• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АБВАРНАЯ КЕРАМІКА, г а р т а в a ная кераміка, гартаваныя ганчарныя вырабы, вядомыя многім на
    родам лясной зоны Еўропы з часоў неаліту (8—3е тыс. да н.э.). Пасля абпальвання загартоўвалася ў абвары (адсюль назва). У Беларусі была пашырана пераважна ў сельскіх ганчарных цэнтрах на Пн і ў сярэдняй паласе краіны. Сярод інш. нар. назваў А.к.: рабая, чорная, шэрая. У rap. і местачковых асяродках А.к. звычайна выраблялі паралельна з чорнаглянцаванай керамікай і глазу
    А.Кір ы ч а к. Абварная кераміка. 1997.
    раванай керамікай, у такіх выпадках яна была прадстаўлена толькі пячным посудам (пераважна гаршкамі). У 2й пал. 20 ст. вытворчасць А.к. прыйшла ў заняпад (да 1970х гг. яе выраблялі толькі ў в. Ганявічы Клецкага рна). Традыцыі вырабу А.к. адроджаны ў 1990я гг. У цяперашні час выкарыстоўваецца пераважна ў дэкар. і сувенірных мэтах. Сярод вядучых майстроў — А.Бараўцова (г. Гарадок), І.Дашкоў і Д.Касьяненка
    Да арт. Абарончыя збудаванні. Гісторыкакультурны комплекс «Лінія Сталіна»: 1 — супрацьтанкавая загарода; 2 — траншэя.
    9
    АБВОРВАННЕ
    Да арт. Аб'ект. А.Мал е й. Аб'ект XI. 2006.
    (Мінск), А.Кірычак (г. Салігорск), С.Шункевіч (г. Віцебск), В.Якавенка (г. Крычаў) і інш. Я.М.Сахута. АБВОРВАННЕ, адзін з абрадаў ахоўнай магіі ва ўсходніх славян. Праводзіўся ў экстрэмальных сітуацыях (хваробы, эпідэміі, падзеж свойскай жывёлы). Жанчыны (толькі старыя, удовы і цнатлівыя дзяўчаты) збіраліся на ўскраіне вёскі, запрагаліся ў саху і аралі баразну вакол паселішча. Лічылася, што хваробы і эпідэміі не пяройдуць гэтага магічнага кола. Калі эпідэмія ўжо пачалася, абрад суправаджаўся шумам: жанчыны білі ў засланкі, званілі косамі, крычалі заклінанні. Калі небяспека толькі набліжалася, А. праводзілася ў поўнай цішыні. Астатнія жыхары вёскі да ўдзелу ў абрадзе не дапускаліся. У Беларусі з мэтай абараніцца ад зла замест А. часта прымянялася баранаванне.
    Літ.: Журавлева Л.Ф. Охраннтельные обряды, связанные с падежом скота, н нх географнческое распространенне // Славянскнй н балканскнй фольклор. М., 1978; Р ы б а к о в Б.А. Язычество древннх славян. М., 1981.
    А. М.ДоўнарЗапольская.
    АБГАНЯЛКА. земляробчая прылада для акучвання бульбы і пракладвання разор паміж радамі; тое, што акучнік.
    АБДОРВАННЕ. гл.Дарэнне.
    АБ’ЁКТ, мастацтва аб’екта, асобны від мастацтва новай пластыкі, якая не з’яўляецца скульптурай у класічным сэнсе. Мастацтва А. набыло папулярнасць у 20 ст. і звязана з наданнем рэчы ролі самаст. эстэтычнага і экспазіцыйнага фетыша, пазбаўленага утылітарнасці. У якасці А.
    могуць выступаць спецыяльна створаныя аб’ёмныя кампазіцыі, нетрадыц. па форме, матэрыялах і задуме, а таксама банальныя прадметы, серыйныя рэчы, рэдзімэйд (у аснове — стварэнне копіі прадмета ў выглядзе павялічанага муляжа з мэтай дасягнення гратэскавага эфекту) і інш. Адзін з родапачынальнікаў мастацтва А. — франц. маст. М.Дзюшан. Як від творчасці А. прыцягваў увагу прадстаўнікоў розных маст. плыней — футурызму, дадаізму, пап
    Да арт. Абёкт. Г.Фале й. Ён іяна. 2009.
    Да арт. Аб'ект. Т.Я каўлева. Небяспечная асіметрыя. 2007.
    арту, канцэптуалізму, кінетычнага мастацтва. У мастацтве постмадэрнізму А. у адрозненне ад канцэптуальнага А. перастае быць апавядальным (візуальным) і паўстае як знак. Важнуюролюадыгрываенезвычайны кантэкст, які правакуе пэўны кірунак успрымання і інтэрпрэтацыі і
    Да арт. Аб'ект. В.Васіл ьеў. Уцёкі ў Егіпет. 2008.
    становіцца найважнейшым фактарам мастацтва А. Бываюць А. статычныя і дынамічныя (здольныя рухацца або ўздзейнічаць на інш. прадметы). Павелічэнне колькасці элементаў у А. з ускладненнем вобразнага сэнсу вядзе да ператварэння А. ў інсталяцыю. Значную ролю ў стварэнні сучасных
    артА. адыгрываюць высокія тэхналогіі, відэа, фота і інш. Мастацтва А. звязана з развіццём дызайну. У экспазіцыях бел. выставак А. сталі з’яўляцца ў апошняй чвэрці 20 ст. Да гэтай разнавіднасці мастацтва асабліва часта звярталіся В.Васільеў, А.Ганчарова, А.Дасужаў, А.Клінаў, У.Макаркоў, А.Малей, М.Осіпаў, А.Пракорына, А.Слепаў, Л.Тарабука, А.Фалей, Г.Фалей, Т.Якаўлева і інш.
    М.Л.Цыбульскі.
    АБЕЛІЁВІЧ Леў Майсеевіч (6.1.1912, г. Вільнюс — 3.12.1985), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), скончыў Бел. кансерваторыю (1941). Асн. дасягненні А. ў галіне лірыкафілас. сімфанізму, значны ўклад яго ў вак. музыку. Муз. драматургія сімфоній А. вылучаецца канфліктнасцю, шматпланавасцю вобразнага развіцця, камерная творчасць — перавагай інтэлектуальнага пачатку, лаканізмам, яркай вобразнасцю, вак. лірыка — увагай да слова, якая прыводзіць да
    10
    АБЖОРА
    вылучэння на першы план дэкламацыйнай і моўнай інтанацыі. У творах 1970х гг. выявіліся рысы неакласіцызму. Аўтар твораў для сімф. аркестра — 4 сімфоній (1962—70), уверцюры (1955), «Гераічнай паэмы» (1957) і Сімф. карціны (1958); з сімф. аркестрам — канцэрта для фп. (1979), вакаліза памяці Дз.Шастаковіча (1976); зборніка рамансаў і вак. цыклаў на вершы М.Багдановіча, Я.Коласа і інш.; «Партызанскай балады» на вершы А.Астрэйкі, М.Танка, У.Дубоўкі, хароў, песень, музыкі да радыёспектакляў і інш.
    Літ.: Калеснікава Н.ЛеўАбеліёвіч. Мінск, 1970; Д у б к о в a Т.А. Беларускаясімфонія. Мінск, 1974. С. 162—186.
    АБЕЛІСК (грэч. obeliskos, літар. невялікі ражон), гранёны каменны (маналітны) слуп, звычайна квадратны ў сячэнні, больш шырокі ўнізе і пірамідальна завостраны ўверсе. Вядомы ў Стараж. Егіпце як помнік каля храма ці палаца. У Еўропе з 17 ст. будаваўся з мэтай арганізацыі гар. прасторы і выконваў ролю вертыкальнай дамінанты архіт. ансамбляў. У Беларусі вядомы з 18 ст. Нярэдка А. ў выглядзе калон ставілі ў памяць аб значных грамадскіх падзеях. Найб. цікавыя ў архіт.маст. адносінах А. ўзведзены ў памяць аб падзеях вайны 1812 у Віцебску (архіт. І.Фамін), Верхнядзвінску і в. Вароны Віцебскага рна; на магіле М.Свентаржэцкага ў в. Малінаўшчына Маладзечанскага рна (усе 1912). Асабліва пашырылася будаўніцтва А. пасля Вял. Айч. вайны з мэтай ушанавання памяці і ўве
    кавечвання гераічнага подзвігу бел. народа ў барацьбе супраць ням.фаш. захопнікаў. Класічная архіт. форма А. змянілася, набыла новыя контуры ў плане: квадрат, прамавугольнік, шматграннік, акружнасць. Да найб. значных А. у Беларусі адносяцца Манумент Перамогі ў Мінску, А. у мемар. ансамблі Брэсцкая крэпасцьгерой (шпільА.), у архіт.скульпт. комплексе «Мінск — горадгерой», на месцы лагера смерці каля в. Вял. Трасцянец Мінскага рна (1963, архіт. Л.Каджар) і інш. У выглядзе А. вырашаны штыкіпілоны ў мемарыялах Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, Помнік вызваліцелям у Віцебску. У апошні час форма А. выкарыстоўваецца як дэкар.маст. элемент у архітэктуры.
    В.М. Чарнатаў.
    АБ’ЁМ АРХІТЭКТУРНЫ, кампазіцыйны сродак арганізацыі прасторы, якая мае канкрэтнае функцыянальнае прызначэнне. Характарызуецца развіццём формы па каардынатных напрамках, а знешняя прастора кампазіцыйна яму падпарадкоўваецца. Вызначэнне суадносін аб’ёму і прасторы засн. на візу
    Шпільабеліск на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасцьгерой».
    Помнікабеліск на магіле М.Свентаржэцкага. 1912.
    альным іх параўнанні. У архітэктуры выдзяляюцца 3 асн. кампазіцыйныя варыянты А.а., якія адрозніваюцца характарам узаемадзеяння аб’ёму і міжаб’ёмнай прасторы: адносна замкнёны, які падпарадкаваны форме аднаго простага ці складанага геаметрычнага цела (будынкі спарт. комплексу «Вікторыя» ў Брэсце, Нацыянальнага выставачнага цэнтра БелЭкспа і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску); А.а., які з’яўляецца спалучэннем некалькіх геаметрычных цел, падпарадкаваных адной форме (Дом урада Рэспублікі Беларусьр, некалькі асобных аб’ёмаў пры ясна выражанай падпарадкаванасці міжаб’ёмнай прасторы (Міжнар. адукац. цэнтр у Мінску). Унутраная прастора аб’ёму звычайна ўплывае на яго форму, але не абавязкова адпавядае яму. А.а. выконвае не толькі ролю своеасаблівай агароджы ўнутранай прасторы, але і з’яўляецца носьбітам пэўнай маст. канцэпцыі. С.А.Сергачоў. АБЖбРА, абжырала, прожар, казачнабылінны персанаж. Звычайна дапамагае Асілку ў вырашэнні цяжкіх задач: высватаць нявесту, з’есці горы ежы і інш. У некаторых казках, напр. «Як Ілья Мурамец перамог СалаўяРазбойніка, Абжору, Алькадзіма», выступае як адмоўны nepca
    ll
    АБЗАЦ
    наж. У варыянце казкі «Праз Ільюшку» ёсць падобны на А. цар Прожар.
    УА.Васілевіч.
    АБЗАЦ (ням. Absatz), 1) фрагмент звязнага тэксту, які складаецца з адной або некалькіх фраз (сказаў) і характарызуецца адзінствам і адноснай завершанасцю зместу. 2) Водступ управа ў пачатку першага радка з мэтай аддзялення адной часткі тэксту ад другой; чырвоны радок. А. афармляе пачатак новай думкі і сігналізуе пра заканчэнне папярэдняй:
    «Позняя вясна... Дачакацца б хутчэй цяпла і бацянам і чалавеку.
    I першы гром сёлета грыміць на голы лес, яшчэ са снегам. He к дабру...»
    (І.Пташнікаў)
    Асн. функцыя А. — графічнае вылучэнне, афармленне кампазіцыйнасінтаксічных адзінак тэксту. Падзел на А. залежыць ад аўтарскай задумы, манеры выкладу матэрыялу, важнасці інфармацыі ў межах тэксту.
    Дз.В.Дзятко.
    АБІВАЛКА, ачышчанае бервяно на 4 ножках для абівання збожжа. Каб абі
    ваць снапы, выкарыстоўвалі таксама А.рашотку з доўгіх брускоў, з ножкамі ў пярэдняй частцы. Для абівання жыта, лёну і інш. культур прымянялі барану, калоду, козлы і інш.
    АБІДАВІЧЫ, вёска ў Быхаўскім рне. За 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў— Жлобін, 60 км ад Магілёва, каля аўтадарогі СанктПецярбург—Адэса. Цэнтр Абідавіцкага с/с. 245 гаспадарак, 640 ж. (2009).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце ВКЛ. У 1758 у Быхаўскім графстве, 39 двароў, 115 ж. мужчынскага полу, карчма, млын. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай
    Абівалкі.
    (1772) у складзе Рас. імперыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1897 вёска ў Навабыхаўскай воласці, 178 двароў, 1197 ж., магазін, школа, піцейны дом, паштовая станцыя. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Журавіцкім, з 8.7.1935 уДоўскім, з 17.12.1956 у Быхаўскім рнах. Да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе, з 20.1.1938 у Гомельскай, з 17.12.1956 у Магілёўскай абласцях.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, комплексныпрыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 3 км на ПдЗ гарадзішча зарубінецкай і калочынскай культур.