г.Гарэлавай, рэк
    віем у паэмах «Героям Брэста» Г.Вагнера, «Попел» С.Картэса).
    В.П.Рагойша, Т.А.Цітова.
    ПЕДЭЦІ (Pedetti) Маўрыцыо (1719, Караска, каля г. Мілан, Італія — 14.3.1799), італьянскі архітэктар. У 1748—52 працаваў у Нясвіжы ў князёў Радзівілаў. Пабудаваў капліцу ў двары Нясвіжскага касцёла езуітаў, удзельнічаў у будаўніцтве невял. палаца «Кансаляцыя» ў Альбінскім палацавапаркавым ансамблі.
    ПЕЙЗАЖ (ад франц. paysage ад pays мясцовасць, краіна), адзін з асноўных жанраў выяўл. мастацтва, у аснову якога пакладзена адлюстраванне якойнебудзь рэальнай або уяўнай мясцовасці, ландшафту.
    Гісторыя развіцця жанру пачынаецца з дапаможнай ролі П. у складзе інш. жанравых форм. Падчас гэтага працэсу адбыліся ўнутрыжанравыя дыферэнцыяцыі, вылучыліся асобныя тыпы П.: ландшафтны, марскі, rap., сельскі, мемар., індустрыяльны, гіст. і інш. Пейзажны матыў можа быць фонам у інш. жанрах (партрэт, нацюрморт, тэматычная карціна). Прысутнасць у П. постацей людзей і жывёл, якія выконваюць у кампазіцыі ролю стаффажа, не ўплывае на самастойнасць жанру.