• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    сівы акультураных зямель. Адносна спрыяльныя глебавакліматычныя ўмовы садзейнічалі шырокаму развіццю хлебаробства. 3 тэхн. культур сеялі лён і каноплі. Агракультура П. мела рэгіянальныя рысы, што выяўлялася ў спосабах і прыёмах апрацоўкі глебы, мясц. варыянтах земляробчых прылад (сох, ільнамялак, барон), формах феадальнай рэнты і інш. У лясных краях прыкметнай падмогай у гаспадарцы былі здабыўныя промыслы, у першую чаргу збіральніцтва, пчалярства і лесахімічныя. Частка насельніцтва ішла ў адыходныя промыслы ў суседнія губерні Расіі, дзе словы «буднік» і «беларусец» у звычайным ужыванні мясцовых жыхароў былі свайго роду сінонімамі. У Гомельскім павеце (пераважна ў сучасным Веткаўскім рне) было шмат пасяленняў старавераў, якія сяліліся тут з 1685. Многія з іх займаліся рамізніцтвам, ваджэннем суднаў будаўніцтвам, ткацтвам, пчалярствам, частка — гандлем і камерцыяй (бралі ў арэнду сады, скуплялі ў мясц. сялян сушаныя грыбы, ягады, мёд, воск, гандлявалі лесам, хлебам, соллю). Сельскія пасяленні ў параўнанні з суседнім Паазер’ем вызначаліся большымі памерамі (15—30 сядзіб) і выразнай вулічнай планіроўкай. Замкнутыя ці Гпадобныя сядзібныя забудовы размяшчаліся абапал вуліцы, якая мела акрэсленую цэнтр. частку і канцы. Вуліца агароджвалася па ба
    Экспазіцыйны сектар «Падняпроўе» ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту у в. Азярцо Мінскага раёна.
    ках і заканчвалася нярэдка з абодвух канцоў шырокімі варотамі, якія зачыняліся на ноч. 3 маладворных пасяленняў былі пашыраны засценкі. Распаўсюджаныя тыпы планіроўкі традыц. жылля: хата+сенцы+клець, хата+сенцы+хата, хата+трысцен. Апошні, выконваючы ролю сянец, нярэдка (калі ў ім ставілі печ) ператвараўся ў жылое памяшканне. Свіран (амбар, інбар) для зерня ставілі насупраць хаты. Хлявы (хлеў, пуня) прымыкалі да жылля праз павець ці размяшчаліся ў глыбіні двара. Сярод падсобных памяшканняў рэдка сустракаліся стопкі, замест іх у П. былі распаўсюджаны функцыянальна блізкія скляпы (паграбы). Прасторныя гумны са стрэхамі на сохах мелі сушню — звычайную ёўню ці 2ярусную асець з ямнай печчу. Больш прыкметная кантынентальнасць клімату, наяўнасць сушняў пры гумнах, як і добрая вентыляцыйнасць апошніх, рабілі непатрэбнымі азяроды, якія тут былі рэдкай з’явай. Для сушкі лёну часцей выкарыстоўвалі лазні, якія мелі падоўжную страху, што абапіралася з аднаго боку на 2 слупы, утвараючы навес. Канструкцыйнай асновай жыллёвых пабудоў быў зруб з круглых бярвён, звязаных у просты вугал з астаткам, на штандартнай аснове. Стрэхі на лемягах (закотам) і стаяках (пазней — на кроквах) крылі саломай «пад колас», радзей — камлём уніз («пад грабёнку»). У раёнах,
    119
    ПАДОКШЫН
    багатых на лес (Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі паветы), былі пашыраны стрэхі, крытыя дошкамі, дорам, дранкай (шчапа). Маляўнічай дэкаратыўнасцю вызначалася веткаўская разьба, якой аздаблялі франтоны, ліштвы, карнізы, ганкі, брамы і весніцы.
    Тыповае верхняе адзенне жыхароў — злёгку прыталеныя кажухі і шыракаполыя світкі светлашэрага колеру са стаячым каўняром без гузікаў (падвязваліся вакол таліі шарсцяным плеценым поясам), а таксама кафтанармяк тыпу бурноса, укарочаная паўсвітка і кажушок (паўшубак). У традыц. жаночым адзенні яшчэ ў пач. 20 ст. бытавалі стараж. панёвы, узорныя андаракі, сшытыя з безрукаўкайгарсэтам (ліф, кабат), і саяны, аналагічныя рус. сарафанам. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), нагрудную частку рабілі з больш тонкага кужэльнага палатна. Іх упрыгожвалі вышыўкай і тканым арнаментам чырвонага ці камбінаванага (чырвонага з чорным) колераў, аздаблялі сакаленнем, маршчэннем. Самабытным узорнадэкаратыўным стылем упрыгожвання вылучаецца адзенне паўд. раёнаў. У арнаменце святочнага адзення і тканін дамінавалі адносна буйныя геаметрызаваныя ўзоры, у Пасожжы часцей сустракаліся раслінныя матывы. Ва ўзорным ткацтве ўжывалася браная тэхніка, у вытворчасці андарачнай тканіны пераважала 2нітовае ткацтва. Рэгіянальнай асаблівасцю вызначалася кераміка, якую рабілі пераважна з чырвонай гліны з тонкімі сценкамі і аздаблялі на гарлавінах ці плечыках хвалістымі паяскамі, што наносіліся завостраным прутком па сырой гліне. Лінгв. карта Беларусі адзначае дыялектныя асаблівасці гаворак П., якія вылучаны ва ўсх.магілёўскую групу паўн,ўсх. дыялекту. Неаднароднасць культ. ландшафтаў дазваляе вылучыць у П. некалькі лакальных раёнаў (падраёнаў) — левабярэжжа і правабярэжжа Дняпра, Пасожжа і Бярэзінскі рн —
    з уласцівым кожнаму з іх комплексам мясц. этнакульт. прыкмет.
    В. С. Цітоў.
    ПАДОКШЫН Сямён Аляксандравіч (8.3.1931, г. Гомель 21.12.2004), беларускі філосаф, гісторыкмедыявіст, культуролаг. Др філас. на
    С.А.Падокшын.
    вук (1987), канд. гіст. навук (1965). Скончыў Мінскі пед. інт (1953). 3 1960 у Інце філасофіі НАН Беларусі. Даследаваў пытанні філасофіі, гісторыі і культуры, нац. самасвядомасці Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), кн. «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі да 1917 года» (1973), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Помнікі філасофскай думкі Беларусі XVII — першай паловы XVIII ст.» (1991). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    Тв.: Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990; Унія. Дзяржаўнасць. Культура: філас,гіст. аналіз. 2е выд. Мінск, 2000; Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003.
    ПАДСВІЛЛЕ, гарадскі пасёлак у Глыбоцкім рне, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км на У ад г. Глыбокае, чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Полацк, 194 км ад Віцебска. 2 тыс. ж. (2015).
    Вядома з канца 18 ст. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў Пліскай воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1913 — 9 двароў і фальварак Алаіз
    берг з 3 дварамі. 3 пабудовай чыг. Маладзечна—Полацк у пач. 20 ст. вёска значна вырасла. 3 1.1.1919 у БССР. 3 19.8.1919 у Віцебскай губ. РСФСР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяв. У вёсцы ўзведзены гасп. пабудовы і канюшні для пагранічнага гарнізона польск. войск. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Пліскім рне Вілейскай вобл., з 12.10.1940 у Пліскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да 2.7.1944 П. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай вобл. 3 8.6.1950 цэнтр Пліскага рна. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай вобл. 3 28.6.1958 гар. пасёлак. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. 3 25.12.1962 у Глыбоцкім рне. У 1998 — 3 тыс. ж.
    У 2015 сярэдняя школа, дзіцячы сад, 2 бкі, бальніца, паліклініка, філіял тэр. цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр турызму і краязнаўства, аптэка; Георгіеўская царква (1995), касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (2000—04). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПАДЧАШЬІНСКІ Карл (Караль) Іванавіч (7.11.1790, в. Жырмуны Воранаўскага рна — 7.4.1860), беларускі архітэктар. Вучыўся ў Віленскім унце (1813—14, выкладаў у ім у 1819—31), Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1814—16), у 1817—19 у Італіі і Парыжы. Працаваў у Беларусі, Літве і Польшчы. У 1838—55 жыў у маёнтку пад Нясвіжам. Паводле праектаў П. пабудаваны вучылішчы ў гарадах Бабруйск, Мазыр (1820я гг.), гімназія ў Слуцку (1829—38), Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль (1830я гг.); калонная зала Віленскага ўнта (1817), палац генералгубернатара (1825—32, з В.Стасавым) і евангелічная рэфармацкая царква (1830—35) у Вільні і інш. Аўтар 3томнай працы «Асновы архітэктуры для акадэмічнай молодзі» (1828—29, 1857).
    В. Ф. Марозаў.
    120
    ПАКРОЎСКІ
    ПАЗНАНСКІ ЗБбРНІК, рукапісны помнік беларускай літаратуры 16 ст. Узнік каля 1580, верагодна, на Навагрудчыне ў асяроддзі шляхты. Уключае творы стараж. бел. перакладной і арыгінальнай лры, якіх не было ў інш. рукапісах. Сярод іх: «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» (поўная рэдакцыя). Пад агульным загалоўкам «Повесть о внтязех с кннг сэрбскнх, а звлата о славном рыцэры Трысчане, о Анцалоте н о Бове н о мншых внтезех добрых» змешчаны пераклады рыцарскіх раманаў. Тэксты твораў адметныя багаццем і чысцінёй тагачаснай бел. літ. мовы. П.з. выяўлены ў 1846 В.Бадзянскім, даследаваны А.Брукнерам. Бел. аповесці зборніка ўпершыню апублікаваў у 1888 А.Весялоўскі, летапіс — у 1907 С.Пташыцкі. Помнік зберагаецца ў публічнай бцы імя Э.Рачынскага ў г. Познань (Польшча).
    Літ.: Веселовскяй А. Нзнстормн романа н повестм: Матерналы н мсслед. Вып. 2. Славянороманскмй отдел. СПб., 1888. В.А.Чамярыцкі. ПАЗНЯКОЎ Міхась (Міхаіл Паўлавіч; н. 24.1.1951, в. Заброддзе Быхаўскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1977). Настаўнічаў. 3 1978 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. 3 1981 дырэктар Літ. музея М.Багдановіча, з 1984 гал. рэдактар выдва «Юнацтва», з 2000 — час. «Вожык». 3 2002 намеснік гал. рэдактара, з 2009 гал. рэдактар час. «Нёман», намеснік дырэктара рэдакцыйнавыдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». 3 2010 у Саюзе пісьменнікаў Беларусі (з 2005 старшыня Мінскага гар. аддз.). Аўтар «Слоўніка эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988), паэт. збкаў «Час надзеі» (1991), «Круціць час свае жорны...» (2004), «Любі і помні» (2006), «Наталенне Радзімай» (2014), кніг сатыры і гумару «Усім па сакрэце» (2005), «Святое правіла» (2008) і інш. Распрацаваў загадкі на міжмоўныя амонімы і антонімы (зб. «Дзіўныя «бліз
    няты», 1987). Піша для дзяцей (кн. «Гульняслоў»; «Падарожжа ў свет адкрыццяў», абедзве 2011; «Радзіма», «У родным краі», абедзве 2012, «Лясныя дарункі», «Серабрыстыя чайкі», абедзве 2013, і інш.).
    7в.: Паміж радасцю і болем: апавяданні, эсэ, абразкі, гумар. Мінск, 2010; Залаты ключык духоўнасці: [выбраныя літаратурнакрытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы]. Мінск, 2010; Усміхаюцца зоры над хатаю: выбраныя творы. Мінск, 2011; Сонейка ўсміхаецца. Мінск. 2013; Забавная азбука. Ммнск, 2014; Спявае жыта: вершы, апавяданні, абразкі, эсэ. Мінск, 2014.
    ПАКАТАШКІН Валянцін Пятровіч (н. 1.11.1940, г. Гомель), беларускі мастак, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1980). Скончыў Віцебскі пед. інт(1974).3 1968 працаваў у Палацы піянераў г. Гомель. 3 1997 намеснік дырэктара Гомельскага маст. вучылішча. Працуе ў станковым жывапісе. Творы адрозніваюцца стрыманым каларытам, лірызмам: «На поўначы далёкай» (1974), «Паўночная бухта» (1978), «Пасля вучэнняў», «Лазенкі дымяць» (абедзве 1980), «Нарач», «Браслаўшчына», «Зямля Палеская» (усе 1986), «Новае Палессе» (1993), «Жыццё працягваецца» (1996), «Ранняя вясна» (1997), «Музыка мора», «Царква Святога Міхаіла ў Мазыры» (абедзве 2000). Г.А.Фатыхава.