Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
125
ПАЛО
Вывучаў касцярэзнае мастацтва першабытных людзей.
ПАЛО Мікалай Пятровіч (5.8.1922, г. Ачынск Краснаярскага краю, Расія — 30.3.2013), расійскі і беларускі
акцёр. Засл. артыст Беларусі (1968). Скончыў Ленінградскі тэатр. інт (1948). Працаваў у тэатрах Расіі. У 1963—2006 акцёр Гомельскага абл. драм. тэатра. Сярод роляў: Гастрыт («Вечар» А.Дударава), Сорын («Чайка» А.Чэхава), Карандышаў, Дадлеў, Латохін («Беспасажніца», «Лес», «Прыгажун мужчына» А.Астроўскага), Яравы («Любоў Яравая» К.Транёва), Арыстарх («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Марцьянаў («Сумленне» паводле Д.Паўлавай), лейтэнант Шміт («Пасля пакарання смерцю прашу...» В.Долгага), Парогін («Адыходзіў стары ад старой» С.Злотнікава), Глухі («Дамоклаў меч» Назыма Хікмета). Аўтар аповесці «Чацвёра» (1962), драм. паэмы «Легенда пра песню няспетую» (з І.С.Паповым, 1972).
ПАЛОСІН Яўген Максімавіч (6.1.1912, в. Урыўкі Ліпецкай вобл., Расія — 25.5.1981), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1956). Нар. артыст СССР (1969). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1939). 3 1939 у Гомельскім абл. драм. тэатры (з 1941 у 1й Бел. франтавой брыгадзе). 3 1945 у Магілёўскім, з 1948 у Брэсцкім абл. драм. тэатрах. У 1949—76 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Акцёр яркага камедыйнага таленту. Стварыў каларытныя вобразы лю
дзей з народа, якіх надзяляў шчырасцю, цеплынёй, мяккім гумарам і лірызмам. Сярод роляў: Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), ЛяпкінЦяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Вафля («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Кукушкін і Сямён Кныш («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Блахін («ПортАртур» паводле А.Сцяпанава), Стрэшнеў («Далі неабсяжныя» М.Вірты), дзед Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Салаў («У дзень вяселля» В.Розава), Грыша Радазубаў, Печанегаў, Пярчыхін («Варвары», «Ворагі», «Мяшчане» М.Горкага), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Вартаўнік («Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Здымаўся ў кіно («Несцерка», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Каханнем трэба даражыць», «Не плач, Алёнка» і інш.).
ПАЛТАРАН (па мужу Ляпеская) Вера Сямёнаўна (28.3.1919, в. Бабунічы Петрыкаўскага рна — 28.3.
1989), беларуская пісьменніца, публіцыст. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Скончыла БДУ (1945). Працавала ў газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва». 3 1953 у час. «Маладосць», з 1973 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар кніг нарысаў «Ключы ад Сезама» (1967), «Дзівасіл» (1974), а таксама нарысаў аб жыцці бел. вёскі, артыкулаў пра творчасць бел. пісьменнікаў А.Адамовіча, І.Мележа, І.Пташнікава, М.Страль
цова і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
Тв.: Чалавек на вятрах часу: Публіцыстыка. Літ. крытыка. Мінск, 1989.
Літ.: Васілевіч A. He пакідай нас, Вера... : Успаміны, арт., вершы, прысвеч. памяці Веры Палтаран. Мінск, 1993.
ПАЛЯКІ (саманазва п а л я ц ы, роіасу), нацыя, асноўнае насельніцтва Польшчы. Паводле перапісу 2009 у Беларусі пражывала 294 549 П. Гавораць на польскай мове. Сярод вернікаў большую частку складаюць католікі.
Этнакульт. сувязі бел. і польск. народаў маюць шматвяковыя традыцыі. У 12—13 ст. на 3 сучаснай Беларусі пачалося перасяленне мазураў (польск. этнічная група). Польск. ўплыў у Беларусі назіраўся пасля Люблінскай уніі 1569 і стварэння Рэчы Паспалітай. Бел. прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў прымалі каталіцтва, змянялі сваю нацыянальнасць на польскую. Многія дзярж. і культ. дзеячы ВКЛ 16—18 ст. былі П.: Гасеўскія, Кішкі, Патоцкія і інш. 3 17 ст. паланізацыя бел. магнатаў і шляхты набыла значныя маштабы, і да пач. 20 ст. паланізаваную бел. шляхту лічылі П. У 1696 у Рэчы Паспалітай бел. мова (дзярж. мова ВКЛ) была забаронена. У 18—19 ст. дзеячы лры і мастацтва — ураджэнцы Беларусі — унеслі вялікі ўклад у бел. і польск. нац. культуры: В.Ваньковіч, С.Манюшка, А.Ельскі, Н.Орда, Я.Сухадольскі і інш. Павелічэнне колькасці П. у 1й пал. 20 ст. адбывалася на тэр. Зах. Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы. У БССР паводле перапісу 1926 П. складалі значную этнічную нац. групу — 97,5 тыс. чал. У 1921 ЦВК БССР спец. дэкрэтам замацаваў за польск. мовай статус дзярж. разам з бел., рус. і яўрэйскай. У 1920я гг. пры ЦК КП(б)Б дзейнічала Польбюро. У 1924 у БССР было 136 польск. школ, дзейнічалі бел.польск. школы, польскія пед. і агранамічны тэхнікумы, калгаснасаўгасны тэатр і інш. На польск. мове выходзілі газеты. У 1929—37 у Мін
126
ПАМЕР
ску працаваў Польск. дзярж. перасоўны тэатр БССР. Польск. сельсаветы (41) былі створаны ў 24 раёнах Беларусі, з іх 10 — у Дзяржынскім польскім нац. рне БССР. Пасля 1934 польск. нац. адм.тэр. адзінкі былі скасаваны. Пасля уз’яднання Зах. Беларусі з БССР колькасць П. у краіне павялічылася. У 1939—41 дзейнічалі Польск. тэатр БССР і Дзярж. польск. тэатр лялек БССР (у Гродне). У 1944—48 у выніку падпісання пагаднення паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нац. вызвалення аб эвакуацыі бел. насельніцтва з тэр. Польшчы і польск. грамадзян з тэр. БССР адбылася ўзаемная рэпатрыяцыя жыхароў Беларусі і Польшчы. Другі этап рэпатрыяцыі П. з БССР адбыўся ў 1955—59. Паводле перапісу 1959 у Беларусі жыло 248,8 тыс. П. У 2й пал. 1980х гг. пачалося адраджэнне культуры П. у Беларусі. Былі створаны польск. аргцыі ў Барысаве, Брэсце, Дзяржынску, Навагрудку і інш. Дзейнічаюць польск. маст. калектывы, Цэнтр польск. культуры (г. Вілейка), польск. дамы (гарады Нясвіж, Вілейка), працуюць польск. класы, выходзяць перыяд. выданні на польск. мове. Дзейнічае грамадскае аб’яднанне Саюз палякаў на Беларусі (з 1990). 3 канца 1980х гг. актывізавалася дзейнасць каталіцкай царквы ў Беларусі.
A. В. Валахановіч.
ПАМАЗАН Арнольд Кандратавіч (н. 14.6.1939, г. КамсамольскнаАмуры,
Расія), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1999). Скончыў Бел. тэатр.
А.Памазан (справа) у ролі Пранцыся Пустарэвіча.
маст. інт (1967). 3 1967 працуе ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца вострахарактарных і камедыйных роляў. Мастацтву П. ўласцівы тэатр.жыццёвая дакладнасць вобразаў, мяккі гумар, пластычнасць і музыкальнасць. Стварыў разнапланавыя характары ў нац. драматургіі: Адольф Быкоўскі, Поп, Пранцысь Пустарэвіч («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), дзед Даніла («Сымонмузыка» Я.Коласа), Навум Прыгаворка («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» братоў Далецкіх), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Гарык («Пагарэльцы» А.Макаёнка), Адвернік («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Падзерын («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Буслай, Гетман («Парог», «Ядвіга» А.Дударава), Майкл Гамон («Смак яблыка» А.Дзялендзіка). Сярод іншых роляў: Кудраш, Бадаеў («Навальніца», «Лес» А.Астроўскага), Жыгалаў («Вяселле» паводле А.Чэхава), Пашкевіч («Лістапад. Андэрсен» паводле А.Паповай), Юрасік («Тата» Д.Багаслаўскага), Возны («Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча), Удра («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Эгей («Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), Аршамбо («Вячэра з прыдуркам» Ф.Вебера), Жабрак («Дон Жуан» Мальера) і інш. Здымаецца ў кіно («Я, Францыск Скарына», «Чужая бацькаўшчына», «Хам» і інш.).
ПАМЁР ВЕРШАВАНЫ, паняцце, якое ўжываецца найчасцей для вызначэння рытмічнай канвы мет
рычнага верша і паказвае колькасць і характар стоп у вершаваных радках (3стопны амфібрахій, 5стопны ямб і г.д.). Асобныя памеры ў антычнай і сілабатанічнай сістэмах вершавання маюць свае назвы — гекзаметр, пентаметр, александрыйскі верш і інш. У сілабічнай сістэме вершавання памер вызначаецца колькасцю складоў у вершаваных радках (10складовік, 13складовік і г.д.). У апошні час тэрмін «П.в.» прымяняецца і для характарыстыкі асн. рытмічных асаблівасцей дысметрычнага верша — акцэнтнаскладовага, дольніка, тактавіка, акцэнтнага або чыста танічнага (2акцэнтны 5складовік, 4іктны дольнік, 3—іктны тактавік, 3акцэнтны верш і г.д.). П.в. цесна ўзаемазвязаны з рытмам. Абумоўлены паэт. зместам, ён увасабляецца ў П.в. У сваю чаргу П.в. якадзін здзейсных рытмастваральных кампанентаў метрычнага верша актыўна ўплывае на рытм, а тым самым і на змест паэт. твора. В.П.Рагойша. ПАМЁР у музыцы, колькасная характарыстыка метра. П. пазначаецца дробам, дзе лічнік паказвае колькасць метрычных долей у такце (2, 3 і інш.), а назоўнік — працягласць кожнай долі (восьмая, чвэрць і інш). Напр., у П. у такце 3 долі, кожная з якіх працягласцю ў чвэрць. П. бываюць простыя, складаныя, змешаныя і пераменныя. Простымі называюць П., якія маюць адну моцную долю (напр., 2/4, 3/4, 3/8 і інш.). Складанымі з’яўляюцца П., якія аб’ядноўваюць некалькі аднокалькавых простых долей (4/4 гэта 2/4 + 2/4; 6/к гэта 3/s + 3/s і інш.). Такія П. змяшчаюць моцную і адносна моцную долі. Змешаныя П. ўключаюць розныя простыя П.: напр., 5/4 гэта 2/4 + 74,ці 3Л+ 74; 78 гэта 2/8 + 3/8 +2/8, ці 78 + 78 + 78, ці78 + 78 +78іінш.п„ які мяняецца на працягу муз. твора, называецца пераменным. Калі змена П. строга перядычная, то на пачатку твора адразу выстаўляюцца 2 П. У выпадку неперыядычнага чаргавання П. ён выстаўляецца кожны
127
ПАМІНКІ
раз пры змене. П. 4/4 таксама абазначаецца знакам С. Знак С (alia breve) паказвае, што кожная доля ўключае 2 чвэрці і такт выконваецца на 2/г А.А.Ціхамірава.
ПАМІНКІ, абрад ушанавання памяці памерлага чалавека; звязаны з культам продкаў і верай у замагільнае існаванне. Звычайна П. адбываліся ў доме, дзе памёр чалавек, адразу пасля пахавання і ў наступныя пасля смерці дні: 3і (Траціны), 9ы (Дзевяціны), зрэдку 20ы (Паўсарачыны), 30ы (у католікаў), 40ы (Сарачыны), паўгодкі. Цыкл П. па нябожчыку завяршаўся гадавінай яго смерці. Затым ішлі агульныя П. ў кожную пару года па ўсіх памерлых родзічах — Дзяды. На першыя П. запрашалася ўся радня і ўдзельнікі пахавання, на наступныя — блізкія сваякі, таксама маглі прысутнічаць святар, старцы. У правядзенні П. назіраліся язычніцкія (галашэнні) і хрысціянскія (чытанне малітваў, запальванне свечак) традыцыі. Жалобны стол пачынаўся звычайна з куцці або кануна, які кожны браў з агульнай міскі па 3 лыжкі. У залежнасці ад мясц. традыцый на П. спажывалі розныя рытуальныя стравы: клёцкі, боб, гарачы хлеб, які трэба было разрываць рукамі, цёрты мак у малацэ 1 інш., таксама пілі гарэлку, што не заўсёды ўсхвалялася царквой. Асобную чарку, як і талерку з ядою, ставілі для нябожчыка, каб душа яго, пачаставаўшыся, у наступным спрыяла тым, хто застаўся пасля яго ў хаце і на гаспадарцы. Акрамя жалобнага стала ў хаце, П. праводзіліся і на могілках. У наступны дзень пасля пахавання блізкія ішлі «будзіць нябожчыка» на яго магілу, дзе падпраўлялі насып, паміналі, галасілі. Месцамізахавалісятакія памінальныя звычаі, як Асяніны, Прыкладзіны. У гэтыдзеньупарадкоўвалі магілу — абкладвалі яе дзёранам. Тое ж рабілі і ў інш. поры года — на Радаўніцу (на большасці тэр. Беларусі) і напярэдадні Сёмухі (на У Беларусі). Традыц. абрад П. захоўваецца і ў наш час. У.А.Васілевіч.