• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АБРАМАЎ Мадэст Мадэставіч (н. 11.6.1944, г. Бадайбо Іркуцкай вобл., Расія), беларускі і расійскі рэжысёр. Нар. артыст Рэспублікі Паўн. АсеціяАланія (2007). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1972). Працаваў у тэатрах Расіі, Малдовы. 3 1985 рэжысёр Гродзенскага абл. драм. тэатра. У 1991—95 маст. кіраўнік Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, з 2004 Бел. маладзёжнага тэатра. Адначасова з 1995 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Сярод пастановак: у Гродзенскім тэатры — «Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева (1986), «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава (1995); у тэатры юнага гледача — «Песня пра зубра» паводле Міколы Гусоўскага (1994), «Ноч на Івана Купалу» Ю.Куліка (1995); у маладзёжным тэатры — «Тарцюф» Мальера, «Акадэмія смеху» паводле Кокі Мітані (абодва 2008).
    АБРАМАЎ Максім Паўлавіч (4.1. 1911, в. Хухарава, Мардовія — 30.6. 1973), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1955). 3 1930 працаваў у
    М.Абрамаў у ролі Калеснікава.
    тэатрах Расіі. 3 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абласных драм. тэатрах. Сярод роляў: Канстанцін Заслонаў (аднайм. п’еса А.Маўзона), Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Гукан («Capua на далоні» паводле І.Шамякіна), Анціп Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Забродзін («Ленінградскі праспект» І.Штока) і інш.
    АБРАМАЎ Сямён Ціханавіч (н. 25.6. 1936, в. Слабада Смаленскай вобл., Расія), беларускі мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1957). У 1982—89 старшыня праўлення Магілёўскай абл. аргцыі Саюза мастакоў Беларусі, адначасова ў 1976—89 дырэктар Бабруйскай выставачнай залы. Працуе ў станковым і манумент,дэкар. жывапісе, акварэлі. Сярод работ: «Памяці У.Мулявіна» (2003—04), серыі акварэляў пра ваен. лётчыкаў (1967—77) і жыццёвы і творчы шлях А.Пушкіна «Гісторыя аднаго жыцця» (больш за 300; 1960—2009), цыклы жывапісных і акварэльных твораў «Пакарыцелі космасу» (1971—2009, у т.л. «Касмічны вернісаж», 2002), «Сталіцы» (сярэдзіна 1970х гг. — 2009, у т.л. «Беларускія мастакі ў Парыжы», 1997; «Масква золатагаловая. Смутныя 90я гады 20 стагоддзя», 1998— 2003; «Восеньскі вечар у Рыме», «Начная Малага», абодва 2003), партрэты М.А.Савіцкага (2002), «Апошнія з магікан» — беларускія мастакіўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны» (2006—08) і інш. Аўтар вітражоў для прафілакторыя Бел. шыннага камбіната ў Бабруйску (1975), мазаікі для СШ № 1 г. Рагачоў (1976), роспісу «Чалавек і прырода» для Жыліцкага саўгасатэхнікума (Кіраўскі рн, 1980) і інш.
    АБРАМІС Іосіф Самуілавіч (29.10.1918, Мінск — 29.9.1984), беларускі дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах валторны (1941) і опернасімф. дырыжыравання (1950). 3 1936 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі,
    І.С.Абраміс.
    у 1979—82 гал. дырыжор Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. 3 1982 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены: нац. оперы «Марынка» Р.Пукста (1955), «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі (1963), аперэта «Несцерка» Р.Суруса (1979), класічныя і рус. оперы «Бальмаскарад» (1961) і «Атэла» (1963) Дж. Вердзі, «Князь Ігар» А.Барадзіна (1967), «Фауст» Ш.Гуно (1972), балеты «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (1954), «Спартак» А.Хачатурана (1964), «Жызэль» А.Адана (1966), аперэта «Лятучая мыш» І.Штрауса (1981) і інш.
    АБРАМЛЁННЕ, упрыгожванне дзвярных, аконных праёмаў, ніш і інш. элементаў архітэктуры фасадаў і ін
    С.Абрамаў. Апошняя зіма паэта. 3 цыкла «Гісторыя аднаго жыцця». 2004.
    23
    АБРАМОВІЧ
    тэр'ераў будынкаў. Падкрэслівае гал. элементы кампазіцыі будынкаў, узмацняючы іхрытміку, кантрастз гладкай паверхняй сцен. У нац. матывах, якія выкарыстоўваюцца ў драўляных збудаваннях 19—20 ст., наглядаецца высокая візуальная дэкар.прыкладная культура бел. народа. У іх матэрыялізаваны базісныя паняцці і катэгорыі, адлюстраваны маст. формы, якія сведчаць аб працэсах гіст. трансфармацыі нар. культуры. На працягу стагоддзяў нар. матыў выступаў як своеасаблівы сродак камунікацыі, як тэкст, што перадае культуру бел. народа. Кожны элемент з’яўляўся знакам ці сімвалам, які ахоўваў, заклінаў злых духаў і садзейнічаў дабрабыту, урадлівасці, удачы. 3 цягам часу гэтыя значэнні страціліся, аднак маст. форма збераглася ў выглядзе дэкар. ўпрыгожвання архітэктуры (жылыя дамы па індывід. праектах у Гомельскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях). Найб. насычнасцю дэкар.маст. пластыкі вызначаліся А. дзвярных і аконных ліштваў, франтонаў, вушакоў. Часцей выкарыстоўваліся геаметрычныя (ромб, крыж, круг, квадрат, хваля, 5канцовая зор
    ка і інш.), салярныя (сімволіка дабрабыту), зааморфныя (анімалістычны, іхтыялагічны, арніталагічны тыпы), раслінныя (мясц. флора) матывы. Выкарыстанне графічнай сістэмы ў А. ўяўляла складаную сістэму знакаў з канкрэтным сэнсам, якая адлюстроўвала эстэтычныя адносіны чалавека і прыроды. У мураванай архітэктуры праёмы дэкарыравалі філёнгамі, сандрыкамі або архівольтамі арачных ці лучковых завяршэнняў. Дзвярныя праёмы часам рабілі ў выглядзе парталаў. Нішы завяршалі конхамі, аркамі. У наш час А. ўяўляе своеасаблівыя білінгварныя тэксты нац. культуры Беларусі.
    В. М. Чарнатаў.
    АБРАМЙВІЧАнтон Іванавіч 11811 (?), Віцебскі павет — пасля 1854], беларускі кампазітар. Музыцы навучаўся ў бацькі. Пасля 1832 жыў у Пецярбургу. Вядомы як піяніствыканаўца і педагог (склаў школу ігры на фп.). Адзін з першых стварыў нац.характэрныя творы, засн. на бел. песенным і танц. фальклоры: праграмная 8часткавая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фп., песні «Дзеванька»
    А./.Абрамовіч.
    і «Гарэліца» на словы Я.Баршчэўскага і інш.
    Літ.: Кісялёў Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. Мінск, 1982.
    АБРАМбВІЧ Зігмунт Іосіфавіч (сцэнічны псеўд. Антон Забель; 25.6.1892, Масква — 20.3.1988), беларускіакцёр. Скончыў гімназіюў Маскве, наведваў тэатр. студыю. У 1909— 10 удзельнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У 1911 адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Сярод роляў: Пранцішак («Модны шляхцюк» К.Каганца), Бондар («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Скакунец («Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага) і
    Да арт. Абрамленне. Народныя матывы: 1—3 — зааморфныя (злева направа: анімалістычны, арніталагічны, іхтыялагічны тыпы); 4 — раслінныя; 5 — салярныя.
    24
    АБРОЎСКАЯ
    інш. Выступаў як чытальнік, спявак, танцор. 3 1919 жыўу Польшчы. У 1971 прыязджаў у Беларусь і выступаў у Мінску з успамінамі пра заснавальніка бел. прафес. тэатра Буйніцкага. Аўтар успамінаў пра Буйніцкага і бел. тэатр «Няходжанымі сцежкамі» (1971).
    АБРАМОВІЧ (Abramowicz) Людвік Караль (5.7.1879, Масква — 9.3.1939), польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі унту Кракаве. 3 1905 у Вільні. 3 1906 супрацоўнік «Gazety Wileriskiej» («Віленскай газеты»), пазней газ. «Kurier Wilenski» («Віленскі веснік»), У 1911—38 рэдагаваў і выдаваў газ. «Przegl^d Wilenski» («Віленскі агляд»), якая часта змяшчала публікацыі бел. аўтараў, пісала пра нац.вызваленчы рух у Беларусі. У 1925—39 старшыня Навук. кта садзейнічання бцы Урублеўскіх (цяпер Цэнтр. бка АН Літвы). Дэмакрат па перакананнях, А. быў звязаны з бел. грамадскакульт. жыццём у Вільні. Аўтар арт. «Канстанцін Каліноўскі» (1906), кн. «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні. 1525—1925» (Вільня, 1925), у якой пісаў пра дзейнасць Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў. А.В.Мальдзіс.
    АБРАНТбВІЧ Фабіян (14.9.1884, г. Навагрудак — 2.1.1946), беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі (1909), др філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскую акадэмію (1909), вучыўся ў каталіцкім унце ў Лёвене (Бельгія). У 1914—18 выкладаў філасофію ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». Ініцыятар правядзенняўМінскуз’езда бел. каталіцкага духавенства (24—25.5.1917). 3 1918 рэктар Мінскай духоўнай семінарыі. Выступаў за вядзенне службы на бел. мове ў касцёлах і духоўных навуч. установах. 3 1921 прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. 3 1928 вёў місіянерскую дзейнасць сярод рас. эміграцыі ў г. Харбін (Кітай). У 1939 вярнуўся ў
    Беларусь, дзе быў арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў турму ў Львове; пазней высланы ў Расію.
    АБРОВА, вёскаў Івацэвіцкім рне. За 38 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы на лініі Брэст—Баранавічы, 175 км ад Брэста. 535 гаспадарак, 1268 ж. (2009). Цэнтр Аброўскага с/с.
    У пач. 16 ст. вёска ў Слонімскім павеце ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло ў Святавольскай воласці, 163 двары, царк.прыходская школа, крама, піцейны дом. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Святавольскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Тэлеханскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941даліп. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл., з 8.8.1959 у Івацэвіцкім рне. 3 25.12.1962 у Бярозаўскім, з 6.1.1965 зноў у Івацэвіцкім рнах.
    У 2009 цэнтр СВК «Аброўскі». Сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 5 магазінаў, кафэ. Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (1860).
    Аброўская Міхайлаўская царква.
    АБРОСІМАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе, кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая ў 1682—83 разам з арцеллю К.Міхайлава выконвала разныя іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў. У 1686 удзельнічаў у стварэнні разнога іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Разам «са таварышчы» выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты да абразоў, шуфляды для харом, шкатулкі і падносныя сталы і інш.).
    АБРОСІМАЎ Хрыстафор, ювелір 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1660—64 выконваў асабістыя заказы цара («усялякія сярэбраныя суды і царкоўныя кадзілы»).
    АБРОЎСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Аброва Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1860 на месцы папярэдняга храма 18 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з 3граннай апсідай праз нізкі і кароткі бабінец прымыкае званіца з шатровым верхам і каваным крыжом у завяршэнні. Асн. аб’ём на