Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
123
ПАЛЕАМІЧНАЯ
гвістыкай, літаратуразнаўствам і інш. дысцыплінамі.
Літ:. Карскнй Е.Ф. Славянская кнрнлловская палеографмя М., 1979; Соболевскяй А.І4. Славянорусская палеографня. 4е выд. М., 2005; Груша А.І. Беларуская кірылічная палеаграфія. Мінск, 2006; Ячмянёва І.М. Беларуская палеаграфія. Магілёў, 2007; Кул ьСя л ьверста ва С.Я. Уводзіны ў беларускую палеаграфію. Гродна, 2009; 3 і м а н с к і В.Э. Беларуская палеаграфія. Віцебск, 2010. С.У.Шахоўская. ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТЎРА, публіцыстычная літаратура Беларусі і Украіны канца 16 — 1й пал. 17 ст., у якой узнімаліся вострыя праблемы сац.паліт. жыцця, дагматыкі, гісторыкакульт. працэсаў у грамадстве. Прадстаўлена рукапіснымі і друкаванымі помнікамі на царк.слав., стараж.бел., укр., польск. і лац. мовах. Уключала палемічныя трактаты, развагі, памфлеты, апалогіі, абароны, адозвы і інш.
Творы П.л. ўзніклі ў перыяд ранняга хрысціянства, асабліва пашырыліся пасля адасаблення праваслаўя і каталіцызму (1054). У 11—12 ст. у Кіеўскай Русі былі вядомы палемічныя трактаты, пасланні мітрапалітаў Льва, Георгія, Нікіфара, Іаана, Феадосія Пячэрскага і інш. Рэфармацыйная публіцыстыка ў Беларусі прадстаўлена творамі бел. і польск. пісьменнікаў, рэліг. і дзярж. дзеячаў (С.Будны, А.Волан, Л.Крышкоўскі, М.Радзівіл Чорны, М.Чаховіц, Якуб з Калінаўкі і інш.). Асобныя палемічныя пасажы мелі месца ў прадмове да «Евангелля» В.Цяпінскага. П.л. эпохі Контррэфармацыі ў Беларусі — трактат «Указанне шляху» Гербеста (1566) і кн. «Пра адзінства касцёла Божага пад адзіным пастырам» П.Скаргі (1577, 2е выд. 1590). Адказам на іх былі ананімныя праваслаўныя рукапісныя творы антыкаталіцкай накіраванасці: «Пасланне да латын з іх жа кніг», «На багамерзную, на паганую лаціну», «Павучэнне, нановаскладзенаеўЛітваніі» (каля 1581 — 1582). Літ. палеміка асабліва
актывізавалася напярэдадні і пасля Брэсцкай уніі 1596. 3 каталіцкаўніяцкага боку з’явіліся творы «Унія» (1595), «Справядлівае апісанне ўчынку і справы сінодавай» (1597), «Антырызіс» (1599) І.Пацея, «Кукаль, які рассявае Стафан Зізаній» А.ШчаснагаЖаброўскага (1595). Найб. значныя творы праваслаўнай палемікі: трактаты «Казанне святога Кірылы Іерусалімскага пра антыхрыста» С.Зізанія (1596), «Апокрысіс» Хрыстафора Філалета (1597, 1598), «Гісторыя пра Лістрыкійскі, г.зн. разбойны Ферарскі або Фларэнційскі сінод» Клірыка Астрожскага (1598). Большасць твораў П.л. ўзнікла ў 1й трэці 17 ст., сярод праваслаўных «Антыграфі...» (1608), «Трэнас» (1610) М.Сматрыцкага, «Водпіс на ліст віленскіх уніятаў» А.Мужылоўскага (1616), «Палінодыя...» З.Капысценскага (1619—20); каталіцкаўніяцкія — «Гармонія...» і «Ерасі...» Пацея (1608), «На трэны і лямант Тэафіла Арталога... перасцярога» П.Скаргі (1610), «Абарона уніі» Л.Крэўзы (1617) і інш. Новая хваля літ. палемікі выклікана аднаўленнем вышэйшай праваслаўнай іерархіі ў Рэчы Паспалітай у 1620 іерусалімскім патрыярхам Феафанам. З’явіліся палемічныя творы грамадзянскага гучання: «Апраўданне невінаватасці» і «Абарона апраўдання» (1621), «Эленхус», «Суплікацыя і Юстыфікацыя» (абодва 1622) М.Сматрыцкага, «Антыдотум» А.Мужылоўскага (1629), «Антапалогія» Г.Дзіпліца (1631). Погляды ўніятаў раскрываліся ў творах «Двайная віна» (1621) і «Экзамен абароны» (1622) І.Руцкага, «Антыэленхус» А.Сялявы (1622), «Апалогія» (1628), «Парэнэзіс», «Экзатэзіс» (абодва 1629) М.Сматрыцкага (пасля яго пераходу ў унію). У 1640я гг. з боку праваслаўных з’явіўся «Дыярыуш» А. Філіповіча, з боку уніятаў — «Абарона царквы саборнай апостальскай супраць усіх ерэтыкаў» (1639), «Каляндар сапраўдны царквы Хрыстовай», «Іерархія» У.Дубовіча, «Акуляры старому ка
лендару» К.Саковіча (усе 1644). У сярэдзіне 16 — 18 ст. П.л. развівалася пераважна на тэр. Украіны. Вядома палеміка паміж П.Магілам («Літас», 1644) і К.Саковічам («Перспектыва», 1642; «Кайло, або Молат на крушэнне камянёў схізмы», 1646). Палемічнай завостранасцю вызначаліся творы ўніятаў П.Боймы, Ц.Жахоўскага, Я. Кулешы, Т.Руткі, атаксама праваслаўных дзеячаў Л.Барановіча, І.Галятоўскага, І.Гізеля і інш. Палемічныя трактаты, дыскусіі, абвяржэнні сталі асновай стварэння багаслоўскіх прац па гісторыі праваслаўя, каталіцызму, уніяцтва і інш. хрысціянскіх канфесій. Асобныя творы перавыдадзены ў 19—20 ст., большасць з іх маладаследаваныя, з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. У.Г.Кароткі.
ПАЛЁСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ. Засн. ў 2006 у г. Пінск на ease вышэйшага банкаўскага каледжа. Прымае асоб з агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2015/16 навуч. годзе фты: банкаўскай справы, эканам., біятэхнал., арганізацыі здаровага ладу жыцця, перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі. Аспірантура, дактарантура (з 2006). Mae бку, н.д. лабараторыі, выдавецкую базу, дзейнічае студэнцкае навук. тва. Вядуцца навук. даследаванні па праблемах эфектыўнасці манетарнай палітыкі, забеспячэння фінансавай стабільнасці, развіцця банкаўскай сферы, праблемах сац.эканам. развіцця Палесся. Выдаюцца навук.практычныя час. «Экономнка н банкн», «Вестннк Полесского государственного уннверснтета. Серня прнродоведческнх наук», «Вестнмк Полесского государственного уннверснтета. Сермя обтественных н гуманнтарных наук», «Здоровье для всех», газ. «УннВестннк».
ПАЛЁСКІЯ ШКОЛЫ ДОЙЛІДСТВА. Сфарміраваліся ў 17—18 ст. у драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Бел. Палесся, тра
124
ПАЛІКАРПОВІЧ
дыцыі школ развіваліся да пач. 20 ст. Вылучаліся самабытнымі канструкцыйнымі і маст. прыёмамі стварэння архіт. форм. Адрозніваюць зах.палескую і ўсх.палескую (прыпяцкую) школы.
3 аходне палеская школ а склалася ў межах сучаснай Брэсцкай вобл., паміж Брэстам і Пінскам. Нар. жыллё гэтага рэгіёна вылучаецца своеасаблівасцю канструкцыі, планіроўкі, арганізацыі двара, архітэктуры пабудоў. Зрубы жылых і гасп. дамоў ставілі пераважна з брусоў і дыляў. У гасп. збудаваннях пашырана слупавая канструкцыя сцен, плеценых з лазы. Шырока бытавалі стрэхі 4схільныя і паўвальмавыя з прычолкамі, накрытыя саломай ці чаротам. Здаўна характэрна каркасная канструкцыя страхі на сохах, стаяках, козлах, пазней — на кроквах. Своеасаблівасць планіроўкі 3камернага жылля заключалася ў тым, што жылы пакой з сенцамі злучаўся часам не з клеццю, а з варыўнёй. Найб. пашыраны былі пагонныя двары. У культавым дойлідстве пераважалі храмы падоўжнавосевай кампазіцыі (цэрквы ў вёсках Здзітава Бярозаўскага, Вавулічы Драгічынскага рнаў). Будавалі таксама цэрквы з невысокімі пірамідальнымі вярхамі, часам зрэзанымі ў верхняй частцы (СпасаПраабражэнская царква ў в. Олтуш Маларыцкага рна), храмы з вежамізваніцамі на гал. фасадзе (Альбінская Георгіеўская царкваў крыжовыя з перавагай у кампазіцыі падоўжнай восі (царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага рна). Пад уплывам стылю барока з’явіліся храмы падоўжнавосевай кампазіцыі з 2вежавым гал. фасадам (Валавельская Георгіеўская царква) і базілікальныя (царква Параскевы Пятніцы ў в. Опаль Іванаўскага рна). Асн. тыпы званіц — слупавыя (в. Ражкоўка Камянецкага рна), каркасныя (в. Хмелева Жабінкаўскага рна) і ярусныя зрубнакаркасныя (в. Чэрск Брэсцкага рна). Для школы характэрны сувязі з дойлідствам
Украіны (Валынь, Букавіна), Літвы і Польшчы.
Усходнепалеская (п р ы пяцкая) ш к о л а склалася ў Прыпяцкім Палессі і Верхнім Падняпроўі (у межах сучасных Гомельскай, У Брэсцкай і Пд Мінскай абласцей). Для гэтай тэр. характэрны вянковыя, пагонныя, Гпадобныя двары і 2 і 3камерныя хаты. Жыллё і гасп. пабудовы вылучаліся тэхнікай складання сцен з бярвён (рубка вуглоў з «астаткам»), выкарыстанне 2схільных дранічных дахаў на зволаках. У паўд. частцы зоны сустракаюцца цэнтрычныя пабудовы жылога і гасп. прызначэння з вянковым пірамідальным перакрыццем. На Пд многія жылыя будынкі мелі квадратны план і вальмавы каркасны дах. У культавым дойлідстве разам з падоўжнавосевай кампазіцыяй храмаў пашыраны глыбіннапрасторавая і крыжовацэнтрычная кампазіцыі з яруснымі вярхамі. На ранняй стадыі развіцця школы (17 — 1я пал. 18 ст.) вярхі былі чацверыковыя пірамідальныя (Георгіеўская царква ў в. Сінкевічы Лунінецкага рна), пад уплывам стылю барока расла колькасць заломаў (Міхайлаўская царква ў Слуцку), вярхі станавіліся васьмерыковымі (Старабеліцкая Мікалаеўская царкваў У 2й пал. 18 — пач. 19 ст. школай выпрацаваны арыгінальны прыём узмацнення кантрасту кампазіцыі цэнтр. храмавага аб’ёму ў выніку пастаноўкі паміж 2 васьмерыкамі чацверыка (Рубельская Міхайлаўская рарква, КажанГарадоцкая Мікалаеўская царква). Будавалі таксама ярусныя храмы глыбіннапрасторавай кампазіцыі са званіцамі на гал. фасадзе (Гомельская Ільінская царква). На раннім этапе адметна сувязь школы з Бойкаўшчынай (Украіна, Карпаты), на познім пэўны ўплыў зрабіла дойлідства Левабярэжнай Украіны.
ПАЛІВОДА Ігар Ігаравіч (16.5.1950, г. Стэрлітамак, Башкортастан, Расія — 28.2.1996), беларускі піяніст, кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1974) і кампазі
цыі (1988). У 1978—84 у вак.інструм. ансамблі «Песняры», з 1989 у Дзярж. аркестры сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь. Працаваў пераважна ў галіне вак.інструм. музыкі. Аўтар цыкла «Вясёлыя жабракі» на вершы Р.Бёрнса (1981), варыяцый (1984) і санаты (1985) для фп., уверцюрыфантазіі «Раймонда» для камернага аркестра, літаўрысола паводле песень Р.Паўлса (абодва 1985), музыкі для струнных інструментаў і фп. (1986), канцэрта для фп. з аркестрам (1987), кантаты «Слова» (1988), скерца для драўляных духавых інструментаў (1995), харавой фугі «Урок сальфеджыа» (1995), прэлюдыі і фугі для струннага аркестра (1995), попоперы «Максім» на вершы М.Багдановіча (1992), оперыпесні «Беларушчына» на вершы Я.Купалы (1993), песеннага цыкла «Матчын спеў» на вершы А.Куляшова (1994), цыкла «Нёман» (1995), песень на вершы бел. паэтаў. Віртуознае мастацтва П. стала своеасаблівай рысай інструм. стылю ансамбля «Песняры».
С. М. НямцоваАмбаран.
ПАЛІКАРПОВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (18.3.1889, в. Белая Дуброва Касцюковіцкага рна — 20.2.1963), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1951). Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1909). Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павета. 3 1926 член гіст.археал. камісіі Інбелкульта. 3 1929 у Інце гісторыі АН БССР (з 1944 заг. сектара). У Вял. Айч. вайну ў эвакуацыі, у 1941—42 у Казахстане ў час геалагічных экспедыцый даследаваў і археал. помнікі. У Беларусі і ў Бранскай вобл. Расіі адкрыў і вывучаў палеалітычныя (Бердыж, Елісеевічы, Падлужжа, Юдзінава, Юравічы) і мезалітычныя (Журавель, Крыжы) стаянкі, помнікі мезаліту і бронзы (Крывіна, Стрэліца). Вёў разведвальныя работы з мэтай выяўлення новых помнікаў на рэках Беседзь, Дняпро, Іпуць, Сож, Случ і інш. Першым выказаў думку пра засяленне тэр. Беларусі першабытным чалавекам у стараж.каменным веку.