Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АБІДНЯ, археалагічныя помнікі — селішча і могільнік каля в. Адаменка Быхаўскага рна.
С е л і ш ч а за 0,5 км на У ад вёскі, на левым беразе р. Адаменка, ва ўрочышчы Абідня, ад якога і атрымала назву. Размешчана на трох пясчаных узгорках выш. 2—4 м. Памеры 270330 х 550580 м. Л.Д.Побаль даследаваў у 1960, 1962, 1964—67 пл. 16 404 м2. Культ. пласт 0,15—0,35 м (у ямах да 1,1 м). Выяўлена 29 паўзямлянак і рэшткі наземных слупавых пабудоў рознага прызначэння. Паўзямлянкі квадратнай ці прамавугольнай формы, пл. 6—16 м2, заглыблены ў мацярык на 0,2—0,9 м. Агнішчы знаходзіліся ўнутры жытлаў або за іх межамі, часткова ў ямах глыб. 0,2 м, дыям. 0,75 м. У адной паўзямлянцы знойдзены рэшткі глінабітнай печы падковападобнай формы. Частка пабудоў мела зрубавую канструкцыю сцен, некаторыя былі з каркаснаплятнёвымі сценамі, уздоўж якіх зафіксаваны ямкі дыям. 0,2—0,3 м, глыб. да 0,7 м і гліняная абмазка з адбіткамі прутоў. Паўзямлянка пл. 3,36 м2 без ачага аднесена да гасп. пабудовы. Кераміка грубаляпная гладкасценная (80,8%), з расчосамі (11,5%), штрыхаваная (5%) і глянцаваная (2,7%). Прадстаўлена карчагамі, гаршкамі, міскамі, мініяцюрнымі пасудзінамі,
12
АБІДНЯ
стопкамі і дыскамі. Знойдзены гліняныя прасліцы, грузікі, пацеркі, формы для адліўкі бронзавых упрыгажэнняў, тыглі і льячкі, а таксама жалезныя прылады працы (нажы, сярпы, іголкі, шылы, крэсівы, нажніцы, вастрыі, фрагменты ляза сякер і інш.), зброя (наканечнікі стрэл, утулка кап’я), упрыгажэнні і дэталі адзення (посахападобныя шпількі, падвязныя арбалетападобныя фібулы, паясныя спражкі, розныя кольцы). Бронзавыя рэчы: трапеца і акулярападобныя падвескі, посахападобныя шпількі, бранзалет, скроневыя кольцы, гузікі, пранізкі, пласцінкі, ланцужкі. Пацеркі з аднакаляровага шкла (чырвоныя з глухога шкла, золаташкляныя, жоўтыя, зялёныя, сінія, блакітныя, чорныя, белыя), паліхромныя (перысты і разеткавы арнамент) і бурштынавыя. Цікавыя знаходкі антычнага рымскага імпарту: манета Геты, выбітая ў 209—212 у г. АўгустаТраяна (цяпер балгарскі г. Філінопаль), чырвоная лакавая кераміка, бронзавая ручка ад куфра. Сярод найб. значных знаходак бронзавыя лунніцы, аздобленыя выемчатымі эмалямі, якія вырабляліся ў ювелірнай майстэрні на паселішчы. Для вырабу эмалей выкарыстоўвалі рымскія шкляныя пацеркі, перацёртыя ў парашок, які потым плавілі і залівалі ў формы. Лунніцы маюць форму раўнабедраных трохвугольнікаў, у якіх верхні вугал служыў вушкам, ніжнія завершаны круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі. Кожны з вуглоў упрыгожваюць 3 круглыя выступыдыскі або 3 трохвугольнікі, якія падкрэсліваюць геаметрычную будову лунніцы. Сярэдзіна лунніцы ў выглядзе трохвугольніка таксама дэкарыравалася эмаллю. Падобныя ўпрыгажэнні вядомы на паселішчах кіеўскай культуры Беларусі (Тайманава Быхаўскага рна, Зайцава Аршанскага рна) і сярэдняга Падняпроўя Украіны. Паселішча датуецца канцом 2 — пач. 4 ст. Большасць даследчыкаў звязваюць гэтыя старажытнасці з верхнедняпроўскім варыянтам кіеў
Упрыгажэнні з селішча Абідня: шкляныя і паставыя пацеркі (1—13, 19—23), лунніцы з эмалямі і фібула (14—17), прасліца з чырваналакавага посуду (18).
скай культуры Беларусі, за якім замацавалася назва — помнікі тыпу Абідня.
Бескурганны могільнік на тэр. селішча. Адзінаццаць пахаванняў з трупаспаленнем даследаваў у 1960, 1962 Л.Д.Побаль. Круглыя ямы дыям. 0,45—1,05 м, авальныя памерамі 1 — 1,4 х 0,7—0,8 м. Глыб. пахаванняў 0,17—0,3 м. Восем пахаванняў мелі розную колькасць фрагментаў керамікі, у адным з іх знойдзены некалькі фрагментаў по
суду, прасліца, бронзавая трапецападобная падвеска, жалезная посахападобная шпілька і золаташкляная пацерка. У 3 пахаваннях знойдзены косткі жывёл. Тры пахаванні — безынвентарныя. Могільнік датуецца 3 ст., магчыма, ахоплівае таксама KaHeu 2 ст. і пач. 4 ст.
Літ.: Поболь Л.Д. Позднйй этап зарубйнецкой культуры // Очеркй по археологян Белоруссйй. Мйнск, 1970. Ч. 1; Поболь Л.Д., Нльютйк А.В. Жйлйша второй четвертй I тыс. н.э. йз посе
13
АБІХТ
лення Абндня (по матерналам раскопок 1960 г.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2001. № 3; Іх жа. Жнлніца второй четвертн I тыс. н.э. нз Абнднн (по матерналам раскопок 1962, 1965, 1966 гг.) // Там жа. 2002. № 5; Іх жа. Могнльннк Абндня в Верхнем Поднепровье // Там жа. 2003. № 8.
Л.Д.Побаль, А.У.Ільюцік.
АБІХТ (Abicht) Рудольф (9.8.1850, г. Намыслаў, Польшча — 12.2.1921), нямецкі філолагславіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў бел. культуры ў Германіі. 3 1900 праф. слав. філалогіі Вроцлаўскага (Брэслаўскага) унта. У 1917—18 выкладаў бел. мову ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. У працах «Паказальнік крыніц Супрасльскага рукапісу» (1893—98), «Слова аб палку Ігаравым» (1895) даследаваў стараж.бел. помнікі. Бел. матэрыялы друкаваў у газ. «Гоман» (выходзіла ў Вільні), «Deutschland» («Германія»), «Wilensker Zeitung» («Віленская газета») і інш. Садзейнічаў адраджэнню бел. пісьменства. Разам з Я.Станкевічам выдаў бел. буквар «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным»(Вроцлаў, 1918). Прыягосадзейнічанні выйшаў зб. «Беларусь» (Берлін, 1919), прысвечаны апісанню геаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. Перакладаў на ням. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, бел. казкі і песні.
АБІЯНІК, шугалея, лодка з набітымі дашчанымі бартамі, выдзеўбаная з дубовага ствала. Меў паветку (з рагожы, палатна або скуры). Канструкцыя А. — адлюстраванне пераходу ад аднадрэвак да дашчаных лодак. Яго грузападымальнасць 1,5— 4,5 т. Быў пашыраны на Палессі, з ужытку стаў выходзіць у пач. 20 ст.
АБКІДАННЕ, зубленне, з у б к a в а н н е, від вышыўкі, які служыў умацаванню краёў вырабаў, зрэзаў тканіны, скразных прасветаў у ажурным шыцці. Асаблівай разнастайнасцю спосабаў і дэкар. якасцямі вылучаецца палескае А., якім аздаблялі на
Абклад Евангелля. Сярэдзіна 17 cm.
міткі, падолы фартухоў, кашуль, краі каўняроў і каўнерцаў.
АБКЛАД, дэкаратыўная аздоба абразоў і пераплётаў рукапісных і друкаваных кніг. Выконваў маст.дэкарацыйную ролю, ахоўваў ад пашкоджанняў пераплёты кніг і жывапісную паверхню абразоў. А. для к н і г выконвалі з пазалочанай медзі або серабра, выкарыстоўвалі такса
Абклад Імшала. 1695.
ма тканіну, скуру, дрэва і інш. Пры аздабленні прымянялі разнастайныя маст. і ювелірныя тэхнікі (чаканка, філігрань, чарненне), уводзіліся эмалі, каштоўныя камяні рознага кшталту. А. рабіліся пераважна з дрэва, радзей — з цэльных металічных дошак. Такі А. кніг складаўся з асобных частак: 2 срэднікаў і 4 навугольнікаў верхняй крышкі і 4 выступаўножак («жукоў») ніжняй крышкі і 2 зашпілек. Адзін з самых стараж. бел. A. — А. Лаўрышаўскага евангелля 14 ст. Да 18 ст. прамавугольныя (або квадратныя) навугольнікі былі пераважна выпуклымі з гравіраванымі выявамі евангелістаў (А. Евангелля з царквы св. Мікалая ў г.п. Урэчча Любанскага рна, сярэдзіна 17 ст.), з 18 ст. ўключалі арнаментальныя матывы. А. для кніг шырока выкарыстоўвалі да 19 ст. У арнаментыцы гэтага перыяду прысутнічалі тыповыя для стылю барока элементы: зоркі, галоўкі анёлаў (херувімаў) і інш. Эскізы А. рабілі прафес. мастакі (напр., малюнак, выкананы ў 1749 В.Маркіянавічам са Слуцка). У 17—18 ст. у Беларусі атрымала развіццё традыцыя ўпрыгожання А. абразоў (цудатворных, шанаваных). Іх рабілі пераважна з металу і дрэва (А. абраза «Маці Божая Адзігітрыя» з в. Бездзеж Драгічынскага рна, 18 ст.), радзей — з інш. матэрыялаў. Яны закрывалі адзенне, галаўныя ўборы намаляваных фігур, паўтараючы іх формы (такія А. называлі «шата»). А. вял. абразоў складаліся з некалькіх частак (часцей металічных пласцін), багата дэкарыраваных з дапамогай разнастайных тэхн. прыёмаў (рызы абразоў «Хрыстос Уседзяржыцель» і «Maui Божая Адзігітрыя» з г.п. Шарашова Пружанскагарна, 2япал. 18ст.).3ахаваліся імёны майстроў 18 ст., якія працавалі над стварэннем А. у Беларусі (Мікіта і Пархом з г. ДавыдГарадок Столінскага рна, Пётр Сліжык з Магілёва і інш.). Упрыгожвалі А. пышным раслінным арнаментам, які з пач. 19 ст. набыў большую стрыма
14
АБЛОМЫ
насць, выкарыстоўваў характэрныя для класіцызму элементы архіт. дэкору. Познія А. пры спрошчванні тэхнікі апрацоўкі захоўвалі выразныя дэкар. якасці.
Літ.: Нікалаеў М. Палата кнігапісная: рукапісная кн. на Беларусі ў XXVIII ст. Мінск, 1993; Яго ж. Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 2009; Музей старажытнабеларускай культуры: [альбом]. Мінск, 2004.
Н.Я. Трыфанава.
АБКЎРВАННЕ, магічнае дзеянне ачышчальнага, апатрапеічнага характару, накіраванае на пазбаўленне ад нячыстай сілы, жыццёвых няшчасцяў і няўдач, вылечванне розных захворванняў чалавека і свойскай жывёлы. Mae вызначаную паслядоўнасць рытуалу. У Беларусі сустракалася падчас сямейных і каляндарных урачыстасцей, але найчасцей у штодзённым жыцці. 3 прыходам хрысціянства аналагам А. выступае каджэнне ў храмах ладанам. У.А.Васілевіч. АБЛАВЎХА, традыцыйная мужчынская шапкавушанка з аўчыны або заечага, трусінага, лісінага ці вавёрчынага футра, абшытая зверху цёмнай тканінай. Да яе асновы прышывалі 4 крылы (вушы); пярэдняе і задняе паднімалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці завязвалі пад падбародкам. А. насілі ў Беларусі да пач. 20 ст.
АБЛАМ, абарол, сценка для прыкрыцця абаронцаў і стварэння байніц наверсе сцен і вежаў драўляных абарончых замкаў Беларусі ў 16—17 ст. Мела выгляд невысокай сценкі з 3—7 вянкоў, абапіралася на кансольныя выпускі бэлек гародняў, тарас, вежаў і выступала за мяжу знешняй сцяны ніжніх ярусаў. А. на вежах часам рабілі вышэйшы — да 10 вянкоў. Яго накрывалі дахам з цёсу альбо дранкі, што стварала наверсе сцяны зручную для абаронцаў галерэю. У ніжняй частцы А., якая навісала над сценамі ніжняга яруса, рабілі байніцы, каб кідаць каменне і страляць у ворагаў, якія падышлі да сця
Аблавуха.
ны. А. мелі ўмацаванні замкаў Віцебска і пас. Ула (Бешанковіцкі рн). У г. Орша (пач. 16 ст.) А. былі зроблены наверсе каменных сцен і вежаў гар. умацаванняў. Іх таксама рабілі і над астрожнымі агароджамі, якія мелі выгляд моцнага частаколу (Віцебск, Барысаў, 17 ст.). С.А.Сергачоў. АБЛАСНЫЯ ГАЗЁТЫ, друкаваныя перыядычныя выданні, якія выдаюць абласныя выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў, рэдакцыі газет. Асвятляюць грамадскапаліт., сац,эканам. і культ. жыццё рэгіёна і рэспублікі, міжнар. падзеі. Друкуюць матэрыялы пра дзейнасць мясц. органаў выканаўчай улады, артыкулы, звязаныя з развіццём АПК, адраджэннем вёскі, нарысы пра дзеячаў культуры і творчых людзей і інш.