• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    1
    Культура
    Беларусі
    РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
    Т.У. Бялова (галоўны рэдактар), П.П. Латушка,
    А.В. Праляскоўскі, Л.С. Ананіч, Р.С. Матульскі,
    У.І. Адамушка, А.А. Каваленя, Л.Г. Кірухіна, УІ. Лакотка, А.А. Лукашанец, Б.У. Святлоў, Т.І. Стружэцкі, УП. Саламаха, Я.І. Сямашка, Ю.В. Бажэнаў, С.А. Волкаў, Т.І. Жукоўская, Г.М. Малей, М.В. Нікалаеў, А.П. Сітайла,
    Л.У. Языковіч
    Мінск
    «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
    2010
    1
    Культура
    Беларусі
    '/шш^шпе^йл
    
    ТОМ 1
    АБ
    Мінск
    «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
    2010
    УДК008(476)(031)
    ББК71(4Бен)я2
    К90
    РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
    Н.А. Агафонава, Г.Я. Адамовіч, Р.М. Аладава, Э.А. Апейнікава, А.М. Аляхновіч, Т.Дз. Арлова, А.П. Бабкова, Р.М. Бакіевіч, К.С. Бандарэнка, Р.І. Баравік, М.Р. Баразна, Р.І. Вайцехоўская, С.У. Вараб’ёва, У.А. Васілевіч, С.Л. Гаранін, І.М. Гоўдзіч, Т.К. Грамадчанка, С.В. Гуткоўская, В.У. Дадзіёмава, І.Д. Дземянчук, Дз.В. Дзятко, С.Ф. Дубянецкі, А.А. Егарэйчанка, B.L Жук, Ю.Ю. Захарына, А.М. Каласоўская, А.А. Карпілава, С.В. Карпук, М.М. Крывальцэвіч. В.Ф. Кушнер, І.Ф. Лабацкі, Б.А. Лазука, С.С. Лаўшук, А.С. Ліс, Н.Г. Мазурына,
    В.А. Максімава, А.А. Манкевіч, Т.А. Марозава, Т.Е Мдывані, І.Д. Назіна, В.Л. Насевіч, А.М. Ненадавец, В.Ф. Нячай, В.С. Пазднякоў, В.П. Пракапцова, А.В. Сабалеўскі, І.В. Саверчанка, Я.М. Сахута, С.А. Сергачоў, LI. Сінчук, В.У. Скалабан, Р.Б. Смольскі, С.В. Снапкоўская, А.А. Суша, М.В. Трус, С.І. Уланоўская,
    А.Т. Федарук, А.Ф. Хмялькоў, М.В. Цвілік, В.С. Цітоў М.Л. Цыбульскі, В.А. Чамярыцкі, В.М. Чарнатаў, І.А. Чарота, М.І. Шамшэня, Я.Ф. Шунейка, Г.М. Шэйкін, Н.А. Юўчанка, А.А. Ярашэвіч, В.Р. Языковіч
    У кнізе выкарыстаны фотаздымкі А.В.Бельскага, А.П.Дрыбаса, А.Л.Дыбоўскага, В.Л.Ільянкова; сайтаў: www.globus.tut.by,www.radzima.org,www.pinakoteka.zascianek.pl: малюнкі Л.У.Галубец
    Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1 / рэдкал. : Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя К 90 П. Броўкі, 2010. 704 с.: іл.
    ISBN 9789851104969.
    УДК008(476)(031)
    ББК71(4Бен)я2
    ISBN 9789851104969 (т.1)
    ISBN 9789851104952
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2010
    Ад рэдакцыйнай калегіі
    Перад Вамі першы том новага беларускага энцыклапедычнага выдання. Ён убачыў светдзякуючы шматлікім пажаданням карыстальнікаў энцыклапедый. Энцыклапедыя «Культура Беларусі» ўяўляе сабой сучасны універсальны даведнік па тэарэтычных аспектах гісторыі культуры, культуралогіі, эстэтыкі, літаратура і мовазнаўства, мастацтвазнаўства, па канкрэтных пытаннях развіцця літаратуры, кнігадрукавання, перыядычнага друку, выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, архітэктуры, музыкі, тэатра, кіно, цырка, эстрады, тэле і радыёмастацтва, а таксама антрапалогіі, этналогіі, археалогіі. Мэта выдання — адлюстраваць усё багацце і разнастайнасць культуры беларусаў, яе нацыянальную спецыфіку і ўклад у сусветную скарбніцу культуры.
    У выданні разглядаюцца прафесійная культура і розныя віды народнай творчасці беларусаў на ўсіх этапах іх гісторыі. Адметная асаблівасць кнігі ў тым, што ў ёй прааналізаваны развіццё і сучасны стан духоўнай культуры тых народаў, што жывуць на тэрыторыі Беларусі са старажытнасці, — рускіх, украінцаў, палякаў, азербайджанцаў, армян і інш., сувязі беларускай культуры з культурай дыяспары. У энцыклапедыі змешчаны артыкулы пра ўзаемаўплывы нацыянальных культур, якія асабліва пашырыліся ў апошнія дзесяцігоддзі, біяграфіі дзеячаў культуры, якія не належаць да ўласна беларускай культуры, але іх жыццё і творчасць цесна звязаны з Беларуссю.
    Шматлікія артыкулы прысвечаны развіццю навукі і адукацыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён, даюцца звесткі пра ўсе ВНУ, спецыяльныя сярэднія навучальныя ўстановы, навуковадаследчыя арганізацыі Беларусі, а таксама пра асобныя навукі і іх раздзелы, з’явы, якія характарызуюць развіццё навукі і культуры ў дзяржаве.
    Аналізуюцца ўсе роды, віды, жанры і жанравыя разнавіднасці беларускай літаратуры і мастацтва: тыя, што ўласцівы старажытнасці, і тыя, што пашыраны ў наш час і адлюстроўваюць дасягненні беларускай культуры ў гістарычным, тэарэтычным і тэматычным аспектах. Даюцца звесткі пра культурныя, літаратурныя, навуковыя і мастацкія арганізацыі, што існуюць ці існавалі ў Беларусі, пра музеі, архівы і бібліятэкі, пра творчыя саюзы, ганаровыя званні, дзяржаўныя і іншыя прэміі ў галіне адукацыі, літаратуры, навукі і мастацтва. Ёсць інфармацыя пра ўсе выдавецтвы, газеты, часопісы, альманахі і
    іншыя перыядычныя выданні. У артыкулах пра буйныя беларускія гарады даюцца сціслыя гістарычныя звесткі пра час заснавання і асноўныя этапы гісторыі, а таксама пра архітэктурнае аблічча, музычнае, тэатральнае, мастацкае, літаратурнае жыццё ў горадзе, стан адукацыі. У энцыклапедыю ўключаны матэрыялы пра ўсе значныя архітэктурныя помнікі Беларусі, як сучасныя, так і тыя, што не зберагліся, але мелі мастацкую каштоўнасць і вядомы па здымках, малюнках і апісаннях. Значная ўвага надаецца культаваму дойлідству Беларусі.
    У выданне ўключаны артыкулы пра прафесійныя і аматарскія калектывы, фестывалі, якія сталі знакавымі ў культурным жыцці не толькі нашай краіны, але і далёка за яе межамі.
    Вялікае месца ў энцыклапедыі адведзена біяграфічным артыкулам. Стваральнікі выдання імкнуліся не абмінуць ніводнай значнай фігуры ў гісторыі беларускай культуры, таму тут Вы знойдзеце звесткі пра рэлігійных дзеячаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, мовазнаўцаў, журналістаў, музыкантаў, мастакоў, акцёраў, архітэктараў, даследчыкаў літаратуры і мастацтва Беларусі, а таксама педагогаў, фалькларыстаў, этнографаў, гісторыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры.
    Усе артыкулы ў энцыклапедыі размешчаны ў алфавітным парадку. У словахназвах ставіцца націск, акрамя тых выпадкаў, калі ён прыпадае на літару «ё». Калі пасля назвы артыкула, набранай чорным шрыфтам, прыводзіцца праз коску ці ў дужках (разрадкай) іншае слова ці некалькі слоў, то гэта азначае, што побач з асноўным тэрмінам выкарыстоўваюцца і яго сінонімы. Тэрміны, якія ўваходзяць у назвы артыкулаў і з’яўляюцца бясспрэчна запазычанымі з замежных моў, суправаджаюцца (у дужках) этымалагічнай даведкай. Даты падзей даюцца па новым каляндарным стылі. У выданні выкарыстоўваецца сістэма спасылак. Назва артыкула, на які спасылаюцца, набіраецца курсівам. Спасылкі на іншыя артыкулы даюцца, як правіла, у тым выпадку, калі там маецца дадатковая інфармацыя. Для эканоміі месца ў энцыклапедыі выкарыстоўваецца сістэма скарачэнняў слоў.
    Энцыклапедыя «Культура Беларусі» — калектыўная праца. У яе стварэнні прымалі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастацтвазнаўцы, культуролагі, спецыялісты ў розных галінах навукі, культуры і мастацтва.
    5
    А, першая літара беларускага алфавіта і інш. алфавітаў на лац. і рус. аснове. Графічнае напісанне ўзыходзіць да кірыліцкага & (аз), які генетычна звязаны з грэч. 4 (альфа), а праз яго з фінікійскім 4 (алеф). У кірыліцы мела і лічбавае значэнне 1, з дадатковымі значкамі: ^^ — 1000, @ — ю ооо, @  іоо ооо,; a] 1 ооо ооо. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны, стала адрознівацца як малая і вял., хоць ужыванне вял. літары ваўласных, геагр. назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «а» абазначае нелабіялізаваны галосны гук [a] сярэдняга рада ніжняга пад’ёму ў пачатку слоў, пасля вёрдых зычных і пасля галосных «а», «у», «э» («акно», «вада», «прааналізаваны», «гуаш», «тэатр»).
    ААРНЕ (Аагпе) Анці Аматус (5.12.1867, г. Б’ёрнебарг, Фінляндыя — 5.2.1925), фінскі фалькларыст; прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыкагеагр. школы ў фалькларыстыцы. Распрацаваў і абгрунтаваў прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Аўтар прац «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918). На падставе яго паказальніка амер. казказнавец С.Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928), на які абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л.Р.Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» К.П.Кабашнікава (абодва 1978), «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л.П.Барабанавай і інш.
    «АБ ДВАНАЦЦАЦІ ПАКЎТАХ», беларуская апрацоўка ў 15—16 ст. апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах». У бел. варыянце даецца больш поўны пералік прыгнятальнікаў, якія пакутуюць у пекле, і іх злачынстваў. Незвычайнасць зместу твора, важ
    насць закранутых праблем, гуманіст. ідэя спачування чалавеку спрыялі папулярызацыі твора сярод чытачоў. АБАБЎРКА Мікалай Васілевіч (н. 15.5.1941, в. Морач Клецкага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2001), праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). 3 1970 працуе ў Магілёўскім унце (1973—83 заг. кафедры). Даследуе актуальныя пытанні мовы маст. лры і культуры маўлення. Аўтар манаграфій «Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры» (1981), «Беларускае слова і яго вывучэнне» (1986), «Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры» (1987), «Культура беларускай мовы» (1994), «Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры» (2001), «Практычныя асновы беларускай лінгвістычнай паэтыкі і тэксталогіі» (2003), навуч. дапаможнікаўдля ВНУ і інш.
    АБАГУЛЬНЁННЕ МАСТАЦКАЕ, выбар найбольш важнага, сутнаснага з адмаўленнем ад другасных акалічнасцей і дэталей у працэссе стварэння і на стадыі заканчэння маст. твора. Абумоўлена законамі маст. творчасці, якія патрабуюць пераходу ад аналізу да сінтэзу на этапе стварэння завершанага маст. вобраза, дзе прысутнічае адбор змястоўныхсродкаў выразнасці. Праяўляецца ў выяўленні галоўнага ў кампазіцыі праз падкрэсліванне яго танальнымі, каляровымі ідэйнасэнсавымі кантрастамі. На тэр. Беларусі прысутнічае ў выяўл. творчасці з першабытных часоў. Дазваляе перадаць самыя розныя сімвалічныя ідэі, у т.л. міфал. светаўспрымання. У 10— 17 ст. у розныя перыяды сярэдневякоўя і асабліва ў эпоху Адраджэння (Рэнесансу) і барока для бел. мастацтва былі характэрны вобразныя абагульненні, якія выяўляліся ў перадачы сакральных і свецкіх эстэтычных ідэалаў. У 18—19 ст. (у перыяды класіцызму, рамантызму) А.м. акцэнтавала ўвагу на грамадзянскіх, дэмакр., жыццёва праўдзівых вобразных узорах. У сімвалізме і мадэрне канца 19 — пач.