• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    кі вучням і настаўнікам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, вызваліцелям, ахвярам паліт. рэпрэсій, у гонар воінаўземлякоў якія загінулі ў Афганістане, Герою Сав. Саюза К.С.Заслонаву, бел. пісьменніку У.С.Караткевічу. Помнікі архітэктуры — Куцеінскі Богаяўленскі манастыр (1623), манастыр базыльян (1758—74), касцёл Св. Юзафа (1819), Ільінская царква (1880), вадзяны млын з арачным мостам (1902), будынак рэальнага вучылішча (1906) і інш. Археал. помнікі — гарадзішча (10—12 ст.) у сутоках рэк Аршыца і Дняпро, курганны могільнік (11 — 12 ст.).
    113
    П, сямнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай П («пакой»), утворанай на аснове грэкавізант. устаўнай П («пі»). У старабел. графіку перайшла са стараж.рус. пісьменства. Абазначала зычныя гукі [п], [п’] («птушка», «праца», «певень»), мела лічбавае значэнне «восемдзесят». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія выбухныя губнагубныя зычныя гукі [п], [п’] («пар», «пясок» — «п’асок»).
    ПААЗЕР’Е, Падзвінне, гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае большую частку Віцебскай вобл. На ПдУ па дняпроўскадзвінскім водападзеле мяжуе з Падняпроўем, на Пд і ПдЗ па ўмоўнай лініі на Пн ад Барысава і Лагойска праз Паставы — з Цэнтр. Беларуссю і Панямоннем. Як гісторыкаэтнаграф. рэгіён адпавядае асн. масіву стараж. Полацкай зямлі (полацкія крывічы). Для П. разам з часткай Падняпроўя на працягу Сярэдневякоўя і да 2й пал. 19 ст. захавалася этнаграф. назва Белая Русь, якая паступова была пашырана на ўсю сучасную тэр. Беларусі. Традыц.быт. культура складвалася на працягу многіх стагоддзяў, адлюстроўваючы як агульнабел. рысы, так і спецыфіку мясцовых гіст. і экалагічных умоў. Стракатыя і разнастайныя ландшафты: лес з густым пладоваягадным падлескам і паляўнічай фаўнай, шматлікія азёры і рэкі, багатыя рыбай і вадаплаўнай дзічынай, — усё гэта служыла важным падспор’ем у эканам. жыцці. Найб. спрыяльнымі для земляробства былі ўмовы на Пд і ПдЗ рэгіёна. У структуры пасеваў побач са збожжавымі важнае месца займала культура льну. Палі апрацоўвалі з дапамогай мясц. варыянта сахі з перакладной паліцай, архаічнай баранысукаваткі (смыка); на сугліністых глебах ужывалі круглую калоду з зубамі, матыку і чакуху для здрабнення камякоў. Выбраны на палях лён вымочвалі на дне вадаёмаў, а затым апрацоўвалі на
    тыповых для П. 2рэбравых нахільных мялках. Сакавітыя лугі і выпасы спрыялі развіццю жывёлагадоўлі. 3 развіццём капіталістычных адносін значна пашырыліся лясныя і адыходныя промыслы — нарыхтоўка лесу, выраб брусоў, абадоў, бандарнай клёпкі 1 вываз іх у прыбалтыйскія порты. Мноства сялян ішло на буд. і земляробчыя работы; мясц. каменячосаў (жарнаклёваў), муляраў, цесляроў нярэдка можна было сустрэць у розных губернях Расіі.
    Найб. густа населеным здаўна было левабярэжжа Зах. Дзвіны. Пераважалі маладворныя сельскія пасяленні (3—5 сядзіб), раскіданыя сярод лясных пагоркаў паблізу рэк і азёр. Мясц. жыхары звычайна сяліліся наводшыбе, у баку ад вял. дарог. Наяўнасць выгану блізка ад вёсак і хутароў, свабодных зямель, суседства з вадаёмам і лесам надавала пасяленням азёрнага краю патрыярхальнаэкзатычныя рысы. Сельскія дарогі вызначаліся слабай набітасцю грунту і невыразнымі абрысамі. Невялічкія вёскі, хутары і асобныя двары звязвалі вузкія прасёлкі і сцяжынкі. Узімку ўзнікалі часовыя дарогі, т.зв. зімнікі, — скарочаныя маршруты па замерзлых рэках і азёрах. Найб. пашыраны тып сядзібнай забудовы — вянковы. Побач з размяшчэннем пабудоў па перыметры двара сустракалася і кампактная забудова, калі гасп. памяшканні цесна прымыкалі да жылля, утвараючы адзіны жыллёвабыт. комплекс з крытым дваром (вядомы толькі ў гэтым рэгіёне). На адлегласці 50—60 м у глыбіні сядзібы будавалі гумно і лазню. Гумно ў мясцовым вызначэнні — гэта комплекс гасп. пабудоў з уласна гумном (ток, такаўня), сушылкай (асець, ёўня), пуняй для саломы і сена, азяродамі. Наадкрытай мясцовасці нярэдка ставілі невял. млынвятрак, што задавольваў патрэбы сялянскай гаспадаркі. Тыповая планіроўка жылля: хата+сенцы+стопка (варыўня). Зруб хаты рабілі з круглых бярвён хвоі ці елкі, звязаных паміж сабой у
    114
    ПАБУДЖАЛЬНЫ
    Экспазіцыйны сектар «Паазер 'е» ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту у в. Азярцо Мінскага раёна.
    просты вугал «з астаткам» («у чашку»). Стрэхі звычайна 2схільныя закотам, з 2й пал. 19 ст. — каркасныя («на кроквах»); крылі іх саломай «пад колас», радзей — дранкай.
    Для традыц. адзення жыхароў уласцівы прамы, свабодны крой. Найб. пашыраныя колеры белы і светлашэры. 3 верхняга адзення, апрача агульнабел. світ і кажухоў, у шырокім ужытку быў палатняны насоў, які насілі ў любое надвор’е. Паясное жаночае адзенне вызначалася значнай тыпалагічнай разнастайнасцю: льняныя спадніцы, разнаколерныя набойкі, саяны, андаракі, узорныя дрыліхі. Ва ўзорнай тэхніцы ўпрыгожвання пераважалі вышыўка і набойка, якія ў жаночым адзенні (сарочках, фартухах) гарманічна спалучаліся з карункамі і мярэжкай. У вышыўцы дамінаваў чырвоны колер, у набойцы — сіні ці блакітны (адсюль і мясц. назва майстроўнабойшчыкаў — сінельнікі). Аснову ўзорных матываў набойкі складалі стылізаваныя рамонкі, незабудкі, гарошак, суніцы і інш., што часам спалучаліся з геаметрычным арнаментам. Кераміка вызначалася масіўнасцю формы (да апошняга часу тут захаваўся налеп) і грунтоўнасцю апрацоўкі, што павышала яе функцыянальнаўтылітарныя якасці.
    Рэгіянальнай асаблівасцю вызначалася мясцовая вуснапаэт. творчасць і традыц. абраднасць. Побач з агульнабел. каляндарназемляроб
    чымі і сямейнаабрадавымі песнямі пашыраны тыя жанры, якія ў другіх рэгіёнах маюць абмежаваны арэал або зусім невядомы, — валачобныя, масленічныя, талочныя, ільнаробчыя, ярынныя песні. Для песеннага фальклору П. ўласціва сольнае (манадыйнае) выкананне: мелодыя песень роўная, з плаўнымі пераходамі, напевы нетаропкія і свабодныя. Мясц. гаворкі П. складаюць групу паўн.ўсх. дыялекту. В.С.Цітоў.
    ПАБОЧНЫЯ СКАЗЫ, сінтаксічныя канструкцыі, якія знешне суадносяцца з камунікатыўнымі адзінкамі — сказамі, а па сваёй функцыі і ролі ў сказе збліжаюцца з пабочнымі словамі. Па семантыцы П.с. не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальнасць, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы. Могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўнаасабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. П.с. звычайна ўключаюцца ў асн. выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, размяшчаюцца ў пачатку, у канцы і ў сярэдзіне сказа. Характарызуюцца хуткім тэмпам вымаўлення і асаблівай інтанацыяй, значнымі паўзамі і нізкім тонам голасу, на пісьме звычайна выдзяляюцца коскамі, зрэдку працяжнікамі: «Дзед, як нам здало
    ся, меў добры настрой» (Б.Сачанка); «Цяпер адсюль — гавораць жартам — усё па край зямлі відно» (А.Вялюгін).
    Літ.: Базыленка А.М. Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мінск, 1964; Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мінск, 1986; Бурак Л.1. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мінск, 1987; Яўневіч М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы, Мінск, 2006. Т.Ф.Рослік.
    ПАБОЧНЫЯ СЛОВЫ, сінтаксічныя адзінкі, якія граматычна не звязаны з членамі сказа, не з’яўляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння. Звязваюцца з усім сказам, у які ўключаюцца, і ўносяць у яго новыя адценні значэння — сцвярджэнне, меркаванне, спачуванне і інш.: «Дождж, безумоўна, прынясе больш карысці, чым шкоды» (І.Шамякін); «Скажам, аб вадзе гамонкі не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды і азёр, і рэк» (А.Астрэйка). У ролі П.с. ужываюцца мадальныя словы: «безумоўна», «бясспрэчна», «відавочна», «вядома», «сапраўды»; назоўнікі без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі; «праўда», «словам», «на думку»; субстантываваныя прыметнікі: «самае большае», «галоўнае»; займеннікі з прыназоўнікамі: «між іншым», «апрача таго»; прыслоўі: «памойму», «павашаму», «панашаму»; дзеяслоўныя формы: «думаецца», «бачу», «ведаеш»; словазлучэнні: «галоўным чынам», «калі ласка», «разам з гэтым» і інш. П.с. ўводзяцца ў сказ пераважна бяззлучнікавай сувяззю, вызначаюцца спецыфічнай інтанацыяй (паскораным тэмпам з паніжэннем тону і аслабленнем націску, паўзамі), на пісьме выдзяляюцца коскамі ці працяжнікамі. Шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях бел. мовы.
    Літ.: Гл. ў арт. Пабочныя сказы.
    Т.Ф.Рослік.
    ПАБУДЖАЛЬНЫ СКАЗ, сінтаксічная адзінка, якая выказвае волевыяўленне, накіраванае на ажыц
    115
    ПАВЕЛ
    цяўленне чагон. (пабуджэнне да дзеяння, просьба, загад, пажаданне і г.д.). У залежнасці ад характару пабуджэння вылучаюць П.с. ўласнапабуджальныя (маюць канкрэтнага адрасата): «Ты схадзі на раку, пагукай лета ў госці з заройзараніцай» (М.Калачынскі); пажадальныя (пажаданне не скіравана да канкрэтнай асобы): «Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання» (П.Панчанка). Значэнне пабуджальнасці ў сказе ствараюць дзеясловы загаднага ладу: «Прынясі нам хмарку, вецер легкакрылы» (М.Mamapa); інфінітыў: «Рыхтавацца ў паход!» (Я.Колас); прыслоўі: «Смялей наперад!» (К.Чорны); назоўнік: «Наперад!» (І.Шамякін); часціцы: «Хай паверкай перад новым днём будзе гэты час мой вечаровы» (В.Вітка); выклічнікі: «Гэй! па хатах усе!» (М.Лынькоў). П.с. характарызуюцца спецыфічнай пабуджальнай інтанацыяй, якая вызначаецца ўзмоцненым павышэннем тону на загадных словах. Шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным і размоўным стылях сучаснай бел. мовы.
    Літ:. Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мінск, 1986; Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мінск, 1987; Чал юк Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ. Мінск, 2004.
    Т. Ф. Рослік.
    ПАВЕЛ (у свеце Панамароў Георгій Васільевіч; н. 19.2.1952, г. Ка
    раганда, Казахстан), мітрапаліт, праваслаўны царкоўны дзеяч Бела
    русі. Канд. багаслоўя (1980). Скончыў маскоўскія духоўныя семінарыю (1976) і акадэмію (1980). 3 1978 іерадыякан, з 1978іераманах. 3 1981 уРускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, у т.л. з 1983 намеснік яе начальніка, з 1986 начальнік, з 1983 ігумен, з 1986 архімандрыт. 3 1988 намеснік у ПсковаПячэрскім манастыры. 3 1992 епіскап Зарайскі, вікарый Маскоўскай епархіі, якая кіравала Патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе, з 1999 епіскап Венскі і Аўстрыйскі, з 2000 — Венскі і Будапешцкі. 3 2003 архіепіскап Разанскі і Касімаўскі, з 2011 — Разанскі і Міхайлаўскі, кіраўнік новастворанай Разанскай мітраполіі, мітрапаліт. Са снеж. 2013 мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (з кастр. 2014 Мінскі і Заслаўскі), Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Адначасова з 2014 рэктар Інта тэалогіі БДУ. Дзейнасць мітрапаліта накіравана на прадастаўленне Бел. праваслаўнай царкве статусу самакіравальнай царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхата.