• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У 2015 у П. сярэдняя школа, школа мастацтваў, філіял спецыялізаванай дзіцячаюнацкай школы алімпійскага рэзерву, раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дашкольная ўстанова, бка, Дом культуры, бальніца, аптэка; царква Марыі Магдаліны (1991). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — будынкі бальніцы (2я пал. 19 ст.), б. жаночага вучылішча (1881). Археал. помнікі гісторыі — паселішча эпохі неаліту (5—3е тыс. да н.э.).
    ПАСІУНАЯ ЛЁКСІКА, частка слоўнікавага складу мовы, якая змяшчае адзінкі маўлення, абмежаваныя ва ўжыванні носьбітамі мовы ў сувязі з асаблівасцямі пазначаных імі з’яў
    або вядомых не ўсім носьбітам мовы. Прыкладамі П.л. могуць быць гістарызмы, архаізмы, неалагізмы, уласныя імёны, а таксама кніжная і размоўная лексіка. П.л. жывой мовы — адкрытая сістэма, колькасць адзінак якой неабмежаваная. У выніку гэтага нават найб. поўныя слоўнікі (тэзаўрусы) не адлюстроўваюць усяго яе багацця. П.л. супрацьпастаўлена актыўнай, аднак мяжа паміж імі рухомая. 3 цягам часу лексічныя адзінкі могуць пераходзіць з П.л. ў актыўную і наадварот.
    Літ.: Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994.
    П.А.Міхайлаў.
    «ПАСЛАННЕ ДА ЛАТЬІН 3 IX ЖА КНІГ», «П ослан не до латын мз нх же кннг», ананімны палемічны твор. Напісаны на старабел. мове не пазней 1582 манахамі Супральскага манастыра ў адказ на кн. «Пра еднасць касцёла божага» П.Скаргі (1577). Захаваўся ў некалькіх спісах, надрукаваны ў «Рускай гістарычнай бібліятэцы» (т. 19, 1903). Накіраваны супраць каталіцызму і яго прапаведнікаў. Выкарыстаўшы каталіцкія хронікі, творы рымскага гісторыка Марцэліна, лац. тэолагаў Грацыяна, Плаціна і інш., аўтар з сарказмам паказаў гісторыю панавання папства, усё, што хаваецца пад маскай святасці. Насуперак П. Скаргу, які называў пап духоўнымі пастарамі і «намеснікамі бога на зямлі», у «Пасланні...» яны паказаны як хціўцы, рабаўнікі, авантурысты, антыхрысты, якія ў пагоні за раскошай і неабмежаванай уладай ператварылі каталіцкі касцёл у дом распусты. Мова твора максімальна набліжана да гутарковай, з вобразнымі выслоўямі і параўнаннямі. «Пасланне...» — пэўная вяха ў развіцці антыкаталіцкай палемічнай публіцыстыкі. Ідэі твора, матывы і маст.стылявыя сродкі выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці М.Сматрыцкі, С.Зізаній, В.Суражскі, І.Вішанскі і інш. пісьменнікіпалемісты.
    139
    ПАСЛЯДОВІЧ
    ПАСЛЯДОВІЧ Аляксандра Ануфрыеўна (23.4.1918, Мінск  23.4.1988), беларускі графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Скончыла Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна ў Ленінградзе (1950). У 1964—66 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Працавала ў розных тэхніках станковай графікі. Для яе твораў характэрна арганічнае спалучэнне манумент. эпічнасці вобразаў з паэтычнасцю, тонкім лірызмам, сувяззю з фальклорам. Сярод работ: серыі «Па родным краі» (1961), «Працоўныя Палесся» (1965), «Па матывах беларускіх народных песень», «Вайна народная» (абедзве 1967), «Беларускія народныя святы» (1969), «Жанчыны Палесся» (1971 — 72), «Народныя майстры» (1973), «Беларускія песні» (1974) і інш. Аўтар партрэтаў П.Панчанкі (1963), А.Пашкевіч (1976), нацюрмортаў «Званочкі» (1977), «Нацюрморт з маленькім саламяным конікам» (1980) і інш. Аформіла кнігі «Рыбакова хата» Я.Коласа (1962), «Кацярына» Т.Шаўчэнкі (1964) і інш.
    А.Паслядовіч. Ілюстрацыя да кнігі «Рыбакова хата» Я.Коласа. 1962.
    Чыгуначная станцыя ў г. Паставы.
    Літ:. Воронова О. Апександра Последовмч: Графнка. М., 1984.
    ПАСЛЯСЛОЎЕ, завяршальнае слова аўтара літаратурнага твора, якое друкуецца пасля асн. тэксту. Утрымлівае інфармацыю, якая звязана са зместам твора (кнігі), гісторыяй яго напісання і інш. Звычайна П. не звязаны з сюжэтам твора і ў большасці сваёй выкарыстоўваюцца аўтарамі для тлумачэння іх эстэтычных або этычных поглядаў, а таксама для мэтанакіраванай палемікі з меркаванымі крытычнымі заўвагамі. Па сваіх першапачатковых задачах і функцыях П. падобны да аўтарскіх прадмоў. У Беларусі вядомы са старажытнасці. Змяшчаліся ў рукапісных кнігах у выглядзе сціслых звестак пра перапісчыка, час і месца напісання кнігі (напр., П. да кніг «Бібліі» Ф.Скарыны). Да твораў маст. лры пішуцца рэдка (напр., П. С.Шапрана да кн. В.Быкава «Мёртвым не баліць», 2014). П. неабходна адрозніваць ад эпілога. Т.Ф.Рослік.
    ПАСТАВЫ, горад у Віцебскай вобл., на р. Мядзелка. За 250 км на 3 ад Віцебска, чыг. станцыя на лініі Полацк—Лынтупы, аўтадарогамі злучаны з Браславам, Глыбокім, курортным пас. Нарач. Цэнтр Пастаўскага рна. 20 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1552 як прыватнае мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленска
    га ваяв. ВКЛ. Належала магнатам ДэспатамЗяновічам. У 1628 — 66 двароў. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 засталося 5 двароў. У 2й пал. 18 ст. П. перайшлі да надворнага падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза, пры якім быў узведзены палац і перабудаваны цэнтр мястэчка. На гандлёвай плошчы месціліся 9 дамоў рамеснікаў, дом урача, будынкі канцылярыі і суда, аўстэрыя, 3 заезныя дамы. У 1780я гг. адкрыта свецкая школа з сярэдняй ступенню навучання. У 1782—85 дзейнічалатэатр. школа А.Тызенгаўза, пераведзеная з Гродна. 3 1791 горад, цэнтр Завілейскага павета. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, да 1796 цэнтр павета, потым мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1796 П. атрымалі герб: у блакітным полі рыбацкая сетка, уверсе 3 залатыя рыбы, галовамі на дол. У 1814—53 уладанне графа К.Тызенгаўза. У 1й пал. 19 ст. засн. арніталагічны музей і карцінная галерэя (у 1840 налічвалася больш за 60 палотнаў). У 1897 — 2397 ж. Пасля пабудовы ў 1897 чыг. лініі Крулеўшчына— Падброддзе (цяпер Пабрадзе, Літва) пачала дзейнічаць станцыя П. 3 1.1.1919 у БССР. 3 2.2.1919 у РСФСР, з 19.8.1919 у Віцебскай губ. РСФСР. 3 31.7.1920 у БССР. 3 сак. 1921 у скла
    140
    ПАСТАЎСКІ
    дзе Польшчы, павятовы горад Дзісенскага павета Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, 3,4 тыс. ж. 3 15.1.1940 цэнтр Пастаўскага рна ў Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 6.7.1941 да 5.7.1944 П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. У 1959 — 16,6 тыс. ж. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. У 1970 — 15,1 тыс. ж., у 1998 — 22.9 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага горада падзяляецца ракой на зах. і ўсх. раёны. У зах. склаўся адм.грамадскі і культ. цэнтр с пл. Леніна (б. Гандлёвая), ад якой адыходзяць вуліцы Ленінская, Савецкая, 17 Верасня, Чырвонаармейская. Усх. раён — прам. зона. Паводле генплана 1994 у паўд. частцы ўзведзены квартал індывід. жылой забудовы сядзібнага тыпу. Пабудаваны 5павярховыя жылыя дамы па вуліцах Юбілейная і Касманаўтаў, праведзены рэстаўрацыя Дома культуры, фізкультурнааздараўленчага цэнтра, гар. парку, стадыёна, будынкаў аптэкі, музея, кінатэатра «Радзіма», добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц.
    У 2015 у горадзе прафес.тэхн. каледж с.г. вытворчасці, гімназія, 5 сярэдніх, муз. і маст. школы, дзіцячы сац. прытулак, ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў, 2 бкі, раённы і гар. дамы культуры, філіял тэр. Цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, краязнаўчы музей, кінатэатр, бальніца, паліклініка, аптэка. Выдаецца газ. «Пастаўскі край». Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік К.Тызенгаўзу. Помнікі архітэктуры — гіст.забудова цэнтра горада (2я пал. 18 ст.), палацавапаркавы комплекс (канец 18 — пач. 19 ст.), вадзяны млын (2я пал. 19 ст.), касцёл Антонія Падуанскага (1898—1904), Мікалаеўская царква (1894). Археал. помнік — паселішча эпохі позняга неаліту і ранняга бронзавага веку (канец 3га — пач. 2га тыс. да н.э.).
    Пастаўская Мікалаеўская царква.
    ПАСТАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Паставы. Пабудавана ў 1894з каменя. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюйь 8гранны бабінецзваніца, трапезная, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Храм з 5 галоўкамі, купалыцыбулінкі дэкарыраваны: цэнтр. і макаўка шатра — зоркамі, бакавыя — меандрамі. Званіца з шатром і макаўкай у завяршэнні прарэзана арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобным абрамленні. У дэкоры выкарыстаны паўкруглыя і кілепадобныя какошнікі, нішы і арачныя праёмы, прафіляваныя карнізы, сухарыкі. У нішах бабінцазваніцы — выявы Ісуса Хрыста і Багародзіцы. У інтэр’еры драўляны
    Пастаўскі заслужаны аматарскі фальклорны ансалібль «Паазер 'е».
    іканастас з абразамі 19—20 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    Ю. Ю.Захарына.
    ПАСТАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1939 у г. Паставы. У Вял. Айч. вайну ў час ням.фаш. акупацыі увесь кніжны фонд быў знішчаны. Бка аднавіла сваю працу ў крас. 1945. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Пастаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 33,2 тыс. экз., 5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, інфармацыйнае абслугоўванне і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Пры бцы працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, творчы клуб «Сучасніца» і літ.муз. гасцёўня «Сустрэчы з прыгожым». Праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, творчыя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.
    ПАСТАЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ПААЗЁР’Е». Створаны ў 1991 у г. Паставы пры дзіцячай муз. школе (з 2007 дзіцячая школа мастацтваў). У 1993 прысвоена званне «народны», у 2003 «заслужаны аматарскі калек
    141
    ПАСТАЎСКІ
    Пастаўскі касцёл Антонія Падуанскага.
    тыў». Кіраўнік А.А.Собаль. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 63 гадоў. У рэпертуары мелодыі, якія запісаны ў нар. музыкантаў в. Груздава Пастаўскага рна і ў рэгіёне (полькі «Агульніца», «Рум», «Гусясюся», «Матылёк», «Яніначка», вальсы «Ніначка», «Спатканне», «Васількі», мазурка, кракавяк, польскі нар. TaHeu абэрак, падыспань, факстрот). Калектыў — лаурэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі, песні і тан
    ца «Кізляр» (г. Кізляр, Дагестан, 1992), фалькл. «Каламійка» (г. Каламыя, Украіна, 1994, 1996), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1997, 2001, 2005, 2011), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, 2005), конкурсаў: міжнар. інструм. музыкі (г. Малятай, Літва, 2014), абл. тэлевізійнага «Зорны шлях» (г. Віцебск, 2013). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выпусціў муз. дыскі «Як зайграюць цымбалы» (2008), «Груздаўская вясельная» (2009).