Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПАТАПАЎ
У.Пасюкевіч. Я.Купала і Ц.Гартны ў Капылі. 1930 год. 1982.
(1960). У 1963—2005 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Творам уласцівы выразная дакладнасць пластычнай мовы, гарманічная каларыстычная будова, глыбокая перспектыва. Сярод работ: тэматычныя карціны «Хакеісты» (1963), «На рубяжы Радзімы» (1965), «Мінск. 1920 год» (1967), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1968), «Беларусь. 1944 год», «На радзіме Я.Купалы» (1969), «Родныя пагоркі» (1973), «Партызанская быль» (1979), «Вечар на Прыпяці» (1980), трыпціх «Вечна жывы» (1981), «Старыцкія партызаны» (1985), «Памяць» (1989); партрэты: М.Савіцкага (1976), «Маці» (1977), «Свіцязянская балада. А.Міцкевіч» (1975—78), «У краіне светлай... М.Багдановіч» (1983), «Я.Купала і Ц.Гартны ў Капылі. 1930 год» (1982), «Я.Скрыган» (1986), «Бабка Насця» (1988) і інш.
Г.А. Фатыхава.
ПАТАБНЯ Аляксандр Апанасавіч (22.9.1835, с. Грышына Сумскай вобл., Украіна — 11.12.1891), украінскі мовазнавец, літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, педагог. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1875). Скончыў Харкаўскі ўнт (1856), з 1861 працаваў у ім. Даследаваў лексічныя, фанетычныя і граматычныя
асаблівасці бел. і ўкр. моў на аснове вуснапаэт. твораў двух народаў («Два даследаванні пра гукі рускай мовы», 1866; «3 запісак па рускай граматыцы»,т. 1—4, 1874—91). У кн. «Прадолю і блізкіх з ёю істот» (1867) адзначаў роднаснасць сюжэтаў і вобразаў у міфатворчасці ўсх.слав. народаў. Аўтар кн. «Маларасійская народная песня паводле спіса XVI стагоддзя» (1877), у якой зрабіў параўнальны аналіз некалькіх стараж. укр. і бел. песень, гісторыкаэтымалагічнага арт. «Белая Русь» («Жнвая стармна», 1891, вып. 3), дзе выказаў сваю версію паходжання гэтага тапоніма.
A. М. Ненадавец.
ПАТАЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 27.9.1944, г. Мінск), беларускі архітэктар. Др архітэктуры (1999), праф. (2006). Скончыў Бел. політэхн. інт (1967). Працуе ў Бел. нац. політэхн.
Г.А.Патаеў.
унце (з 1995 заг. кафедры). Даследуе горадабудаўніцтва, пытанні тэр. развіцця, ландшафтную і рэкрэацыйную архітэктуру. Асн. праектныя работы: схема развіцця і размяшчэння курортаў, месцаў адпачынку і турызму, прыродных паркаў і заказнікаў у СССР (1979), генеральныя схемы размяшчэння і развіцця курортаў і зон адпачынку БССР (1981), комплекснай тэр. арганізацыі БССР (1989), схема размяшчэння першачарговых аб’ектаў аздараўлення і адпачынку насельніцтва Рэспублікі Беларусь, якое пражывае на тэр., забруджанай радыенуклідамі (1991), карэкціроўка генплана Мінска (раздзел «Развіццё турызму», 2010), ген.
схема размяшчэння зон і аб’ектаў аздараўлення, турызму і адпачынку Рэспублікі Беларусь да 2030 (2014, усе ў суаўт.). Аўтар кніг: «Рэкрэацыйныя ландшафты: ахова і фарміраванне» (1996), «Экалагічная рэнавацыя гарадоў» (2009), «Пераўтварэнне і развіццё гарадоў — цэнтраў турызму» (2010) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2001.
Тв.: Градострочтельство Белоруссйй, Мйнск, 1988 (у суаўт.); Нацыянальны атлас Беларусі. Мйнск, 2002 (у суаўт.); Малые города Беларусй. Мйнск, 2006 (у суаўт.); Градостройтельство: теорвя н практчка. М., 2014; Композйцйя в архйтектуре й градостройтельстве. М., 2015.
ПАТАПАЎ Юрый Фёдаравіч (н. 3.9.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1954). Працаваў у Свярдлоўску і Маскве. 3 1963 гал. архітэктар праектаў інта «Белдзяржпраект», БелНДІгіпрабуда, загадчык аддзела ў Дзяржбудзе БССР, кіраўнік майстэрні ў Гроднаграмадзянпраект», з 1980 гал. архітэктар Белдзяржпраекта. 3 1990 кіраўнік творчай майстэрні. Асн. работы (у аўтарскім калектыве): генплан г. Бабруйск (1964), праекты забудовы Цэнтр. пл. (1966), вул. Леніна, будынак гарвыканкама, праект забудовы мікрараёнаў №1, 2 (1967) у г. Салігорск, Прывакзальная пл. (1976), праект планіроўкі і забудовы эксперымент. мікрараёна Румлёва (1979), гасцініца «Гродна» (1982) у г. Гродна, пл. імя 1000годдзя Віцебска (1972), аўтадарожны мост цераз р. Заходняя Дзвіна (1973) у г. Віцебск, жылыя дамы з двухузроўневым кватэрамі для індывід. будаўніцтва Мінскай вобл. (1979), будынкі гандлёвых цэнтраў «Аквабел» (1987), «Вісман» (2006), «Паляванне і рыбалоўства» (2009), Лядовага палаца, мед. цэнтра «Экамедсэрвіс» (абодва 1999), комплекс «НордСіці» (2013) у Мінску, комплекс будынкаў «БелНІПІнафта» ў г. Гомель (2013), будынак гандлёвага цэнтра «ІММІ» ў г. Мала
145
ПАЎДНЁВА
дзечна (2008) і інш. Старшыня Саюза архітэктараў Беларусі (1980—85).
ПАЎДНЁВАЗАХОДНІ ДЫЯЛЁКТ, адно з двух буйных этнагенетычных тэрытарыяльных аб’яднанняў блізкароднасных гаворак у складзе асн. масіву бел. дыялектнай мовы. Адрозніваецца ад паўночнаўсходняга дыялекту і супрацьпастаўляецца яму тэрытарыяльна. Паўн. мяжа П.з.д., што аддзяляе яго ад сярэднебел. гаворак, праходзіць прыблізна ад г. Ліда да Мінска і далей на ПнУ да г. Бабруйск, гарадоў Рэчыца і Лоеў. На ПдЗ прыкладна па лініі Пружаны—Iвaцэвiчы—Целяханы—Лунінец—Столін ён мяжуе з зах.палескай (загародскай, брэсцкапінскай) групай гаворак. Гаворкі мясц. жыхароў на пазначанай тэр. адрозніваюцца ад інш. бел. гаворак шматлікімі асаблівасцямі на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы. У галіне фанетыкі ім уласціва поўнае або няпоўнае недысімілятыўнае аканне (раса, палатнб, малады, чалав’ёк, валбк’і, падўшка, арах’і) і яканне (з’амл’а, м’ан’ё, дз’аўпц’і, с’п’ачы, п’ац’брка, б’арўц’), закрытыя галосныя [ё] і [6] (л’ёс, хл’ёб, нбс, м’бд); захаванне спалучэнняў мяккіх зубных і цвёрдых [ж|, [ч], [ш] з наступным |j] ці, інакш, адсутнасць падаўжэння зычных (гал’)ё, зббж)е, судз’іа, плац’іе, бац’в’ін’)е, нбч)у, або калбс’е, в’ас’ёл’е, зббжа); зацвярдзелая фанема |р| (гратка, дарбшка, грыбы, рэчка, рэзаць); вымаўленне цвёрдых губных [6], [п], [м], [ў] у спалучэнні з наступным |j] перад [a], [o], [б| пад націскам (б)брда, жарабр. njau’, cnjoK, naMjop, Mjaco, аў]6с, yjau'e). цвёрды губны [м] успалучэнні з [j] вымаўляецца таксама і перад націскным [е] у назоўніках ніякага роду (с’ём)е, ц’ём]е); наяўнасць прыстаўнога [г] перад пачатковымі націскнымі [o], [у] (часта паралельна з [в] і перад пачатковым ненаціскным [а] (вбз’аро і гбз’аро, вбс’ан’ і гбс’ан’, вўл’іца і гўл’іца, вусы і гусы, гав’ёчк’і, ганўча, гараб’іна); ужыванне пад націскам гука [у] у становішчы пасля цвёрдых губных зычных на месцы
|ы| (бук, грыбў, пул, с’л’епў, вўл’іц’, вўп’іц’); вымаўленне цвёрдага зычнага |с] у зваротным афіксе дзеясловаў перад галоснымі [а], [о| (мыл’іса, зовўса, с’п’аклбсо, нап’ілбсо). У галіне марфалогіі гаворкі П.з.д. вылучаюць канчатак ою, (ёю, аю), ею назоўнікаў жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку (адз. л.) (зямлёю, хатаю, rycejy); канчатак а (я) назоўнікаў ніякага роду ў назоўным скдоне адз. л. (сёла, вбкна, в’бдра); канчатак э (е) назоўнікаў мужчынскага роду з асновай на мяккі, цвёрды або зацвярдзелы зычны ў назоўным склоне множнага ліку (мн. л.) (грыбэ, лясэ, нажэ, бурякё, мяхё); канчатак ом (ём) назоўнікаў у давальным склоне мн. л. (гарадбм, дамбм, лясбм, сынбм, палём); канчатак ох (ёх) назоўнікаў у месным склоне мн. л. (у гарадбх, у дамбх, у лясбх, у палёх); канчатак ы (і) прыметнікаў, неасабовых займеннікаў і парадкавых лічэбнікаў мужчынскага роду ў назоўным склоне адз. л. (бёлы, сіні, пяты, гэты); адсутнасць канчатка ць у формах 3й асобы адз. л. дзеясловаў 1га спражэння (нясё, кажа) і наяўнасць канчатка ць у дзеясловах 2га спражэння (кбсіць, ляціць); націскны канчатак цё ў форме дзеясловаў 2й асобы мн. л. абвеснага ладу (берацё, несяцё, глядзіцё, сядзіцё); канчаткі а (я) у назоўным і У (ю) У вінавальным склонах прыметнікаў жаночага роду адз. л. (нбва хата, сіня хўстка; нбву хату, сіню хўстку); канчаткі ое (ае), яе прыметнікаў жаночага роду ў родным склоне адз. л. (нбвае хаты, маладбе дзёўкі, парбжняе сўмкі); нерухомы націск у асабовых формах прыставачных дзеясловаў 2га спражэння (прыхбдзіць, прыхбджу, прыхбдзіш, адыхбдзіць, адыхбджу, адыхбдзіш); наяўнасць [л’] пасля губнога зычнага асновы ў асабовых формах дзеясловаў цяперашняга часу 1га спражэння (сыплеш, сыплюць, дрэмлеш, дрэмлюць); канчатак мо (ма) у формах дзеясловаў 1й асобы мн. л. (стаімб, маўчымб, ідзёмо, кажэмо); ужыван
не злітнай сінтэтычнай формы дзеясловаў будучага складанага часу, што ўтворана шляхам зрастання інфінітыва асн. дзеяслова са стараж. дапаможным дзеясловам «нму» (ймешь, ймет), формы якога змяніліся на му (іму), меш, ме (рабіціму, рабіцьму, рабіцьмеш, рабіцьме, рабіцьмуць); канструкцыі з роднага склону, г.зн. ужыванне неадушаўлёных назоўнікаў у форме адушаўлёных (знайшбў грыба, набіла сіняка). У галіне акцэнталогіі — перамяшчэнне націску да пачатку слова ў назоўным і вінавальным склонах назоўнікаў жаночага роду адз. л. (рбшчына, загадка, скірда; на нбгу, пайшбў на вбйну), a таксама прыметнікаў (тбўсты, прбсты, блізкі) і прыслоўяў (хбладна, відна). У галіне лексікі — ужыванне спецыфічных слоў (адрына ‘пабудова для сена’, пбкуць ‘кут, чырвоны вугал’, б’іч ‘дэталь цэпа’, с’эдала ‘курасадня’, мыса, мыза ‘пярэдняя частка галавы ў жывёлы’, жўйка ‘жвачка’, жырны ‘пражэрлівы, пра карову’, рахманы ‘жвавы, пра курыцу’).
Пры адноснай агульнасці моўных асаблівасцей у межах П.з.д. большасць навукоўцаў дадаткова вылучаюць у ім 3 асобныя групы гаворак: гродзенскабаранавіцкую, слуцкую і мазырскую (усх.палескую), якія адрозніваюцца паміж сабою некаторымі моўнымі рысамі фанетычнага, граматычнага і лексічнага характару.
Літ.: Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мінск, 1964; Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. У 2 кн. Мінск, 1968—1969; Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія: практыкум. Мінск, 1991; К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003.
П.А. Міхайлаў.
ПАЎДНЁВАСЛАВЯНСКІЯ МОВЫ, група славянскіх моў, распаўсюджаных галоўным чынам на Балканскім паўвостраве і прылеглай да яго тэрыторыі ў Славеніі, Харватыі, Cep611, Македоніі, Босніі і Герцагавіне (каля 30 млн. чал.). Моўная супольнасць П.м. менш відавочная, чым зах.слав. і ўсх.слав. Сучасныя П.м.
146
ПАЎЛІНОЎСКАЯ
падзяляюцца на 2 адрозныя падгрупы: зах. (славенская, харвацкая, сербская мовы) і ўсх. (балгарская і македонская мовы). Сярод магчымых прычын рэзкіх адрозненняў паміж імі: засяленне славянамі Балкан 2 патокамі — усх. і зах.; істотны ўплыў на мову балгар і македоннаў тэрытарыяльна блізкіх неслав. народаў. Генетычна да П.м. адносіцца мёртвая стараслав. мова, а таксама шэраг мікрамоў (моў этнічных груп): гарадзішчанская (Аўстрыя), малізская і раз’янская (Італія), прэкмурская (Славенія, Аўстрыя, Венгрыя), чакаўская і кайкаўская (Харватыя), банацкабалгарская (Румынія) і інш. П.м. маюць свае асаблівасці ў фаналогіі (наяўнасць монатанічнага націску — для моў усх. падгрупы і політанічнага націску — для моў зах. падгрупы; пераход праслав. спалучэнняў «tort» і «tolt» у «trat» і «tlat»; пераход праслав. насавых q і $ у галосныя [а] і [э]), лексіцы (шматлікія запазычанні з турэцкай, грэч., ням., венгерскай, франц., італьян. і рус. моў) і граматыцы (складаная сістэма форм прошлага часу; страта іменнага скланення і інфінітыву ў балгарскай і македонскай мовах; наяўнасць сістэмы скланення ў славенскай мове і некаторых гаворках сербскай і харвацкай моў і інш.). П.м. маюць пэўнае падабенства з бел. мовай, што тлумачыцца шматвяковым уплывам царк.слав. кніжнай традыцыі на мовы ўсх. славян, які праявіўся на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы.