• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    25
    АБРОЎСКІ
    Абраз «Увядзенне ў храм» з Аброўскага іканастаса. 18 cm.
    крыты 2схільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Прамавугольны ўваход аформлены ганкам пад 2схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя дошкамі сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр’еры драўляны іканастас з абразамі 18 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АБРбЎСКІ ІКАНАСТАС, драўляны іканастас у Міхайлаўскай царкве (1860) у в. Аброва Івацэвіцкага рна. Зроблены ў 18 ст. для Крыжаўзвіжанскай царквы (1754—57), на месцы якой пабудаваны сучасны храм. Першапачаткова складаўся з радоў: прарочага (парныя выявы прарокаў) — Абакум, Іона; Якаў, Іезекііль; Ісая, Данііл; Аарон, Майсей; Давід, Іаіль; Гедэон, Іерамія; Саламон, Елісей, дэісуснага (у цэнтры, верагодна, месціўся абраз «Спас на прастоле. Вялікі архірэй»), святочнага — абразоў авальнай формы «Нараджэнне Маці Божай», «Увядзенне ў храм», «Дабравешчанне», «Нараджэнне Хрыстова»,
    Абраз «Нараджэнне Маці Божай» з Аброўскага іканастаса. 18 cm.
    «Стрэчанне», «Хрышчэнне», «Праабражэнне», «Уваход у Іерусалім», «Узнясенне», «Уваскрэсенне», «Успенне», «Сашэсце Святога Духа» і прамавугольнага «Тайная вячэра». Царскія вароты з ажурнай скразной разьбой з 5 авальнымі клеймамі («Дабравешчанне» і 4 Евангелісты) выкарыстоўвалі матывы, якія пераклікаліся з арнаментыкай святочнага рада, над імі знаходзіўся храмавы абраз «Узвіжанне крыжа», па стылістыцы блізкі да выяў святочнага рада; паўн. і паўд. вароты іканастаса мелі традыц. выявы архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла. У кампазіцыйным рашэнні абразоў А.і. традыц. і зах.еўрап. схемы выкананы ў свабоднай жывапіснай манеры, а спалучэнне насычаных чырвоных, зялёных, сініх колераў стварала дэкар. эфект, які падкрэсліваўся расфарбоўкай іх разнога абрамлення. Цэльнасць ансамбля надавала адзінства ў расфарбоўцы дэкар. элементаў, заснаваных на спалучэнні пазалоты і цёмназялёнага колеру. Пасля пераносу іканастаса ў новы храм яго канструкцыя была зменена. Цяпер частка за
    хаваных абразоў 18 ст. знаходзіцца ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Паньшына І.М. Музей беларускага народнага мастацтва. Мінск, 1983; гл. пры арт. Абраз. Н.Я. Трыфанава. АБРбЦЬ, вуздэчка, вобраць, частка вупражы ці коннай амуніцыі для верхавой язды. Надзяваецца каню на галаву; выкарыстоўваецца і пры вядзенні каня на повадзе. Вядома з глыбокай старажытнасці. У паўсядзённым ужытку сяляне часцей выкарыстоўвалі вяровачную А.; для выязной вупражы і коннай амуніцыі яе рабілі са скуры, упрыгожвалі махрыстым налобнікам, кутасамі, ажурным перапляценнем, бліскучымі металічнымі накладкамі. А. мела жалезныя цуглі, шоры. Пры верхавой яздзе сродкам кіравання былі павады, пры запрэжцы ў воз — лейцы, якія мацавалі да А.
    АБРбЧНЫЯ ТКАН'ІНЫ, абраканыя (абракоўныя) тканіны, від абрадавых тканін, якія выраблялі па зароку ў складаных жыццёвых сітуацыях (вайна, эпідэміі, стыхійныя
    Да арт. Аброчныя тканіны. Аброчны «Янтосікаў крыж» каля в. Глушкавічы Лельчыцкага рна.
    26
    АБРЫНЬБА
    з’явы і інш.). Вядомы з дахрысціянскіх часоў і першапачаткова звязаны з вераваннямі стараж. славян. А.т. выконвалі функцыю апатрапеяў і ахвяравальных дароў. Самыя прыгожыя вешалі на крыжы на абочынах і скрыжаваннях дарог, каля крыніц, на могілках, на прошчах, пазней на абразах у храмах і капліцах. Часцей за ўсё А.т. з’яўляліся ўзорыстыя ручнікі, абрусы, фартушкі, хусткі ці стужкі. А.т. зрэдку сустракаюцца і ў наш час.
    АБРЎБ, вёска ў Глыбоцкім рне. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Глыбокае на лініі Крулеўшчызна—Друя, 200 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Глыбокім. Цэнтр Абрубскага с/с. 125 гаспадарак, 295 ж. (2009).
    3 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Глыбоцкім рне Вілейскай, з 20.9.1944 Полацкай, з 8.1.1954 Маладзечанскай, з 20.1.1960 Віцебскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП,
    Да арт. Аброчныя тканіны. Ахвярныя крыжы каля святога калодзежа. Докшыцкі рн.
    Фрагмент абруса з Сенненскага рна.
    аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АБРЎС, настольнік, скацерка, тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала, абавязковы атрыбут традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў. Уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на святы (Каляды, Вялікдзень і інш.). Акрамя утылітарнай і абрадавай функцый А. адыгрываў значную ролю ў дэкар. афармленні інтэр’ера хаты. А. былі даўж. 1,5—2 м, шыр. 1—1,5 м. Складаліся звычайна з адной або дзвюх сшытых полак ільняной даматканіны, выкананай у тэхніцы 2 і шматнітовага бранага, ажурнага, пераборнага ткацтва. А. ўпрыгожваліся звычайна арнаментам (вышываным або набіваным), карункамі, аплікацыяй, махрамі. Полкі часта злучалі паскам ігольчатых карункаў (расшыўка, рошва), пазней карункавай прошвай, вязанай кручком. Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя А. з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. Асобную групу складаюць вышываныя па плеценай, вязанай або тканай сетцы А., пашыраныя ў 1930—40я гг. Пры стылявым адзін
    Фрагмент абруса з в. Прыдняпроўе Аршанскага рна.
    стве А. маюць пэўныя рэгіянальныя адрозненні ў тэхніцы ткання і прыёмах аздаблення, што складваліся на працягу стагоддзяў: А. Падзвіння вызначаюцца разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў; для А. Падняпроўя характэрны простыя ўзоры ў сціплай каларыстычнай гаме; на Панямонні і ў Цэнтр. Беларусі бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткавыя А., стрыманыя па каларыце, і інш. Сучасныя А. вырабляюць з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак. Традыцыі бел. А. выкарыстоўваюцца ў маст. промыслах.
    АБРЫНЬБА Мікалай Іпалітавіч (2.3. 1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл., Расія — 5.11.1993), рускі жывапісец.
    Сучасны абрус.
    27
    АБРЫС
    М.Абрыньба. Партрэт П.К.Панамарэнкі. 1974.
    Засл. мастак Расіі (1969). Скончыў Кіеўскі маст. тэхнікум (1931), вучыўся ў Кіеўскім (1936—40) і Маскоўскім імя В.І.Сурыкава (1940—41) маст. інтах. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху ў Беларусі. 3 1942у Чашніцкай партыз. брыгадзе «Дубава» (Віцебская вобл.), камандаванне якой стварыла яму ўмовы для маст. творчасці. У 1943—44 у распараджэнні Цэнтр. штаба партыз. руху, пры якім дзейнічала партыз. карцінная галерэя (раней працавала ў брыгадзе «Дубава»), якую складалі 8 карцін і малюнкі А. і накіды, акварэлі, плакаты бел. маст.партызана М.Гуціева. Тэма гераізму бел. партызан — гал. ў творчасці А. Сярод работ: «Выхад брыгады «Дубава» на аперацыю» (1942), «Памяці маіх сяброў, паўшых у барацьбе з фашызмам, прысвячаю: Нікіфараў Васіль, Маргевіч Вера, Караленка Дзмітрый, Шэнко Сцяпан, Чайкін Міхаіл. 1942—1944» (1945— 67), «Прарыў» (1969), «Мост на ЗаходняйДзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976), партрэт П.К.Панамарэнкі (1974) і інш.
    В.	У. Вайцяхоўская.
    АБРЫС, 1) у архітэктуры — назва чарцяжа плана збудавання ў 17— 18 ст. Схематычна выяўляў план будынка і ўнутраныя памеры памяшканняў без паказу канструкцый, таўшчыні сцен і г.д. А. звычайна выконваўся ўручную і выяўляў агульныя звесткі аб будучым збудаванні, яго планіровачным рашэнні, сувязях паміж памяшканнямі, размяшчэнні пячэй, дзвярных і аконных праёмаў. З’яўляўся падставай для складання другой часткі праектнай дакументацыі таго часу — «рэестра» (ведамасці асн. буд. матэрыялаў). Вядомы А. 17 ст., складзеныя Б.Радзівілам для розных збудаванняў і элементаў інтэр’ера. 3 2й пал. 18 ст. замяняецца архіт. праектам, пры распрацоўцы якога выкарыстоўвалі ўсе віды чарцяжоў (генплан, планы паверхаў, фасады, разрэзы і інш.) і пры будаўніцтве —задзярж. кошт, каштарысы, што дазваляла атрымаць дакладнае ўяўленне аб маст. і тэхнікаэканам. якасцях будынка. 2) У выяўленчым м аста цт ве — контур. С.А.Сергачоў.
    АБРЫЎ, тое, што ўмаўчанне.
    АБРЭВІЯТЎРА (італьян. abbreviatura ад лац. abbrevio скарачаю), лексема, якая складаецца з усечаных слоў, што ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне, або з усечаных кампанентаў зыходнага складанага слова. А. паводле структуры падзяляюцца на: і н і ц ы я л ь н ы я — утвараюцца складаннем пачатковых гукаў або назваў пачатковых літар (БССР <— Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, БТ <— Беларускае тэлебачанне, нэп <— новая эканамічная палітыка); складовыя — узнікаюць з дапамогай спалучэння пачатковых частак утваральных асноў (камбат <— камандзір батальёна, гістфак «— гістарычны факультэт); гібрыдныя — з’яўляюцца спалучэннем пачатковых частак слова, пачатковых гукаў або назваў літар (геаЦЭС <— геатэрмальная цеплавая электрастанцыя, БарДУ <— Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт), спалучэннем пачатко
    вых складоў і цэлых слоў ці іх форм (партбілет«— партыйны білет, дзяржзаказ «— дзяржаўны заказ, спецкарэспандэнт«— спецыяльны карэспандэнт), а таксама спалучэннем пачатку першага слова з пачаткам і канцом або толькі з канцом другога (эсмінец <— эскадраны мінаносец, мапед <— матацыклвеласіпед). У бел. мове абрэвіяцыя (утварэнне А.) найб. актыўна развівалася ў 1920я гг., пераважна па мадэлях, уласцівых рус. літ. мове (прадагент, рэўком, ЦВК, Камінтэрн і інш.). Дз.В.Дзятко.
    АБСТРАКТНАЕ МАСТАЦТВА, б е с прадметнае м а с т а ц т в а,н о н фігуратыўнае мастацтва,плынь у выяўленчым мастацтве многіх краін 20 ст. Узнікла як асобны кірунак авангарднай творчасці ў 1910я гг. У яго аснову пакладзены метад абстракцыянізму. Mae на мэце стварэнне кампазіцый з розным эмацыянальным зместам з дапамогай першасных элементаў маст. формы. У А.м. пры дапамозе геаметрычнай і колеравай сімволікі мастак фарміруе свой асабісты свет, якім выражае новую гармонію, вынайдзеную з дапамогай індывід. маст. сродкаў і звязаную з ідэямі творчага пераўтва
    Да арт. Абстрактнае мастацтва.
    У.Савіч. Сон зямлі. 1990.
    28
    АБСТРАКЦЫЯНІЗМ
    рэння сусвету. Паводле яе ўмоўная і 2мерная карцінная плоскасць з размешчанымі на ёй геаметрычнымі формамі — квадратам, колам, трохкутнікам і інш., з асн. лакальнымі колерамі — белым, чырвоным, чорным, жоўтым і інш. азначала поле для неабмежаваных творчых эксперыментаў (азарэнняў, «утопій»), якія апярэджвалі развіццё навукі і тэхнікі 20 ст. 3 1919 А.м. пад тэрмінам «супрэматызм» стала вядучым сродкам творчых навацый у жывапісе, станковай і праектнай графіцы ў Віцебску, дзе ў 1920 створана суполка СНОМАС («Сцвярджальнікі новага мастацтва») на чале з К.Малевічам. Яе філіялы знаходзіліся ў Бабруйску, Смаленску (Расія), Харкаве (Украіна) і інш. Сярод прыхільнікаў суполкі — маладыя бел. мастакі, якія прымалі ўдзел ва ўсебел. выстаўках 1920х гг. (П.Гуткоўскі, М.Філіповіч і інш.). Яшчэ адным адметным кірункам А.м. ў бел. мастацтве стаў унізм, стваральнікам якога з’яўляецца кіраўнік смаленскага філіяла СНОМАСа У.Страмінскі. Да пач. 1930х гг. геаметрычная абстракцыя атрымала сваё развіццё ў Беларусі ў прыкладной графіцы, афармленні кніг, выставачных і архіт. праектах, але потым да сярэдзіны 1980х гг. была афіцыйна забароненым кірункам. 3 2й пал. 1980х гг. наглядалася адраджэнне А.м. ў творчасці мастакоў, якія інтэрпрэтавалі традыцыі арганічнага, спантаннага метаду нонфігуратыўнага адлюстравання (Б.Іваноў, А.Кузняцоў, У.Савіч, А.Салаўёў, А.Фалей і інш.) і звярталіся да супрэматычных стылізацый і цытат 1920х гг. (Г.Васільева, А.Дасужаў, А.Малей, В.Шчасны і інш.). 3 1990х гг. А.м. стала неад’емнай часткай наватарскіх пошукаў у сучасным творчым працэсе: поруч з фігуратыўнымі творамі ствараліся ўзоры арганічнай ці геаметрычнай абстракцыі, развіваўся дызайн і дэкар.прыкладное мастацтва, тэатр. і кінамастацтва, а таксама новыя яго віды — абстрактны экспрэсіянізм, супрэматызм, папарт, апарт, мінімалізм і інш.