• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Найб. эфектыўнасць у вызначэнні заканамернасцей гіст. развіцця роднасных моўных сістэм параўнальнагіст. метад праяўляе на фаналагічным і марфалагічным узроўнях. Кірунак даследавання пры гэтым можа быць як рэтраспектыўным (ад гістарычна засведчанага стану да першапачатковага), так і праспектыўным (ад першапачатковага стану да больш позняга). Асновай для параўнання, як правіла, з’яўляецца мова з найб. стараж. пісьмовай традыцыяй. У індаеўрапеістыцы такую ролю доўга адыгрываў санскрыт, пазней (у асобных даследаваннях) — хеталувійскія (анаталійскія) мовы.
    Сучасная параўнальнагіст. методыка лінгв. даследаванняў шырока выкарыстоўвае прыёмы інш. метадаў — тыпалагічнага, квантатыўнага, верагоднаснага, метаду мадэлявання і інш. Лінгвагеагр., або арэальныя, прыёмы вывучэння моў з’яўляюцца складовай часткай параўнальнагіст. метаду. Яны падпарадкоўваюцца задачам узнаўлення карціны дыялектнага падзелу прамоўных супольнасцей і выяўленню арэальных сувязей паміж мовамі, якія складаюць гэтыя супольнасці. У моўных групах або сем’ях, якія не маюць старапісьмовых помнікаў, параўнальнагіст. метад абапіраецца на даныя сучасных моў і дыялектаў.
    П.г.м. ўзнікла ў 19 ст. дзякуючы намаганням нямецкіх мовазнаўцаў, якія стварылі ўласную канцэпцыю моўнай эвалюцыі і сфармулявалі ідэі фанетычных законаў, распрацавалі методыку доказнай рэканструкцыі фактаў дапісьмовай гісторыі моў (і перш за ўсё рэканструкцыі фанем). Гэтая методыка ляжыць у аснове і сучаснага П.г.м.; у апошнія дзесяцігоддзі яна ўзбагачаецца новымі даследчыцкімі прыёмамі, якія адносяцца да вобласці ўнутранай і сістэмнай рэканструкцыі лексікі, фанетыкі і інш. У Беларусі даследа
    ванні ў галіне П.г.м. вядуць Г.Кулеш, М.Прыгодзіч, А.Рудэнка і інш. Вынікі даследаванняў П.г.м. ляжаць у аснове генеалагічнай класіфікацыі моў, складаюць навук. базу этымалогіі і лінгв. палеанталогіі, уводзяць у распараджэнне гісторыкаў лінгв. інфармацыю пра этнагенез народаў, дапісьмовыя перыяды іх гісторыі, культуру і ўзаемныя кантакты стараж. народаў.
    Ж:йванов В.В. Обшенндоевропейская, праславянская н анатолнйская языковые снстемы. М., 1965; йллмчСвмтыч В.М. Опыт сравнення ностратнческнх языков: семнтохамнтскнй, картвельскмй, нндоевропейскнй, уральскнй, дравпднйскнй, алтайскнй. 2е нзд. М., 2003; Мейе А. Введенне в сравннтельное нзученне нндоевропейскнх языков. 5е нзд. М., 2009. Д.В.Дзятко.
    ПАРАЎНАЛЬНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ, сінтаксічныя структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым кампанентам, які змяшчае ў сабе параўнанне. У бел. мове найб. пашыраны параўнальны зварот — словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест усяго выказвання або пэўнага члена сказа. Звычайна ўводзіцца ў сказ пры дапамозе параўнальных злучнікаў «як», «нібы», «быццам», «як быццам», «бы», «як бы», «чым», «што» і інш. Адрозніваюць вобразныя параўнальныя (маюць вобразнасць, метафарычнасць) і параўнальнараўналежныя (пацвярджаюць тоеснасць, адпаведнасць) звароты: «Дол быўусланы рудым лісцем, сухой рыжай папараццю, доўгаю, пераблытанаю, як іржавы дрот, травою, друзам збуцвелых галінак» (У.Дамашэвіч); «На такой жа цёмнасіняй, як і неба, вадзе струменіла серабрыстая дарожка халоднага святла» (В.Вольскі). Параўнальны зварот як частку простага сказа трэба адрозніваць ад параўнальных сказаў — даданай часткі складаназалежнага сказа. Прэдыкатыўная функцыя П.к. ў вусным маўленнні падкрэсліваецца інтанацыйна, на пісьме — графіч
    135
    ПАРК
    на. П.к. як вобразныя сродкі шырока выкарыстоўваюцца ў маст. лры. Яны больш выразна, экспрэсіўна адцяняюць пэўныя якасці, уласцівасці, дзеянні шляхам непасрэднага супастаўлення з інш. прадметамі, вобразамі, дзеяннямі. Т.Ф.Рослік.
    ПАРК (ад позналац. parricus абгароджанае месца), добраўпарадкаваны прыродны ці штучна ўтвораны ландшафт з зялёнымі насаджэннямі, воднымі сістэмамі, малымі ландшафтнаархіт. формамі, які прызначаны для адпачынку людзей. У П. фарміруюцца драўніннахмызняковыя кампазіцыі, ствараюцца вадаёмы і вадатокі, кветнікі, скульптуры, аб’екты абслугоўвання наведвальнікаў, забяспечваецца функцыянальны, экалагічны, эстэтычны, псіхал. камфорт людзей.
    Гар. П. пачалі стварацца ў гарадах Беларусі ў канцы 18 — пач. 19 ст., найб. стараж. закладзены ў 18 ст. Усяго налічваецца больш за 500 гіст. П. і іх фрагментаў, каля 150 з іх перспектыўныя для аднаўлення. Большасць гіст. П. стваралася ў складзе палацавапаркавых і сядзібнапаркавых комплексаў. Сярод страчаных самы вял. П. Беларусі — Альба (пл. каля 300 га), які быў размешчаны на ўскраіне Нясвіжа. Ён меў складаную сістэму вадаёмаў і каналаў, драўляны палац, эрмітаж, дамы для гасцей, аранжарэі, кветнікі, звярынец (пл. 90 га), фазанарый (пл. 65 га).
    Да найб. каштоўных П. Беларусі адносяцца: Нясвіжскі (г. Нясвіж), імя А.Луначарскага (г. Гомель), Лошьшкі (Мінск), Лагойскі (г. Лагойск), Радзівілімонты (в. Красная Звязда Клецкага рна), у вёсках Уселюб Навагрудскага, Вердамічы Свіслацкага, Жылічы Бабруйскага, Бяльмонты Браслаўскага, Залессе Смаргонскага рнаў і інш. У стварэнні бел. П. прымалі ўдзел знакамітыя архітэктары і паркабудаўнікі — Дж.Сака, Я.Бекер, Ф.Яшчалд, В.Марконі, В.Кроненберг, К.Спампані, М.Шульц, Б.Тычэцкі і інш.
    Выдзяляюць асн. тыпы паркаў: гар. (агульнагар. і раённага прызначэння), сельскія, загарадныя; многафункцыянальныя; спецыялізаваныя (дзіцячыя, спарт., выставачныя, заалагічныя, батанічныя, этнаграф., мемар. і інш.); вял. (больш за 100 га), сярэднія (20—100 га), малыя (5—20 га). Паводле прыёмаў фарміравання ландшафту выдзяляюць П. пейзажныя, рэгулярныя, гідрапаркі і інш.
    М ногафункцыянальныя П. з’яўляюцца найб. распаўсюджаным тыпам і забяспечваюць вял. разнастайнасць рэкрэацыйных заняткаў; выкарыстоўваюцца ўсімі катэгорыямі насельніцтва. Паркавыя збудаванні групуюцца, ствараючы функцыянальныя зоны: культ.масавых мерапрыемстваў, фізкультурнааздараўленчая, атракцыёнаў, гасп. Для кожнай з іх фарміруецца адпаведны па прызначэнні характар рэкрэацыйнага асяроддзя. Дзіцячыя П. прызначаны для гульняў і забаў дзяцей. У іх размяшчаюцца пляцоўкі для гульняў, збудаванні для спорту, творчасці, вылучаюцца зоны для рознаўзроставых груп дзяцей. Спартыўныя (фізкультурнааздараўленчыя) П. прызначаны для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Выставачныя П. характарызуюцца наяўнасцю вял. паркавых прастораў, якія выкарыстоўваюцца для тэматычных і мнагапрофільных выставак (скульптуры, камянёў кветак). Заалагічныя П. знаёмяць наведвальнікаў з жыццём жывёл, якія групуюцца па відах, краінах свету, размяшчаюцца ў ландшафтных умовах, блізкіх да натуральных. Батанічн ы я П. (дэндрапаркі) — своеасаблівыя калекцыі раслін, якія адрозніваюцца багаццем відаў і форм зялёных насаджэнняў, што фарміруюць паркавыя кампазіцыі. Тут праводзяць даследаванні па інтрадукцыі раслін, адборы і распаўсюджванні іх новых відаў і форм для выкарыстання ў зялёным будаўніцтве, лясной і сельскай гаспадарцы. Адначасова батанічныя П. таксама з’яўляюцца месцам
    адпачынку. Пейзажныя П. характарызуюцца свабоднай планіроўкай, жывапісным размяшчэннем зялёных насаджэнняў, водных прылад, якія паўтараюць формы прыроднага ландшафту. Рэгулярныя П. вылучаюцца дакладнай геаметрычнай планіроўкай, сіметрычнай пабудовай кампазіцыі і размяшчэннем зялёных насаджэнняў, водных прылад.
    Для сучаснага перыяду характэрна стварэнне П. «пад дахам» з рэгулюемым мікракліматам, лінейных, на рэкультываваных тэр. (напр., на месцах знесеных забудоў), пашыраецца экалагічны падыход да праектавання П. Г.А.Патаеў.
    ПАРОНІМЫ (ад грэч. para каля, пры, паза, без + onyma імя), словы, якія часткова супадаюць па марфемнай структуры і маюць аднолькавыя граматычныя характарыстыкі. Могуць адрознівацца сугучнымі суфіксамі (тынк — тынкоўка, каласавы — каласісты), прэфіксамі (абвестка — павестка, асвоіць — засвоіць), асобнымі фанемамі ў каранях (дыскант — дысконт, квадра — кварта) і інш. Найб. часта паранімічныя адносіны ўзнікаюць паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — дзеясловамі. П., як правіла, характарызуюцца сэнсавай суадноснасцю (лазурак ‘светлаблакітны колер’ — лазурыт ‘мінерал цёмнасіняга колеру’). Ад П. адрозніваюцца паранамазы — структурна блізкія, але семантычна розныя словы, якія пры ўключэнні ў адзін кантэкст прадстаўляюць стылістычны прыём — паранамазію («Дамавіты, дымавіты, смаляны // дужы дух паблытаў вольна долы...». Р.Барадулін). Д.ВДзятко.
    ПАРОШЫНА Наталля Барысаўна (н. 1.10.1942, г.п. Дзюрцюлі, Башкортастан), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1962). У 1962—65 салістка Дзярж. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. Стварыла выразны вобраз Жанчыны ў чорным
    136
    ПАРТРЭТ
    у балеце «Святло і цені» Г.Вагнера. Сярод інш. партый: Марылена («Балеро» на музыку М.Равэля), іспанскі танец («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага) і інш.
    ПАРСАДАНАЎ Георгій Арцёмавіч (10.9.1911, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асеція — 15.10.1989), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інжынернабуд. інт (1937). 3 1959 гал. архітэктар інта «Белдзяржпраект», у 1962—73 начальнік упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінскага аблвыканкама. Асн. работы: генпланы гарадоў Мінск (1946), Слуцк (1937—40, 1947), Рэчыца (1937—39, 1951), Магілёў (1947—50, 1961), Салігорск (1958, 1971, апошнія чатыры ў суаўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959). Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага заводаў, камвольнага камбіната (1945—55), мікрараёна па вул. Валгаградская (1956, усе ў суаўт.) у Мінску; курортнай зоны воз. Нарач (1966, 1974—75).
    ПАРТРЭТ, адзін з асноўных жанраў жывапісу, графікі, скульптуры, прысвечаны адлюстраванню чалавека ці групы людзей незалежна ад узроўню ўмоўнасці вобраза, ступені падабенства з арыгіналам (натурай) або
    Да арт. Партрэт. Ю.П эн. Партрэт М.Шагала. 1915.
    наяўнасці рэальных прататыпаў. У П. чалавек можа з’яўляцца асн., але не заўсёды адзінай тэмай твора; магчыма наяўнасць развітога дзеяння і сюжэту, аднак яны не павінны быць цэнтр. тэмай твора. Глыбіня рас
    крыцця вобраза залежыць ад ступені падачы ўнутранага свету персанажа. Гістарызм П. раскрываецца ў адлюстраванні характэрных для эпохі арыгінала абставінаў, касцюма, тыпажу і да т.п.