• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Традыцыйныя нар. А. падзяляюцца на каляндарныя і А. жыццёвага цыкла. Выдзяляюць таксама аказіянальныя А. Каляндарныя А. — найстараж. пласт нар. культуры ўсх. славян. Звязаны са святамі зімовага, веснавога, летняга і асенняга цыклаў, такімі як Каляды, Юр’я, Вялікдзень, Сёмуха (Тройца), Купалле, Спас, Пакровы і інш. Важным элементам у комплексе асн. каляндарных А. у беларусаў быў абход. Рысы каляндарнай і сямейнай абраднасці спалучаў такі А., якДзяды. Паколькі ў мінулым аснову жыццядзейнасці беларусаў складалаагр. гаспадарка,тогэтазнайшло адлюстраванне ў некаторых Ka
    17
    АБРАДАВАЕ
    Да арт. Абрадавае печыва. Велікодныя пірагі.
    ляндарных А., якія часам называюць агр.каляндарнымі. Разам з А., характэрнымі для ўсёй тэр. Беларусі, існуюць лакальныя з’явы, напр., А. ваджэння і пахавання «стралы» ва ўсх. Палессі, Куст, арэал якога ахопліваў Піншчыну гістарычную. А. жыццёвага цыкла характэрны для кожнай культуры. Яны звязаны з паслядоўным праходжаннем індывідам стадый жыццёвага шляху — нараджэнне (гл. Радзіны), наданне імя, уступленне ў шлюб (гл. Вясеміе), пахаванне. АказіянальныяА. не суадносяцца з канкрэтным часавым перыядам, выконваюцца ў пэўных выпадках, маюць канкрэтную мэту (напр., А. выклікання дажджу ў час засухі). Традыц. нар. А., іх структурныя кампаненты характарызуюцца разнастайнасцю, у рэгіёнах Беларусі маюць свае варыяцыі. Кожнаму з іх адпавядалі пэўныя атрыбуты: вада, хлеб, абрадавыя стравы, галінкі дрэў, рытуальныя лялькі і інш. Хрысціянскія А. ў параўнанні з традыц. народнымі ўяўлялі больш устойлівую, структурнааднастайную, закрытую ад знешняга ўплыву змен сістэму дагматаў царквы. Найважнейшыя хрысціянскія А.таінствы: хрышчэнне, мірапамазанне, прычасце, споведзь, царк. шлюб, ялееасвячэнне, пасвячэнне ў духоўны сан.
    Літ.: Байбурян А.К. Рйтуал втрадйцйонной культуре: структурносемант. аналчз восточнослав. обрядов. СанктПетербург, 1993;Толстой Н.М.Языкй народная культура. Очеркй по славянской Мйфологйй й этнолйнгвйстйке. М., 1995; Я г о ж. Очеркй славянского язычества. М., 2003; Шарая О.Н. Ценностнонорматнвная прнрода почйтэнйя предков. Мйнск, 2002. В.М.Шарая. АБРАДАВАЕ ПЁЧЫВА, адзін з элементаў сямейных і каляндарных свят і абрадаў многіх народаў свету. У Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, калі ехалі першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г.д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкампавітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог называлі скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі пры
    сутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагікаляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На Саракі выпякалі 40 піражкоў (сушкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У Вял. пост пяклі храсцыкрыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Дабравешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім рне гатавалі піражокюрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля). Г.Ф.Вештарт. АБРАДАВАЯ МЎЗЫКА, песенная, інструментальная і харэаграфічная творчасць народа, звязаная з каляндарназемляробчымі і сямейнымі абрадамі. Найб. пашыраным жанрам А.м. з’яўляецца песня, у якой раскрываюцца змест і сутнасць абраду, яго стараж. міфал. аснова, сувязь чалавечага жыцця з каляндарнымі перыядамі года і касмічнай прасторай. Абрадавыя песні звычайна аднагалосыя, для іх характэрны ўстойлівыя тыпавыя напевы — меладычныя формулы, да якіх дапасуюцца разнастайныя паэт. тэксты. А.м. ў інструм. выкананні (дудка, ліра, дуда, жалейка, цымбалы і інш.) прызначана перадаваць разнастайныя адценні пачуццяў чалавека, яго светаўспрыманне. Інструм. творы могуць выконвацца як сольна, так і ансамблем. Сёння толькі зрэдку ў побыце можна пачуць традыц. ігру на муз. інструментах. Усё часцей стараж. інструм. музыка атрымлівае пашырэнне ў другасных формах фалькларызму. У муз.харэагр. творчасці А.м. спалучаецца з песнямі, драматызаваным дзе
    18
    АБРАДАВЫ
    яннем, словам, пластыкай, мімікай, элементамі нар. тэатра, надаючы традыц. бел. танцам ілюстрацыйнавыяўл., гульнявы і арнаментальны характар, ствараючы нац. каларыт абрадавай дзеі. Асаблівае значэнне А.м. набывае ў веснавых карагодных песнях, дзе яе сінкрэтычная прырода выяўляецца праз спалучэнне паэт. тэксту і харэагр. дзеяння. У сучасным культ. асяроддзі А.м. не мае грамадскасац. глебы для свайго існавання, жыве ў памяці людзей, носьбітаў традыцый, выкарыстоўваецца ў кірунку эстэтычнага, гульнявога пераасэнсавання.
    Літ.: Можейко З.Я. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мннск, 1989; Аляхновіч А.М. Беларускаятрадыцыйная музычная спадчына. Мінск, 2000. А.М.Аляхновіч.
    АБРАДАВЫ КАСЦЙМ, важны кампанент традыцыйнай і сучаснай абраднасці беларусаў. Уключае адзенне, абутак, галаўны ўбор, упрыгажэнні, аксесуары, якія прызначаюцца для нашэння ў час пэўнага абрадавага дзеяння. Характар абраду вызначаў матэрыял і тэхн. сродкі ў стварэнні касцюма, яго маст. аздабленне і асаблівасці нашэння. А.к. цесна звязаны з духоўным жыццём, звычаямі, рэліг,магічнымі і эстэтычнымі ўяўленнямі народа. Ён выконвае абрадавую, знакавую (знакі маёмасных, сац. адрозненняў, полаўзроставай, сямейнай дыферэнцыяцыі, нац., рэгіянальнай, лакальнай, канфесіянальнай і інш. прыналежнасці), магічную, практычную, вытворчую (у абрадах агр. цыкла) і інш. функцыі. У бел. вяселлі маладую прыбіралі самаробным або купленым вянком з зялёнай руты, барвінку ці мірту, з жывых, сухіх ці штучных кветак з разнаколернымі стужкамі ці вэлюмам, які служыў вянчальным уборам. Каса ў маладой была звычайна распушчаная, пакуль яе не падбіралі пасля вянчання пад галаўны ўбор; на маладую надзявалі чапец, завязвалі намітку або хустку. Часам правую або левую руку маладой перавязвалі ручніком, які
    не здымаўся на працягу ўсяго вяселля. На маладога, апранутага ў світку, надзявалі аўчынную шапку, упрыгожаную вяночкам з зеляніны ці чырвонай стужкай, шыйную хустку. Маладым і дружкам прышпільваліся кветкі на грудзях, а ручнікі, павязаныя праз плячо, чырвоныя стужкі, галінкі з кветкамі, прышытыя да шапак, вылучалі шафера, маршалка, свата і сваццю, дружак. Галаўны ўбор свацці на Кобрыншчыне меў выгляд шапачкі з 2 пучкамі пафарбаванага птушынага пер’я, атрыбутам А.к. старшага свата былі бізун і ручнік, павязаны цераз левае плячо пад правую руку. Незамужнюю дзяўчыну, якая памёрла, адзявалі таксама, як і пад вянец. Мужчынамнябожчыкам у пахавальных абрадах закладвалі за пояс нож, кашалёк з грашыма, клалі шапку ў труну. Пры жалобе жанчыны апраналіся ў чорнае адзенне і павязвалі галаўны ўбор чорнага колеру. У абрадах вясеннелетняга цыкла ў А.к. часта выкарыстоўвалі зеляніну. На Купалле надзявалі на галаву вянкі, сплеценыя з кветак і каласоў, «вадзілі куст» — дзяўчыну, упрыгожаную зялёнымі галінкамі. У калядны, масленічны перыяд пераапраналі
    Да арт. Абрадавы касцюм. Святкаванне зажынак у Мінскім рне. 2006.
    ся пад жывёл, «нячыстую сілу», персанажаў быт. характару. У цяперашні час паступова знікае рэліг.магічная сімволіка А.к. і павялічваецца значэнне яго эстэтычнай функцыі. Сучасны А.к. набліжаецца да традыц. гар. касцюма, набывае рысы мясц. традыцый нар. культуры. Найб. стойкасць традыцый характэрна для сучаснага вясельнага і асабліва пахавальнага А.к.
    АБРАДАВЫТАНЕЦ, пластычнаедзеянне, якое выконваецца падчас правядзення абраду і мае ілюстрацыйны характар. Часцей за ўсё для падачы харэагр. тэксту ў абрадах выкарыстоўваюццатанцы пэўных персанажаў т.зв. «згоджаных», якія прытанцоўваюць і паказваюць дзеянні, закладзеныя ў песенным тэксце. Сярод іх, як правіла, ёсць «каза», «мядзведзь», «бусел», «дзед», «смерць». Танец «згоджанага», танц. рухі, якія ён выконвае, адлюстроўваюцьягоўласныя назіранні і ўяўленні і адпавядаюць характару персанажа. Акрамя таго, пры правядзенні абраду выконваюцца і традыц. масавыя танцы (напр., «Лявоніха», «Крыжачок», полькі і кадрылі). У бел. танц. культуры няма строга вызначанай харэаграфіі, таму танец аднаго
    19
    АБРАДАВЫЯ
    і таго ж персанажа можа сустракацца ў некалькіх абрадах. Да А.т. таксама адносяцца тэматычныя карагоды, дзе спалучаюцца гульнявыя дзеянні, песні і танц. рухі. Танец выконваецца салістамперсанажам усярэдзіне круга, утворанага інш. ўдзельнікамі абраду, якія прытанцоўваюць не толькі прытопамі, але і асобнымі прыдуманымі рухамі. У залежнасці ад часу і свята, да якога карагод прымеркаваны, ён мае сваю спецыфіку. Так, на Каляды выконваюцца тыя танцы, карагоды, гульні, якія не патрабуюць вял. прасторы, бо дзеянне адбываецца ў хаце. У дні Купалля водзяць толькі кругавыя карагоды, якія сімвалізуюць пакланенне сонцу. 3 цягам часу танцы і скокі, якія ўзніклі ў нетрах абрадаў як пластыкагульнявое дзеянне, сталі самаст. ўзорамі і зараз не заўсёды прызнаюцца як абрадавыя, лічацца проста традыцыйнымі танцамі.
    A. У. Рыбчынская.
    АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ, адзін з элементаў сямейных і каляндарных свят і абрадаў многіх нарсдаў свету. Традыц. А.с. беларусаў — каша, бліны, аладкі, хлеб і інш. — выконвалі знакавую функцыю і звычайна суправаджалі магічныя абрадавыя дзеянні. Каша з цэлага зерня (ячменнага, прасянога і інш.) — неад’емная частка радзіннага, вясельнага, памінальнага, каляднага, жніўнага абрадаў. Цэнтр. месца ў святкаванні радзін адводзілася бабінай кашы. На другі дзень вяселля кашу падносілі маладой. На памінкі варылі салодкую ячную кашу, а таксама рытуальную памінальную страву — канун. Ва Усх. Беларусі сярод памінальных страў былі клёцкі. Гал. А.с. каляднага святкавання была куцця' яе абносілі вакол хаты, ставілі на покуць, каб паспрыяць будучаму ўраджаю, верх з яе аддавалі курам, каб добра несліся. Куцця, як і бліны, была атрыбутам варажбы. 3 рытуальнай сімволікай ураджаю звязаны і велікодныя стравы; рэшткі асвячоных у царкве яек, пірагоў, кумпяка (косці) закопвалі на загонах. Адно велікоднае яйка за