Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Першыя А.г. ў Беларусі з’явіліся ў 1930я гг. ў сувязі з утварэннем абласцей. 3 1938 як органы абкомаў і гаркомаў КП(б)Б, аблвыканкомаў і гарвыканкомаў Саветаў дэпутатаў працоўных выходзілі газ. «Віцебскі рабочы», «Гомельская праўда», «Могйлёвская правда». Органамі ЦК і Мінскага абкома КП(б) Б былі газ. «Звязда» (чэрв. 1938 — жн. 1941) і «Советская Белоруссня» (кастр. 1938 — крас. 1943). У 1939 у Зах. Беларусі некаторыя новыя газеты сталі органамі абкомаў КП(б)Б і аблвыканкомаў: «Чырвоная звязда» (Баранавічы), «Вольная праца» (Бе
ласток), «Заря» (Брэст), «Сялянская газета» (Вілейка), «Палеская праўда» (Пінск). У Вял. Айч. вайну А.г. выдаваліся падпольна; з кастр. 1941 да крас. 1943 у Арле, потым у Казані і Маскве друкавалася газ. «Савецкая Беларусь» [як орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б], якая распаўсюджвалася на акупіраванай тэр. Беларусі. У пасляваен. час новыя А.г. створаны ў абласцях: Бабруйскай — «Савецкая Радзіма» (1944—54), Гродзенскай — «Гродзенская праўда» (з 1944, пераемніца беластоцкай газ. «Вольная праца»), Маладзечанскай — «Чырвоны сцяг» (1944—59), Полацкай — «Бальшавіцкі сцяг» (1945—54). 3 1950 выдаецца газ. «Мінская праўда». У 1990я гг. з’явіліся новыя А.г.: «Магілёўскія ведамасці», «Народная трыбуна» (Брэст), «Народнае слоеа» (Віцебск). У Беларусі (2009) выдаецца 9 А.г. Г.М.Малей.
АБЛбМЫ АРХІТЭКТЎРНЫЯ, працяглыя архітэктурнадэкаратыўныя элементы рознага папярочнага сячэння (профілю), размешчаныя пераважна па гарызанталі (цокалі, карнізы, міжпавярховыя паясы ці цягі, капітэлі і базы калон), радзей па нахіленай (бакавыя карнізы франтонаў), крывой (архівольты арак, нервюры) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Асн. роля А.а. — вылучэнне элементаў архіт. кампазіцыі ці формы, іх увянчання і аснавання, пластычнай акантоўкі. Найб. пашыраны ў ордэрным дойлідстве (гл. Ордэр). Як элемент дэкору А.а. могуць узмацняць ці змяняць вобразнамаст. выразнасць тэктанічнай основы будынка ці твора пластычнага мастацтва. Асн. формы: палічка, вал (поўны ці чацвяртны), дарычная «ястрабіная дзюба» (слёзнік), кіматый, або гусёк (прамы і адваротны), абцасік, выкружка, астрагал, скоцыя і інш. Узніклі ў класічнай архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны мастацтвамі Стараж. Рыма, пасля — Зах. Еўропы.
На тэр. Беларусі элементы А.а. з’явіліся ў манументальнай стараж,
15
АБЛЯМОЎКА
Абломы архітэктурныя: 1 — палічка; 2 — вал; 3 — «ястрабіная дзюба»; 4 — кіматый (а — прамы, б — адваротны); 5 — абцасік (а — прамы, б — адваротны); 6 — выкружка (а — поўная, б — чацвяртная); 7 — астрагал; 8 — скоцыя.
рус. архітэктуры 11—12 ст. (СпасаПраабражэнская царква ў Полацку),пашырылісяўзбудаванняхстыляў рэнесанс, барока, класіцызм (найб. развітыя А.а. палацаў у Гомелі, Нясвіжы, вёсках Шчорсы Навагрудскага, Свяцк Гродзенскага, Сноў Нясвіжскага рнаў, касцёлаў францысканцаў у Пінску, бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага рна і інш.). У сучаснай архітэктуры А.а. адпавядаюць профілі архітэктурныя. А.М.Кулагін. АБЛЯМОЎКА, 1) традыцыйны спосаб упрыгожвання народнага касцюма, абшыўка краёў адзення інш. матэрыяламі. Аблямоўвалі жаночую і мужчынскую суконную і аўчынную вопратку, безрукаўкі, галаўныяўборы, падолы спадніц, фартухоў. У наш час выкарыстоўваецца ў прам. вытворчасці. 2) Матэрыял, якім аблямоўваюць (стужкі, шнуры, тасьма, скура, фабрычныя тканіны і інш.).
АБМЁР АРХІТЭКТЎРНЫ, дакладнае вымярэнне збудавання або комплексу збудаванняў з наступнай фіксацыяй іх памераў на чарцяжы. Выконваецца пры распрацоўцы праектнай дакументацыі на рэканструкцыю і перапланіроўку будынкаў на рэстаўрацыйныя работы на помніках гісторыі і культуры, атаксама пры даследаванні архіт. аб’ектаў, якія маюць гіст. і маст. значнасць. А.а. аб’екта ўключаюць: план тэрыторыі (у маштабе 1:500, 1:1000), чарцяжы ўсіх фасадаў,
планаў усіх паверхаў, разрэзаў (1:50, 1:100) і дэталей (1:10, 1:20, у асобных выпадках 1:1). А.а. з’яўляецца больш складаным відам абмераў, чым абмеры інвентарызацыйныя. Археал. абмер уключае ўсе пазіцыі А.а., але ўлічвае дэфармацыі, адхіленні ад вертыкальных і гарызантальных напрамкаў, прамых вуглоў, няроўнасці кладкі і атынкоўкі і інш. Выкананне А.а. — важны метад вывучэння помнікаў архітэктуры. У Беларусі першыя А.а. былі звязаны з даследаваннямі ў 19 ст. помнікаў абарончай (Крэўскі замак, Лідскі замак, Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, Сынкавіцкая царквакрэпасць) і культавай (цэрквы ў Віцебску) архітэктуры. У 1950—80я гг. ў працэсе выяўлення, фіксацыі і даследавання аб’ектаў гісторыкакульт. спадчыны Беларусі былі праведзены і іх абмеры (кафедра архітэктуры Бел. політэхн. інта, сектар Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі). У сучаснай практыцы А.а. выконваецца з выкарыстаннем як традыц., так і навейшых метадаў (фотаграметрыя), што дазваляе паскорыць працэсы вымярэнняў і камеральнай апрацоўкі, атрымаць больш дакладныя дадзеныя. С.А.Сергачоў. АБМЫВАННЕ НЕМАЎЛЯЦІ, першае купанне дзіцяці адразу пасля родаў, якое суправаджалася традыц. абрадамі, звычаямі. Абмыва
ла немаўля звычайна бабка (бабкапавітуха) у драўляных ночвах цёплай вадой з дабаўленнем адвару розных лекавых траў: рамонка, чыстацелу, мяты, чарады і інш. У воду таксама клалі некалькі зярнят і манету (часцей сярэбраную), каб жыццё дзіцяці было багатае і шчаслівае. У розных рэгіянальналакальных традыцыях у ваду маглі дадаваць бурштын, соль, вугольчык, малако, піва, лічачы, што яны маюць апатрапейныя і прадуцыруючыя ўласцівасці. Пры першым купанні немаўля павінна было ляжаць тварам на 3 ці Пн. Пасля А.н. ваду адразу вылівалі ў ціхім месцы, дзе не хадзілі людзі і жывёла. На Палессі, калі купалі дзяўчынку, ваду вылівалі на ганак, каб яна хутчэй выйшла замуж. На працягу40 дзён А.н. адбывалася кожны дзень, пасля — праз дзень і радзей. Дзяцей ніколі не купалі ў гатаванай вадзе, бо лічылася, што ад гэтага яны будуць вельмі злымі і крыклівымі. На гэты конт у народзе існуе шмат прымавак. Напр., «Ён/яна ў гарачай вадзе купаныя». Некаторыя звычаі, абрады і вераванні, што суправаджалі А.н., у трансфармаваным выглядзе бытуюць у асяроддзі беларусаў і ў цяперашні час. Т.І.Кухаронак. АБНАЎЛЁНЦЫ, апазіцыйны рух у Рускай праваслаўнай царкве ў 1920— 40я гг. Узніклі пасля Кастр. рэв. 1917. Выступалі за «абнаўленне царквы», за яе лаяльныя адносіны да сав. улады; мелі на мэце змяніць традьш.
16
АБРАД
формы рэліг. дзейнасці (напр., у епіскапы пасвячаліся жанатыя святары), не закранаючы асновы веравучэння і культу. А. змагаліся супраць кіраўніцтва афіц. рус. царквы, якое ў пач. 1920х гг. выступала супраць сав. улады. Асн. групы А.: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Caros абшчын старажытнаапостальскай царквы». У Беларусі стварылі т.зв. Бел. аўтаномную праваслаўную царкву (1924—34), чые прыходы размяшчаліся ва ўсх. Беларусі (Аршанская, Віцебская, Высачанска Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі). У 1920я гг. pyx А. меў падтрымку з бокудзярж. структур. 3 пераходам кіраўніцтва патрыяршай царквы на шлях лаяльнасці да сав. улады pyx А. пачаў затухаць. Частка з іх парвала з рэлігіяй, некаторыя вярнуліся ў старую царкву. Пасля смерці аднаго з лідэраў абнаўленства А.І.Увядзенскага (1946) рух канчаткова спыніўся.
АБбЗ, чарада фурманак, падвод з людзьмі ці паклажай у дарозе.
АБОЗНЯ, пабудова для захоўвання калёс, драбін, саней і інш. транспартных сродкаў.
АБбЛЬЦЫ, вёска ў Талачынскім рне, на р. Абалянка. За 36 км на Пн ад г. Талачын, 9 км ад чыг. ст. Лемніца на лініі Мінск—Орша, 116 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Талачыном. Цэнтр Аболецкага с/с. 124 гаспадаркі, 318 ж. (2009).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1385 як маёмасць вял. князя ВКЛ і караля польск. Ягайлы. 3 1566 у Аршанскім павеце. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1885 вёска, бОдвароў, 265 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Коханаўскага, з 8.7.1931 Талачынскага рнаў. Да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. У Вял. Айч. вайнузліп. 1941 дачэрв. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны, лясніцтва.
Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
АБОРА, 1) гаспадарчая пабудова для кароў. У Беларусі ў 16 — пач. 20 ст. будавалі з бярвён, брусоў, дыляў «у вянок» і «замётам у шулы», з плеценымі з лазовых дубцоў сценамі пад саламянай крышай. У заможных сялянскіх гаспадарках А. ўяўляла сабой вял. хлеў, у фальварках — комплекс з 4—8 хлявоў, згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара (з асобнымі варотамі ў кожным) і злучаных у суцэльную забудову. Гэты комплекс часта злучаўся варотамі з падворкам, выганам, прыгуменнем. УтакіхА. вылучалі памяшканні для цельных кароў, маладняку, птушак. У іх маглі ўваходзіць таксама стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкаў. 2) Дзяннік, частка загароджанага двара, прызначанага для ўтрымання ўдзень хатняй жывёлы. Найб. пашыраны на Віцебшчыне. 3) Загон для жывёлы, выгараджаны на выпасах.
АБбРА, вяровачка з лёну, пянькі ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы. Працягвалася праз забарсні — вушкі лапця; ступня, абкручаная анучай, зацягвалася А. у пад’ёме і закручвалася накрыж да сярэдзіны галёнкі. На Пн Беларусі мужчыны карысталіся кароткімі А., якія закручвалі толькі да шчыкалаткі. На Тураўшчыне жанчыны намотвалі А. шчыльна, без прамежкаў. На Палессі вяровачныя А. часта фарбавалі ў чорны колер ці звівалі з чорнай шэрсці. У Маларыцкім рне А. звівалі з конскага воласа.
АБРАД, форма сацыяльна санкцыяніраваных паводзін, якая склалася гістарычна. У адпаведнасці з устаноўленым узорам праз традыц. сімвалічныя дзеянні А. выражае сувязь суб’екта з сістэмай каштоўнасцей і сац. адносін, што вылучае яго ў асобую форму паводзін у параўнанні са штодзённымі дзеяннямі. А. звязаны з важнымі момантамі жыцця індывіда і групы, якія асабліва значныя для апошніх і патрабуюць пэўных паво
дзін. Традыц. А. уяўляе сабой культ. тэкст, уключае элементы розных кодаў: акцыянальнага (А. — паслядоўнасць пэўных сац. санкцыяніраваных сімвалічных дзеянняў), рэальнага, або прадметнага (у А. праводзяцца дзеянні з некаторымі прадметамі або са спецыяльна зробленымі рытуальнымі прадметамі), вербальнага (А. змяшчае слоўныя формулы, прыгаворы, добразычэнні і інш.), персанальнага (рытуальныя дзеянні здзяйсняюцца вызначанымі традыцыяй выканаўцамі, яны могуць бьшь адрасаваны пэўным асобам або персанажам), лакатыўнага (дзеянні прымеркаваны да рытуальна значымых элементаў знешняй або ўнутранай прасторы або наогул прасторава арыентаваны), тэмпаральнага (дзеянні, як правіла, ажыццяўляюцца ў пэўны час года, сутак, да або пасля якойнебудзь сямейнай ці сац. падзеі і г.д.), муз. (у спалучэнні са словам або незалежна), выяўл. (выяўл. сімвалы рытуальных прадметаў, адзення, рэчаў). А. маюць шэраг жыццёва важных функцый: функцыя сацыялізацыі індывіда; інтэгруючая (здапамогай рытуалаў калектыў перыядычна абнаўляе і сцвярджае сябе, сваё адзінства); рэпрадуктыўная (абнаўленне і падтрымкатрадыцый, норм, каштоўнасцей калектыву) і інш. А. таксама накіраваны на стварэнне ўмоў псіхал. камфорту сац. быцця.